Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. мова. Ч. 1.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
622.08 Кб
Скачать

З

Аўтабіяграфія

Я, Лазаковіч Пётр Сяргеевіч, беларус, нарадзіўся 1 студзеня 1971 года ў г. Бабруйску.

У 1978 годзе паступіў у сярэднюю школу № 9 г. Бабруйска. У 1980 годзе ў сувязі з пераездам сям’і ў г. Мінск прадоўжыў вучобу ў школе № 38, якую закончыў у 1988 годзе. У гэтым жа годзе паступіў на працу на станкабудаўнічы завод.

З 1989 па 1991 гг. праходзіў службу ў радах Узброеных сіл. Пасля сканчэння тэрміну службы я пайшоў працаваць на станкабудаўнічы завод.

У 1993 годзе паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут на завочнае аддзяленне і закончыў яго ў 1999 годзе.

У цяперашні час працую на Мінскім станкабудаўнічым заводзе імя Кірава на пасадзе інжынера.

Сямейнае становішча – халасты.

Мой бацька, Лазаковіч Сяргей Георгіевіч, 1934 года нараджэння, беларус, па прафесіі электраманцёр, у цяперашні час – пенсіянер.

Мая маці, Лазаковіч Ніна Сямёнаўна, 1938 года нараджэння, беларуска, работніца тэкстыльнай фабрыкі, у цяперашні час – пенсіянерка.

Пражываю па адрасу: …, тэл.:

01.04.2000. П.С. Лазаковіч

аданне
11. Пры працаўладкаванні ў камерцыйную фірму ад суіскальніка патрабуецца рэзюмэ. Азнаёмцеся з правіламі састаўлення рэзюмэ. Супастаўце жанры рэзюмэ і аўтабіяграфіі. Напішыце рэзюмэ.

Рэзюмэ – дакумент, які ўтрымлівае біяграфічныя звесткі, стандартны па форме і рознабаковы па зместу. Iнфармацыя, якая прыводзіцца ў рэзюмэ, павінна адпавядаць рэальнаму становішчу спраў. Усе звесткі пацвярджаюцца дакументальна. Тэкст рэзюмэ абавязкова павінен адлюстроўваць наступныя звесткі:

  • персанальныя дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, тэлефон, узрост, сямейнае становішча, узрост дзяцей (калі яны ёсць);

  • прафесіянальны інтарэс: указваецца, на якую працу ці пасаду хоча ўладкавацца прэтэндэнт ці сфера яго інтарэсаў у той ці іншай дзейнасці;

  • прафесіянальны вопыт: адзін з самых галоўных пунктаў рэзюмэ. Прафесіянальны вопыт трактуецца значна шырэй простай назвы пасады, тут адзначаюцца ўменні і навыкі, якімі валодае прэтэндэнт;

  • працоўная дзейнасць: у адваротным храналагічным парадку адлюстроўваюцца наступныя факты: год, месца работы, пасада;

  • адукацыя: пералічэнне ў адваротнай храналагічнай паслядоўнасці навучальных устаноў, пачынаючы з апошняга месца вучобы. Неабходна адзначыць і дадатковую адукацыю, калі саставіцель закончыў якія-небудзь курсы, семінары, прайшоў стажыроўку;

  • дадатковая інфармацыя: могуць быць указаны навыкі, не рэалізаваныя ў асноўнай прафесійнай дзейнасці, напрыклад: валоданне замежнымі мовамі, кіраванне аўтамабілем і г.д.;

  • псіхалагічная характарыстыка;

  • рэкамендацыі (з прозвішчамі і тэлефонамі).

Падрыхтаваны тэкст рэзюмэ пажадана надрукаваць ці набраць на камп’ютэры ў аб’ёме адной – максімум дзвюх старонак.