Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. мова. Ч. 1.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
622.08 Кб
Скачать

2.2. Эканамічнасць і паўната маўлення

Эканамічнасць і паўната маўлення – гэта ўменне выразіць думку коратка, што патрабуе:

  • яснасці мыслення;

  • дастаткова вялікага лексічнага запасу слоў;

  • адсутнасці імкнення да пустаслоўя і самалюбавання ў працэсе маўлення;

  • адсутнасці таўталогіі (паўтарэння таго ж самага іншымі словамі ці ўжывання ў сказе аднакарэнных слоў);

  • адсутнасці плеаназмаў (залішніх моўных выразаў).

Эканамічнасць маўлення не супярэчыць патрабаванню яго паўнаты.

Практычныя заданні

Заданне 1. У наступных сказах выпраўце памылкі, ліквідаваўшы плеаназмы.

1. Гэтыя камп’ютэры простыя па будове і танныя па кошту.

2. Які перыяд часу вы тут прабудзеце?

3. У гэтым лесе праводзяць пастаянныя штотыднёвыя высечкі.

4. Даследчыкі запісалі песні карэнных абарыгенаў Поўначы.

5. Ён беражэ кожную хвіліну часу.

6. Растлумач мне галоўны сэнс справы.

7. Пры такой апрацоўцы шмат драўніны прападае дарэмна.

8. Пачало працаваць новае сумеснае прадпрыемства, якое вырабляе 30 тысяч штук вырабаў у год.

9. Ён дэмабілізаваўся з арміі вясною.

10. Я ўбачыў маладога юнака, які з задавальненнем узяўся за справу.

Заданне 2. Выпраўце памылкі, якія звязаны з моўнай недастатковасцю.

1. Праводзіцца лячэнне і пратэзіраванне поласці роту (рэклама).

2. Патрабуюцца рабочыя па выпечцы хлеба-булачных вырабаў і безалкагольных напояў.

3. Абавязаць усіх гаспадароў сабак трымаць на прывязі.

4. У якасці спадарожных месцамі высаджвалі клён востралісты, палявы і татарскі.

5. Пры канцэнтрацыі дасягаецца аднароднасць алею, павышаецца яго якасць.

6. Па меры паядання сена ўсе рэшткі рабочыя пасоўваюць да стога.

2.3. Лагічнасць маўлення

Лагічнасць – правільнае, праслядоўнае і несупярэчлівае злучэнне слоў у сказах, сказаў і частак у выказваннях. Захаванне лагічных законаў забяспечвае камфортнасць умоў моўнага ўзаемадзеяння, калі абодва субяседнікі пры-трымліваюцца пэўных, існуючых у грамадстве нормаў камунікацыі.

Да асноўных лагічных законаў адносяцца:

1. Закон тоеснасці: кожная думка тоесная сама сабе, гэта значыць, што любая закончаная думка павінна захоўваць сваё значэнне і сваю форму ў межах пэўнага кантэксту. Так, нельга пастаянна змяняць сэнс, які ўкладаецца ў тое ці іншае паняцце. Вернасць выбранай тэме, сканцэнтраванасць на важных для яе аспектах таксама ўяўляюць рэалізацыю закона тоеснасці.

Вось прыклад паслядоўнага парушэння закона тоеснасці: «У N вельмі добрыя вершы, асабліва некаторыя з іх… па сутнасці адзін верш. Нават не ўвесь верш, а толькі вось гэта месца – фактычна адзін радок… А зрэшты, і ён дрэнны!»

2. Закон супярэчнасці: два супярэчныя меркаванні аб адным і тым жа прадмеце, узятым у адзін і той жа час і ў адным і тым жа дачыненні, не могуць быць праўдзівымі – адно з іх абавязкова ілжыва. Так, меркаванне і яго адмаўленне не могуць быць адначасова праўдзівымі, паколькі паміж імі ўзнікаюць супярэчнасці, напрыклад: “У гэтым годзе была самая цудоўная восень, якую я калі-небудзь бачыў. Не менш прыгожай яна была і ў мінулым годзе”.

Аднак закон супярэчнасці дзейнічае пры выкананні наступных умоў:

  • меркаванні датычацца аднаго і таго ж аб’екта;

  • характарызуюць аб’ект з аднаго і таго ж боку;

  • суадносяцца з аднымі і тымі ж прасторава-часавымі ўмовамі.

Неабходна памятаць, што сфера дзеяння гэтага закона не рэальныя супярэчнасці, а моўная практыка.

3. Закон выключанага трэцяга: два супярэчлівыя выказванні аб адным і тым жа прадмеце, узятым у адзін і той жа час і ў адным і тым жа дачыненні, не могуць быць ілжывымі: адно з іх праўдзівае, а другое ілжывае: «трэцяга не да-дзена». Дзеянне гэтага закону распаўсюджваецца толькі на супярэчлівыя меркаванні тыпу: Гэта таполя – Гэта не таполя. Паміж двума супрацьлеглымі меркаваннямі не можа быць трэцяга, праўдзівага (усё, што б ні было сказана: асіна, бяроза, вяз…, – пакрываецца меркаваннем «не таполя»).

4. Закон дастатковага заснавання: усялякая даказаная думка мае дастатковае заснаванне. Так, заўсёды прызнанае меркаванне павінна мець належную аснову. Закон дастатковага заснавання прадухіляе беспадстаўныя меркаванні, фактычна злоўжыванне мовай.

Часцей за ўсё дыялог уяўляе сабой своеасаблівую сумесную дзейнасць удзельнікаў, кожны з якіх у пэўнай ступені прызнае агульную для іх мэту і накірунак зносін. Камунікатыўны ўклад кожнага павінен быць такім, якога патрабуе сумесная мэта (накірунак) гэтага дыялогу. Пры гэтым неабходна памятаць, што выказванне не павінна ўтрымліваць менш ці больш інфармацыі, чым патрабуецца, нельга апеліраваць той інфармацыяй, якая не даказана, адхіляцца ад тэмы. Вядома, што кантакт існуе да тых пор, пакуль ёсць магчымасць асэнсоўваць тое, што выказваецца, таму неабходна пазбягаць незразумелых выра-заў, неадназначнасці, пазбягаць непатрэбнага шматслоўя.

У ходзе дыялогу неабходна памятаць аб этычных нормах і правілах, нельга наносіць псіхалагічны ці іншы ўрон партнёру, намаганні ўдзельнікаў камунікацыі павінны быць накіраваны на пошукі аптымальнага вырашэння пра-блемы, а не на абарону эгацэнтрычных інтарэсаў.