Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
000401_451380_voprexamIGPB.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
227.84 Кб
Скачать
  1. Местные органы государственной власти в вкл на территории повета (XIV – XVI вв).

На чале адміністрацыі павета стаяў стараста, абавязкі яго былі падобныя на абавязкі ваяводы. Прызначаўся ён князем і Радай пажыццёва, з цягам часу гэта пасада стала больш ганаровай, была крыніцай даходу для яе ўладальніка. Непасрэднае кіраўніцтва павятовай адміністрацыяў праводзіў падстараста. Дапамагалі старасце і падстарасце павятовы маршалак, ён старшынстваваў на павятовых сейміках і кіраваў павятовым апалчэннем. Сцяганосцам павятовага апалчэння быў харужы. На ніжэйшай ступені знаходзіліся дзяржаўцы (раней зваліся цівунамі), што кіравалі асобнымі дзяржаўнымі маёнткамі. У ваяводствах і паветах праводзіліся мясцовыя (ваяводскія ці павятовыя) сеймікі, што маглі вырашаць розныя пытанні з жыцця ваяводства ці павета. На сейміках прысутнічалі ўсе кіруючыя асобы і ўсе жадаючыя шляхцічы тэрытарыяльнай адзінкі. Галоўная роля сеймікаў – гэта выбар 2-ух паслоў на агульнадзяржаўны (вальны) сейм і выпрацоўка для іх інструкцый і хадайніцтваў перад урадам. На сойміках слухалі справаздачы послоў аб сеймах, выбіралі судзей і прызначалі на пасады мясцовага кіравання.

  1. Местные органы управления и самоуправления в вкл на территории государственных имений и свободных государственных земель (XIV – XVI вв).

У валасцях – дзяржавцы, вясковыя войты, сялянскае самакираванне. Службовыя асобы мясцовых органаў кіравання і самакіравання Дзяржаўцы – неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад вял. кн., прызначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесяцкіх. Сотнікі – сачылі за выкананнем павін-насцей для павятовага замка і двара. Сельскія войты і сарочнікі –ведалі павіннасцямі сялян у воласці. Дзесяцкія - ведалі павіннасцямі сялян у асобных вёсках. Органы сялянскага самакіравання - Дзейнічалі ў мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў або дзяржаўных маёнткаў. Сялянскі сход Раскладваў даніну на сялянскія двары, разбіраў спрэчкі па-між сялянамі, абмяр-коўваў мясцовыя справы. Старцы - Назіралі за выканан-нем грамадскіх пра-цаў па будаўніцтву і рамонту замкаў, мас-тоў і дарог, зборам даніны, з’яўляліся членамі копнага суда

  1. Органы управления в городах вкл на основе Магдебургского права (XIV – XVI вв).

На чале гарадской адміністрацыі і суда стаяў войт. Яго прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаў ці знатных гараджан. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; адстойванне інтарэсаў гараджан перад урадам і феадаламі; збор падаткаў; ажыццяўленне правасуддзя разам з іншымі членамі самакіравання. Дапамагаў войту яго намеснік, лен-войт. Памошнікі войта – бурмістры – маглі выбірацца гараджанамі, прызначацца войтам. Бурмістры вырашалі бягучыя пытанні гарадскога жыцця – наглядалі за гандлем, рамеснікамі, займаліся добраўпарадкаваннем горада, гарадскімі умацаваннямі, вартавай службай, ажыццяўлялі првасуддзе па дробных справах. Гарадская рада (магістрат) выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Яна вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў з насельніцтва, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд з войтам і бурмістрамі. Войтаўска-лаўнічы суд (лава) займалася разглядам крымінальных і грамадзянскіх спаў гараджан. Складаўся з войта, лен-войта, лаўнікаў – асоб, выбраных з мяшчан. На першым этапе распаўсюджання самакіравання значную ролю меў агульны сход мяшчан (сейм, веча, капа). На ім слухалі справаздачы бурмістраў, складалі скаргі ў урад, вызначалі памеры збору сродкаў на гарадскія патрэбы. Маглі змясціць некаторых асоб самакіравання. Паступова роля схода змяншалася, нават сярэдняе мяшчанства адхілялася ад удзела ў кіраванні горадам. Уся паўната ўлады ў гарадах належыла найбольш багатым і уплывовым купцам-госцям і цэхмайстрам – кіраўнікам рамесных цэхаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]