
- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Азарэвіч
Дзмітрый Іванавіч (1.11.1848—1912)
Юрыст, гісторык рымскага права. Нара-дзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл, ў сям'і прафесара заканадаўства Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецяр-бургскай Анненскай школе, потым у гімна-зіі. За конкурсную работу ў Пецярбургскім універсітэце ў 1870 атрымаў залаты медаль. У 1872 абараніў магістэрскую дысертацыю i накіраваны за мяжу. Служыў у якасці прафесара ў Дзямідаўскім юрыдычным лі-цэі ў Яраслаўлі; у 1877 атрымаў ступень доктара i з 1882 працаваў ардынарным пра-фесарам Новарасійскага універсітэта, паз-ней — прафесар Варшаўскага універсітэта.
Те.: История византийского права. Ч. 1—2. Ярославль, 1876—77; Античный мир и христианство. Ярославль, 1880; Система римского права. Т. 1—3. СПб., Варшава, 1887—89. АЗЁМША
Іван Паўлавіч (1851—1916)
Беларускі народны казачнік. Нарадзіўся ў в. Лучыцы Петрыкаўскага р-на Гомельс-кай вобл. У рэпертуары A. паданні, легенды, казкі, апавяданні на фантаст, i касма-лагічныя сюжэты. Яго цікавілі пытанні пра стварэнне свету i чалавека, пра душу, пра замагільнае жыццё i г.д. Яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. і бытавыя казкі, у якіх маляваў каларытныя вобразы зай-здроснага папа, прагнага багацея i спрыт-нага мужыка («Мужык, пан i ксёндз», «За-відны поп», «Завісны багацей», «Вада па-магла», «Хаўрус» і інш.). 3 80 твораў у кн. А.К.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-паляшукоў» (1911) 32 запісаны ад А.
АЗЯМБЛОЎСКІ
Юзаф (каля 1804—27.8.1878)
Мастак-графік. Нарадзіўся ў Мінску. Вучань Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бах-віц, Ю.Струміла, Я.Шымлер i інш. Сярод твораў А. — пейзажы, віды Вільні, бела-рускіх i літоўскіх гарадоў, жанравыя зама-лёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вялі-кіх князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста i інш., літаграфія «Славянскі ня-вольнік» («Беларускі раб», 1840-я г.), якую А.Міцкевіч выкарыстоўваў у лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі. В.Ф.Шматаў.
АКРЭЙЦ
Станіслаў Станіслававіч (псеўд. Арліцкі, Арлінскі; 25.8.1836—пасля 1918]
Журналіст, мемуарыст, белетрыст. Нара-дзіўся ў сям'і чыноўніка ў г. Арол (паводле іншых звестак — у пас. Павянец Аланец-кай губ.). У 1850—60-я гады жыў на Беларусь Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Служыў у Магілёве ў палаце дзяржаўных маёмасцей. Дасылаў заметкі ў пецярбургскія часопісы «Искра» i «Экономический указатель», падтрымліваў сувязі з рэдакцыяй «Современника». М.А.Дабралюбаў ухваліў яго праект выдан-ня ў Магілёве час. «Белорусский вестник» (не здзейсніўся). Удзельнік паўстання 1864—64. Потым працаваў у Віленскай публічнай бібліятэцы. У 1867 выдаў у Віль-
15
ні каляндар для народа. 3 1868 у Пецяр-бургу, сакратар газ. «Новое время», адным з выдаўцоў якой быў А. Кіркор. Выдаваў ча-сопісы «Дешевая библиотека» (1871 — студз. 1874), «Всемирный труд» (1872), дзе друкаваліся матэрыялы пра Беларусь (мас-тацкія творы А., нарысы Ф.М.Рашэтніка-ва). У 1880-я гады з дэмакратычных пазі-цый перайшоў на рэакцыйныя; у сваім ча-сопісе «Луч» адкрыта прапаведаваў шаві-нізм і антысемітызм. У раманах «Апошнія язычнікі» (1871—72), паэме «Беларуская быль» (1872), кнізе «Старасвецкія паме-шчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), аўтабіяграфічнай хроніцы «Далёкія гады» (1899) i мемуарных нарысах, надрукаваных у пачатку 20 ст. ў «Историческом вестнике», расказваў пра Беларусь i Літву 1850— 60-х гадоў, норавы прыгоннікаў, грамад-скае i культурнае жыццё Віцебска, Магілё-ва, Вільні, паўстанне 1863—64.
Те.: Уголок восстания 1863 г. // Ист. вест. 1902, №10—11; Мои скитания по белу свету // Там жа. 1908. №12; Воспоминания инсургента// Там жа. 1912. №9—10; Литературные встречи и знакомства // Там жа. 1916. №6—7.
Літ:. Добролюбов Н.А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6, С. 226, 527—528: К i с я л ё ў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 141—142, 203; Кузня е в а С.А. Издательская деятельность С.С.Ок-рейца и «Белорусский вестник» // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (сб. науч. ст.). Мн., 1986. С. 85—97.
Г.В.Кісялёў, С.А.Кузняева.