Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. мова. Ч. 1.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
622.08 Кб
Скачать

Тэматычныя і функцыянальныя тыпы дзелавых папер

Мэта

Тып дакумента

Моўныя мадэлі

Iнфармаванне

Службовая запіска

Суправаджальнае пісьмо

Пісьмо-паведамленне і г.д.

Даводжу да Вашага ведама…

Высылаем запытаныя Вамі…

Апавяшчаем Вас аб тым, што…

Інфармуем Вас аб тым, што…

Паведамляем, што…

Прымушэнне

Загад

Распараджэнне

Указанне і г.д.

Правесці расследаванне па факту…

Увесці ў эксплуатацыю…

Знайсці дадатковыя магчымасці для…

Абавязваю ўсіх начальнікаў аддзелаў прадпрыемства…

Наданне юрыдычнага статусу

чаму-небудзь

Дагавор

…(найменне бакоў) заключылі сапраўдны дагавор аб ніжэйпададзеным…

Сапраўдны дагавор састаўлены ў тым, што…

Арганізацыя ў асобе адміністрацыі бярэ на сябе абавязацельства

Даверанасць

Я, што ніжэй падпісаўся, … давяраю…

…сапраўднай даверанасцю ўпаўнаважваю

Даведка

…дадзена… у тым, што на самай справе (сапраўды) працуе…

Мэта

Тып дакумента

Моўныя мадэлі

Iніцыіраванне, падтрыманне адносін

Гарантыйнае пісьмо

Гарантуем, што…

Фірма гарантуе…

Пісьмо-просьба

Просім Вас…

Пераканаўча прашу Вас вырашыць пы-танне…

…нам хацелася б залучыць Вас…

Паведамце нам, калі ласка…

Выказванне папярэджвання, патрабавання, адмовы

Пісьмо-запрашэнне і г.д.

Прыміце наша запрашэнне…

Дазвольце запрасіць Вас…

Мы будзем вельмі ўдзячны за ўдзел у…

Пісьмо-напамін

Нагадваем, што…

Паўторна даводзім да Вашага ведама, што…

Пісьмо-патрабаванне

(рэкламацыя)

Мы выказваем незадаволенасць якасцю тавару…

Мы афіцыйна заяўляем Вам рэкламацыю на…

Пісьмо ў адказ

Ваша прапанова адхілена па наступных прычынах…

…на жаль, мы не можам станоўча адгукнуцца на Вашу прапанову адносна…

Моўныя формулы афіцыйных папер.

1) Моўныя формулы, які выражаюць матывы стварэння дакумента:

 У пацвярджэнне нашай дамоўленасці…

 У адпаведнасці з раней дасягнутай дамоўленасцю…

 У парадку аказання дапамогі прашу Вас…

 У адпаведнасці з пісьмом заказчыка…

 У адказ на Ваш запрос паведамляем…

 Спасылаючыся на Ваш запрос ад…

 Адпаведна пастанове кіраўніцтва…

 На аснове нашай тэлефоннай размовы…

2) Моўныя формулы, якія выражаюць прычыны стварэння дакумента:

 Па прычыне затрымкі атрымання груза…

 Па прычыне затрымкі аплаты…

 У сувязі з надзвычайнымі фінансавымі цяжкасцямі…

 У сувязі з парушэннем тэрмінаў паставак…

 Улічваючы, што цэны на энерганосьбіты павялічыліся на…

 Па прычыне асаблівых абставін…

 У сувязі з заканчэннем работ па…

 У сувязі з правядзеннем сумесных работ…

3) Моўныя формулы, якія выражаюць мэту стварэння дакумента:

 У мэтах абмену вопытам накіроўваем у Ваш адрас…

 У мэтах павелічэння тавараабароту…

 У мэтах упарадкавання работы структурных падраздзяленняў інстытута…

 У мэтах пашырэння спектра адукацыйнай дзейнасці універсітэта…

 У выкананне пастановы Вучонага савета універсітэта…

 Для ўзгаднення спрэчных пытанняў…

4) Моўныя формулы, якія выражаюць просьбы, патрабаванні, распараджэнні:

 Прашу разгледзець магчымасць…

 Прашу знайсці для патрэб арганізацыі…

 Звяртаемся да Вас з просьбай…

 Прашу Вас накіраваць у мой адрас…

 Пераканаўча прашу вырашыць пытанне аб…

 Просім прытрымлівацца ўсіх умоў дагавору…

 Загадваю стварыць камісію ў складзе…

5) Моўныя формулы, якія выражаюць напамін, папярэджванне:

 Прыгадваем Вам, што тэрмін пагаднення заканчваецца…

 Прыгадваем, што па плану сумесных работ Вы павінны…

 Арганізацыя апавяшчае Вас аб тым, што…

 Лічым неабходным яшчэ раз прыгадаць Вам аб тым, што…

 Арганізацыя пакідае за сабою права ў аднабаковым парадку прыпыніць дзеянне дагавора аб…

 Узятыя арганізацыяй гарантыйныя абавязкі губляюць сваю сілу з…

6) Моўныя формулы, якія выражаюць прапанову:

 Па Вашай просьбе даём Вам магчымасць абзору рынку тавараў нашай фірмы…

 У адказ на Ваш запрос на… мы прапаноўваем Вам…

 Наша кампанія разглядае магчымасць супрацоўніцтва з Вамі і прасоўвання прадукцыі Вашай фірмы на рынак… рэгіёна…

 Дзякуем за просьбу даць прапанову на адгрузку тавараў у Ваш адрас…

 Просім Вас прыняць заказ на кантэйнер з… на ўмовах…

 У якасці пацвярджэння атрымання Вашага запыту мы можам даслаць Вам…

7) Моўныя формулы, якія выражаюць адмову ад прапановы:

 На жаль, задаволіць Вашу просьбу не ўяўляецца магчымым, паколькі…

 Мы не можам даць магчымасць карыстацца зацікавіўшай Вас інфармацыяй, таму што…

 Арганізацыя не мае магчымасці выканаць пастаўленую задачу па прычыне адсутнасці…

 Ваша распараджэнне не можа быць выканана па наступных прычынах…

 Нягледзячы на ўсе намаганні, Ваш загад застаецца нявыкананым у сувязі з…

8) Моўныя формулы, якія выражаюць распараджэнні, загады:

 Прызначыць на пасаду начальніка аддзела лёгкай прамысловасці…

 Абавязаць кіраўнікоў усіх падраздзяленняў інстытута…

 Кантроль за выкананнем дырэктывы ўскласці на…

 Правесці расследаванне па факту…

 Знайсці дадатковыя магчымасці для…

 Зацвердзіць Палажэнне аб Iнстытуце сучасных тэхналогій кіравання…

 Забяспечыць дастаўку камплектуючых не пазней…

9) Моўныя формулы, якія выражаюць абяцанні, гарантыі:

 Гарантуем, што…

 Бяспека гарантуецца…

 Канфідэнцыяльнасць інфармацыі забяспечана…

 Выяўленыя недахопы будуць ліквідаваны ў кароткі тэрмін…

 Просім выслаць у наш адрас накладным плацяжом (від гарантыі)…

Акрамя моўных мадэлей і сінтаксічных канструкцый, якія адлюстроўваюць тыя ці іншыя сітуацыі моўных зносін, неабходна адзначыць таксама ўстойлівыя моўныя выразы, уласцівыя афіцыйна-дзелавому стылю: найменш складаны, найбольш важны, найлепшы вынік, аказаць дапамогу, правесці праверку, кіраўніцтва лічыць магчымым, арганізацыя не пярэчыць, забяспечыць выкананне, стварыць неабходныя ўмовы, аптымальнае рашэнне, магчымыя тэрміны, пацвердзіць атрыманне, паведаміць дадзеныя, падрыхтаваць да адпраўкі, у дадатак да вышэйуказанага, з удзячнасцю пацвярджаю, даводжу да ведама.