
- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Якубовіч
Максімільян Юр'евіч
(1784—1853)
Філолаг, філосаф, педагог. Паходзіў з Валыні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля заканчэння якога i атрымання ступе-ні магістра філасофіі (1811) працаваў нас-таўнікам у Луцку, a ў 1812 — у Паставах, дзе выкладаў у мясцовым вучылішчы. 3 1813 выкладаў польскую, грэчаскую i ла-цінскую мовы ў Свіслацкай гімназіі. У 1818 выкладчык лацінскай мовы i старажытнай літаратуры ў Варшаўскім ліцэі. 3 1819 нас-таўнік лацінскай славеснасці Гродзенскай гімназіі. У 1824 пераведзены на тую ж па-саду ў Валынскі ліцэй. Падрыхтаваў пад-ручнікі па польскай i лацінскай мовах. У 1834 зацверджаны ардынарным прафеса-рам рымскай славеснасці ў Кіеўскім уні-версітэце. 3 1835 дэкан 1-га аддзялення фі-ласофскага факультэта, адначасова выкладчык грэчаскай мовы i славеснасці. У 1839 пераведзены на пасаду ардынарнага прафе-сара ў Маскоўскі універсітэт, выкладаў ла-цінскую мову i гісторыю рымскай літарату-ры, нумізматыку. Пасля выхаду ў адстаўку вярнуўся ў Вільню. Паводле сваіх поглядаў Я. быў тыповым прадстаўніком філасофіі каталіцызму, выступаў супраць атэізму i язычніцтва. Як высокаадукаваны педагог карыстаўся заслужаным аўтарытэтам. Аўтар працы «Хрысціянская філасофія жыцця ў параўнанні з пантэістычнай філасофіяй на-шага веку» (ч. 1—3. Вільня, 1853). Апошнія гады жыцця правёў у Жытоміры, дзе зай-маўся даследаваннем праблем маральнай філасофіі, аднак апрацаваць i выдаць гэтыя творы не паспеў.
Яленская
(па мужу Дмахоўская. Jeleńska-Dmochowska) Эма (22.2.1864—24.1.1919)
Беларуская фалькларыстка i этног польская пісьменніца. Нарадзілася ў маровічы Петрыкаўскага р-на. Паа ; вам Я. Карловіча зацікавілася побмв духоўнай культурай беларускага наре сваёй асноўнай этнаграфічнай п ка Камаровічы ў Мазырскім па
483
nic «Wisła» («Вісла»). 1891. Т. 5, кн. 1, 2] грунтоўна апісала жыццёвы уклад, працоў-ную дзейнасць i эстэтычныя погляды па-лескіх сялян. Запісала 11 сшыткаў народных песень, склала 2 рукапісныя зборнікі казак (62 творы), сабраных у Мазырскім i Навагрудскім паветах (выд. 1976, пад наз-вай «Беларуси казачны эпас»), а таксама «Песні, прыслоўі i загадкі з Камаровіч». У парыжскім часопісе «La tradition» («Трады-цыя», 1894—95, т. 8) змясціла даследаван-не «Палескі фальклор» i 8 беларускіх народных песень у перакладзе на французскую мову. Аўтар раманаў і аповесцей. Вяла асветніцкую дзейнасць на Віленшчыне, адкрывала школы, перасоўныя бібліятэкі.
Лип.: В а с i л е в i ч У.А. «Паненка» з вёскі Камаровічы // Работніца і сялянка. 1986. №2.
У.А.Васшевіч.
Яленскі
Іосіф Міхайлавіч (1756—23.3.1813)
Публіцыст, прадстаўнік радыкальнага утапізму, адзін з першых шляхецкіх рэва-люцыянераў Беларусі. Нарадзіўся ў маён-тку Свентарэчча Шавельскага пав. (цяпер Літва) у збяднелай шляхецкай сям'і. Дзя-цінства яго прайшло ў в. Малыя Прудкі на Мазыршчыне. Скончыўшы гродзенскую землямерную школу I. Тызенгаўза, праца-ваў пісарам, бухгалтарам, сплаўшчыкам лесу, каморнікам на Мазыршчыне i Полач-чыне. На пачатку 1780-х гадоў часта бываў у Пецярбургу. У 1794 там арыштаваны за збераганне «недазволеных» рукапісаў. Ім-ператрыца Кацярына II асабіста займалася яго справай, i яму пагражала смяротная кара. Ад такой кары яго выратаваў толькі пе-раход у праваслаўную веру. Пад імем Аляк-сея Я. быў сасланы ў Салавецкі манастыр. Пасля выхаду з манастыра ў 1801 уступіў у секту скапцоў.
Я. — аўтар маніфестаў «Пераклад польскага права, усенародна складзенага» (дапоўнены «Прысягай караля»), «Адозва да народа — агульных сабраццяў нашых» (захаваўся ў рукапісах на польскай мове) i інш., у якіх выступаў супраць прыгоннага права, за роўнасць усіх саслоўяў, намаіяваў жудасную карціну паднявольнага сялянска-га жыцця, заклікаў народ яднацца i змагац-ца за «вольнасць», выказваўся за дэмакра-тычную рэспубліку. Найбольш значны яго твор — «Благавесць да Ісраіля Расійскага»(напісаны ў манастыры на рускай мове з беларусізмамі i паланізмамі), дзе таксама крытыкаваў прыгонніцтва i заклікаў зні-шчыць яго: «I чаго ж, шаноўныя браты, на працягу болын тысячы гадоў вашай няволі не выпрабавалі, чаго не перацярпелі... ніх-то не можа былога вашага няшчасця апі-саць. Напрыклад, не аднаго з вас, няволь-нікаў, гарачы пан, раззлаваўшыся на каня, чаіавека забіў, за зняважлівае абыходжанне з панскім сабакам чалавека замучыў, за нездыманне шапкі перад панам — да смерці засек, за разбіццё шклянкі — зубоў некалькі ці жыццё страціў». У «Благавес-ці...» выказвалася ідэя пра народ як творцу ўсяго багацця i матэрыяльных каштоўнас-цей: «Вашай працай дамы i палацы будава-ны, гарады i крэпасці ўмацаваны, ваша сіла ворага з айчыны выцесніла, перамогу ат-рымала, вашай працай усе сытапузы кор-мяцца». Выказваў ён i пратэст супраць эк-сплуатацыі, паказваў сілу гневу i лад думак прыгнечанага народа. У пошуках ідэалу грамадскага ўпарадкавання Я. вагаўся па-між старой даніканаўскай Руссю i эпохай кіравання Пятра I. Пры ўсёй неакрэсленас-ці поглядаў на будучы грамадска-палітыч-ны лад у Расіі ён быў паслядоўны ў адносі-нах да прыгоннай зямлі, якую лічыў асноў-ным злом эпохі. Прапаноўваў ствараць аб'яднанні, дзе ўсе асноўныя сродкі працы, зямля i вынікі працы належалі б працаўні-кам, a фінансы, манетныя двары, мануфактуры былі б агульнанароднай уласнасцю. Адукацыю ён лічыў абавязковай для ўсіх членаў абшчыны. На яго думку, пасля ўсталявання ладу «благавесці», г.зн. гра-мадства ўсеагульнага шчасця і роўнасці, адукацыя стане ўсеагульнай і даступнай. Калі ж хто з-за ляноты ці іншых прычын не захоча вучыцца, да таго меркавалася ўжываць меры маральнага асуджэння. Органы кіравання, суды i «савет старэйшын» меркавалася выбіраць «агульнанародна», прамым галасаваннем. Перавага на выба-рах павінна аддавацца мудрым i сумлен-ным людзям. Законы павінны быць про-стыя, ясныя, а колькасць ix строга абмежа-ваная, каб «усякі ix легка зразумеў». Галоў-най пружынай грамадства павінна стаць строгая мараль. Смяротная кара павінна быць адменена. Парушальнікаў агульнана-родных правит прадугледжвалася выганяць з абшчыны. Духавенства i афіцыйныя рэлі-
484
гіі крытыкаваў з пазіцый народнага света-погляду. Лічыў, што духавенства свядома ггадманвае просты народ, падбухторвае адзін народ супраць другога, клапоцячыся толькі пра свае карыслівыя інтарэсы. На яго думку, варожасць паміж каталіцызмам i праваслаўем адмоўна уплывала на адносіны паміж польскім i рускім народамі: «...за звычкі спрачаюцца, a ісціну топчуць». Ён верыў у з'яднанне народаў у агульнанарод-най Расійскай дзяржаве, дзе яны будуць жыць у сумеснай працы i павазе, адмовяц-ца ад афіцыйных веравызнанняў на ка-рысць адзіных раннехрысціянскіх ідэалаў, 'якія Я. спалучаў з асветніцка-дэмакратыч-нымі ідэаламі: важнасць палітычнага ладу дзяржавы, вялікая роля асветы, пастаянны рост фамадскай вытворчасці i дабрабыту народа, яго духоўнага ўдасканалення. Яго глыбока хвшіявала пытанне адзінства славян, асабліва рускіх, палякаў i беларусаў. Ён лічыў, што ім неабходна жыць у дружбе i для гэтага ёсць усе перадумовы ў ix гісто-рыі і мовах.
Літ:. Фруменков Г.Г. Узники Соловецкого монастыря. 4 изд. Архангельск, 1979; В а л л и ч Э.И. Из истории радикальной утопической мысли в России конца XVIII в. // История социалистических учений. М. 1976; Клибанов А.И. Народная социальная утопия вРоссии. Период феодализма. М., 1977; Дорошевич Э.К. Гуманизм в демократической и социально-утопической мысли // Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977; Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 299—303; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 229—232. Э.К.Дарашэвіч.