
- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Марцінкевіч
(па мужу А с i n о в i ч ) Каміла Вінцэнтаўна (1837 — пасля 1890)
Беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Бе-ларусі ў 1860-я гады. Дачка В.Душна-Мар-цінкевіча. Фартэпіяннай ігры вучылася ў Мінскім пансіёне Мантэграндзі. Яркі му-зычны талент i незвычайнае прафесійнае майстэрства ўжо ў юнацкія гады прынеслі ёй шырокую вядомасць. Вучаніца Ц.Ста-фановіча, Каміла з 8-гадовага ўзросту выступала ў Беларусі, Літве, Украіне. Значны поспех мелі яе канцэрты з братам Мірасла-вам у 1849 у Кіеве i ў 1850 у Варшаве. Мяс-цовыя музычныя крытыкі аднадушна адзначалі талент беларускай піяністкі. Ста-ноўчыя водгукі змяшчалі i «Минские губернские ведомости». Побач з творамі Ф.Шапэна i Ф.Ліста яна выконвала ўлас-ныя варыяцыі на тэму песні А.Варламава «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вя-дома фантазія «У летуценні мінулага». Удзельнічала ў спектаклях тэатра Дуніна-Марцінкевіча. Выкладала музыку ў прыват-ных пансіёнах.
На жаль, цяжкае матэрыяльнае станові-шча сям'і не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Прашэнні бацькі на імя імператара Мікалая I i вялікага князя Аляксандра (будучага цара Аляксандра II) накіраваць дачку на вучобу за казённы кошт засталіся без увагі. У знак пратэсту яна амаль цалкам адышла ад канцэртнай дзейнасці і іграла толькі для блізкіх сяброў i знаёмых. Асноўным яе запяткам з сярэ-дзіны 1850-х г. стала музычна-педагагічная i асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Мінску i мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты. У гэты ж час яна прыняла актыўны ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакра-тычным руху. У яе дома збіраліся члены мінскай арганізацыі Літоўскага правінцый-нага камітэта. Яна ўдзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла членаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную ба-рацьбу супраць самадзяржаўя. За актыўны ўдзел у дэмакратычным руху праследавала-ся царскімі ўладамі. У 1863 «як жанчына шкодная i зусім нядобранадзейная ў палі-тычных адносінах» саслана пад строгі палі-цэйскі нагляд у Пермскую губ. Толькі ў 1880 цяжка хворай М. было дазволена вяр-нуцца на радзіму, дзс яна i памсрла.
Літ.: Ахвердава А. Пачынальнікі бела-рускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985
283
№2; Б а р ы ш е в Г. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Неман. 1961. №1; Клея л ё ў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 148—174. В.В.Краснова.
Марціноўскі
Антон (21.7.1781—15.1.1855)
Выдавец, публіцыст. Нарадзіўся ў мяст. Радашковічы Маладзечанскага р-на. Скон-чыў Мінскую гімназію, Віленскі універсітэт (1807). Адзін з арганізатараў i актыўных членаў Віленскага друкарскага таварыства, а таксама літаратурна-грамадскага таварыства шубраўцаў, якое аб'ядноўвала ўраджэн-цаў i жыхароў Беларусі i Літвы i мела на мэце маральнае ўдасканаленне людзей праз дасціпнае высмеивание розных грамадскіх i асабістых заган. Члены таварыства выкаі1 валіся за прыватныя рэформы, грамадскую роўнасць людзей, выступалі супраць невуц-тва, цемрашальства, забабонаў, шляхеіжіх нораваў, лічылі, што пашырэнне асветы можа ўплываць на паляпшэнне становішча прыгонных сялян. У 1816—22 рэдагаваў друкаваны орган шубраўцаў сатырычны ча-сопіс «Wiadomości brukowe» («Вулічныя на-віны»), у 1817—39 рэдактар-выдавец газ. «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»), у 1819—30 — першага на Беларусі i ў Літве навукова-літаратурнага часопіса «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік»). У 1817 зас-наваў у Вільні друкарню, дзе выдаў каля 400 назваў кніг па розных галінах ведаў, у т.л. «Летапісец Літвы i хроніку рускую» ў апрацоўцы Х.Даніловіча (1827), «Гісторыю літоўскага народа» І.Нарбута (т. 1—9, 1835—41), творы І.Красіцкага, Ф.Князьніна, І.Легатовіча i інш. Аўтар прац па педагогі-цы, антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (пад псеўд. П а т э л е , 1817), дзе паказаў бяспраўнае становішча прыгонных сялян; мемуараў (зберагліся ў Р.Зямкевіча, загінулі ў 2-ю сусветную вай-ну). Адзін са складальнікаў «Збору стара-жытных грамат гарадоў: Вільні, Коўна, Трокаў...» (ч. 1—2, 1843). Мяркуюць, што ў 1812 ён пісаў на бел. мове адозвы для сялян супраць памешчыкаў.
Літ.: Шулькина Г. Виленское типографическое общество // Науч. тр. высших учебных заведений Лит. ССР: Вопр. библиотековедения и библиогр. Вильнюс, 1962. Т. 2.
Рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Пас-палітай. прадстаўнік Асветніцтва. Нарадзіў-ся ў вёсцы Алекшыцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл, ў сям'і віленскага каш-таляна i гетмана Вялікага княства Літоўска-га Міхаіла Іосіфа Масальскага. 3 маленства М. рыхтавалі да духоўнага сану. У 15-гадо-вым узросце стаў канонікам віленскага капала, а пасля вучобы ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі i філасофіі, — рэ-ферэндарыем літоўскім, пробашчам i прэ-латам віленскім. У 1762 ён стаў членам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай па Беларусі i Літве i першым старшынёй Ка-місіі народнай адукацыі. Адначасова ў 1774 быў i распарадчыкам фонду публічнага вы-хавання ў Літве.
М. быў прыхільнікам тэорыі фізіякра-таў, у аснове якой ляжала ідэя натуральнай абумоўленасці грамадскіх адносін, звароту да вечных натуральных законаў быцця, са-цыяльнай роўнасці i правоў чалавека. Па яго ініцыятыве гэтыя ідэі прапаведаваліся нават з касцёльных кафедраў. Захоплены ідэямі тагачасных эканамістаў, М. ў сваіх пастырскіх пасланнях гаварыў пра надзён-ныя інтарэсы людзей, падкрэсліваў неаб-ходнасць пераадолення векавой адсталасці краіны, больш эфектыўнага выкарыстання зямлі i сялянскай працы як адзінай крыні
284
цы ўсіх багаццяў. Паводле сведчання Р.Княжэвіча, які ў сваіх працах (1770) вы-клаў ідэі М., ён імкнуўся палепшыць асвету i матэрыяльныя ўмовы жыцця земляробаў, таму што «ўдасканаленне земляробства з'яўляеідца справай народа свабоднага, аду-каванага, думаючага, упэўненага». М. лічыў неабходным забяспечыць усім сялянам сва-боду, магчымасць валодаць i павялічваць сваю ўласнасць, імкнуўся пашыраць сярод ix веды. Ён выдаваў спецыяльныя інструк-цыі для ніжэйшага духавенства, у якіх прадпісваў ім дапамагаць у асвеце сялян i адкрываць школы, спрабаваў наладзіць су-меснае навучанне дзяцей з сялянскіх i шляхецкіх сем'яў. У 1777 М. звярнуўся са спецыяльнай адозвай пра неабходнасць ар-ганізацыі пачатковых (парафіяльных) школ для сялян, а ў інструкцыях для такіх школ рэкамендаваў пачынаць навучанне з уразумения рэчаў, што акружаюць дзяцей у ix жыцці. У Вільні ён заснаваў семінарыю i распачаў за свой кошт будаўніцтва кафед-ральнага сабора. Пад уплывам М. знахо-дзіўся арганізаваны пры Віленскім універ-сітэце гурток прагрэсіўных дзеячаў, якія ці-кавіліся эканамічнымі пытаннямі. Ён за-прасіў у краіну віднага дзеяча школы фізія-кратаў Бадо, які адыграў прыкметную ролю ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі. Разам з іншымі членамі гэтай камісіі М. падтрым-ліваў непасрэдныя кантакты з французскі-мі асветнікамі, уваходзіў у парыжскі гурток фізіякратаў, выступаў супраць анархіі, за парламентарнае праўленне, сімпатызаваў рэспубліканскай форме ўлады. Ён часта наведваў салоны энцыклапедыстаў i блізкіх да ix людзей, сустракаўся i гутарыў з імі, у прыватнасці з Д.Дзідро. Актыўнымі пры-хільнікамі светапоглядных ідэй i мерапры-емстваў М. былі М.Карповіч, В.Калінскі i інш. прадстаўнікі своеасаблівага кірунку мясцовага «асветніцкага гуманізму», якія лічылі, што пашырэнне асветы сярод усіх грамадзян магло б стаць асновай аздараў-лення Рэчы Паспалітай, адным з важней-шых фактараў росту дабрабыту народа i ўсёй дзяржавы. Як удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі (саюзу магнатаў i шляхты, які выступаў за ліквідацыю праведзеных у краіне прагрэсіўных рэформ) М. загінуў у час паўстання 1794 у Польшчы, на Бела-русі i ў Літве.
Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977.