
- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Ястржэмбскі
Іван Фердынанд Львовіч (1814 —пасля 1883)
Эканаміст, рэвалюцыянер-петрашэвец. Паходзіў з дваран Мінскай губ. Скончыў Харкаўскі універсітэт (1841), выкладаў па-літэканомію i статыстыку ў Інстытуце корпуса інжынераў шляхоў зносін i Тэхнала-гічным інстытуце ў Пецярбургу. 3 восені 1848 удзельнік гуртка петрашэўцаў — гру-пы маладых утапічных сацыялістаў i дэмак-ратаў, якія імкнуліся да перабудовы сама-ўладнай i прыгонніцкай Расіі. На сходах гуртка Я. чытаў лекцыі па палітэканоміі, у якіх крытыкаваў тэорыю народанасельніц-тва Т.Р. Мальтуса, прапагандаваў ідэі Ш.Фур'е i іншых заходнееўрапейскіх эка-намістаў. На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў паўплываў А.І.Герцэн. У галіне палітэканоміі па асобных палажэннях ён прытрымліваўся тэорыі Ф.Ж.Б.Сея, лічачы зямлю, працу i капітал крыніцамі багацця i вартасці. Крытыкаваў польскага эканаміста
489
Цяшкоўскага за яго сцвярджэнне, быццам крэдыт можа прынесці палёгку i ўратаван-не ад нарастаючага паўперызму народа. Стаяў за свабодны гандаль, падтрымліваю-чы ў гэтым А.Сміта i Д.Рыкардо. Прызна-ваў уплыў прамысловасці на рост дабрабы-ту i моцы дзяржавы, аднак галоўным ад-моўным вынікам прамысловага развішя лічыў утварэнне пралетарыяту. Менавіта паўперызм, на яго думку, абумовіў пашы-рэнне сацыялістычных i камуністычных ідэй на Захадзе. Паводле Я., «вопыт i тэо-рыя даказалі немагчымасць перамагчы паў-перызм рознымі мерамі, якія прапаноўвалі палітыка-эканомы: грамадская дабрачын-насць, ашчадныя касы, тэхнічная адука-цыя». Да сацыялістаў Я. адносіў тых, хто прапаноўваў палепшыць становішча пра-цоўных без ліквідацыі прыватнай уласнас-ці. Ён пісаў пра неабходнасць замены сва-боднай канкурэнцыі салідарнасню інтарэ-саў розных класаў i ўсталявання гармоніі паміж імі, крытыкаваў П.Прудона за яго патрабаванне ліквідаваць зямельную ўлас-насць i аддаваў перавагу вучэнню Фур'е, які прыватную ўласнасць пакідаў у недаты-кальнасці. Як i большасць петрашэўцаў, ён адхіляў сістэму камунізму, якая адмаўляла ўсякую ўласнасць. Разам з тым Я. крыты-каваў капіталізм за тое, што ён выклікае збядненне пэўных слаёў насельніцтва. На-конт тэорыі народанасельніцтва Мальтуса выказаў думку, што сродкі, прапанаваныя для вырашэння гэтай праблемы, бесчала-вечныя. Наогул жа эканамічныя патраба-ванні Я. не выходзілі за межы задач буржу-азнага развіцця Расіі i адлюстроўвалі аса-блівасць расійскага вызваленчага руху, калі ва ўмовах абвастрэння крызісу прыгонніц-тва дваранская рэвалюцыйнасць саступіла месца разначынскай.
2.5.1848 Я. быў арыштаваны i зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3.1.1850 пры-гавораны да смяротнай кары, але ў той жа дзень паводле канфірмацыі на Сямёнаў-скім пляцы ў Пецярбургу пакаранне заменена на 6 гадоў катаргі. Сасланы ў Та-больскую губ. У 1857 яму дазволена вяр-нуцца на радзіму, але да 1872 быў пад на-глядам паліцыі. У 2-й палове 1850-х гадоў як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве ша-шы Масква—Варшава на тэрыторыі Магі-лёўскай губ. Аўтар мемуараў.
Те: Мемуар петрашевца // Минувшие оды. 1908. №1.
Jlim:. Бус ь ко В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 15—16.
ЯСТРЭБСКІ (Ястржэмбскі) Мікалай Фёдаравіч (10.7.1808—74)
Інжынер, педагог, гісторык навукі i тэх-нікі. Нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце ў сям'і межавога суддзі. Пачатковае выхаванне i адукацыю атрымаў дома. У 1830 скончыў матэматычны факультэт Віленскага універ-сітэта. Вырашыўшы прысвяціць сваё жыц-цё інжынернай дзейнасці, ён паступіў у Пецярбургскі інстытут корпуса інжынераў шляхоў зносін. Па заканчэнні ў 1832 ін-стытута Я. пакінуты ў ім у якасці рэпетыта-ра, a ў 1837 прызначаны памочнікам пра-фесара на кафедры будаўніцтва i практыч-най механікі. Адначасова ён выкладаў пра-ктычную механіку ў Тэхналагічным інсты-туце i механіку ў 2-м кадэцкім корпусе, быў актыўным супрацоўнікам «Журнала Главного управления путей сообщения и публичных зданий», у якім змясціў шэраг навуковых артыкулаў і перакладаў. Апублі-каваў укладзены ім «Курс практычнай ме-ханікі» (т. 1—2, 1837—38), за які быў адзначаны Дзямідаўскай прэміяй. У 1843 Я. прызначаны сакратаром канферэнцыі інстытута шляхоў зносін, памочнікам рэ-дактара «Журнала... путей сообщения...», а ў 1844 — прафесарам механікі i складання заводскіх праектаў. Пасля 15-гадовай службы пры інстытуце шляхоў зносін Я. прызначаны начальнікам Магілёўскай акругі шляхоў зносін, дзе праслужыў 14 гадоў. За гэты час пад яго кіраўніцтвам была добра-ўпарадкавана Кіеўская шаша да Магілёва i ад Магілёва да Бабруйска, праведзена шаша ад Магілёва да Доўска, перабудавана Бабруйская плаціна, распрацаваны праекты мастоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску i цераз Дняпро ў Магілёве, у Магілёве пабу-даваны паравы млын. Пасяліўшыся канчат-кова ў Магілёве, Я. загадваў гэтым млы-ном. Незадоўга да смерці вьщау новую пра-цу «Галоўныя асновы двайной бухгалтэ-рыі». Быў вялікім аматарам мастацкай літа-ратуры i гарачым прыхільнікам літаратур-нага таленту М.В.Гогаля. Памёр i пахаваны ў Магілёве.
Jlim:. Гусак А.А. Практычная механіка i «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. Мн., 1992.
490
ЯЦКО
Мікалай Геранімавіч (1855—?)
Беларуси этнограф, фалькларыст. Нарадзіўся на Бабруйшчыне, вучыўся ў Бабруй- скай прагімназіі, Слуцкай класічнай гімназіі (з 1872). Працаваў настаўнікам у мяст. Колбча Ігуменскага павета (1887—92), быў карэспандэнтам П.В.Шэйна. У яго «Матэрыялах для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» змясціў артыкулы «Вярцеп на калядныя святкі», «Хаджэнне са звяздою перад новым годам», «Знахары», «Супраць зало му», фальклорныя творы, запісаныя ў Рэчыцкім i Ігуменскім пав., некаторыя міфіч- ныя казкі i казкі пра жывёл, шмат замоў,гульняў i інш. А.Ю.Лозка.