
- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Скрабецкі
Леан
Музыкант, педагог, дырьгжор, кампазі-тар 19 ст. 3 сярэдзіны 1850-х гадоў жыў i працаваў у Магілёве. Выступаў у канцэртах як выканаўца на фартэпіяна i фісгармоніі, дырыжыраваў аркестрам мясцовых амата-раў музыкі, навучаў ігры на розных інстру-ментах. У канцы 1868 пераехаў у Віцебск, у 1869 — у Мінск, дзе дырыжыраваў Мін-скім гарадскім аркестрам. У 1876—80 адзін з дырыжораў музыкальнага таварыства ў Растове-на-Доне. Стваральнік фартэпіян-ных i вакальных твораў, якія друкаваліся ў Вільні i Варшаве; аўтар артыкулаў пра му-зычнае жыццё Магілёва ў часопісе «Ruch muzyczny» («Музычны рух»). Супрацоўні-чаў з рэдакцыямі газет «Могилёвские губернские ведомости» и «Донская пчела».
Славінецкі
Епіфаній (7—20.11.1657)
Усходнеславянскі пісьменнік, пераклад-чык, багаслоў, філосаф i вучоны. Яго літара-турная i навуковая спадчына — агульны здабытак культурнай спадчыны беларуска-га, украінскага і рускага народаў. Пра месца яго нараджэння няма агульнай думкі. У прадмовах да выданняў твораў айцоў цар-квы, перакладзеных ім, С. пісаў, што яны
398
складзены «тщанием... во философии и богословии изящнаго дидаскала и искусней-шаго во еллинском и славенском диалектах пречестного отца господина иеромонаха Епифания, Кіевскйя страны» (Киевская старина, 1890. Т. 21, 10. С. 3). У каталогу бібліятэкі Сімяона Полацкага пад назваю кнігі С. паслядоўнік Сімяона паэт Сіль-вестр Мядзведзеў напісаў: «от Малыя Рос-сій». Аднак найбольш кампетэнтны ў бія-графіі С. яго любімы вучань-паслушнік Яў-фімій запісаў у рукапісным перакладзе Но-вага запавету: «... преводу и стяжания многомудрого мужа в философии и Богословій иеромонаха Епифания Славинецкаго родом Белорусца». Супастаўляючы розныя факты з біяграфіі пісьменніка, у т.л. яго за-вяшчанне значнай часткі маёмасці Пінска-му манастыру, І.Ротар зрабіў выснову, што радзімай Епіфанія быў горад Шнск. Выхоў-ваўся пісьменнік у Кіеўскай брацкай школе (пазней — Кіева-Магілянская акадэмія), вучыўся за мяжой, як мяркуюць даследчы-кі, у Кракаўскім універсітэце.
У 1649 на запрашэнне расійскага ўрада прыехаў у Маскву на чале групы адукава-ных манахаў для выпраўлення, рэдагавання i перакладу з грэчаскай мовы кніг, аргані-зацыі школы i царкоўна-асветніцкай дзей-насці. У Расіі ён стаў адным з «любамуд-раў», прыбліжаных да патрыярха Нікана, кіраўніком i выкладчыкам «сямі вызвале-ных навук» у школе пры Чудаўскім манас-тыры i галоўным «спраўшчыкам» (фактыч-на — рэдактарам) перакладных царкоўных кніг, тэарэтыкам ніканаўскай царкоўнай рэформы. Паводле свайго светапогляду С. — адукаваны i аўтарытэтны прадстаўнік «грэка-фільскай» партыі, праціўнік заходнееўра-пейскага лаціна-каталіцкага ўплыву на пра-васлаўную царкву i ў гэтым плане — апа-нент Сімяона Полацкага. Аднак адносіны паміж імі былі неадназначныя, нярэдка сяброўскія. 3 прадмовы да рукапіснага збо-ру твораў С вынікае, што ідэолаг «лацін-скай» (беларускай) партыі Сімяон ставіўся да свайго апанента-грэкафіла як вучань да настаўніка: «Егда они купно случахуся, всегда и везде бываше вопрошати честному Симеону мудрейшаго отца Епифания и многих неудоборазумеваемых вещех» (Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 8. С. 400). У адрозненне ад яркага палеміс-та Сімяона Полацкага, які моцна ўплываў на развіццё літаратуры, кнігадрукавання і грамадскай думкі Расіі, С. быў тыповым «акадэмічным» пісьменнікам. Толькі ад-нойчы ён уступіў у палеміку, каб даказаць нелегітымнасць пазбаўлення былога патрыярха Нікана епіскапскага сану.
Апрача «выпраўлення» царкоўных кніг, у т.л. Астрожскай Бібліі, ён перакладаў творы айцоў усходняй царквы (Грыгорыя Багаслова, Васіля Вялікага, Іаана Златавус-та i інш.), прапагандаваў ix філасофскія i эстэтычныя ідэі. На рускую царкоўна-мас-тацкую свядомасць моцна паўплываў пера-кладзены ім трактат Іаана Дамаскіна пра абразы як сімвалічныя вобразы, што ад-люстроўваюць першавобразы трансцэндэнт-най божай рэальнасці. Высока цаніў С. i свецкую навуку, сведчаннем чаго з'яўля-юцца яго пераклады падручніка па геагра-фіі з пераказам геліяцэнтрычнай тэорыі М.Каперніка, кніг А.Везалія па анатоміі, трактата Эразма Ратэрдамскага па педагогі-цы («Грамадзянства звычаяў дзіцячых»), а таксама складзены ім славяна-грэка-лацін-скі слоўнік. Аднак ён выступаў супраць уплыву свецкай навукі, філасофіі i рэалістыч-нага мастацтва на рэлігію i царкоўную тра-дыцыю, даказваў, што найвышэйшым аўта-рытэтам у духоўным жыцці застаецца Святое Пісьмо i вучэнне грэчаскіх айцоў царквы. У прыватнасці, быў супраць, каб мастак! пісалі з лацінскіх i лютэранскіх узораў Спаса, Багародзіцу i святых апосталаў, аба-раняў традыцыйны візантыйскі стыль у іканапісе. У запісцы цару пра незаконнасць пазбаўлення Нікана архірэйства С. закра-нуў i філасофскую праблематыку. На яго думку, у свеце матэрыяльных з'яў нішто не вечнае, усё мяняецца, затое ў свеце духоў-ным, божым дзейнічае закон пастаянства, стабільнасці. Адсюль схільнасць яго да праваслаўнай артадоксіі, непрыманне сха-ластычнай логікі і «вонкавай» мудрасці ў сферы багаслоўя i веры. Ён прызнаваўся, што сілагізмамі, асабліва лацінскімі, не ка-рыстаецца, таму што Васіль Вялікі патраба-ваў пазбягаць ix, а Грыгорый Багаслоў наз-ваў сілагізмы «веры развращением и тайне истощением». У гэтым С. разыходзіўся з больш рацыяналістычным «лацінікам» Сі-мяонам Полацкім. Скрытая палеміка па-між імі ўзнікла i адносна еўхарыстыі. Заха-ваўся запіс «разглагольства» двух іерамана-хаў у форме пытанняў Сімяона Полацкаш i адказаў С. (1673). Паводле «лацінскай» тэа-логіі i філасофіі, што сфарміравалася пад уплывам сярэдневяковага «наміналізму» i філасофіі Арыстоцеля, усе падзеі рэальнай
399
гісторыі, у т.л. царкоўнае мастацтва i рэлі-гійныя абрады, толькі сімвалічна далуча-юць веруючага да пазачасавага i пазапрас-торавага божага свету.
Іншая канцэпцыя склалася, відаць, не без уплываў платонаўскага i сярэдневяко-вага «рэалізму» ў праваслаўным, славяна-віэянтыйскім багяслоўі Пяводле айцоў ус-ходняй царквы, ператварэнне святых дароў адбываецца спачатку сімвалічна (хлеб i ві-но становяцца «правобразам» цела i крыві Хрыста), а пасля (па малітве святара да Бога Айца i Духа Святога) — субстанцыя-нальна. Адсюль прызнанне рэальнасці цу-ду, што «адмяняе» законы матэрыяльнай прыроды, логікі (у гэтым выпадку закон тоеснасці). Такая канцэпцыя абумовіла i адпаведную аксіялогію, паводле якой Святое Пісьмо — божае адкрыццё вышэй за навуку, багаслоўе айцоў царквы пераўзыхо-дзіць філасофію i логіку, а непарушнасць іканапіснага канона вышэй за законы раз-віцця мастацтва. Такая была багаслоўская, філасофская і эстэтычная ўстаноўка С, добрага знаўцы свецкай навукі і філасофіі.
Адносна пакланення абразам погляды С. i Сімяона Полацкага ў асноўным супа-далі, бо яны аднолькава грунтаваліся на размежаванні вобразаў i правобразаў, мастацтва i рэальнасці. У маральна-тэалагіч-ным слове «Пра міласэрнасць» С гаварыў: «Поклоняйся начертанию телесно; умом же твоим поклоняйся первообразному, его же образ видиши начертан, самого же на-чертаннаго веждь быти на небеси... Елицы же противно хотят поклонятися святым или образам яко богам, сии достойны суть вечнаго огня» (Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 10. С. 138). Такую ж тэо-рыю святасці абразоў развіваў і «лацініст» Сімяон Полацкі. Адукаваныя i ўсебакова адораныя людзі, яны моцна паўплывалі на станаўленне асветніцкага светапогляду на Украіне, Беларусі i ў Расіі. Абодва былі та-ленавітымі майстрамі маральна-дыдактыч-най аратарскай прозы ў жанры царкоўных «слоў» i «казанняў» з характэрнымі для стылю барока вобразнасцю, сімвалізмам, аналогіямі з антычнай міфалогіі, філасофіі, паэзіі. С. адрадзіў сімвалічна-алегарычнае красамоўства, заснаванае ў 12 ст. Кірылам Тураўскім. Шматлікія аналогіі з антычнай літаратурай, спасылкі на «Адысею», Плутарха, Плінія, Дэмакрыта i інш. антычных аўтараў, якія пазней напоўняць кнігі аратарскай прозы Сімяона Полацкага, свед-чаць пра ўплыў на С. гуманістычнай філа-логіі i красамоўства эпохі Адраджэння. За-хав&тася яго рукапісная паэтычная спадчы-на — каля 40 сілабічных песняў эпічнага зместу. Паэзія асветніка адметная багатым гукапісам, вытанчанасцю выяўленчых срод-каў, лексічным багаццем. С. i Сімяон По-лацкі былі заснавальнікамі дзвюх школ пе-ракладчыцкага майстэрства: першы — пас-лядоўнік літаральнага, другі — адносна вольнага, сэнсавага перакладу. Сімяон По-лацкі напісаў 5 варыянтаў эпітафіі на смерць свайго настаўніка.
Лігп:. Певницкий В. Епифаний Слави-нецкий, один из главных деятелей русской духовной литературы в XVII в. // Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 8, 10; Рот ар И. Епифаний Славинецкий, литературный деятель XVII в. // Киевская старина. 1890. Т. 21, 10—12.
У.М.Конан.
СЛАВІНСКІ
Пётр (10.7.1795—30.6.1881)
Астраном, педагог. Нарадзіўся ў в. Кена Віленскага пав. У 1815 скончыў Віленскі універсітэт, дзе ў 1818—19 i 1823—32 вык-ладаў астраномію. Член-карэспандэнт Пе-цярбургскай АН, прафесар (1826). У 1825—43 дырэктар Віленскай астранаміч-най абсерваторыі. Вывучаў рух астэроідаў, планет i Месяца, удзельнічаў у правядзенні геадэзічных работ у Літве i на Беларусь Аў-тар падручніка па тэарэтычнай i практыч-най астраноміі (Вільня, 1826). Першы ў Літве i на Беларусі пачаў разглядаць жыц-цёвыя працэсы з пазіцый матэрыялізму.
400
СЛЁЗКА
Міхаіл (?—1667)
Майстар-друкар, пісьменнік, асветнік, адзін з актыўных прадаўжальнікаў асвет-ніцкіх i выдавецкіх традыцый Ф.Скарыны i Х.Фёдарава. Паходзіў з Беларусі. Яго спад-чынная маёмасць (2 крамы бацькоў у На-вагрудку) загінула ў час пажару 1616, што вымусіла С пакінуць радзіму. У наступныя гады ён працаваў у друкарнях Вільні і, маг-чыма, Кіева-Пячэрскай лаўры. У пачатку 1630-х гадоў уступіў у члены Львоўскага Успенскага брацтва i ў 1633—37 i 1643—51 узначальваў брацкую друкарню ў Львове, удзельнічаў у выступлениях брацтва суп-раць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту ўкраінскага насельніцтва. У 1638 распачаў сваю выдавецкую справу i заснаваў улас-ную друкарню. За гады дзейнасці С. вьщау каля 50 кніг (амаль трэцюю частку ад усіх, што выйшлі з украінскіх друкарняў) на царкоўнаславянскай, украінскай, лацінскай i польскай мовах, у тым ліку філасофскі трактат М.Кароны «Уступ да разумения ла-гічных i філасофскіх тэрмінаў» (1639), кнігі І.Галятоўскага «Ключ разумения» (1663 i 1665), панегірык І.Пракаповіча ў гонар Арсена Жаліборскага (1665), свецкае выданне папулярнага твора М.Жураўскага «Эфеме-рыды». У прадмове да Алостала 1639 С. выступіў супраць спробы ўлады i цар-коўных іерархаў абмежаваць свабоду выда-вецкай дзейнасці. Кнігі С. разыходзіліся на Украіне, Беларусі, траплялі ў паўднёвасла-вянскія краіны, Расію. Пасля смеріді С. яго друкарня ў 1670 выкуплена Львоўскім брацтвам.
Літ:. И с а е в и ч Я.Д. Типография Михаила Слёзки и её роль в межславянских культурных связях // Федоровские чтения, 1973. М., 1976; Голенченко Г.Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — середине XVII в. Мн., 1989. С. 52—54.
В.В.Краснова.