Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларуская мова - практыкум 2014

.pdf
Скачиваний:
149
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
539.35 Кб
Скачать

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

Л.М. Луц

БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА. ПРАКТЫКУМ

для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей дзённай і завочнай форм навучання

Мінск 2014

УДК 801.3:330

ББК 81.2Беи М18

Р е ц э н з е н т ы : загадчык кафедры грамадскіх дысцыплін і права БФ БДЭУ, доктар філалагічных наук, прафесар А.М. Ненадавец; каныдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ

І.І.Шматкова

Р э к а м е н д а в а н а кафедрай грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла БДЭУ

З а ц в е р д ж а н а Рэдакцыйна-выдавецкім саветам БДЭУ

Луц Л.М.

М18 Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Практыкум : вучэб.-метад. дапаможнік / Л.М. Луц. – Мінск : БДЭУ, 2014. – 73 с.

УДК 801.3:330

ББК 81.2Беи

@Луц Л.М., 2014

@УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны Універсітэт», 2014

2

Практыкум па курсу «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» падрыхтаваны на аснове базавай праграмы «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» №ТД747/баз. Прызначаецца студэнтам дзённага і завочнага аддзяленняў І і ІІ курсаў усіх спецыяльнасцей.

Тэарэтычныя раздзелы змяшчаюць канкрэтныя пытанні па засваенні структуры беларускай мовы, арфаэпіі і лексікалогіі, стылістыкі і культуры маўлення, тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Асноўная ўвага ўдзелена характарыстыцы навуковай і афіцыйна-справавой мовы, якая складае асноўную разнавіднасць моўнай і маўленчай дзейнасці спецыяліста.

Кожны раздзел мае сваю структуру: тэарэтычную частку і практычныя заданні. Тэарэтычная частка «Практыкума» дазваляе самастойна вывучаць раздзелы курса, а прыведзеныя пытанні і заданні дапамогуць выкарыстоўваць веды на практыцы.

Метадычная распрацоўка дапаможа студэнтам засвоіць вучэбны матэрыял курса «Беларуская мова. Прафесійная лексіка», палепшыць моўную адукаванасць, узбагаціць слоўнікавы запас прафесійнай лексікі.

3

ЗМЕСТ Тэма 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

1.1Паняцце мовы Практычныя заданні па тэме

1.2Формы беларускай нацыянальнай мовы Практычныя заданні па тэме

1.3Паходжанне беларускай мовы Практычныя заданні па тэме

1.4Гісторыя беларускай графікі Практычныя заданні па тэме

1.5Развіццё беларускай мовы Практычныя заданні па тэме

Тэма 2. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

2.1Сутнасць і асаблівасці білінгвізму

2.2Моўная інтэрферэнцыя і яе віды Практычныя заданні па тэме

Тэма 3. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы.

3.1Сутнасць лексічнай сістэмы

3.2Лексіка беларускай мовы паводле паходжання Практычныя заданні па тэме

Тэма 4. Беларуская тэрміналогія

4.1Паняцце тэрміна і тэрміналогіі

4.2Спосабы ўтварэння тэрмінаў

4.3Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў

4.4З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі Практычныя заданні па тэме

Тэма 5. Стылістыка. Функцыянальныя стылі маўлення

5.1Стылі мовы

5.2Афіцыйна-справавы стыль

5.3Навуковы стыль Практычныя заданні па тэме

Тэма 6. Асаблівасці перакладу на беларускую мову

6.1Асноўныя тыпы і прыёмы перакладу на беларускую мову

6.2Асаблівасці перакладу на беларускую мову

Практычныя заданні па тэме

Тэма 7. Культура прафесійнага маўлення. Моўны этыкет

7.1Маўленчы службовы этыкет

7.2Візітная картка як атрыбут дзелавога этыкету

7.3Нормы беларускай арфаэпіі

Практычныя заданні па тэме

Гонар беларускай эканамічай думкі Эканамічныя тэксты для перакладу

Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў і рэфератаў Літаратура

4

Мова – з’ява грамадская, яе стварае і развівае народ, і таму, пакуль жыве народ, жыве і яго мова. Арганізаваная працоўная дзейнасць грамадства немагчыма без пастаяннага абмену інфармацыяй. Мова і думка фарміраваліся і развіваліся ва ўзаемадзеянні. Не меншую ролю адыгрывае мова і ў духоўным жыцці народа. Культурныя, навуковыя здабыткі грунтуюцца на падмурку роднай мовы. Без яе нельга ўявіць выхаваўчы і асветніцкі працэс у сацыяльным грамадстве. У той жа час мова не застылая з’ява, яна ўвесь час удасканальваецца, папаўняецца новымі словамі, выдаляе словы, якія выпадаюць з ужытку дзякуючы пэўным эканамічным і палітычным зменам у грамадстве.

Асноўнымі функцыямі мовы можна назваць кагнітыўную, якая адлюстроўвае пазнанне свету, і камунікатыўную – як сродак зносін паміж людзьмі. Мова падкрэслівае як індывідуальнасць цэлага народа, так і індывідуальныя асаблівасці кожнай асобы. Знішчэнне мовы практычна адразу прыводзіць да духоўнага знікнення нацыі.

Тэма 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

1.1ПАНЯЦЦЕ МОВЫ

Угісторыі навукі існуюць два асноўныя погляды на мову: як з’яву біялагічную і з’яву псіхічную. Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, вызначэнне агульных планаў. Ажыццяўленне гэтакіх патрэб і дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта – сацыяльная (грамадская) з’ява. Галоўная функцыя мовы – быць сродкам зносін у грамадстве. Рэалізацыя гэтай функцыі адбываецца ў працэсе моўнай дзейнасці. Мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння ў выказваннях. Каб служыць для перадачы інфармацыі ад аднаго чалавека да другога мова павінна валодаць пэўнымі матэрыяльнымі носьбітамі інфармацыі. Імі з’яўляюцца моўныя знакі, якія маюць план зместу і план выражэння. Таму мова можа кваліфікавацца як знакавая сістэма асаблівага характару.

Кожная мова абслугоўвае пэўны калектыў, але заўсёды даводзілася людзям уступаць у кантакты з суседзямі, а часам і з больш далёкімі калектывамі. Прадстаўнікі аднаго племені авалодвалі не толькі сваёй роднай мовай, але і мовай іншага племені. У такіх выпадках мы гаворым пра моўныя кантакты, у выніку якіх магчыма замена адной мовы на другую ці ўзнікненне новай мовы. Рассяленне пэўнага, не вельмі кансалідаванага моўнага калектыву можа прывесці да ўзнікнення на аснове адной мовы дзвюх ці нават некалькіх новых моў, гэта значыць да дыферэнцыяцыі моў (так, з адносна адзінай старажытнарускай мовы ўзніклі руская, беларуская і ўкраінская мовы). Ва ўмовах сумеснага пражывання на адной тэрыторыі, цесных сувязей паміж мовамі такіх калектываў не выключаецца і інтэграцыя моў, ўтварэнне адзінай

5

мовы на месцы некалькіх папярэдніх. Часцей пры гэтым адна з кантактуючых моў становіцца асновай, на якую ўздзейнічаюць у той ці іншай меры астатнія. Напрыклад, асновай сучаснай румынскай мовы стала лацінская мова, якая ўвабрала ў свой слоўнік шматлікія славянскія элементы, а таксама адчула ўплыў іншых балканскіх моў.

Тэрмін мова характэрны не толькі для мовы чалавека наогул, не толькі для мовы пэўных калектываў, але і для мовы асобнага чалавека – індывіда. У гэтым сэнсе можна сказаць «Мова Янкі Купалы, мова Аляксея Талстога ці мова Шэкспіра». У такім выпадку гутарка ідзе пра тое, як у тэкстах, якія стварае пэўны аўтар, адлюстроўваюцца не толькі агульначалавечыя моўныя заканамернасці ці не толькі асаблівасці дадзенай канкрэтнай нацыянальнай мовы, але і індывідуальныя асаблівасці. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з’ява індывідуальная, з другога - з’ява грамадская.

Побач з натуральнай гукавой мовай людзі карыстаюцца некаторымі дапаможнымі сродкамі зносін, якія таксама называюць мовамі. Разгледзім некаторыя з іх. Мова жэстаў – гэта сістэма дадатковых сігналаў рухамі частак цела: выцягнутая рука ўказвае накірунак, нахіленая галава азначае ў нас згоду, а пакручванне галавой у бакі – адмову ( у балгараў – наадварот) Назіранні над развіццём дзіцяці і светам жывёл даюць некаторыя падставы для гіпотэзы пра першаснае прызначэнне мовы жэстаў для перадачы інфармацыі, а гукавой мовы

– эмоцый. Яшчэ адна мова. Мова кветак – гэта ўмоўны дадатковы сродак перадачы пэўнай (зместава абмежаванай) інфармацыі: чырвоныя ружы – могуць, напрыклад, абазначаць каханне, а жоўтыя кветкі – здраду ці хваробу. У гэтым сэнсе мовамі можна назваць і іншыя сістэмы знакаў, напрыклад знакі дарожнага руху. Звычайна ўсе такія мовы маюць абмежаваны слоўнік і прымітыўную граматыку, абмежавана і сфера іх ужывання; як правіла яны пазбаўлены самаразвіцця.

У працэсе свайго функцыянавання мова звязана з перадачай ўсяго таго, што патрэбна калектыву, яе носьбітам. Неабходнасці носьбітаў мовы залежаць ад розных умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры, яны змяняюцца разам з мовай. У гэтым сэнсе мову можна разглядаць як кібернетычную сістэму, якая няспынна функцыяніруе і самарэгулюецца. У мове ўзнікаюць новыя словы, фразеалагічныя адзінкі, новыя граматычныя сродкі.

Мова – гэта істотная адзнака этнічнага калектыву-народа, нацыі. У тыповым выпадку мова народа, з аднаго боку, аб’ядноўвае прадстаўнікоў дадзенага народа, а з іншага – з’яўляецца адметнай адзнакай. Але нярэдка на практыцы адной мовай карыстаюцца прадстаўнікі некалькіх этнічных калектываў: нямецкая мова – родная для немцаў, аўстрыйцаў, для значнай часткі насельніцтва Швейцарыі і Люксембурга; англійская мова – родная для англічан і амерыканцаў, а таксама для насельніцтва былых калоній Вялікабрытаніі; беларуская мова – родная не толькі для беларусаў, але і для прадстаўнікоў іншых народаў, якія даўно жывуць на Беларусі, напрыклад, беларускіх татараў, яўрэяў і інш. Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якія карыстаюцца чатырма мовамі (нямецкай, французскай, італьянскай,

6

рэтараманскай), зліваюцца ў выніку працяглага сумеснага пражывання ў адзіную нацыю.

Мова адчуваецца найбольш каштоўным скарбам народа, яго відавочнай адзнакай; пачуццё адзінства мовы – адзін з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці. Менавіта праз родную мову адбываецца для кожнага чалавека знаёмства са светам, ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам. Разам з тым – родная мова – гэта велізарны ўклад кожнага народа ў скарбонку агульначалавечай культуры.

Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае наступныя функцыі:

камунікатыўную (мова як сродак чалавечых зносін);

кагнітыўную (інструмент мыслення і пазнання свету);

акумулятыўную (сродак пазнавання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа);

пазнавальную (папаўненне чалавекам сваіх ведаў);

эмацыянальна-эстэтычную (сродак выказвання думак і пачуццяў, сродак уздзеяння на чалавека, сродак эстэтычнага і маральна-этычнага развіцця чалавека);

намінатыўную (сувязь чалавека з навакольным асяроддзем);

рэгулятыўную (мова рэгулюе адносіны ў разных сферах жыцця – гаспадарчай, культурнай, навуковай, палітычнай, бытавой);

этнічную (мова рэгулюе адносіны на дзяржаўным узроўні зносін паміж этнічнымі групамі і карэнным насельніцтвам).

Заданне 1. Прачытайце выказванні пра мову на рускай мове, перакладзіце на беларускую. Пра якія функцыі мовы ідзе размова? Якая роля роднай мовы?

I. Природа страны и история народа, отражаясь в душе человека, выражались в слове. Человек исчезал, но слово, им созданное, оставалось бессмертной и неисчерпаемой сокровищницей народного языка, каждая его форма есть результат мысли и чувства человека, через которые отразились в слове природа страны и история народа (К. Ушинский).

II. Наш язык – это важнейшая часть нашего общего поведения в жизни. И по тому, как человек говорит, мы сразу и легко можем судить о том, с кем имеем дело: мы можем определить степень интеллигентности человека, степень его психологической уравновешенности... Учиться хорошей, спокойной, интеллигентной речи надо долго и внимательно – прислушиваясь, запоминая, замечая и изучая. Но хоть и трудно – это надо. Наша речь – важнейшая часть не только нашего поведения, но и нашей личности, нашей души, ума (Д. Лихачев).

Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Аб якой функцыі мовы вы даведаліся?

Со школьной скамьи каждому известно выражение: «Труд создал человека». Этот классический философский афоризм с необходимостью

7

предполагает, что труд создал и язык. Ведь именно в процессе общественной трудовой деятельности у человека возникла потребность сказать что-то другим членам сообщества, потребность питать отдельного человека...

Вспомните, как часто преподаватель задает вопрос аудитории, учащиеся поднимают руки, преподаватель говорит: «Ну, пожалуйста!», смотря на одного из учащихся, а встает не только тот, к кому обращается преподаватель, но и его сосед. Тогда преподаватель уточняет по имени, кого он желает выслушать. Следовательно, чтобы уточнить подзыв (обращение) взглядом, необходимо, чтобы особь (индивид) находилась на определенном расстоянии и чтобы рядом не было соседа...

Не намного более точным является и указующий жест рукой, пальцем, так как и он зависит от тех же условий, что и взгляд. Несколько возрастает лишь дистанция между зовущим и тем, кого зовут. Не на длину ли протянутой руки? Однако в процессе усложнения форм трудовой деятельности жестов оказалось недостаточно. Переход на звуковой язык принес новую, удивительную возможность создания личного имени. Ведь теперь можно было позвать человека, находясь на расстоянии и не видя его, что жизненно необходимо на новом этапе развития человеческого общества. Можно и говорить о «соплеменниках» отвлеченно, не указывая на каждого пальцем. Может быть, с того времени и ведет свое начало запрет указывать пальцем на человека? (В. Ивашко).

1.2 ФОРМЫ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ МОВЫ

Як і многiя іншыя мовы свету, беларуская мова існуе ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурная мова і дыялектная мова.

Літаратурная мова мае дзве формы: пісьмовую і вусную. Пісьмовая мова адрозніваецца ад вуснай больш складаным сінтаксісам, большай колькасцю абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі.

Літаратурная мова з’яўляецца адзінай на ўсёй тэрыторыі, на якой пражывае нацыя. Яна вызначаецца ўнармаванасцю лексікі, граматыкі, стылістычнымі разнавіднасцямі. Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця народа, навуку, справаводства, культуру.

Усістэму нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы ўваходзяць:

арфаэпічныя;

арфаграфічныя;

лексічныя;

граматычныя;

пунктуацыйныя;

стылістычныя і інш.

Дыялектная мова існуе ў выглядзе мясцовых, тэрытарыяльных гаворак. Дыялекты аб’ядноўваюць групу ці групы мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы.

8

У беларускай дыялектнай мовы вызначаюць два тыпы гаворак:

паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі існуюць так званыя пераходныя гаворкі, або сярэднебеларускія.

Паўночна-ўсходні дыялект аб’ядноўвае Віцебскую, большую частку Магілёўскай і паўночныя раёны Мінскай абласцей. Для жыхароў гэтых рэгіёнаў уласцівы наступныя словы: вязець, буду чытаць, зімля, маліц (хлопец).

Паўднёва-заходні дыялект распаўсюджваецца на Брэсцкую, Гомельскую вобласці, паўднёвыя раёны Міншчыны і большую частку Гродзеншчыны. Тут можна пачуць: напіўса, шуляк (каршун), дзве свінне, гаўца (аўца).

Сярэднебеларускія гаворкі (цэнтральная частка Беларусі) больш набліжаны да сучаснай літаратурнай мовы.

Дыялектная мова з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для папаўнення і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы.

Паўднёва-заходні дыялект

Паўночна-ўсходні дыялект

 

 

Вада, галава, барада

Въда, гълъва, бъръда (выда, гылыва,

 

бырыда)

Сястра, зямля або сестра, земля

Сістра, зімля

Буў, вурасло

Быў, вырасла

Рабіна, бяроза, цяпер

Рябіна, бярёза, цяперь

Сухі, малады

Сухей, маладэй

Кажа, ідзе, нясе

Кажаць, ідзець, нясець

Жацьму, рабіцьму, карміцьму

Буду жаць, буду рабіць, буду карміць

 

 

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж імі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці, разбураюцца дыялектныя межы, звужаецца іх роля ў працэсе зносін. Тым не менш дыялекты яшчэ жывуць. Яны – апора і аснова нацыянальнай мовы. Гэта – моўныя сродкі, выпрацаваныя і адшліфаваныя на працягу стагоддзяў нашымі папярэднікамі. Дыялектнае маўленне натуральнае ў гутарцы з землякамі і недапушчальнае ў афіцыйных зносінах. Асабліва адмоўна характарызуе маўленчую культуру чалавека ўжыванне дыялектных формаў, дыялектнага акцэнту пры карыстанні літаратурнай мовай. Каб пазбегнуць дыялектных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялекнымі моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.

Заданне 1. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлумачце іх значэнне. Вуcна замяніце дыялектызмы агульнаўжывальнымі словамі.

1. Нечага гаварыць аб тым, чаго і ў жыцці нямашака. (М. Лынькоў)

9

2. Кружылася, развітвалася з роднай дамоўкай пажоўклае лісце.

(А. Вольскі)

3.Дзед Талаш быў у кароткім кажушку, у суконных з раменнымі латамі майтках, абуты ў чукі. (Я. Колас)

4.Стары сярмягу з вешака сарваў, накінуў хутка… (М. Танк)

5.Зноў зіма паслала снежныя кілімы, зажурыла беллю паплавы, лугі

(П. Трус)

Заданне 2. Дайце тлумачэнне наступнаму выразу.

«Загавары, каб я цябе ўбачыў» — казалі ў старажытнасці.

Заданне 3. Ахарактарызуйце сітуацыі, калі можна выкарыстаць наступныя выразы:

1.Каб яшчэ лепей — то й на ліха!

2.Вялікаму каню — вялікі хамут.

3.Не святыя гаршкі лепяць.

4.Вочы страшацца, а рукі робяць.

Заданне 4. Падбярыце 3-4 сітуацыі штодзённага побыту, калі б можна было пажадаць:

1.Гладкай вам дарогі!

2.У добры час!

3.На добрае здароўе!

4.Каб на тым і стала!

1.3 ПАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Сёння ў свеце налічваецца каля пяці тысяч моў. Большасць з іх не мае пісьменнасці. У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, групы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай групы індаеўрапейскай сям’і. Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць «агульнаіндаеўрапейскай», ці «індаеўрапейскай прамовай».

Сёння цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV–III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора.

10