Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
belorussky_yazyk.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
06.08.2019
Размер:
101.27 Кб
Скачать

Марфалагічны узровень

1.Шырокае ужыванне інфінітывау (упаунаважыць, забяспечыць, зацвердзіць, прыняцъ).

2.Насычанасць сказау аддзеяслоунымі назоунікамі на -нне-,-цце з прэфіксам -не-, -ня-: выкананне, развіццё, недо­гляд, нявыплата, недапрацоука i інш.

3. Выкарыстанне дзеясловау цяперашняга часу у значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць.

4.Шырокае ужыванне назоуенікау са зборным значэннем: дырэкцыя, калегія, камісія.

5.Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняу: 10 кліентау.

6.Замест дзеясловау ужыванне сінанімічных спалучэнняу назоуніка і дзеяслова: дапамагчы - аказаць дапамогу.

7. Напісанне колькасных лічэбнікау арабскімі лічбамі: Было забракована 25 машын.

8. Ужыванне выклічнікау, а таксама займеннікау1-й i 2-й асобы i адпаведныя асабовыя формы дзеяслова.

Сінтаксічны узровень

1.Прамы парадак слоу, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне.

2.Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поуныя, апавядальныя, як правіла, двухсастауныя.

3.Ужыванне пасіуных канструкцый: аплата працы ажыццяуляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак.

4.Наяунасць канструкцый са складанымі злучнікамі i аднаіменнымі прыназоунікамі: у выніку того што, дзякуючы тому што.

5.Характэрна ужыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клімэ. Пры неабходнасці выкарыстоуваюцца надрукаваныя бланкі i пэуныя формы, якія даюцца у спецыяльных даведніках.

6.Звычайна у дакументах выкарыстоуваюцца безасабовыя i інфінітыуныя канструкцыі са значэннем імператыунасці, неабходнасці (даручыць старосту групы), а таксама залежныя звароты тыпу: даклад быу выслухоны.

7.Пасля заменыу дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна указваецца.

8. Наяунасць аднародных членау, адасобленых груп, пабочных і устаноуных канструкцый.

Культура маулення. Камунікатыуныя якасці маулення

Культура маулення прадугледжвае усебаковае, поунае веданне рэальнай сістэмы мовы у яе гістарычным развіцці, валоданне формамi i стылямі сучаснай літаратурнай мовы у адпаведнасці з мэтамі i задачамі зносін.

Культура маулення мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыуных якасцей маулення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце i разнастайнасць, дарэчнасць, чыстаза i лаканічнаснь); 2) вучэнне пра сісгтэму камунікатыуных якасцей маулення.

Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву «камунікацыя». Задача камунікацыі заключаецца у тым, каб у свядомасці слухача (чытача) узнікла такая ж інфармацыя, якую перадае той, хто гаворыць (піша).

Камунікатыуныя якасці маулення:

Правільнасць маулення прадугледжвае захаванне носьбітау мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моуных сродкау i узаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку.

Правільнае мауленне – гэта мауленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. Моуныя нормы- замацаваныя у мауленчай практыцы правілы вымаулення, словаужывання, побудова сказау і тэкстау.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаутваральныя, лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя нормы.

Арфаэпічныя нормы - адзінае вымауленне гукау, гуказлучэнняу у словах i спалучэння слоу. Арфаэпічныя нормы прадугледжваюць: правільнае вымауленне галосных, правільнае вымауленне зычных. Асобных граматычных нормау.

Арфаграфічныя нормы рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянгау напісання формы слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі.

Словаутваральныя нормы -«ахоуваюць найбольш трывалыя, традыцыйныя у беларускай літаратурнай мове cлoвayтвapaльныя тыпы-схемы пабудовы слоу пэунай часціны мовы, якія супадаюць условаутваральных адносінах.

Лексічныя нормы «выводзяць за paмкi ужывання тыя адзінкі, якія не прымае літаратурнамоуная практыка. Лексічныя нормы рэгулююць выбар слова, дыктуюць носьбітам мовы «свае умовы».

Лексічныя нормы у шырокім плане - гэга правільнасць выбару слова i дарэчнасць прымянення яго у агульнавядомым значэннм у агульнапрынятых спалучэннях»

Фразеалагічныя нормы «рэгулююць традыцыйнае, замацаванае вуснай i пісьмовай практыкай ужыванне фразеалагізмау з ха­рактернымі для ix структурна-граматычнымі семангычнымі i спалучальнымі асаблівасцямі.

Марфалагічныя нормы «замацоуваюць правільнае выкарыстанне моуных сродкау паводле ix прыналежнасці да пэуных змен­ных часцін мовы. Няустойлівасць марфалагічных нормау тлумачыцца уздзеяннем дыялектау, асаблівасцю мовы-крыніцы, з якой запазычваюцца словы сітуацыяй двухмоуя.

Сінтаксічныя нормы «рэгулююць граматычную сувязь слоу разнастайных прыназоунікавых i беспрыназоунікавых канструкцый, забяспечваюць правільнасць формы кіравання i дапасавання.

Пунктуацыйныя нормы рэгулююць пастаноуку знакау прыпынку у пісьмовым тэксце у адпаведнасці з правіламі пунктуацыі, пры значанымі для абслугоування патрэб пісьмовых зносін у грамадстве.

Стылістычныя нормы «рэгулююць стылістычную арганізацыю-маулення у плане выбару не толькі пэуных слоу i сінтаксічных канструкцый, але i марфалагічных формау.

Дакладнасць маулення часцей звязваюць з дакладнасцю словаужывання. Дакладнасць словаужывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маулення, наколькі ён эрудыраваны, ці умее лагічна думаць, цi ведае законы беларускай мовы, яе правлы.

Дакладнасць маулення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоу:

а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. б) размежаванне паронімау i амонімау. (асобны-асобы); в) размежаванне значэнняу мнагазначных слоу; г) размежаванне сінонімау.

Мауленне з'яуляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноунымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам мыслення.

Лагічныя сродкі: 1. Парадак слоу у сказе, 2.лексічнае спалучэнне, 3. Правільная будова і сувязь сказау,4. Абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой,5. Правільнае ужыванне займеннікау як сродкі сінтаксічай сувязі.

Чыстата маулення - гэта мауленне без пазалітаратурных сродкау.

Пазалітаратурныя сродкі. Найбольш частыя з ix наступныя:

а) дыялектызмы. Дыялектная лексіка папауняе, узбагачае літаратурную мову, калі у той не хапае слоу для наймення таго ці іншага паняцця або адцення.

б) запазычанне. Запазычанне слоу з іншых моу - з'ява натуральная i неабходная. в) канцылярызмы i штампы. Адзначаныя моуныя адзінкі ужываюцца у афіцыйна-дзелавым стылі, пры афармленні папер i дакументау.

г) словы –паразіты.Назойлівыя, надакучлівыя словы, якія часта паутараюцца у мауленні, выклікаюць непрыемныя асацыяцыі.

д) жарганізмы. Спецыяльная разнавіднасць мовы, якой карыстаюцца прафесіянальныя групы і сацыяльныя праслойкі людзей.

е) неалагізмы, аказіянальныя словы. Неалагізмы - гэта словы цi звароты, якія ужываюцца у мастацкім творы з пэунымі стылістычнымі мэтамі.

Багацце маулення вялікі аб'ём актыунага слоуніка, разнастайнасць марфалагіч­ных формау i сінтаксічных канструкцый.

Дарэчнасць маулення - ужыванне моунага сродку у адпа­веднасці з тэмай выказвання, яго лагічным i эмацыянальным зместам, мэтай i умовамі зносін, складам слухачоу ці чытачоу - займае своеасаблівае месца у сістэме камунікатыуных якасцей.

1.Кантэкставая дарэчнасць праяуляецца у наступным мауленчым патоку звязаны паміж сабой пэунымі адносінамі. Кантэкст прадугледжвае аднароднасць стылістычнай танальнасці - гэта значыць, што яго кампаненты павінны аб'ядноувацца паводле адзінства функцыянальна-стылістычнай афарбоукі, разам з тым не дапускаюць, экспрэсіуна-стылістычнага дысанансу.

2.Дарэчнасць стылявая патрабуе адророзніваць кніжна-літаратурныя i прастамоуна-гутарковыя адзінкі.

3.Сіатуацыйная дарэчнасць маулення патрабуе, каб выбар моу­ных сродкау у кожнай канкрэтнай сітуацыі быу такім, якім ён павінен быць толью у такой сітуацыі, а не іншым.

4.Дарэчнасць асобасна-псіхалагічная словы, якімі мы карыстаемся у штодзённым ужытку, не толью служаць для выражэння думак, найменняу, прадметау, з'яу, але i перадаюць нашу ацэнку, адносіны, пачуцці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]