Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА ЛЯВОНАВАЙ-1.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
100 Кб
Скачать

27. Творчасць м.Кундэры ў кантэксце сусветнай літаратуры (раман Невыносная лёгкасць быцця).

Працаваў асістэнтам і пазней прафесарам акадэміі на факультэце кіно, выкладаў сусветную літаратуру. У той жа час ён уступіў у рэдакцыйныя рады літаратурных часопісаў. У 1953г. апублікаваў сваю першую кнігу. Да сярэдзіны 50-х займаўся перакладамі, эсэ, драматургіяй. Стаў вядомы пасля выпуску збору вершаў і выйсця 3-х частак цыклу навэл "Смешныя любові", напісаных і апублікаваных з 1958 па 1968 гады. У яго першым рамане "Жарт" (1967) гаворка ідзе пра становішча чэшскай інтэлігенцыі ва ўмовах савецкай рэчаіснасці. У гэтым жа годзе К. прыняў удзел у IV з'ездзе пісьменнікаў Чэхаславакіі, дзе ўпершыню адкрыта прагучалі заклікі да дэмакратызацыі грамадскага і палітычнага жыцця краіны, якія прывялі да "Пражскай вясны". Пасля ўводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968г. К. браў удзел у шэрагу дэманстрацый і збораў пратэсту, завошта быў пазбаўлены магчымасці выкладаць. Яго кнігі былі зняты з усіх бібліятэк Чэхаславакіі. У 1970 К. скончыў другі раман "Жыццё не тут", у гратэскава-сюррэалістычнай форме які апавядае пра крызіс асобы і творчай дэградацыі паэта ва ўмовах фармавання сацыялістычнай Чэхаславакіі. Трэці па рахунку раман пісьменніка - "Вальс на развітанне" (1971) - вытанчанае апавяданне пра знаходжанне некалькіх герояў у курортным мястэчку. Гэта першы раман К, прысвечаны, галоўным чынам, інтымнай, сэксуальнай тэматыцы. Чацвёрты раман К. "Кніга смеху і забыцця" (1978) у сутнасці ўяўляе сабою цыкл з некалькіх гісторый і эсэ. З 1981 К. - французскі грамадзянін. Раман "Неўміручасць" (1990) - апошні, напісаны ім на чэшскай мове. З пачатку 1990-х гадоў К. піша па-французску. Тры французскіх рамана - "Неспешность" (1993), "Сапраўднасць" (1998), "Недасведчанасць" (2000) - больш мініяцюрныя, камерныя, чым яго чэшскія раманы. "Невыносная лёгкасць быцця" - раман К, напісаны ў 1982г. і ўпершыню апублікаваны ў 1984- у Францыі. Дзеянне адбываецца ў 1968г. ў Празе. Паводле К, быццё досыць невыноснай лёгкасці, таму што кожны з нас жыве ўсяго адзін раз. Значыць кожнае жыццё нясе ў сабе таямнічую выпадковасць, кожнае наша дзеянне не можа цалкам прадвызначыць нашу будучыню. Любы выбар не абцяжараны наступствамі, а таму не важны. У той жа час нашы дзеянні становяцца невыноснымі, калі задумвацца пра іх наступствы ўвесь час, таму жыццё можна ахарактарызаваць як "Невыносную лёгкасць быцця".асобы- Томаш – хірург; Тэрэза- жонка Томаша; Карэнін - сабака Томаша і Тэрэзы; Сабіна - сяброўка Томаша і яго палюбоўніца; Франц - палюбоўнік Сабіны. Час,у рамане, суадносіцца з вельмі важным этапам у жыцці пісьменніка і яго роднай краіны - перыяд культурнай і палітычнай лібералізацыі Чэхаславакіі 1968 г., якая скончылася ўводам у краіну войскаў краін Варшаўскай Дамовы.

30. Феномен постмадэрнізму: этымалогія і змест паняцця, сферы яго прыкладання, найбуйнейшыя постаці.

П. (англ. Postmodernism) – літаральна: тое, што прыходзіць пасля мадэрнізма. Упершыню ўвёў тэрм. англ. гісторык культуры Арнольд Тойнбі (прапанаваў новую перыядызацыю заходняй цывілізацыі: 1. “цёмныя” вякі; 2. “сярэднія” вякі; 3. “новыя” вякі з 1475 па 1875 гг.; 4. час постмадэрнізма). У. Эка: П. у шырокім разуменні – гэта механізм змены адной культурнай эпохі іншай. П. – гэта адказ мадэрнізму: калі ж мінулае нельга знішчыць, бо яго знішчэнне вядзе да нематы, яго неабходна пераасэнсаваць, іранічна, без наіўнасці. Фактары, якія паўплывалі на стан-не П.: 1. у с. 20 ст. і ўсё больш шырока распаўсюджваецца масавая культура, якая разлічана, каб паўплываць напасрэдна на першапачатковыя чалавечыя пачуцці, інстынкты, рэакцыі, эксплуатуючы пачуццё страху і палавой цягі; распаўсюджваецца сродкамі масавай камунікацыі (тэле-, кіна-, а з часам – віртуальнымі); 2. філасофія: постструктуралізм, неафрэйдызм, неамарксізм, дэканструктывізм, экзістэнцыяналізм, структурная лінгвістыка, семіётыка. П. – тэрмін, які абазначае структурна падобныя з'явы ў грамадскім жыцці і культуры сучасных развітых краін, мастацкі рух, які аб'ядноўвае шэраг постнерэалістычных мастацкіх кірункаў к. XX стагоддзя. Пост-ія настроі думак нясуць у сабе дух расчаравання ў ідэалах і каштоўнасцях Адрадж. і Асветн. з іх верай у прагрэс, ўрачыстасць розуму, бязмежнасць чалавечых магчымасцяў. Складнікі постм-кай парадыгмы: іранічная пераацэнка цэннасцяў; цытатнае сумяшчэнне несумяшчальнага; адказ ад традыцыйнага “я”, педкрэсліванне множнасці “я”; гібрыднае змяненне жанраў, што нараджае новыя жанры карнавалізацыя, “вясёлая адноснасць прадметаў”, як удзел у хаосе жыцця; гульня з тэкстам, гульня з чытачом, гульня са звыштэкстам, тэатралізацыя тэкста; зварот да ўсёй гісторыі чалавечай культуры і яе пераасэнсаванне; плюралізм моў, стыляў, мадэляў, якія выкарыстоўваюцца як раўнапраўныя; дву- або многаўзроўневая арганізацыя тэксту , разлічаная на элітарнага і масавага чытача адначасова; вык-не жанравых кодаў як масавай, так і элітарнай лі-ры, навук. даслед. і г.д.; арыентацыя на множнасць інтэрпрытацый тэкста; з’ява аўтарскай маскі, “смерці аўтара”; прынцып чытацкай сутворчасці, стварэнне новага тыпу аўтара; выкарыстанне прыёма “двайнога кадзіравання” і інш. Ключавымі вобразамі-знакамі пост-кай лі-ры з’ўл. карнавал, лабірынт, бібліятэка, дом для нервовахворых, полісемантычнасць якіх відавочная, агульнапрызнаная. Прадстаўнікі ў лі-ры: І. Кальвіна “Кот і паліцэйскі”, “Замок скрещеных судеб”; У. Эка “Імя Ружы”; Д. Фаулз “Коллекціонер”; С. Шепард; П. Хандкэ; М. Фрыш і інш. У архітэктуры – “Дом, які танцуе” Прага, архі-ры Улад Мілуновіч і Фрэнк Гэры.