Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. мова. Ч. 1.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
622.08 Кб
Скачать

Практычныя заданні

Заданне 1. Вызначце, якія законы логікі парушаюцца.

а) У так званай «рускай спрэчцы» – у спрэчцы, удзельнікі якой не маюць аб’ектыўных прычын уступаць у моўны канфлікт, таму што першапачаткова згодны адзін з другім, але высвятляецца гэта толькі напрыканцы гарачай дыскусіі.

б) У наступных меркаваннях:

Я б мог яшчэ шмат дадаць да сказанага, але дадаць няма чаго.

Кампанія, якая атрымала калісьці пазыку ад банка, цяпер нічога яму не павінна, паколькі яна стала іншай: у яе кіраўніцтве не засталося нікога з тых, хто прасіў пазыку.

Спрачаюцца маці і дачка. Маці: «Што ты так дрэнна абышлася з ім? Ён, бедны, адчуваў сябе ў нас так няёмка». – Дачка: «А што ж мне з ім рабіць? Павесіць у вугал замест абразоў і маліцца?»

Камуністычная эра закончылася ў 90-х гадах 20 ст. Праўда, на Кубе яна яшчэ працягваецца і, больш таго, знаходзіцца ў росквіце. Так што, магчыма, камунізм перажыве ячшэ і нас, і дзяцей нашых.

Заданне 2. Знайдзіце лагічныя памылкі, якія могуць быць абумоўлены супярэчнасцю ў азначэнні, таўталогіяй, плеаназмам, азначэннем невядомага праз невядомае, полісеміяй (мнагазначнасцю слова), непараўнальнымі паняццямі, параўнаннем замест азначэння, адмаўленнем замест азначэння, назвай рода замест віда, назвай віда замест рода, пераходам у другі род.

Гэта беспадстаўнае меркаванне базіруецца на даўно ўжо скампраметаваным пункце гледжання.

Незразумелыя і містычныя рэчы адбываюцца ўнутры нас.

Ён пакінуў сваім нашчадкам вялікі масіў невырашаных праблем.

Хочаце чаю? – Дзякуй.

Пры прастудных захворваннях дапамагае такі прэпарат, як мёд.

Iх кругагляд нагадвае чалавека, замкнёнага ў чатырох сценах.

Булімія – гэта свайго роду наркаманія.

Гутарка ідзе аб маргіналах, гэта значыць не аб карэнным насельніцтве.

Доктар навук, а гвазда забіць ня ўмее.

Птушак лёгка навучыць чалавечай мове.

Нямецкі канцлер – не вораг свайму народу.

Узяць хаця б такія негатыўныя сацыяльныя працэсы, як рост цэн, падзенне жыццёвага ўзроўню, беспрацоўе.

Літаратура і мастацтва стануць прыярытэтнымі ў ХХІ стагоддзі.

Неабходна ячшэ раз аблічыць усе дадзеныя.

Раздзел 3. Функцыянальныя стылi мовы

Мэта – карэкціроўка навыкаў валодання рознымі функцыянальнымі стылямі мовы ў іх пісьмовай і вуснай форме.

Пытанні

1. Паняцце аб функцыянальных стылях мовы.

2. Вусная і пісьмовая формы мовы.

3. Навуковая пісьмовая мова.

4. Афіцыйна-дзелавая пісьмовая мова.

Функцыянальны стыль – гэта разнавіднасць літаратурнай мовы, што выдзяляецца на аснове той функцыі, якую выконвае мова ў кожным канкрэтным выпадку. Вылучаюць мастацкі, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы і гутарковы стылі. Літаратурная мова выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах зносін, гэта аснова, база любога функцыянальнага стылю. Аднак у кожным стылі ёсць свая дамінанта. Ёй падпарадкоўваецца ўсё: адбор лексікі (слоў), тыпы сказаў, склонавыя формы, формы дзеясловаў, выкарыстанне часцін мовы, пабудова тэксту.

Дамінанта афіцыйна-дзелавога стылю – дакладнасць, якая не дапускае двухсэнсавасці. Таму для дзелавога стылю характэрны груваздкасць, доўгія сказы з удакладняючымі зваротамі, выкарыстанне спецыяльных тэрмінаў і стандартызаванай пабудовы гутаркі – аж да ўжывання спецыяльных бланкаў, што падлягаюць запаўненню, лічбавая разметка, забарона местаіменных замен, фактычная немагчымасць існавання вуснай формы. Адрозніваюць дзелавы стыль і дзелавыя зносіны. Дзелавыя зносіны могуць быць пісьмовымі (перапіска) і вуснымі (перамовы). Дзелавыя перамовы могуць праходзіць пры розных абставінах – як афіцыйных (блізкіх да дзелавога стылю), так і неафіцыйных (блізкіх за гутарковага стылю).

Дамінанта навуковага стылю – паняційная дакладнасць. У кожнай галіне навуковых ведаў існуе свая тэрміналагічная лексіка, якая сістэмна арганізавана. Тэрмін мае пэўнае значэнне менавіта ў дадзенай тэрмінасістэме. Другая рыса навуковага стылю – падкрэсленая лагічнасць, таму тут шырока ўжываюцца ўстойлівыя выразы тыпу: з гэтага вынікае, гэта прыводзіць да…, такім чынам і інш. Калі дакладнасць дзелавога стылю звязана, перш за ўсё, з адпаведнасцю пэўнай рэчаіснасці, то дакладнасць навуковага стылю – гэта паняційная дакладнасць (гэта значыць звязаная з дакладнасцю функцыяніравання паняццяў).

Дамінанта публіцыстычнага стылю – сацыяльная адзнака. Яна праяўляецца ў газетных «ярлыках» (фашыст, дэмакрат, псеўдадэмакрат), у словах з дадатковай канатацыяй (важак і главар; з’езд, кангрэс і зборышча), у самім адборы фактаў, ступені ўвагі да іх, у выкарыстанні экспрэсіўнага сінтаксісу (пабудовы сказа).

Дамінанта мастацкага стылю – вобразная і эстэтычная значнасць кожнага яе элемента (аж да гука). Асноўныя мастацкія сродкі – метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, параўнанне, эпітэт, антытэза, інверсія, анафара, эпіфара, рытарычнае пытанне і г.д.

Дамінанта гутарковага стылю – асаблівасць гутарковага маўлення (вусная форма неафіцыйных міжасабовых зносін), мінімум імкнення да дасканалай формы выказвання думак, адсюль фанетычная невыразнасць, лексічная неда-кладнасць, сінтаксічная нядбайнасць і г.д. Сістэма гутарковай мовы абапіраецца на пазамоўныя фактары, якія садзейнічаюць больш поўнаму разуменню і прыдатныя толькі ў персанальна адрасаваных неафіцыйных зносінах.

Вусная і пісьмовая формы мовы. Мова можа існаваць у вуснай і пісьмовай формах. Вусная форма гучыць, успрымаецца на слых, нараджаецца ў той ці іншай сітуацыі зносін, і ад яе (сітуацыі) у многім залежыць выбар моўных сродкаў. Гэта форма лінейная, яна павінна ўспрымацца адразу, адначасова з працэсам вымаўлення, таму ў ёй не дапушчальныя доўгія фразы, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя абароты, ёй уласцівы больш свабодны, чым у пісьмовай форме, парадак слоў.

Дыялог і маналог – формы вуснай мовы. Калі вы выступаеце перад аўдыторыяй і чытаеце напісаны дома тэкст, гэта агучаны варыянт пісьмовай мовы, а не жывая мова. Выступленне (маналог) патрабуе ўвядзення асаблівых прыёмаў падтрымання ўвагі слухачоў. Выступаючы (лектар, прамоўца) плануе іх пры распрацоўцы кампазіцыі выступлення (напрыклад, прамое патрабаванне ўвагі ад слухачоў, пастаноўка нечаканых пытанняў, дыялагізацыя маналога, элементы гумару, прыклады з мастацкай літаратуры, прыказкі, прымаўкі, фразеалагічныя абароты, паўзы, змена інтанацыі і тэмпу вымаўлення).

Стылі і жанры пісьмовага маўлення. Пісьмовая форма маўлення для кніжных стыляў (мастацкі, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы) з’яўляецца першаснай, для гутарковага стылю – другаснай (напрыклад, дзённік, ліст сябру і г.д.). Перавод вуснага маўлення ў пісьмовае магчымы трыма спосабамі:

1) стэнаграфічны запіс;

2) расшыфроўка магнітафоннай ленты;

3) пратакольны запіс.

Пратакольны запіс перадае толькі змест прамовы, яе сэнс (не фіксуецца дубліруючая інфармацыя, другасная інфармацыя, сродкі падтрымання кантактаў з аўдыторыяй, адбываецца сцісканне тэксту і г.д.). Запіс студэнтамі лекцый блізкі да пратакольнага.