Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

BEL_LIT(1)

.pdf
Скачиваний:
51
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
900.81 Кб
Скачать

адначасова служыць выяўленню аўтарскай думкі пра трагедыю асобы ў грамадстве і віну грамадства за тое, што не ўсведамляе, якім багаццем праз гэтую асобу валодае само. Асабліва ўражвае і шчымлівым болем аддаецца жорсткасць бацькоў і блізкіх Сымонкі. Яны таксама зневажалі і здзекваліся з яго, бо ѐн з яго выключнасцю і адоранасцю ўспрымаўся нават імі як «нейкі вырадак дзіўны». У паэме падкрэсліваецца, што

сапраўднае мастацтва можа паспяхова развівацца толькі пры ўмове цеснай сувязі з народнай творчасцю. Гэтая глыбокая думка выражана праз вобраз галоўнага героя твора, па духу вельмі блізкага да народна-паэтычных вобразаў музыкантаў і спевакоў, а таксама праз такія ўстаўныя раздзелы паэмы, як «Песня аб званах», сказы аб дубе і жолудзе, аб закінутым дубку і інш. Дзеянне паэмы «Сымонмузыка» разгортваецца на фоне народных песень, суправаджаецца байкамі — казкамі і легендамі, якія маюць глыбокі алегарычны сэнс. Уся паэма як бы саткана з мноства жыццѐвых уражанняў і народна-паэтычных матываў, аб чым гаворыць сам аўтар ва ўводзінах.

№ 17 . З гісторыі моладзевых авангардных суполак. Постмадэрнізм па-беларуску: мадэляванне творчага іміджу паэта. Партрэт ―літаратурнага хулігана‖ (А.Хадановіч, З.Вішнѐў, А.Кавалеўскі, В.Жыбуль, Джэці, Г.Ціханава і інш.).

беларускія моладзевыя суполкі. У рэчышчы сучасных мастацкіх шуканняў нарадзілася нямала эксперяментальных літаратурных практыкаванняў. Асабліва шмат новага, часам нязвычнага, на здзіўленне экзатычнага звязана з творамі маладых аўтараў. Напрыклад, у 1995 годзе прыкметна заявіў пра сябе "Бум-Бам- Літ" — літаратурны рух моладзі, у авангардзе якога знаходзяцца Зміцер Вішнѐў, Алесь Туровіч, Серж Мінскевіч, Ілля Сін і інш. (творы "бум-бам-літаўцаў" друкавалі газеты "ЛіМ", "Культура", часопіс "Крыніца", З. Вішнѐў выдаў кніжку "Штабкавы тамтам"). Маладыя дэманструюць разнастайныя авангардысцкія тэксты, шырока карыстаюцца прыѐмамі гульні, эпатажу, прымітывізму, імкнуцца ў літаратуры да таго, як яны кажуць, каб "зрабіць бум". Моладзь на тое і моладзь, каб шукаць новае, эксперыментаваць і здзіўляць. А тое штучнае, крыклівае, прэтэнцыѐзнае, што ствараецца імі сѐння, з узростам, напэўна, убачыцца крыху па-іншаму Адметнай з‘явай было і ѐсць Таварыства Вольных Літаратараў, што, як і ББЛ, было заснавана ў 90-я. Суполка выдае часопіс ―Калосьсе‖, які, на жаль, выходзіць даволі нерэгулярна. У часы свайго росквіту гэта згуртаванне выпусціла вялікую колькасць малюпасенькіх кніжак у серыі ―Паэзія новай генерацыі‖. Акрамя таго, ТВЛ час ад часу ладзіць міжнародныя семінары і раз на год уручае прэмію ―Гліняны Вялес‖ за лепшую кнігу году. Варта прыгадаць і літаратурную суполку ―Вулей‖, якая пэўны час стварала самвыдатаўскую газету ―Соты‖. На жаль, групоўка велькі хутка развалілася. У 2001 годзе заявіла пра сябе суполка "SCHMERZWERK", у якой сабраліся радыкальныя мастакі і літаратары: Юрась Барысевіч, Вальжына Морт, Вольга Гапеева, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Зміцер Вішнѐў.

Постмадэрнізм я разумею не як стыль і не як кірунак, а як унівэрсальную гісторыка-культурную сытуацыю мяжы ХХ—ХХІ стст., зьвязаную з адчуваньнямі пераходнасьці, крызыснасьці, вычарпанасьці быцьця.

У літаратуры гэтае адчуваньне можна выказаць наступным чынам: усѐ ўжо было. З той тупіковай для дітаратуры сытуацыі, якой пабачыў яе Борхес, праглядаюцца прынамсі два спосабы выйсьця.

Першы — пошук прарыву ў новую культурную сытуацыю, свайго кшталту канструяваньне новага

Другі — вяртаньне да старых тэкстаў, сэнсаў, зьместаў і сюжэтаў літаратуры з дапамогай той практыкі

У творчасьці беларускіх літаратараў, на якіх мы будзем спасылацца, шмат праяў, зьвязаных менавіта з постмадэрнізмам. І хаця значная частка аўтараў адмаўляе сваю прыналежнасьць да постмадэрнізму, а некаторыя наагул не прызнаюць постмадэрнізм за рэальную культурную зьяву, мы будзем усѐ ж больш давяраць іх творчай практыцы. Постмадэрнізм як унівэрсальная літаратурная сытуацыя захоплівае ўвесь працэс, у той або іншай ступені датычыцца кожнага з сучасных аўтараў.

Азначаная вышэй другаснасьць выяўляецца ў творчасьці многіх аўтараў, хоць стаўленьне да старой літаратуры ў іх адрознае.

У творчасьці беларускіх літаратараў, на якіх мы будзем спасылацца, шмат праяў, зьвязаных менавіта з постмадэрнізмам. І хаця значная частка аўтараў адмаўляе сваю прыналежнасьць да постмадэрнізму, а

некаторыя наагул не прызнаюць постмадэрнізм за рэальную культурную зьяву, мы будзем усѐ ж больш давяраць іх творчай практыцы. Постмадэрнізм як унівэрсальная літаратурная сытуацыя захоплівае ўвесь працэс, у той або іншай ступені датычыцца кожнага з сучасных аўтараў.

Азначаная вышэй другаснасьць выяўляецца ў творчасьці многіх аўтараў, хоць стаўленьне да старой літаратуры ў іх адрознае.

Для некаторых зь іх прынцып дэканструкцыі зьяўляецца нагодай для стварэньня бурлескава-парадыйных твораў, што, між іншым, ня ѐсьць адступленьнем ад беларускай літаратурнай традыцыі, дзякуючы якой мы маем паэмы ―Энэіда навыварат‖, ―Тарас на Парнасе‖, ―Сказ пра Лысую Гару‖ і г.д.

Аб‘ектам для парадыяваньня або травэстацыі ў гэтых аўтараў, як правіла, робяцца творы старой беларускай літаратуры, школьнай клясыкі, агульнавядомыя тэксты (―А хто там ня йдзе?‖ Ігара Сідарука).

Ахвотна пераніцоўваюцца творы ―бээсэсэраўскай‖ эпохі (―Хлопчык і копчык‖ Андрэя Хадановіча).

Неадменныя спадарожнікі літаратурнай гульні — правакацыя і містыфікацыя. Аснощнае у постамадэрнизме – гульня. Іронія.

№ 15 ПУБЛІЦЫСТЫКА Я. КУПАЛЫ 3 1914 г. рэдактарам стаў НАШАЙ НИВЫ стау Янка Купала.

Пачатак літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасці Янкі Купалы звязаны непасрэдна з працай у газеце «Наша ніва». Купала з'яўляўся яе рэдактарам і меў магчымасць выступаць з нататкамі і артыкуламі па розных надзѐнных пытаннях. Доўгі час публіцыстычная спадчына паэта заставалася параскіданай у перыядычных выданнях. Толькі нязначная частка яе была ўключана ў асобныя выданні яго твораў. Між тым, большасць публіцыстычных твораў Янкі Купалы ўзнімаецца да ўзроўню сапраўды мастацкіх здабыткаў, бо ў артыкуле ці нарысе, звычайным допісе ў газету ці фельетоне, звароце да народа ці адкрытым лісце ў рэдакцыю ѐсць думка аўтара, выкліканая пэўнай з'явай грамадскага жыцця, ѐсць выразна выяўленыя адносіны да гэтай з'явы.

«І вось толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасьць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаваньне, і добрую славу нашаму народу.

Край наш сам па сабе багаты, толькі чужыя гаспадары яго знішчылі. Зямлі маеш шмат, лесу яшчэ болей; маем вялікія рэкі, азѐры, чыгункі, багатыя месты, а ў іх фабрыкі, заводы ды і шмат іншага дабра. К таму ж, на лік мы народ вялікі - каля 12 мільѐнаў. Гэта не тое што якая-небудзь там Швейцарыя, Данія ці Грэцыя!

Дык чаму ж нам, браты беларусы, не дамагацца сваѐй дзяржаўнай незалежнасьці?

Мы павінны яе дамагацца і мірна, і з аружжам у руках, бо жыцьцѐ не чакае і ворагі нашы не дрэмлюць!

1919 г.» Янка Купала: "НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ" Так сама выражае некаторыя думки письменник аб стане роднай мовы на Беларуси:

«Усѐ ж колькісотлетняя паняверка, валачэньне ярама чужога ўладарства на сваім набалелым карку не прайшло для нас бяз ніякага знаку: яно ацямрыла і затрымала доўгія вякі наша культурнае і нацыянальнае развіцьцѐ, пакідаючы нам свае вучэльні і свае ―языкі‖, увялічыла нехаць к знаньню, к прасвеце, к пазнаньню вялікіх думак людзей навукі і ідэі; асталіся мы на самым апошнім месцы, ніжэй парога, паміж усіх чыста славянскіх народаў; асталіся мы, як блудныя авечкі, бяз пуцьця, бяз веры ў новую светлую будучыню. Але ж такі асталіся і мы самі, – як народ, як нацыя, і асталася пры нас наша п р о с т а я родная мова, праз якую ўсе знаюць, знае свет, што мы не прыблуды якія, а колькімільѐнны народ – Беларусы, засяляючыя сваю адвечную Бацькаўшчыну – Беларусь1910 г.» Янка Купала: ЯНКА КУПАЛА: ЦІ МАЕМ МЫ ПРАВА

ВЫРАКАЦЦА РОДНАЙ МОВЫ?

Так сама з артыкулу Янки Купалы «А усе ж-таки мы жывем» 1914 г.

«Будзіцца самапачуцьцѐ народнае, падымае нашая старонка свае вочы к сонцу і распрастоўвае свае магутныя плечы. Мілаваньне свайго роднага слова, сваѐй адзінай Бацькаўшчыны Беларусі бярэ верх над адступніцтвам і прадажніцтвам сябе ў чужую няволю. Калі зірнем мы на тое, што за некалькі год зроблена намі, беларусамі, над падняцьцем свайго нацыянальнага багацтва, то адно толькі душа можа радавацца. У некалькі год мы зрабілі тое, што ў палякаў і расійцаў рабілася чуць не цэлымі сталецьцямі. Выходзіць у сьвет колькі беларускіх газет, друкуюцца кожны год дзесяткі кніжак розных названьняў, закладаюцца беларускія выдавецкія суполкі, кнігарні і т. п. І ўсѐ гэта робіць сам народ ці сваѐй шчырай працай для Бацькаўшчыны, ці сваімі запрацаванымі капейкамі, аддаваны на беларускія газеты, кніжкі. Мы не знаем ні казѐнных падачак, ні купленых працаўнікоў. Працуем для ідэі і будуем самі сабе новае, лепшае жыцьцѐ.

Дык працуйма ж далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутным клікам: к сонцу і праўдзе! Будзем мець буйны ўраджай і

багатае жніво. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб Зямлі: ―А ўсѐ ж такі яна рухаецца!‖, т.е. а ўсѐ ж такі мы жывем і будзем жыць!»

Своеасаблівыя ў плане ідэйнай накіраванасці, купалаўскія артыкулы сталі асабняком у яго творчай спадчыне. Іх можна лічыць дакументамі, якія дапамагаюць цэласна ўявіць поўныя драматызму і выпрабаванняў жыццѐ і творчую дзейнасць вялікага нацыянальнага паэта.

№ 9 АПОШНЯЯ КНІГА “ЛЕПЕЙ…” (2013) – НЕАРДЫНАРНАЯ КНІГА РУКАПІСАЎ Р.БАРАДУЛІНА.

―Лепей‖ – кніга вершаў, якую Барадулін напісаў ад рукі. Названием для книги стала надпись с первой страницы самого нового блокнота Рыгора Бородулина. Это слово "лепей" ("лучше"). В книге ―Лепей‖ есть одно матерное слово, белый стих и дюжина рисунков дочери и внучки поэта. А подарком идет диск, начитанный Зиноидой Бондаренко. В книге нет ни одной печатной буквы — все стихотворения, а также номера страниц, содержание и выходные данные написаны Рыгором Бородулиным от руки. Сюда вошли избранные рукописи за 61 (!) год: с 1952-го по сентябрь 2013-го. Есть как хорошо известные, даже хрестоматийные, так и те, которые печатаются впервые. Несколько десятков стихотворений написаны за последние три года. Кроме того, к книге прилагается аудиоверсия, начитанная народной артисткой Беларуси Зинаидой Бондаренко. А также комплект из 23 снимков, подписанных на обороте Рыгором Бородулиным, его мамой Акулиной Андреевной и даже Владимиром Короткевичем. В книгу вошли 103 стихотворения.

Сергей Шапран, критик: "Уже через десяток стихотворений возникает впечатление, что ты просто залез в ящик к поэту и тайком читаешь его блокнот. Потому что стихи с зачеркиваниями, исправлениями, рисунками дочери и внучки, заметками на полях, какими-то номерами телефонов, цитатами Быкова, вспомненными прибаутками... Кроме того, прилагаемый к книге конверт со снимками подкупает вконец. Все снимки разного времени, разного размера, с теплыми подписями на обороте... Попадаются уникальные — как снимок отца поэта, который никогда не печатался (отец погиб на войне) и несколько не публикованных ранее снимков мамы. Опять же, ощущение, что сам поэт передал тебе посмотреть этот конверт с семейными фото!..."

Помимо необычной формы и сувенирного внешнего вида, книга имеет ценность для будущих исследователей.

Сергей Шапран: "Многие стихи дошли до нас в книгах в исправленном виде. Что-то изменял перед печатью сам автор. А кое-что ему в разные времена правили редакторы и цензоры. Поэтому, читая рукописи, каждый из нас видит стихотворение таким, каким он родилось у Бородулина. И работа поэта над словом, которая хорошо видна в книге, безусловно, заслуживает отдельного внимания".

16 . АЛЕСЬ РАЗАНАЎ – ТВОРЦА-ЭКСПЕРЫМЕНТАТАР... А..РАЗАНАЎ ЯК ПАЭТ ЕЎРАПЕЙСКІ

ІНАЦЫЯНАЛЬНА САМАБЫТНЫ. РАЗАНАЎСКІЯ СЛОВЫ, ГУКІ, СЭНСЫ ЯК АДМЕТНЫЯ

ГЕРОІ.. А.РАЗАНАЎ І ПОСТМАДЭРНІЗМ.

Адметнасць, выключная глыбіня і непаўторнасць паэтычнага таленту Алеся Разанава прызнаны не толькі ў Беларусі. Без гэтага імені сѐння нельга ўявіць сабе еўрапейскую паэзію ўвогуле: яго творы выдаюцца і атрымалі прызнанне ў Расіі, Германіі, Літве, Латвіі, Балгарыі і ўсіх славянскіх краінах. Нездарма нямецкі даследчык Хорст Ролінг сказаў, што з Алесем Разанавым беларуская літаратура дасягае еўрапейскага маштабу. З самага пачатку творчай дзейнасці імя Алеся Разанава было сінонімам наватарства, адметнасці і абсалютнай унікальнасці паэтычнага голасу. І ў спробе спасцігнуць яго непаўторнасць трэба ставіць адметную задачу: калі ў гаворцы пра паэтаў мы імкнуліся вызначыць, чым творчасць аднаго аўтара адрозніваецца ад іншых, то ў дадзеным выпадку будзем імкнуцца зразумець і адчуць душою нязнанае, нязвыклае, таемнае, далучыцца да высокага палѐту думкі і "ўпісаць" паэзію Алеся Разанава ў вядомую нам беларускую нацыянальную літаратурную традыцыю.

З 1972 г. Алесь Разанаў прафесійна займаецца літаратурнай дзейнасцю: працуе ў рэдакцыі газеты "Літаратура і мастацтва", выдавецтве "Мастацкая літаратура", часопісе "Крыніца", Скарынаўскім цэнтры.

Алесь Разанаў – аўтар кніг "Назаўжды" (1974), "Каардынаты быцця" (1976), "Шлях – 360" (1981), "Вастрыѐ стралы" (1988), "У горадзе валадарыць Рагвалод" (1992), "Паляванне ў райскай даліне", "Рэчаіснасць" (1998), "Танец з вужакамі" (1999, выбранае). Алесь Разанаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1991 г.) за кнігу "Вастрыѐ стралы". З 2001 г. паэт жыве ў Германіі і займаецца творчай працай.

З першых кніг Алесь Разанаў выявіў непаўторную індывідуальнасць не столькі праз форму, колькі праз змест твораў, адзначаных гістарызмам мыслення, рамантычным пафасам пошуку гармоніі і справядлівасці, узнѐсласцю пачуцця. Гэтым, а таксама трагедыйнасцю аўтарскага адчування нацыянальнай гісторыі, вершы

Алеся Разанава "Радзіма", "Рагнеда", "Арышт Кастуся Каліноўскага" і яго балады лучацца з традыцыямі Купалы і Багдановіча.

Пачынаючы з кнігі "Назаўжды", кожны наступны зборнік твораў Алеся Разанава быў адметны не толькі асацыятыўнасцю мыслення, глыбінѐй філасофскіх разваг, але і адкрыццѐм новых, нязвыклых для беларускай літаратуры вершаваных форм. У кнізе "Назаўжды" гэта пункціры – невялікія (часцей 5-6 радкоў) лірычныя мініяцюры, якія не малююць, а хутчэй пазначаюць абрысы, арыенціры вобраза, тонкай графічнай лініяй падкрэсліваюць адну думку, фіксуюць пачуццѐ. І тым самым выконваюць сваѐ прадназначэнне: адключаюць чытача да творчасці, даючы штуршок яго разважанням, чаму сказана менавіта так:

Не вернецца воін, вандроўнік не вернецца, вернецца сейбіт...

Заўсѐды вяртаецца сейбіт.

Крытыкі, якія часта цытуюць гэты верш, бачаць у яго аснове парадокс. Аднак тут хутчэй выяўленне заканамернасцей жыцця: доля воіна – забіваць ці быць забітым, вандроўніка – шукаць зменлівую мэту. І адно і другое нясе ў сабе пагрозу шляху ў нікуды, і толькі доля сейбіта прадугледжвае вяртанне, бо пра зерне ў глебе трэба клапаціцца ў надзеі на ўраджай. І толькі доля сейбіта шчаслівая, бо заключае ў сабе веру ў вечнасць (на гэтую выснову скіроўвае слова "заўсѐды", вынесенае ў асобны радок). Пункцір воін-вандроўнік-сейбіт выклікае змястоўныя асацыятыўныя вобразы і філасофскія развагі пра сэнс чалавечага жыцця.

У вершасказе "Вецер" у дванаццаці асобных сказах (лічба з часоў язычніцтва, вядома, магічная) увесь час перагукваюцца словы, збліжаючыся не толькі гучаннем, але і сэнсам (vоtr – водар, veter – ветразь, vіtr – вітрыны і вітраж, Wіnd – вентылятар і г.д.), што з'яўляецца дадатковым і вельмі дзейсным вобразнавыяўленчым сродкам. Паэт стварае своеасаблівыя пераканальныя нацыянальныя архетыпы, з якіх складаецца карціна свету.

Мова па сутнасці сваѐй метафарычная, аднак толькі Алесю Разанаву даступны ў такой меры яе ўнутраныя, схаваныя часам багацці. Да таго ж паэт умее і мае права ствараць іх сам.

Непаўторнасць стылю Алеся Разанава відавочная. Аднак яго творчасць абапіраецца на традыцыі Купалы і Багдановіча, унутрана звязана з філасофскай глыбінѐй і агульнакультурнай асновай паэзіі Максіма Танка, з паэтыкай танкаўскага верлібра, з прытчавасцю вершаў Анатоля Вярцінскага і яго ўвагай да ўнутраных моўных паралеляў і гучання слоў. Ды і да Алеся Разанава ідзе цэлае пакаленне, якое працягвае ўжо яго традыцыі: А. Сыс, А. Мінкін, А. Глобус, В. Слінко, Ю. Пацюпа, Ю. Гумянюк і інш.

Калі дазволіць сабе рызыкоўную справу пайсці следам за Алесем Разанавым у пераасэнсаванні гучання слоў, то і ў яго прозвішчы можна ўбачыць наканаванне. РАЗ – толькі аднойчы нараджаюцца асобы такога маштабу ў нашай паэзіі. Толькі Разанаву ўдаецца разразаць тканіну слова, не парушаючы яго жывога адзінства, і знаходзіць у глыбінях нечаканы, але абсалютна абгрунтаваны сэнс. Раз – яго эксперымент з вершам, энергічны, трагічны, як удар стралы, якая не можа спыніць, змяніць напрамак палѐту і паўтарыць яго. АЛЕ – нездарма яго завуць Алесь. Ніякія спробы пераймання яго манеры не дадуць плѐну, бо такая індывідуальнасць непаўторная. Адзінае, што належыць пераймаць, – імкненне да пошуку і творчай незалежнасці З дакумента, дасланага А.Сабуць:

Алесь Разанаў – паэт-―70‖, традыцыяналіст (пастаянны дыялог з класікай, арыентацыя на яе) і наватар у форме (аўтарскія жанры квантэмы, пункціры, версэты, вершаказы, зномы і змесце (інтэлектуальна-філасоскае пазнанне рэчаіснасці; даследаванне не быту, а быцця; уменне ―перакульваць‖ свет, робячы традыцыйнае наватарскім: ѐн не піша новае, ѐн піша па-новаму)

Разанаўскія героі незвычайныя – гэта ГУКІ→СЭНСЫ→СЛОВЫ.

Вобразы падаюцца як злучанасці рознавялікіх сэнсаў. Þ разанаўскае разуменне р э ч ы ў н а с ц і : паміж чалавекам і рэччу існуе загадкавая сувязь 9чалавек рэалізуе ў рэчы свій светапогляд -- і праз рэч чалавек адбываецца ў прасторы і часе. Н-д, чалавек творыць з гліны , і ѐн жа – ―самы вялікі твор‖ з яе (так, большасць міфаў розных народаў звязвае паходжанне чалавека менавіта з глінай).

Па-разанаўску, мастацтва – дыялагічнае: яно – Голас і Рэха. У кожнага аўтарскага жанра – свая хваля, свой дыяпазон, свая гукавая прастора. Менавіта з увагі да гуку з‘явіліся ягоныя аўтарскія жанры:

пункціры – невялікія паэтычныя мініяцюры, у аснову якіх кладзецца толькі адна, часта парадаксальная думка, назіранне, вобраз, напісаныя звычайна ад першай асобы. Амаль у кожным пункціры – працяжнік ці двукроп‘е, што Þ пра прычынна-выніковыя сувязі, узаемазалежнасць усіх рэчаў.

Куды? Адкуль? –маўчанне. Не дасць адказу час.

Стаю – і сам пытане, іду – і сам адказ.

квантэмы – жанр, у якім час і прастора кандэнсуюцца да апорных слоў-вобразаў.

Дарэшты і наноў (г.зн. адвечнае абнаўленне чалавека)

цярушыцца пясок (г.зн. няспынная работа часу) чый час лічу

наноў зірну ў люстэрка (г.зн. неабходныя самакантроль, самааналіз)

вершаказы – празаічныя казанні пра жыццѐ рэчаў (ключавое слова стаіць у загалоўку і ў пачатку кожнага абзаца; яно распавядае пра свой радавод, ―сцягвае‖ блізкія па гучанні словы да сябе). Вобразы ствараюцца праз гукі і іх камбінацыі. Тут мае месца выхад у іншамоўныя кантэксты (мовы блізкія, роднасныя).

зномы празаічныя мініяцюры, дзе відавочна сабранае ў адно і філасофскае, і эстэтычнае, і літаратуразнаўчае. Галоўнае – сціснуць, згарнуць думку з вялікага тэксту ў 1 абзац, прычым абзац афарыстычны. Таму зномы (зно – створаная новая рэчаіснасць) гэта як

своеасаблівая кніга ў кнізе, гэта найперш уласна аўтарскія самарэфлексіі, якія расшыфроўваюць складаныя фрагменты з паэзіі самога аўтара і расшыфроўваюць мастацтва паэзіі ўвогуле.

► У тэкстах існуе пазатэкст, у тэмах – пазатэ-ма: нішто не месціцца ў сабе, але – у вылучэнні. Ключы ад хаты ляжаць не ў самой хаце.Вядро ставіцца каля студні.

► Прастата, якая не прайшла стадыі складанасці, - прымітыў.

► Усе знаходзяцца на аднолькавай адлегласці а д Бога, але на рознай д а Бога

Разанаў пастаянна звяртаецца да падсвядомасці. Ягоныя зборнікі _ ―Адраджэнне‖, ―Каардынаты быцця‖, ―Шлях-360‖, ―Вастрыѐ стралы‖, ―У горадзе валадарыць Рагвалод‖, ―Паляванне ў райскай даліне‖, ―Пчала пачала паломнічаць‖ і інш.

Напрыканцы 2000 г. выйшла кніга-білінгва ―kurz kurz lang / кропка кропка працяжнік‖, змест якой склалі вершы трох нямецкіх творцаў – Эльке Эрб (н.1938), Сары Кірш (н.1935), Норберта Гумэльта (н.1962), на мове арыгінала і ў перакладзе на беларускую мову Алеся Разанава. Аб‘ядноўвае трох перакладзеных паэтаў выразная канцэптуальнасць іх твораў: чалавек – гэта свет у свеце, у свеце іншых людзей, прыроды, мастацтва; жыццѐ кожнай істоты трымаецца і адбываецца на экзістэнцыяльных падмурках – дынаміцы і статыцы, эмоцыях і розуме, парадку і хаосе, нараджэнні і смерці.

Паэзія згаданых творцаў дыялагічная найперш адкрытасцю насустрач ―іншаму‖, насустрач ―я‖ кожнага з нас. Да таго ж, увага да рэчы – адна з самых укаранѐных у нямецкамоўную літаратурную глебу традыцый. Аўтары кнігі ―кропка кропка працяжнік‖ таксама імкнуцца асэнсаваць рэч у шырокім, філасофскім разуменні (прадмет, з‘яву, чалавека) і даць яе выявы, Таму дыялагічнасць і ―рэчыўнасць‖ (увага да рэчы) – ці не самая паказальная адметнасць твораў і Э.Эрб, і С.Кірш, І Н.Гумэльта, што і лучыць іх з філасофска-інтэлектуальнай паэзіяй беларускага паэта Алеся Разанава.

15 . Васіль Быкаў – літаратурная славутасць Беларусі. Быкаўскае асэнсаванне экзістэнцыйнага паняцця абсурду. ―Новы‖ Быкаў у творах памежжа ХХ-ХХІ стст. (зб. апавяданняў і прыпавесцяў ―Сьцяна‖, ―Пахаджане‖). Алегарычна-сімвалічны паказ нацыянальнай трагедыі ў ―байках жыцця‖ (―Хвастаты‖ і інш.), аповесцях (―Труба‖ ―Ваўчыная яма‖ і інш.).

Прыйшоў у літаратуру Васіль Быкаў у час панавання рамана пра вайну і стварыў т.зв. быкаўскую аповесць: лаканічны стыль, абмежаваныя прастора і час. увага не на ваенных падзеях, а на характарах і дэталях (рэчыўных, партрэтных, пейзажных, псіхалагічных). Яго ваенная проза разглядалася ў абойме савецкай (антысталінскай) прозы, характарызавалася як прытчавая. У творчасці заўважны ўплыў экзістэнцыялістаў, але ступень несвабоды быкаўскага героя была непараўнальна большая, чым у заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. В.Быкаў сцвярджаў вялікі сэнс жыцця і смерці сваіх герояў («Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Сотнікаў», «Абеліск» і інш.). З цягам часу ўсѐ больш выразнай рабілася трагічная дамінанта ў творах («Мѐртвым не баліць», «Пастка», «Знак бяды», «Аблава», «Сцяна» і інш.). У цэнтры ўвагі аўтара – экзістэнцыйная сітуацыя (існаванне на мяжы жыцця і смерці, неабходнасць зрабіць выбар). Свой выбар героі (выбраныя па кантрасце) робяць праз СУМЛЕННЕ. Герой Быкавачалавек маральны, які выступае супраць варожага часу і прастор ы на вайне. Героі не зухаватыя, а някідкія, з непераможанай духоўнай сілай, вызначаюцца годнасцю, трывушчасцю. У пазнейшых творах («новага Быкава») (найперш – прытчах) з'яўляецца новы герой, ахвяра сацыяльных абставін свайго часу, у абсурдным свеце яму жыць немагчыма – і тады герой паўстае супраць абсурду. У 1990-я Быкаў маляваў карціны масавага маральнага заняпаду: з'явіўся герой здрабнелы і дэградаваны. Герой (н-д, быкаўскі Вязень) – у стане абсалютнай безвыходнасці (прыпавесць «Сцяна») і духоўнай адзіноты сярод людзей і свету. Тут пераважае тэма духоўнай ізаляванасці чалавека ад грамадства, адсутнасці ілюзіі будучыні, ідэя варожасці свету ў адносінах да чалавека («На Чорных лядах», «Жоўты пясочак», «Сцяна»). Трагедыя беларуса бачыцца ў трагедыі яго Бацькаўшчыны і адсутнасці нацыянальнай ідэі.

Галоўныя экзістэнцыйныя канцэпты ў В.Быкава: матыў шляху, дарогі;

матыў змагання;

вобраз-сімвал сцяны, пасткі;

апазіцыі «свае / чужыя», «моцны / слабы», «старое / новае»

краявід – суровы, гэта халодная велічная прастора экзістэнцыі чалавека, у якую (прастору) ѐн закінуты. Быкаўскія героі – вечныя вандроўнікі ў непрыветлівай і пагрозлівай прасторы, дзе патрэбна не жыць, а выжываць.

Героі В.Быкава ўвесь час некуды ідуць: праз вайну, праз гісторыю. ШЛЯХ – гэта апазнавальны вобраз-сімвал быкаўскай прозы. Куды вядзе Шлях? Пра гэта кажа назва апошняй (выніковай) кнігі Быкава «Доўгая дарога дадому».

Мастацкае адкрыццѐ Быкава – гэта:

1) адкрыццѐ часу (у яго шматлікіх варыянтах, страчаных магчымасцях); 2) адкрыццѐ выбару, звужанае да дылемы: быць ці нре быць нацыі, мове;

3) адкрыццѐ паняцця абсурду ў беларускай сітуацыі (які не сѐння пачаўся і не заўтра скончыцца)

уменне адольваць хаос.

Беды беларусаў (па-быкаўску) – у нацыянальным характары (з аднаго бокупрацавітасць, талерантнасць; з другога – генетычная боязь свабоды комплекс нацыянальнай недастатковасці (пра гэта – у «байках жыцця», н-д, у байцы «Хвастатым», дзе сцяна жалезнай бочкі – сімвал няволі для пацука Хвастатага. самане страшнае – сам Хвастаты (беларус) нішчыць сваіх суродзічаў, ѐн – вінцік у Вусатага. Забойства становіцца «будзѐннай работай»).

№ 3 . Роля перыядычнага друку, кнігадрукавання ў станаўленні беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.. Вацлаў Іваноўскі – арганізатар беларускага друку.

Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя - эпоха пераломная і вызначальная. Яе адметнасць - ва ўнутранай цэласнасці і завершанасці як асобнага, самастойнага перыяду гісторыі беларускай літаратуры. На рэвалюцыйнай хвалі 1905-1907 гг. нараджаецца і легальны беларускі перыядычны друк. У перыяд са жніўня 1906

да студзеня 1907 года выходзіла газета ―Наша доля‖. «першая беларуская газета для вясковага і местачковага рабочага люду». Праграма газеты - ад палітычнага агляду да сельскагаспадарчых звестак і фельетонаў. Суровая справа супраць газеты(суд). Раскол у рэдакцыі тыднѐвіка. Адначасовае існаванне дзвюх легальных газет. У лістападзе 1906 года выйшаў першы нумар газеты ―Наша Ніва‖, якой належыць выключная роля ў станаўленні беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. «Наша Ніва» (лістапад 1906 - жнівень 1915) - «газета для ўсяго беларускага грамадзянства». Рэдактар - Аляксандр Уласаў. Фактычныя заснавальнікі і фундатары газеты - браты І. і А.Луцкевічы. Уласная дзяржаўнасць і незалежнасць - крэда газеты. «Наша Ніва» - пэўны час адзіная беларуская газета - арганізатар беларускага адраджэнскага руху. «Наша Ніва» - цэнтр гуртавання беларускай інтэлігенцыі (плеяды пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў).У 1912 годзе ў асобны часопіс ―Саха‖ выдзяляецца сельскагаспадарчы аддзел ―Нашай Нівы‖. Сярод іншых перыядычных выданняў можна назваць дзіцячы і краязнаўчы часопіс ―Лучынка‖ (Мінск, 1913-1914), газету клерыкальнага накірунку ―Biełarus‖ (Вільня, 1913-1914), сатырычны часопіс ―Крапіва‖ (Вільня, 1913), студэнцкі часопіс ―Раніца‖ (Пецярбург, 1914) і іншыя.

На развіццѐ беларускага кнігадрукавання адмоўна паўплывала першая сусветная вайна: у 1914 годзе прыкметна скарачаецца друкаванне беларускіх кніг, перастаюць выходзіць многія перыядычныя выданні (восенню 1914 – ―Лучынка‖, у студзені 1915 – ―Саха‖, а ў жніўні 1915 года выходзіць апошні нумар ―Нашай Нівы‖), спыняецца існаванне беларускіх выдавецтваў. Але поўнасцю літаратурная і выдавецкая дзейнасць не заціхае: у 1915 годзе працуюць выдавецтвы ―Вясѐлкі‖, ―Беларускае выдавецкае таварыства‖, пазней беларускія кнігі друкуюцца ў выдавецтве ―Вольнай Беларусі‖, у 1916 годзе ў Вільні пачынае выходзіць газета ―Homan‖, а ў Петраградзе – ―Дзянніца‖, ―Świetač‖. Усе гэтыя факты сведчаць аб тым, што, ―…беларуская літаратура была ўжо на такім узроўні, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, развіццѐ яе працягвалася, літаратурны працэс стаў грамадскай з‘явай‖. Як відаць, грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя прадвызначыла такія асаблівасці беларускага кнігавыдання як яго перарывістасць, неаднолькавую інтэнсіўнасць на розных гістарычных этапах, устанаўленне прамой пераемнасці ў выдавецкім працэсе толькі з 90-х гадоў ХІХ стагоддзя, прыкметны выдавецкі ўсплѐск у перыяд пасля 1906 года. Гэтыя адметныя выдавецкія рысы ў сваю чаргу непасрэдным чынам адлюстраваліся на характары тагачаснага правапіснага працэсу. Вацлаў Іваноўскі - арганізатар беларускага друку, лідар літа- ратурна-грамадскага руху. Пецярбургскія студэнты-гурткоўцы для яго - «маладая Беларусъ». Выданне беларускага часопіса «Свабода» (1902). Апрацоўка першай беларускай граматыкі - «Беларускага лемантара, або Першай навукі чытання» (1904 г., ажно за чатырнаццаць гадоў да выхаду першай граматыкі беларускай мовы). Адзін з заснавальнікаў пецярбургскай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца», старшыня віленскага Беларускага выдавецкага таварыства. Плѐнная дзесяцігадовая выдавецкая дзейнасць у Пецярбургу. Выдавец штотыднѐвіка «Рунь» (1920). Тры будучынілѐсы трох братоў з сусветным імем (Юры, Вацлаў, Станіслаў).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]