Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
000401_451380_voprexamIGPB.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
227.84 Кб
Скачать
  1. Основные положения уголовного права вкл (XV – середина XVI вв.).

Змяненне разумення сутнасці і зместу зла-чынства. Спачатку яно вызначалася знеш-няй прыкметай: нанясенне шкоды канкрэт-най асобе. Потым у злачынстве бачылі скры-тую прыкмету – умяшанне ў сферу асабістых правоў. Пазней – абстрактная прырода зла-чынства: пасяганне на грамадскі парадак. Па Статуту 1588 г. злачынства стала называцца “выступам”, а злачынец – “выступцем”. Крымінальнае права феадальнай Беларусі не ведала паняцця “склад злачынства”, але апісвала іх. Аб’ект злачынства – не грамадскія адносіны, а канкрэтныя даброты і інтарэсы асоб –арт.60 раздз.ХІ. Не прызнавалася злачынствам забойства вываленца без ахоўнай граматы, замах на жыццё збеглага дзяржаўнага здрадніка, жыццё незаконнанароджанага (арт.7 раздз.І, арт.32 раздз. ХІУ). Суб’ект злачынства – свабодны ці паўзалеж-ны чалавек ва ўзросце 14 гадоў (ІІ Статут) і 16 гадоў (ІІІ Статут). Суб’ектыўны бок – наўмысныя і ненаўмыс-ныя злачынствы. Злачынствы дзяліліся на закончаныя і неза-кончаныя, здзейсненыя асабіста і ў саўдзе-ле. Виды злачынства: супраць рэлигии дзяржавы, марали и сямьи, супраць асобы, маёмасныя, палитычныя. Пакаранне: См. казнь, Кваліфікаваная: Спальванне, саджэнне на кол, закопванне жывым у зямлю, Простая: Адрубленне галавы , павешанне, Балявыя Кнутом,палкай, Маёмасныя: Грашовая віна – паступала ў скарб дзяржавы, «Головщина» - атрымоўвалі сваякі забітага, “Вреда” – узнагароджванне за ўрон пацярпеламу, Пазбаўленне правоў і гонару Турэмнае зняволенне: наземнае и подземнае, Вымова Заўвага

  1. Основные положения брачно-семейного права вкл (XV – середина XVI вв.).

Сямейнае права найбольш поўна ўвабрала ў сябе звычаі і нормы звычаёвага права. Рэгулявала шлюбныя дачыненні і іх спыненне. Инстытуты: пасаг, вена, спадчынныя дачыненни, апека. Узрост для шлюбу: Усходняя царква – для мужчын -15 гадоў, для жанчын – 12; Заходняя – адпаведна 14 і 12 гадоў Памер пасага: 100 грыўняў для дачок паноў, 20 – 30, 60 грыўняў – для дачок баяр і зямян Вена – пасаг мужа для жонкі пэўнай долі сваёй уласнай нерухомасці. У Статутах ВКЛ вена жонкі забяспечва-лася трацінаю нерухомай маёмасці мужа. Правы удоў рэгламентаваліся ад іх адно-сін да адной з 3-х груп: якія маюць непаўналетніх дзяцей, якія не маюць дзяцей, якія застаюцца з дзецьмі мужа ад першага шлюбу. Праваздольнасць шляхты грунтавалася на 2-х актах: нараджэння ў шляхецкай сям’і, на падставе набілітацыі – падаравання шляхецтва вышэйшай дзяржаўнай уладай. Бацька абавязкова павінен быць шляхціцам, маці – не абавязкова, але станавілася такой пасля замужаства. Бенкары – дзеці ад шлюбу з нявенчанай жонкай. І Статут апеку паводле тэстамента прызнаваў, ІІ Статут – надаваў перавагу, ІІІ Статут – прызнаваў прыярытэтным. Калі не было бацькоў ці яны не аставілі тастамента, то апекуном станавіўся старэй-шы брат па лініі бацькі; без родзічаў – апе-куна прызначаў земскі суд. За апекунства 1/10 частка гадавога прыбыт-ку ішла апекуну, 9/10 – на выхаванне і наву-чанне апекаваных. Сыны былі пад апекай да 7-гадовага уз-росту, дочкі – да замужжа.

  1. Нормы государственного права вкл в общеземских источниках права.

У Статуце 1529 года юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, саслоўяў і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, у сувязі з якім усе асобы павінны былі судзіцца паводле норм, выкладзеных у Статуце. У канстытуцыйным праве Статута 1566 г. былі адлюстраваны дзяржаўны суверэнітэт, грамадскі і дзяржаўны лад, асноўныя правы і абавязкі грамадзян, асноўныя прынцыпы судовага ладу і палажэнні іншых галін права. Канстытуцыйнае права Статута значна апярэджвала развіццё канстытуцыйнага права краін Заходняй Еўропы, у якіх яно набыло самастойнае значэнне як адмысловая галіна права толькі ў XVIII ст. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморнскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі). 3 Статут юрыдычна замацоўваў тыя фактычныя адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 года, але абавязваў урад вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй “чужаземцаў і загранічнікаў”, у тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў ВКЛ. Уладаром дзяржавы прызнаваўся вялікі князь, названы ў Статуце гаспадаром. Але многія яго паўнамоцтвы былі абмежаваны і выконваць іх ён мог толькі са згоды сойма, вышэйшых дзяржаўных службовых асоб. Аднак у яго становішчы меліся сур’ёзныя адрозненні ад становішча другіх еўрапейскіх манархаў. Гэта заключалася ў выбарнасці і большай абмежаванасці правоў у галіне заканадаўства і суда. Цікавую заўвагу наконт гэтага робіць прафесар Я.А. Юхо, які піша: “Яго прававое становішча ўтрымлівала ў сабе і некаторыя элементы прававога становішча прэзідзента ў рэспубліцы: яго правы засноўваліся на выбарным пачатку, на прававых нормах Статута, агулназемскіх прывілеяў і былі дэлегаваны ад класа феадалаў”. Статут замацоўваў феадальны грамадскі лад, наяўнасць 2 асноўных класаў: феадалаў і феадальна-залежных сялян.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]