Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

BEL_LIT(1)

.pdf
Скачиваний:
51
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
900.81 Кб
Скачать

З прыходам акупантаў загадчыца аптэкі Ганна Корзун устанаўлівае сувязь з партызанамі, і рэгулярна перадае ім медыкаменты і інфармацыю. Кожны дзень рызыкуючы сваім жыццѐм і жыццѐм сыноў, акружаная здраднікамі, гатовымі пры першай небяспецы пайсці ў паліцыю, гэтая самаадданая жанчына, ні на секунду не сумняваецца ў правільнасці абранага шляху. А калі небяспека пагражае перашкодзіць яе справе, яна разам з сынамі сыходзіць у лес, да партызан. Па матывах рамана Алеся Адамовіча.

№ 12 .За А. Адамовічам у беларускай літаратуры стаіць вялікая традыцыя праўдашукальніцтва ад часоў К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага і інш. Згадайма К. Каліноўскага, які паўстаў на абарону «мужыцкай праўды», з палымянасцю слова пісаў і выказваў «праўду справядліву» [12, с. 27], заклікаў да змагання за народную праўду і свабоду, пакінуў запавет нашчадкам: «А калі слова пяройдзе у дзела, // Тады за праўду станавіся смела, // Бо адно з праўдай у грамадзе згодна // Дажджэш, Народзе,

старасці свабодна». Традыцыйныя рысы светаразумення прысутнічаюць і ў творчасці А. Адамовіча. У 1950— 1960-я гг. крытыка стала для яго па-грамадску значнай справай, ѐн пачаў актыўна адстойваць прынцыпы праўдзівага рэалістычнага мастацтва, змагацца з вульгарнымі падыходамі і поглядамі, скіроўваў літаратуру да праўды і мастацкай глыбіні. А. Адамовіч пераканальна паказаў, што значныя мастацкія адкрыцці і здзяйсненні адбываліся ў літаратуры на шляху збліжэння з народным жыццѐм, глыбокага асэнсавання вялікіх ідэй і праблем.

А. Адамовічу як празаіку таксама трэба было пераадолець стэрэатыпы, няўпэўненасць, выйсці за рамкі творчай несвабоды і несамастойнасці. Працуючы над раманамі «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой», ѐн выкіроўваўся на шлях рэалістычнага, гэта значыць, праўдзівага, амаль дакументальнага, адлюстравання вайны.

Кажучы словамі самога А. Адамовіча, ѐн жыў «велізарным напружаннем думкі» [4, с. 32]. І як даследчык літаратуры, і як пісьменнік ставіў перад сабой вялікія, грандыѐзныя задачы, яго натхняла творчая звышзадача, вяла ў літаратурнай працы маштабная думка-ідэя, яго займаў пошук праўды як звышсэнсу. «Хатынская аповесць» і «Карнікі» — дакументальна-мастацкае даследаванне звярынай прыроды фашызму, суровая, жорсткая і балючая праўда пра вайну, маральнае падзенне чалавека ў абставінах цемрашальства, зла і нянавісці.

Для А. Адамовіча існавала патрэба стварыць трагічны эпас нацыі, хронікі ваенных злачынстваў супраць чалавечнасці, данесці праўду пра жудасныя факты і крывавыя падзеі да свядомасці, душы і сэрца мільѐнаў людзей.

№ 13 . Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння, паэт-мысляр.

У кожнага народа ѐсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з‘яўляецца Янка Купала (1882 – 1942).

Пачатак літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы звязаны з публікацыяй у мінскай газеце ―Северо-западный край‖ верша ―Мужык‖.

У 1908 г. у Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве ―Загляне сонца і ў наша аконца‖ выйшаў першы зборнік твораў паэта ―Жалейка‖, дзе быў змешчаны верш ―А хто там ідзе?‖, які адразу набыў статус нацыянальнага гімна. Зборнік з энтузіязмам быў успрыняты беларускай грамадскасцю.

Першае 10-годдзе творчай дзейнасці Янкі Купалы стала вызначальным для яго самасцвярджэння як нацыянальнага песняра, выразніка дум і пачуццяў беларускага народа. Гэты перыяд жыцця і творчасці паэта быў цесна звязаны з Вільняй і Санкт-Пецярбургам.

Янка Купала адразу ўключаецца ў агульную з нашаніўцамі працу па беларускім адраджэнні. Акрэсліваецца адна з цэнтральных тэм усѐй яго творчасці – тэма Бацькаўшчыны, станаўлення дзяржаўнасці Беларусі, якая займае свой ―пачэсны пасад між народамі‖. У Вільні напісаны многія творы паэта, якія ўвайшлі ў залаты фонд класічнай спадчыны, а ―Наша Ніва‖ данесла Купалавы вершы ў самыя глухія куткі Беларусі і за яе межы. Менавіта са старонак гэтай газеты паэт атрымаў магчымасць ―з цэлым народам гутарку весці‖.

№ 13. Феномен Уладзіміра Караткевіча. Караткевічавы запаветы. Караткевіч і славяншчына.

1. Уладзімір Караткевіч – таленавіты публіцыст, яго вызначальнай мэтай выступае адраджэнне беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Глыбокія энцыклапедычныя веды і асабісты вопыт пісьменніка выявіліся ў свабодным валоданні фактамі і рознымі звесткамі. Аўтар вельмі таленавіта пераконвае чытача ў важнасці разглядаемай праблемы: як сапраўдны псіхолаг ѐн расшыфроўвае нам гістарычныя факты; як сапраўдны жывапісец, малюе нам прыгожыя мясціны нашай краіны; як дальнабачны літаратуразнаўца, дбае пра перспектывы літаратуразнаўчага развіцця. Публіцыстыка У. Караткевіча найперш дыялагічная: аўтар правакуе адрасата да роздуму, аргументацыі, імкнецца зрабіць яго сваім аднадумцам.

Мадэль публіцыстычных твораў У.Караткевіча наступная:

асоба аўтара і вобраз часу

эсэісцкі пачатак

паслядоўная сістэма аргументаваных фактаў

аналітычная напоўненасць, эмацыянальнасць аўтарскага маналога

адназначнасць высноў, абагульненняў

аўтарская пазіцыя (ясная, канкрэтная)

2.Жанравая палітра публіцыстыкі: Нарысы, эсэ і артыкулы – важныя публіцыстычныя жанры Караткевіча; яны напісаны ярка і страсна. Прычым ў адным творы могуць быць змешчаны розныя элементы публіцыстычнага, навуковага і мастацкага стылю адначасова.

Максімальна выкарыстоўвае Уладзімір Караткевіч эсэістычны метад адлюстравання (эсэ-нарыс, эсэпартрэт, эсэ-рэцэнзія, эсэ-артыкул, эсэ-фельетон і інш.). У беларускай літаратуры У. Караткевіча прызналі непераўзыдзеным майстрам эсэістычнага жанру з адметным аўтарскім Я.. Характэрны прыѐм для караткевічавай эсэістыкі – своеасаблівая кальцавая кампазіцыя, якая спакушае чытача зафіксаваць у памяці самае адметнае (часам нават суадносна з характарыстычнай назвай твора).

Эсэ-нарысам ―Зямля пад белымі крыламі‖ Караткевіч намаляваў нам сапраўдны воблік Беларусі. Святая любоў да Айчыны – вось што дапамагло продкам выстаяць, і Караткевіч падкрэслівае гэта пачуццѐ. Ён быў першым, хто ўвогуле пачаў пісаць пра архітэктурныя помнікі на Беларусі, а іх у нас, як вядома, вельмі

шмат.

Шырока выкарыстоўвае Уладзімір Караткевіч разнастайныя рытарычныя фігуры (рытарычнае пытанне, рытарычныя паўторы з чаргаваннем пытальных і сцвярджальных сказаў , рытарычны ход з пытаннем і адказам інш.) з мэтай уздзеяння і пераканання. Што да апошняга, то пытанне звычайна ставіцца ў пачатку абзаца, а адказ можа давацца тут жа або ў некалькіх наступных абзацах. Гэты прыѐм характэрны, у прыватнасці для эсэ-нарыса ―Зямля пад белымі крыламі‖эсэ-рэцэнзіі ―Справядлівасць‖, якая пачынаецца шэрагам пытанняў. Гэта садзейнічае большай эфектыўнасці прамоўленага.

Як вядома, У.Караткевіч уважліва ставіўся да загалоўкаў (яны негрувасткія, у іх – сама канцэптуальнасць). Гэта найперш:

загаловак-паведамленне (―Гэта было 10 сакавіка 1864 года‖)

загаловак-цытата: ―Шчыравала ў бары пчала‖

загаловак-абагульненне:―І будуць людзі на зямлі‖, ―І наш ―Фаўст‖‖

загаловак-пытанне: ―Якім шляхам ісці?‖

загаловак-вобраз: ―Дыяментавы горад‖ і інш.

Мы толькі сѐння ўсведамляем, што калі У. Караткевіч працаваў з тэкстам, ѐн не столькі імкнуўся выказаць сябе, колькі жадаў быць пачутым і клапаціўся актуалізаваць адрасата. Таму і пакінуў нам свае запаветы.

ЗАПАВЕТЫ Уладзіміра Караткевіча:

1) У беларусаў ѐсць свая, Богам дадзеная зямля – яна “прыўкрасная”. Другой, іншай зямлі ў іх няма і не будзе. Таму яе трэба берагчы.

Невыпадкова ў Караткевіча Беларусь – гэта яшчэ не дзяржава, не краіна, а найперш зямля, край. Паслухаем, як умела Караткевіч-публіцыст раскрывае нацыянальную карціну свету. Так, канцэпт ―зямля‖ ў яго надзвычай прадуманы, асэнсаваны: зямлю беларус любіць, яна – свая, бо мае кроўную сувязь з ім”, “зямля ў беларуса няшчодрая, яна вучыць адшаднасці і разліку”, “зямля – мера каштоўнасці і дабрабыту, без яе жыццѐ не жыццѐ”, “зямля – дадзенае Богам багацце” і інш.

Або: “Здалѐку я асабліва палюбіў Беларусь і яе людзей. Яна ўяўлялася мне тады па незямному прыўкраснай. Уся зялѐная, вільготная, з азѐрамі, з народам, зяго пявучай і звонкай мовай, з легендамі і … курганамі…” .

Ул.Караткевіч наўмысна аддае перавагу спалучэнню ―на зямлі‖, ―на Беларусі‖ замест ―у Беларусі‖, бо як таленавіты публіцыст кіраваўся і глыбіннай асацыяцыяй, а іменна: “Беларусь – родная зямля”.

2) Кожны павінен быць дбайным гаспадаром гэтай ―прыўкраснай‖ зямлі. Яго героі – высокамаральныя.

У артыкуле, прысвечаным К.Каліноўскаму, Караткевіч-публіцыст пераконвае: ―З-пад шыбеніцы” ѐн напісаў свой славуты верш, звернуты да зямлі, якая нарадзіла яго і выхавала, дала яму песні і родную мову, і вочы, што бачылі ўсю нізасць і веліч свету, і сэрца, што беспамылкова адрознівае дабро ад зла‖.

3) Беларуская зямля, як летняя сенажаць, шматфарбная, поліканфесійная (гэта і рэлігійная разнастайнасць, спалучэнне ўсходніх і заходніх уплываў і г.д.).

Вось як спавядальна Караткевіч-публіцыст шчыруе: ―Люблю ўсе месцы на Беларусі. Ведаю таксама ўсе.

Некаторыя болей, некаторыя меней.… І іншыя краіны люблю. І нават калі ў нейкай не бываў – почасту ведаю яе літаратуру, геаграфію, гісторыю лепей за некаторых тамтэйшых ураджэнцаў. Ведаць – гэта адзінае вартае на зямлі. Пасільна умець – другое. А ведаць і умець – гэта і ѐсць фундамент чалавека, якім ѐн, чалавек, павінен быць‖ .

4) Усявышні даў беларусу не толькі прыгожую зямлю, але і чыстую душу, родную мову. Таму іх трэба ведаць, шанаваць, але і валодаць іншымі (найперш -- роднаснымі) мовамі.

У публіцыстычным артыкуле ―Родная мова‖ аўтар зусім справядліва заўважае: ―Мова першай матчынай калыханкі і апошняга “бывай”,… мова пажаўцелых статутаў і мова кахання… Мова, якая можа ўсѐ… Праваднікі вялікіх ідэй на вялікай роднай мове і таму самі вялікія людзі

Здаецца, вядомае, але ўспрымаецца як ісціна, як запавет.

5). Беларуская нацыя, беларуская гісторыя – паўнацэнныя. Але для многіх – яшчэ невядомая гісторыя (бо прысвойвалася суседзямі). Галоўнае – беларус павінен пазбаўляцца ад галоўнай хранічнай хваробы

– комплексу нацыянальнай непаўнацэннасці.

Невыпадкова звышідэяй Караткевічавага жыцця і творчасці была поўная свабода. Таму ягоныя творы будзяць гістарычную памяць беларусаў:

Калі мы не ўстанем самі – Не падыме нас ніхто.

Так мог сказаць найвялікшы жыццялюб, які разумеў, што самая цікавая навука – жыццѐ, спасцігаў гэты дар як мог і наколькі мог. Напоўніцу. Таму і пакінуў нам ЗАПАВЕТЫ – як беражніцу-ахоўніцу, як малітву на кожны дзень, каб наступны быў прыгажэйшым…

№ 14 . У.Караткевіч – заснавальнік гістарычнай прозы, жанру гістарычнага рамана (―Хрыстос прызямліўся ў Гародні‖ і інш.).

Уладзімір Караткевіч вядомы ў беларускай літаратуры як празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст,

перакладчык, літаратурны крытык. Але перш за ўсѐ ѐн — заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана.

Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў У. Караткевіч раманы "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", "Леаніды не вернуцца да Зямлі"("Нельга забыць"), аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха". Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, прарокі, інтэлігенты, рыцары і прыгоннікі, кардыналы і чароўнай прыгажосці дзяўчаты. Яны ўмеюць па-свойму любіць, ненавідзець, пакутаваць, адстойваць свае погляды. Іх лѐсы неадрыўныя ад гістарычных падзей і абумоўлены імі. І ў кожным творы — эпоха, складаны і часам трагічны лѐс Белай Русі, народ, які не скарыўся перад нястачамі і прагне волі. Пісьменнік не толькі ўзнаўляе карціны жыцця сярэднявечча і наступных эпох, але і асэнсоўвае гістарычны працэс, што дазваляе зразумець таямніцы чалавечага быцця, аснову ўзаемааадносін людзей з навакольным светам.

У рамане "Каласы пад сярпом тваім" пісьменнік паказаў шырокую панараму народнага жыцця напярэдадні сялянскага паўстання 1863 г., стварыў цудоўны вобраз рэвалюцыянера-дэмакрата і рамантыка Алеся Загорскага, сапраўднага змагара за лепшую долю свайго народа, дзеля свабоды якога ѐн гатовы ісці ў бой і ахвяраваць сабой. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" прысвечаны падзеям беларускай гісторыі XVI ст. У цэнтры ўвагі пісьменніка — жыццѐ праўдашукальніка, пакутніка і змагара Юрася Братчыка, які па волі лѐсу вымушаны быў выдаваць сябе за Хрыста. Разам з дванаццацю апосталамі ѐн вандраваў па Беларусі, рабіў цуды, наводзіў справядлівыя парадкі (дапамагаў бедным, караў царкоўнікаў, магнатаў, гандляроў, змагаўся з

татара-манголамі). З самых неверагадных сітуацый герой твора выходзіў пераможцам. Народны заступнік Юрась Братчык — сын сярэднявечай эпохі з яе рэзкімі кантрастамі, інквізіцыяй, барацьбой царкоўнікаў і прадстаўнікоў улады з асветнікамі і вучонымі, нараджэннем парастакаў Рэнесансу. Герой твора, спасцігнуўшы вялікую веру ў чалавека, спрабуе вызваліцца ад путаў сярэднявечча, хоча засвоіць духоўныя набыткі новага часу, запаліць агонь чалавечнасці, шукае шляхі да пабудовы вольнага жыцця. У. Караткевіч паказаў, што такія людзі выяўляюць дух Беларусі, нязломны і непераможны народны характар, узнавіў тую глебу, на якой нараджаліся гуманістычныя ідэі беларускага сярэднявечча, і прыгодніцкі сюжэт твора напоўніў сацыяльна-філасофскім і псіхалагічным зместам.

У. Каракевіча называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Гэта так. Пісьменнік дасканала ведаў гісторыю свайго краю, якая стала арганічнай часткай яго духоўнага жыцця, яго стыхіяй і натхненнем, яго болем і адчаем. Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але і вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе.

№ 14 Праблема выбару ў драматургіі Янкі Купалы («Паўлінка», «Раскіданае гняздо»). Расшыфроўка рамантычна-сімвалічнай вобразнасці. «Тутэйшыя» як купалаў твор-папярэджанне: жанр і лѐс твора, праблема тутэйшавізму. Тутэйшыя і паязджане.

Ва ўмовах разгортвання рэвалюцыйнага руху тэатр мог стаць дзейсным сродкам уплыву на масы, трыбунай грамадска-палітычнай барацьбы, арэнай для прапаганды перадавых ідэй. 3 чэрвеня 1912 года ў Акопах Купала завяршае свой першы сцэнічны твор – камедыю ―Паўлінка‖, у якой ѐн ва ўсім бляску паўстае перад намі майстрам драматургіі, выдатным камедыѐграфам.

Дзеянне разгортваецца вакол дачкі Сцяпана Крыніцкага Паўлінкі, вясковага настаўніка Якіма Сарокі і пыхлівага шляхціца Адольфа Быкоўскага. Паўлінка і Якім — прадстаўнікі маладога пакалення — увасабляюць лепшыя рысы гэтага пакалення, яго імкненні да новага ладу жыцця. Адсталасць, саманадзейнасць, фанабэрыстасць шляхты, яе кансерватыўныя погляды на жыццѐ, безумоўна, не спрыялі руху наперад. Вобраз Паўлінкі некаторыя даследчыкі творчасці Я. Купалы асацыіруюць з абліччам маладой Беларусі.

Тэма пошукаў шчасця, праўды, лепшай долі раскрываецца ў п'есе Я. Купалы «Раскіданае гняздо» (1913). Яна ўпершыню была пастаўлена на сцэне толькі пасля Лютаўскай рэвалюцыі Першым беларускім таварыстам драмы і камедыі ў Мінску ў ліпені 1917 г., а надрукаваць ―Раскіданае гняздо‖ аўтар змог толькі ў 1919 годзе ў Вільні.

У аснове сюжэта — востры канфлікт паміж дабром і злом, паміж марай і рэчаіснасцю. Філасофскі змест драмы раскрываецца праз выяўленне разумення шчасця ўсімі персанажамі. Кожны з іх шчасце разумее пасвойму і прапануе свой шлях да яго. На прыкладзе трагедыі адной сям'і Зяблікаў, аднаго раскіданага гнязда драматург здолеў паказаць трагедыю ўсяго беларускага народа напярэдадні рэвалюцыі 1905 г., імкненне народа да зямлі і волі.

Трагікамедыя ―Тутэйшыя‖ была завершана ў жніўні 1922 года. Лѐсам ѐй было наканавана стаць апошнім творам драматургічнай спадчыны беларускага Песняра. Напісанню «Тутэйшых» папярэднічала асэнсаванне Я. Купалам самога паняцця тутэйшасці. Мастак бачыў, у якім трагедыйным становішчы аказаўся народ калісьці вольнай краіны, прымушаны ісці пад звон кайданаў сваім-чужым шляхам, спяваць чужыя песні, трымаць у руках чужыя сцягі і мець адзінае права — быць у роднай старонцы пахаваным пад драўляным крыжам («Беларускія сыны»).

Купала акцэнтуе ўвагу на трагедыі «тутэйшасці»: недастаткова развітая самасвядомасць, пасіўнасць, абыякавасць ператварылi людзей у старонніх назіральнікаў уласнага лесу. Слова «тутэйшы» нейкі час было =слову «беларус». Хвароба «тутэйшасці»: аднабаковасць жыццѐвых памкненняў, унутраная самаізаляванасць. Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) дзесяцігоддзі лічылася слабым у ідэйна-мастацкіх адносінах творам.

Пакутлівым быў і шлях твора да гледача. Першы спектакль па ѐй быў пастаўлены рускім па нацыянальнасці рэжысѐрам А. Паповым (улады пазбавілі яго ўласнага тэатра ў Маскве і выслалі ў правінцыю) у БДТ-1 у Мінску. У 1926 годзе акадэмік I. Замоцін даў спектаклю высокую ацэнку, адзначыўшы, што пастаўленыя на сцэне «Тутэйшыя» ўспрымаюцца лепш, чым пры чытанні. Але афіцыйныя ўлады адразу адчулі антырускі і антыпольскі нацыянальна-патрыятычны пафас твора і забаранілі наступныя спектаклі. А. Папоў быў вызвалены са сваѐй пасады рэжысѐра тэатра. Ва ўмовах сталінскага таталітарызму і нават хрушчоўскай адлігі, а затым брэжнеўскага застою п'еса не змагла адрадзіцца. Толькі ў 1974 годзе яе паспрабавалі ставіць у Магілѐўскім абласным тэатры. Спектакляў прайшло мала. Крытыка дружна пісала пра «несцэнічнасць» твора. Сапраўднае сцэнічнае адраджэнне п'есы адбылося ў канцы 80-х гадоў. Пачалося яно ў тым са-мым былым БДТ-1, што з гонарам носіць цяпер імя славутага песняра Беларусі.

Драматургія дапамагала песняру «канцэнтраваць» ідэю (у «Тутэйшых» — ідэю нацыянальнай годнасці беларусаў, у «Раскіданым гняздзе» — ідэю драма-тызму і складанасці лѐсу народа, пазбаўленага зямлі), асноўныя жыццѐвыя канфлікты (супярэчнасці), «узбуйняць», «падвышаць» трывогу за «свет цэлы».

№ 15 .Якуб Колас - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч.

Сапраўднае імя Якуба Коласа - Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Ён нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. (па новым стылі) у засценку Акінчыцы Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці), ахрышчаны ў праваслаўнай царкве. Бацькі - Міхаіл (Міхал) Казіміравіч і Ганна Юр'еўна (з роду Лѐсікаў) паходзілі з сялян вѐскі Мікалаеўшчына (12 км ад Стоўбцаў). З 13 дзяцей, якія нарадзіліся ў іх сям'і, да сталых гадоў дажылі 9. Бацька служыў лесніком у князя Радзівіла, маці вяла хатнюю гаспадарку. У хуткім часе пасля нараджэння Костуся (так хлопчыка звалі дома) сям'я пераехала ва ўрочышча Ласток (іншая назва - Сухошчына). У 1890-1904 гг. сям'я Міцкевічаў жыла ў леснічоўцы Альбуць недалѐка ад Мікалаеўшчыны.

Дзейнасць Якуба Коласа, яго роля і значэнне ў нацыянальным духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнены нашчадкамі.

Створанае Коласам вывучае асобная галіна беларускага літаратуразнаўства - коласазнаўства.

Зборы твораў песняра выходзілі ў 1928-1929 гг. (у 2 тамах), у 1952 г. (у 7 тамах), у 1961-1964 гг. (у 12 тамах - першае навукова каменціраванае выданне спадчыны пісьменніка), 1972-1978 гг. (у 14 тамах). У 2007 г. пачалося выданне першага поўнага збору яго твораў у 20 тамах.

Многія творы Якуба Коласа ўключаны ў школьныя праграмы.

У 1959-1965 гг. прысуджалася Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа, з 1965 г. - Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за творы прозы і літаратуразнаўчыя працы).

Імем Коласа названы Інстытут мовазнаўства і Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, плошчы і вуліцы, школы і бібліятэкі ў многіх населеных пунктах Беларусі, буйное вытворчае паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску.

Значнае месца ў творчасці Якуба Коласа займаюць алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця". Яны пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя межы беларускай прозы, бо скандэнсавалі ў сабе алегарычнасць і філасофскую мудрасць прытчаў, павучальнасць баек, фантастычнасць казак, вобразнасць фальклорных твораў. Працаваў над гэтымі апавяданнямі пісьменнік практычна ўсѐ жыццѐ. Першае з іх ("У балоце") было напісана ў 1908 г., а апошнія ("Адзінокі курган", "Страказа", "Цвіркун") пазначаны 1955 г. Апавяданні пранізаны мяккім лірызмам, задумѐнасцю, казачнай загадкавасцю, мудрасцю, роздумам аб чалавеку і яго жыццѐвым прызначэнні, сэнсе чалавечага існавання. Пісьменнік імкнецца абагульніць разнастайныя жыццѐвыя з'явы, раскрыць складанасці навакольнага свету, паказаць адзінства чалавека і прыроды ("Адзінокае дрэва", "Вадаспад", "На чужым грунце", "Камень", "Хмарка", "Тры браты", "Жывая вада"). У казках жывѐлы і птушкі размаўляюць чалавечым голасам, дрэвы перамяшчаюцца ў прасторы, рачулкі, хмаркі, камяні, светлячкі жывуць, думаюць, па-філасофску разважаюць. Надзяляючы прыроду рысамі чалавека, Я. Колас у вершы-запеве да казак сцвярджае адзінства чалавека і Сусвету, бясконцасць і непарыўнасць жыцця.

10 .Эпісталярная спадчына В.Быкава і Р.Барадуліна як мастацкі дакумент часу (―Калі рукаюцца душы…‖, ―Дажыць да зялѐнай травы…‖ і інш.). Адметнасць жанру ліставання.

Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін: дыялог на працягу сарака трох гадоў

Першая ж іх сустрэча, як успамінаў Р.Барадулін, адбылася, калі малады паэт, які ў газеце «Советская Белоруссия‖ рыхтаваў літаратурную старонку, прыехаў у камандзіроўку ў Гродна да Быкава за апавяданнямі.

І хоць розніца ва ўзросце была відавочнай (у адзінаццаць год, да таго ж адзін быў хоць чалавек, як падаецца, і рамантычны, аднак суровы празаік, другі – паэт чыстай вады, і па свайму генію, і па характару), аднак сяброўскія адносіны паміж землякамі (і, трэба думаць, у многім дзякуючы менавіта

зямляцтву) узнікнуць практычна адразу. Той жа В.Нікіфаровіч прыгадваў, як аднойчы Быкаў адшагаў пятнаццаць кіламетраў з Бычкоў да Ушач дзеля таго толькі, каб нараніцы ўбачыцца з сябрам. І гэта ўжо ў першы год знаѐмства!

Пра шмат што можа распавесці і такі факт: менавіта Быкаў першым прыйшоў у радзільны дом да жонкі Барадуліна Валянціны, у якой 18 ліпеня 1962 г. нарадзілася ў Гродна дачка Ілона. Цудам захаваўся пажаўцелы ад часу невялічкі аркушык у клетачку:

―Валюша, поздравляю и радуюсь!

Только что звонил Гриша и поведал мне эту новость. У него всѐ в порядке. Передаѐт тебе массу приветов. Что передать ему? Что нужно тебе?

Может быть, я смогу увидеть ваше сокровище? Сообщи. Я подожду.

В.Быков

Імѐны двух літаратараў будуць неаднойчы сустракацца побач і на старонках газет. Калі, напрыклад, Рыгор Барадулін (што ў яго жыцці здаралася вельмі рэдка) возьме інтэрв‘ю ў сябра, ці калі інтэрв‘ю самога паэта будуць цалкам прысвечаны В.Быкаву (што пры жыцці любога пісьменніка надараецца вельмі рэдка)… Ці калі імѐны абодвух будуць стаяць разам пад рознага кшталту заявамі і адкрытымі лістамі: у абарону М.Шагала і з падтрымкай ідэі стварэння яго музея, у абарону С.Алексіевіч і яе кнігі ―Цынкавыя хлопчыкі‖, пад заявай аб палітычным становішчы на Беларусі… І невыпадкова абодва літаратары ўвойдуць у Сойм Беларускага народнага фронту; іх імѐны будуць фігураваць і ў першых спісах Беларускага ПЭН-цэнтра (зноў жа абодва будуць прэзідэнтамі ПЭНцэнтра: Барадулін – першым, Быкаў – другім).

Да таго ж нельга прыгадаць, што менавіта Барадулін з‘яўляецца аўтарам сцэнарыя дакументальнага фільма пра Быкава ―Край перакуленых нябѐсаў‖ (студыя ―Летапіс‖, 1994г.).

…Колькі музыкі і глыбіні ў адным толькі барадулінскім вызначэнні асобы аўтара ―Сотнікава‖ і ―Знака бяды‖ – ―Васілѐк у жыце Беларушчыны‖! … па словах Барадуліна, якія прагучалі яшчэ пры жыцці Васіля Быкава, апошні быў для яго і сябрам, і братам, і бацькам адначасова. Першы верш, прысвечаны Быкаву, ѐн напісаў ужо ў 1962 годзе…

Вяршынямі ж творчага супрацоўніцтва паэта і празаіка сталі іх сумесныя кнгігі ―Лісты ў Хельсінкі‖ і ―Калі рукаюцца душы…: Паэзія з прозай‖ … недарэмна ж Быкаў напіша ў сакавіку 2002 г. на адвароце свайго фотаздымка: ―Майму найлепшаму й найпершаму – Рыгору Барадуліну‖.

Гэтая кніга – і нейкім чынам мастацкі твор, і адначасова кніга-дакумент, паколькі лісты і дароўныя аўтографы нярэдка гавораць больш, чым нават успаміны. Лісты не хлусяць, яны больш дакладныя, паколькі

№ 12 . Максім Гарэцкі як апантаны падзвіжнік. Ідэйна-эстэтычная праграма Гарэцкага як тэатральнага і літаратурнага крытыка (артыкулы «Наш тэатр», «Развагі і думкі»).

Істотныя моманты (многія з іх падзяляе нязменнае гарэцкаўскае «і трэба») у артыкулах Максіма Гарэцкага ―Наш тэатр‖, ―Развагі і думкі‖.

"Наш тэатр"

Тэатр беларускі, народны тэатр, у беларускім адраджэнні - надта важная справа. Пакажыце беларусу са сцэны, хто ѐн, чым ѐн быў, што ѐн цяпер, чым бы ѐн мог быць, гукніце яго са сцэны да новага жыцця, і гэты гаротнік беларус, пераканаўшыся, цжо зноѐдзк здольнасці парваць ланцугі рабства, патрапіць крыкнуць: "Жыве Беларусь!"- так дужа, што аж векавыя муры няволі, як тыя сцены ерыхонскія, пасыплюцца ў прах. А ў такім разе доўг нашых пісьменнікаў, каторы яны павінны сплачваць, гэта - у драматычных творах паказаць беларусу, у якой пушчы ѐн блудзіць і дзе ляжыць яму дарога на поле, шырока-далѐкае, роднае поле вольнага жыцця.

Трэба паказаць беларусу са сцэны, што так жыць, як ѐн жыве, няможна, гэткага жыцця няможна трываць...І трэба паказаць беларусу, што ѐн - чалавек, і што ѐн павінен мець свой чалавечы гонар, і павінен дзетак сваіх гадаваць з сумленнем...Патрэбна показаць другім народам зямным, што за народ такі ѐсць беларусы, што маюць яны нешта палепш ад жарту і забабонаў, нешта гэткае, прад чым прыемна адчыніцца

агульналюдская скарбніца векавечных здабыткаў культуры і цывілізацыі.

Тэатр павінен стаць Храмам Нашага Адраджэння. Тэатр павінен ачысціць, абяліць беларускую мову і паказаць прад вочы людзей яе гучнасць і гібкасць. А мы павінны самі смакаваць і людзей частаваць своѐй народнай песняй. Пісьменнікі беларускія! паклапаціуеся аб тым, каб тэатр наш здаволіў мнагаможнага і бабыля, гарадскога чалавека і дзеравенскага, старога і малога...

"Развагі і думкі"

Беларускі рух...Што гэта за дзіва? Што яшчэ за праява - адраджэнне белых русічоў? Можа, гэта здаровы і патрэбны крык аб сваіх правах беларуса як сына беларускай нацыі, нацыі по сваіх духоўных асаблівасцях самабытнай...Можа, гэта крык аб правах народа, ядынага ў псіхіцы і здольнага да самабытнага жыцця сярод народаў, катораму не да твару быць прыбаўкаю, дадаткам да нацыі дужэйшай...і асабліва блізкай па крыві, што яшчэ горш, бо з чужымі!

Я хачу ведаць, і ці не варта будзе мне прыслухацца да шчырага, толькі шчырага пачування беларусаў і правых, і левых, і сярэдніх, і тых, што "тоже бедарусы", і тых, што нясуць крфэ са славамі:" Жыве Беларусь!"?

"Генералы" адраджэння, смялей гаварыце новае слова народу беларускаму! Смялей!! Менш уважайце на напасці з польскага і расійскага боку. Менш азірайцеся на іх. Смялей спраўляйце хаўтуры па тых святых мучаніках, на касцях каторых радзілася новая Беларусь, і смялей пасылайце добрыя весткі тым братам нашым, што "сярод лядоў, сярод жуды" пакутуюць за адраджэнне!

Уартыкуле ―Наш тэатр‖ М.Гарэцкі папракае беларусаў, за тое што яны не вадаюць, як трэба весці працу, гэта

істала характэрнай праявай нацыянальнага менталітэту.

"А у нас людзей-таланѐў ѐсць, каб толькі яны не закапвалі сваіх талентаў у зямлю. Фпанцузы кажуць расійцам: "О, вы, рускія, надта здольны, адно - не ведаеце, як трэба работаць". Праўда! І мы, беларусы, у гэтым найболей грэшны. Колькі скарбаў у нашай зямельцы, колькі энергіі ў нашых рэчках нясуць цеплавую энергію ад перакалелага беларуса к тоўстаму немцу. А вецер наш "гудзіць" узімку "ў комінах", бесперастанку "хістаіць пахілыя, сумныя бярозы". <...> "Беларусы не маюць у сабе крыві фінскай ды цюрскай, яны найчысцейшы славянскі тып, і праз тое іх народная славянская паэзія страшэнна багата, цікава і арыгінальна", - во як гарораць аб нас людзі, а мы, заплюшчыўшы вочы, пнѐмся шукаць прыгажосці ў чужым загуменні". Я лічу, што у гэтым невялікім кавалачку тэксту вельмі яскрава адзначаюцца тыя рысы нацыянальнага менталітэту, за якія М.Гарэцкі як раз і ўшчувае беларусаў.

Калі задацца пытаннем, што азначае аўтарскае ўзнѐслае азначэнне тэатру як «Храма Нашага Адраджэння», на што канкрэтна павінен арыентавацца тэатр, можна адказаць словамі самога аўтара. "Тэатр наш павінен стаць Храмам Нашага Адраджэння". На маю думку, М.Гарэцкі азначыў тэатр такімі сапраўды высокімі словамі, таму шта хацеў каб тэатр успрымаўся ў людзей як месца святое для адраджэнскага руху, каб менавіта з тэатру пачыналіся тыя правильные шляхі беларускага адраджэння. "Я не кажу, што тэатр павінен мець кірунак толькі практычна карысны. О не, гэтым бы я выняў першы камень з падмуроўку нашага развіцця і ўкараціў бы роднаму тэатру веку. Дык жа не, дык жа я, ўсѐ роўна як на добрых хрэсьбінах, кажу пры нараджэнні нашага тэатра:"Вялік расці, здароў будзь, дай табе Божузна доўні век!" Гэта значыць, што тэатр не павінен закідаць шлях мастацкі, ѐн нават павінен здаволіць як людзей, каторыя гавораць: "Лепш здабудзь гаршчочак юшкі, чым дарма траціць час на вершык", так і людзей, што даводзяць: "Мастацтва для масацтва". Бо ведама ўсім, якое вялікае значэнне мае тэатр у эыцці і што чалавеку, апрача паўміска юшкі, патрэбна і справа для душы. Значыцца, тэатр наш, калі пачне развівацца далей, пэўне будзе мець і шырэйшую дарогу, будзе здавальняць людзей з рознымі бажаннямі. Кірунак нашага маладога тэатра павінен быць жыццѐва-мастацкі за дэвізам: "Падняць беларуса да ідэальнага чалавека!" І пакуль што адправы ў нашым Храме Адраджэння адны: цудоўнымі ў мастацтве

абразамі

паказваць

беларуса

са

ўсіх

бакоў

і

прамываць

яму

вочы".

Максім

Гарэцкі

заўсѐды

гаварыў

―Трэба

пусціць

у

народ

 

кніжку…‖

Гэта для таго, каб беларус дабіўся "лепшай долі", "чалавечага жыцця", "каб закрасаваў прад відам другіх народаў, сваімі арыгінальнымі, самабытнымі, выразнымі прыгажосцямі", ѐн лічыў неабходным падняць яго культуру, абудзіць нацыянальную самасвядомасць".(Тэрэза Голуб) Глядзіце, колькі прайшло часу пасля гэтых слоў, але я лічу, што яны і сѐння не менш актуальныя! Людзі і зараз шукуаць, набываюць кнігі, каб не быць...галоднымі. Так, так! Менавіта галоднымі! Таму шта кнігі - гэта справа для душы.

№ 11 . Дакументальна-мастацкі жанр у творчасці Максіма Гарэцкага («На імперыялістычнай вайне»).

Мастацкае адкрыццѐ аўтара, ягоная гуманістычная пазіцыя.

Творы М. Гарэцкага (першае апавяданне "У лазні" надрукавана ў 1913 г.) характарызуюцца складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў. М. Гарэцкі з'яўляецца аўтарам вядомых раманаў "Віленскія камунары" (напісаны ў 30-я гг., надрукаваны ў 1965 г.), "Камароўская хроніка" (надрукаваны ў 1966 г.), аповесцей "Дзве душы", "У чым яго крыўда", "На імперыялістычнай вайне" (1926), "Ціхая плынь" (1930), зборнікаў апавяданняў "Рунь", "Досвіткі", першай "Гісторыі беларускай літаратуры", шэрагу цікавых драматычных абразкоў, шматлікіх літаратурна-крытычных прац. Трагедыя беларускага народа ў гады першай сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці "На імперыялістычнай вайне", апавяданнях "Літоўскі хутарок", "Рускі", "Генерал", "На этапе". Усе яны напісаны на аснове дзѐннікавых запісаў і заметак, якія вѐў М. Гарэцкі ў кароткіх перапынках паміж баямі, і адкрываюць новую для тагачаснай беларускай літаратуры тэму — тэму вайны. М. Гарэцкага заўсѐды цікавіла не вайна сама па сабе, а яе ўспрыняцце асобным чалавекам. Так, дакументальна-мастацкія запіскі "На імперыялістыянай вайне" аб'яднаны не толькі асобай галоўнага героя — салдата Лявона Задумы, — але гуманным стаўленнем аўтара да чалавечай асобы, антываенным пафасам. Вайна ў аповесці паказана праз прызму яе ўспрымання радавым салдатам. Праз душу і сэрца салдата-байца прайшла цэлая гама чалавечых пачуццяў, ад самых высакародных да самых ганебных. У апавяданні "Літоўскі хутарок" пісьменнік паказаў, што вайна прыносіць толькі гора, разбурэнні, смерць. Ад некалі квітнеючага хутара, дзе жыў Ян Шымкунас са сваѐй сям'ѐй, засталася толькі палова будоўлі з прабітай страхой, абгарэлымі сценамі, выбітымі вокнамі. Вайна прынесла невымерныя пакуты людзям. Асобае месца ў творчасці М. Гарэцкага займае аповесць "Ціхая плынь". У цэнтры твора — гісторыя жыцця хлопчыка Хомкі Шпака ад яго нараджэння да заўчаснай гібелі на фронце. Аўтар даволі падрабязна апісвае сцэны ранняга дзяцінства Хомкі, вучобы ў школе, парабкоўства. У вобразе Хомкі М. Гарэцкі ўвасобіў нацыянальныя рысы характару беларусаў. Смерцю героя твора аўтар выказаў грозны прысуд імперыялістычным войнам і іх пачынальнікам. Аповесць "Дзве душы", напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918—1919 гг., адносіцца да філасофскіх твораў. Галоўны герой аповесці Ігнат Абдзіраловіч — армейскі афіцэр, у мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ён жыве ў рэвалюцыйную эпоху, і неакрэсленасць яго пазіцый у многім вытлумачваецца неакрэсленасцю палітычнай сітуацыі ў краіне. Яго душэўны стан адлюстроўвае адпаведнае становішча беларускага народа на канкрэтным этапе яго развіцця. Адной з прычын душэўнай раздвоенасці Ігната з'яўляецца і блытаніна з паходжаннем. 27-гадовым узросце герой твора даведаўся ад маці Маланні, што ѐн ад нараджэння — Васіль — селянін па паходжанні. Малання, узятая калісьці ў двор памешчыка Абдзіраловіча да нечакана асірацелага дзіцяці, падмяніла панскага сына сваім. Такім учынкам яна спадзявалася забяспечыць багатае і шчаслівае жыццѐ свайму роднаму сыну. Дзве душы (сялянская і панская) не маглі ўжыцца разам: "Душа дваілася. Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лѐсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вѐскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. "Браму скарбаў сваіх" хацеў адкрыць М. Гарэцкі чытачам. На жаль, гэтаму перашкодзіла крывавая хваля сталінскіх рэпрэсій, якая на доўгія гады выкрасліла з нашых духоўных набыткаў амаль усе творы пісьменніка. Сѐння ж спадчына М. Гарэцкага стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.

№ 1 .Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі на пач. ХХ стагоддзя.

3 1914 г. рэдактарам стаў НАШАЙ НИВЫ стау Янка Купала. Газета выходзіла штотыднѐва ў Вільні, друкавалася кірыліцай і лацінкай, а з канца 1912 г. толькі кірыліцай. Была разлічана пера-важна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ѐй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў. Газета выступіла супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону і наогул супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага народа паводле веравызнання (на "рускіх" і "палякаў"), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцѐле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыя-нальныя пазіцыі. "Наша ніва" выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, ста-ноўча ставілася да хутарызацыі (хаця і разумела, што гэта не вырашыць праблем сялянскага малазямелля), арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлѐвых, асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да дзейнасці Дзяржаўнай думы. Значнае месца (асабліва ў час рэдактарства Я.Купалы) адводзілася сацыяльным праб-лемам. Пры рэдакцыі газеты, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, ства-раўся Беларускі нацыянальны музей. "Наша ніва" вяла шырокую работу: арганізоўвала выданне зборнікаў, альманахаў "Маладая Бе-ларусь", выдавала "Беларускі каляндар" на 1910 - 1915 гг., сельска-гаспадарчы часопіс "Саха" і часопіс для моладзі

"Лучына". Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню ахапіла ўвесь край паняццем "Беларусь". Дзесяцігоддзе "Нашай нівы" называюць "нашаніўскім перыядам" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Намаганнямі яе выдаўцоў і актыву выхавана і далучана да вызваленчай барацьбы плеяда пісьменнікаў-класікаў, буйных грамадска-палітычных дзеячаў, нацыянальных ідэолагаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цѐтка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.Рамантызм у беларускай літаратуры ў эпоху яго развіцця ў Еўропе зарадзіўся пад уздзеяннем польскіх рамантыкаў – ураджэнцаў Беларусі. Рамантычныя рысы ў цеснай пераплеценасці з рэалістычнымі, сентыменталісцкімі і нават класіцыстычнымі прысутнічаюць у творчасці Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, У. Сыракомлі, В. Каратынскага. Адзнакі рамантычнай паэтыкі (фальклорная сімволіка, павер‘і, прыкметы) прысутнічаюць і ў вершы П. Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы…». Адзін з самых буйных беларускіх пісьменнікаў ХІХ ст. В. Дунін-Марцінкевіч «вырас на польскай рамантычнай літаратуры і беларускім фальклоры. Ён падводзіў вобраз мастака пад канон рамантычнага нявольніка мар («З-над Іслачы...»), адвольна трактаваў жанры, уводзіў (лібрэта оперы «Ідылія») сатырычныя антыпрыгонніцкія матывы, каб парушыць ідылічнасць настрою, каханню надаваў моц эліксіру, які лечыць героя ад франкаманіі; у вершаванай аповесці «Гапон» чаргаваў кантрастныя малюнкі: вечарынка – карчомная бойка, гратэскавыя сцэны рэкруцкага набору – вясельны абрад, які ўвасабляе вернасць героя бацькоўскім традыцыям. У вершаваных быліцах ідэалізаваў даўніну, у п‘есе «Залѐты» развенчваў нуворыша Сабковіча (рамантычная рэакцыя на бездухоўнасць буржуазнай цывілізацыі)». Можна таксама весці гаворку аб некаторых, няхай сабе і нязначных, але ўсѐ-такі рысах рамантычнай эстэтыкі і паэтыкі ў творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча.У беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. моцны рамантычны струмень адчуваецца перш за ўсѐ ў паэзіі Я. Купалы. Рамантычныя рысы таксама даюць аб сабе досыць моцна знаць у творчасці Цѐткі, З. Бядулі, К. Каганца, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Родзевіча і нават Я. Коласа (напрыклад, выкарыстанне рамантычных прыѐмаў у абмалѐўцы вобраза паэта ў паэме «Сымон-музыка», у перадачы духоўнага жыцця персанажаў у «Казках жыцця», у адлюстраванні экзотыкі глухамані ў аповесцях «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся»). Наогул жа практычна ўсе

беларускія пісьменнікі пачатку ХХ ст. так ці інакш адчулі на сабе ўплыў рамантызму (неарамантызму),

прычым, як правіла, станоўчы, дабратворны.1920-я гг. у беларускай літаратуры таксама пазначаны пэўным культываваннем прыѐмаў і прынцыпаў рамантычнага пісьма. Гэта датычыцца ў першую чаргу творчасці маладнякоўцаў (М. Чарот, М. Зарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча, П. Трус і інш.). У гэтае ж дзесяцігоддзе, а таксама ў наступнае рамантычныя тэндэнцыі даволі моцна выяўляюцца ў паэтычнай творчасці многіх заходнебеларускіх пісьменнікаў (У. Жылкі, Л. Родзевіча, В. Таўлая, М. Танка, М. Васілька, А. Салагуба, А. Іверса і інш.).У беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. імкненне да выкарыстання сродкаў рамантычнага пісьма адчувальнае ў творчасці Я. Брыля, В. Быкава, М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза і драматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача.У беларускай мастацкай культуры натуралізм у сувязі з тым, што перад беларускімі мастакамі ў тыя часы стаялі іншыя, адраджэнцка-асветніцкія задачы, не аформіўся ў самастойны накірунак з уласнай эстэтычнай праграмай. Разам з тым па аналогіі з натуралізмам могуць ацэньвацца асобныя недахопы (празмерная блізкасць вобразнай сістэмы да эмпірычных форм быцця, залішні этнаграфізм, абмежаванае бытапісанне) ранняй беларускай паэзіі, прозы, драматургіі, пачатковыя стадыі тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Усѐ гэта было абумоўлена цяжкасцямі станаўлення мастацкага прафесіяналізму пры практычна поўнай адсутнасці нацыянальных традыцый. Іншая ж прырода натуралістычных тэндэнцый у літаратуры 1930-х – першай паловы 1950-х гг.: яны з‘явіліся пад уплывам нарматыўнай вульгарна-сацыялагічнай крытыкі і дагматычнай філасофіі.тэндэнцыі ў беларускай літаратуры ўпершыню далі аб сабе моцна знаць яшчэ ў пачатку XVI ст. у паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра». Затым яны ў той альбо іншай ступені выяўляліся ў палемічнай літаратуры канца XVI – пачатку XVII стст., у беларускіх інтэрмедыях, у «Камедыі» К. Марашэўскага, у бурлескных паэмах «Два д‘яблы», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». Парэформенная творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пазначана істотным развіццѐм і ўзмацненнем рэалістычнага пачатку ў нашай літаратуры.Першым жа беларускім пісьменнікам, які практычна поўнасцю перайшоў на рэалістычныя пазіцыі ў мастацкім адлюстраванні рэчаіснасці, стаў Ф. Багушэвіч. Творчасць яго, і гэта заканамерна, вызначаецца моцным крытычным пафасам. Такім чынам, Ф. Багушэвіч поўнасцю ішоў у нагу са сваім часам. Мастацкія заваѐвы Ф.Багушэвіча ў плане рэалістычнага адлюстравання жыцця пэўным чынам працягнулі і замацавалі Я. Лучына і А. Гурыновіч.У першыя тры дзесяцігоддзі ХХ ст. рэалізм атрымаў у беларускай літаратуры сваѐ далейшае развіццѐ. Заўважым, што ѐн цесна судакранаецца з рамантызмам і сімвалізмам (творчасць Цѐткі, М. Багдановіча, Я. Купалы, М. Гарэцкага, З. Бядулі, М. Чарота, У. Жылкі, М. Зарэцкага і некат. інш. пісьменнікаў), а таксама з натуралістычнымі (творчасць Ядвігіна Ш., Ц. Гартнага і інш.) і дэкадэнцка-мадэрнісцкімі (творчасць Я. Пушчы, Я. Скрыгана, Т. Кляшторнага, А. Бабарэкі, П. Шукайлы, Я. Відука і інш.) павевамі ў нашай літаратуры. Некаторыя, найбольш характэрныя праявы такога ўзаемадачынення і ўзаемадзеяння, і асабліва паміж рэалізмам і неарамантызмам

(рамантыкай), назіраюцца ў пасляваеннай беларускай літаратуры, аб чым сведчыць творчасць У. Караткевіча, М. Стральцова і некат. інш. аўтараў.

Пераважная большасць беларускіх даваенных, пасляваенных і сучасных пісьменнікаў (за выключэннем заходнебеларускіх літаратараў, а таксама пісьменнікаў, якія апынуліся ў эміграцыі) павінна была спавядаць аж да канца 1980-х гг. прынцыпы г. зв. «сацыялістычнага рэалізму», прычым у самых што ні на ѐсць яго кананічных формах, у выніку чаго наша нацыянальная літаратура сыйшла са свайго ў цэлым нармальнага шляху развіцця і ў выніку вельмі шмат згубіла. Разам з тым некаторыя, найбольш таленавітыя, аўтары, такія, напрыклад, як І. Мележ, А. Макаѐнак, В. Быкаў, У. Караткевіч і некат. інш., усѐ-такі здолелі пэўным чынам узняцца над часам і эпохай і далі нашаму народу і сусветнаму супольніцтву сапраўды рэалістычныя, глыбока праўдзівыя і вартыя ўвагі творы.

Музей Максіма Багдановіча ў Гродне адкрыты ў 1986 годзе (вул. 1-га Мая,10), як літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, у доме, у якім жыла сям‘я Багдановічаў.

№ 17«Но́вая зямля́» лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 19111923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. За «Новай зямлѐй» замацавалася назва «энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Якуб Колас пачаў пісаць твор, калі рыхтавалася сталыпінская аграрная рэформа, і яго гісторыя непасрэдна звязана з тым, як вырашалася зямельнае пытанне ў Расійскай імперыі і пазней у СССР[1].

У 1947 годзе Я. Колас успамінаў, што ў час знаходжання ў астрозе перад яго вачыма паўставалі малюнкі маленства, прыроды, з жадання іх запісаць пачалася «Новая зямля»

Прататыпамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі паэта: Міхаіл Казіміравіч і Ганна Юр'еўна і яго дзядзька Антось. Сам аўтар уклаў свае рысы ў вобраз Кастуся, аднаго з сыноў Міхала. Паэма распавядае пра побыт сям'і працоўнага беларуса Міхала, пра яго вольналюбівыя мары і імкненні. Паэма складаецца з 30 частак.

Асноўнай мэтай аўтара з'яўляецца паказаць адносіны «чалавек-зямля», ѐн апісвае дадзеную тэму на розных узроўнях: гаспадарчыя адносіны селяніна да зямлі, зямля як гарант годнасці чалавека, як доказ яго самастойнасці, свабоды, упэўненасці ў будучыні. Як і ў іншых сваіх творах, напрыклад, у рамане «На

ростанях», Якуб Колас ідзе ад прыватнага да агульнага, паказваючы праз адносіны адной сям'і да ўласнага кавалка зямлі адносіны ўсяго народу да сваѐй краіны, да Бацькаўшчыны[1][2].

Важнай тэмай з'яўляецца таксама адлюстраванне сямейных зносін у вялікай традыцыйнай сям'і.

У «Новай зямлі» паказваецца жыццѐ беларускага сялянства канца ХІХ стагоддзя. Сям'я, апісаная ў творы, — Міхал, яго брат Антось, жонка Міхала Ганна, дзеці — самая звычайная сялянская. Усе яны выключна працалюбівыя, і хоць знешнія абставіны іх жыцця часта неспрыяльныя (пярэбары з месца на месца па загадзе начальства, нейрадлівая зямля, пажар), але праца заўсѐды давала плѐн, і гэта ўнушала аптымізм, упэўненасць у сабе. Прырода ў паэме — гэта і фон дзеяння, і аб'ект захаплення герояў і аўтара. Прыроду Якуб Колас успрымаў як непрачытаную кнігу, як таямніцу, вечную загадку, якую пастаянна імкнуцца разгадаць героі твора. А ў той жа час прырода непасрэдна ўплецена ў чалавечае існаванне, з'яўляецца арэнай дзейнасці людзей. Прырода ў творы — і гэта найважнейшая яго асаблівасць — набывае як бы характар роднага дома, робіцца ўтульнай і абжытай

«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 19111925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.

У творы аўтар разважае над шляхамі разьвіцьця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лѐсам таленту з народа[1][2]. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы сьветаразуменьня і

сьветаадчуваньня беларускага працоўнага сялянства[3]. Паэма ўяўляе сабой жывую сэрыю адбіткаў беларускае сялянскае псыхікі і адлюстраваньнем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцьці народа[4]. Задума напісаць паэму ўзьнікла ў Я. Коласа ў часе знаходжаньня ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасьля выхаду паэта зь Менскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацьвѐртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма зьявілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сьцяг» у 1921 годзе[4. Паэма прысвячаецца «беларускай моладзі». Удакладнім: той маладзі, якая наперакор нягодам і перашкодам цалкам і без астатку аддавала сябе Бацькаўшчыне і народу, несла «агонь душы і сэрца жар» для «душою чулых», — таленавітай моладзі. У паэме «Сымон-музыка» (як гэтага і вымагае жанр рамантычнай паэмы) моцная, выключная, незвычайная асоба выпрабоўваецца выключнымі абставінамі. Выключнасць жа гэтых выпрабаванняў, што выпалі на долю таленавітага хлопчыка, — у іх бесчалавечнасці, жорсткасці.

Сюжэт паэмы (а ѐн грунтуецца на апісанні змагання героя з абставінамі, адстойвання сябе як асобы і свайго дару, які «панѐс ѐн людзям») уяўляе сабой своеасаблівую вандроўку Сымона ў часе і ў прасторы. Сюжэт

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]