Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова Вучэбная праграма ЗФН.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
118.27 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан ФМБК

________________Н.У. Папок

Рэгістрацыйны № ТД______

БЕЛАРУСКАЯ МОВА (прафесійная лексіка)

Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:

1-23 01 05 “Сацыялогія”

1-24 01 02 “Правазнаўства”

1-25 01 01 “Эканамічная тэорыя”

1-25 01 03 “Сусветная эканоміка”

1-25 01 04 “Фінансы і крэдыт”

1-25 01 05 “Статыстыка”

1-25 01 07 “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”

1-25 01 08 “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”

1-25 01 09 “Таваразнаўства і экспертыза тавараў”

1-25 01 10 “Камерцыйная дзейнасць”

1-25 01 12 “Эканамічная інфарматыка”

1-25 01 13 “Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй”

1-26 01 01 “Дзяржаўнае кіраванне”

1-26 02 03 “Маркетынг”

1-26 02 05 “Лагістыка”

1-31 03 06 “Эканамічная кібернетыка”

Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый

Кафедра беларускай і рускай моў

Курс і, іі Семестр і-іv

Лекцыі няма Экзамен няма

Практычныя (семінарскія Залік І-ІV

заняткі) 10

Усяго аўдыторных Форма атрымання

гадзін па дысцыпліне 10 вышэйшай адукацыі–завочная

Усяго гадзін па дысцыпліне 10

2009

Рабочая праграма распрацавана на падставе базавай праграмы “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” рэгістрацыйны № ТД ________/баз., зацверджанай «____»___________200 г.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай і рускай моў

Пратакол № 15 ад чэрвеня 2009 г.

Заг. кафедры беларускай і

рускай моў, дацент

__________________ І.Э Фядотава

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Метадычнай камісіяй факультэта моўнай падрыхтоўкі УА БДЭУ.

Пратакол № __ ад __________2009 г.

Старшыня

__________________

Тлумачальная запіска

Курс сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы з’яўляецца адным з важнейшых звёнаў у агульнай гуманiтарнай падрыхтоўцы спецыялiстаў. Яго задача – спрыяць выхаванню ўсебакова развiтай асобы высокай гуманiтарнай культуры, фармiраванню нацыянальна свядомага чалавека, якi актыўна валодае беларускай мовай, г.зн. умее правiльна ўспрымаць i iнтэрпрэтаваць любы тэкст на беларускай мове i адпаведна з абставiнамi зносiн выказваць уласную думку.

Лiнгвiстычнай мэтай курса з’яўляецца:

  • сiстэматызацыя i паглыбленне ведаў пра беларускую мову як жывую, апрацаваную, унармаваную, дынамiчную i адкрытую сicтэму, пра яе нацыянальна-спецыфiчныя рысы i законы;

  • авалоданне мовай як сродкам зносiн i iнструментам пазнання.

Камунiкатыўныя мэты навучання заключаюцца:

  • у фармiраваннi ўменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы ў розных сферах зносiн, у прыватнасцi, авалоданне бытавым маўленчым этыкетам, прафесiнай лексiкай, што дазволiць свабодна арыентавацца ў тыповых сiтуацыях будучай вытворчай дзейнасцi,

  • у фармiраванні ўмення пiсьмова выкладаць свае думкi, з выкарыстаннем розных тыпаў маўленчага выказвання, фармiраванне ўмення самастойна працаваць з эканамiчнай i юрыдычнай лiтаратурай;

  • авалоданні навыкамi напiсання розных службовых папер (заява, аўтабiяграфiя i iнш.).

Асноўнымi вiдамi дзейнасцi на занятках з’яўляюцца пераклады, практыкаваннi, маўленчыя эцюды, лінгвістычныя, ролевыя гульні, дыялогi i г.д.

Курс разлiчаны на 10 гадзiн. Выкладчык павiнен улiчваць прафесiйныя iнтарэсы студэнтаў пры падборы тэкстаў для перакладаў, пры планаваннi i кантролі, самастойнай працы студэнтаў.

Пасля заканчэння курса студэнт павiнен умець прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Гэта азначае, што сiстэматычны курс беларускай мовы трэба разглядаць як базу, як сродак развiцця маўленчай дзейнасцi студэнтаў, выпрацоўкi ўмення самастойна працаваць над паглыбленнем сваiх ведаў па беларускай мове, свядома выбiраць моўныя сродкi ў адпаведнасцi з сiтуацыяй, захоўваючы пры гэтым лiтаратурныя нормы.

Студэнты павiнны

Ведаць:

  • ролю мовы i маўлення ў працэсе сацыялiзацыi асобы;

  • месца беларускай мовы ў славянскiм свеце;

  • сiстэму лексiчных, граматычных i стылiстычных сродкаў беларускай мовы i iх камунiкатыўныя магчымасцi;

  • галоўныя лексiкаграфiчныя крынiцы i персаналiі беларускай лiнгвiстыкi.

Умець характарызаваць:

    • лексiчныя групы;

    • асаблiвасцi тэрмiналагiчнай лексiкi;

    • асаблiвасцi функцыянальных стыляў i cферы iх функцыянавання;

    • тэксты розных жанраў, моўны матэрыял у адпаведнасцi cа стылем, мэтай i задачай выказвання;

    • стылiстычныя нормы адэкватна сiтуацыi прафесiйных зносiнаў.

Умець аналiзаваць і інтэрпрэтаваць:

  • з’явы гiстарычнага бiлiнгвiзму, яго прычыны i наступствы;

  • асаблiвасцi беларуска-рускага i руска-беларускага бiлiнгвiзму;

  • спецыяльныя агульнанавуковыя i сацыяльна-палiтычныя тэксты на беларускай мове.

Набыць уменні і навыкі:

  • рацыянальных i эфектыўных маўленчых паводзiн у розных сiтуацыях прафесiйных i справавых зносiн;

  • эфектыўнага выкарыстання моўных сродкаў беларускай мовы ў практычнай дзейнасцi;

  • адэкватнага перакладу навуковых, спецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую i наадварот, з улiкам стылiстычнай прыналежнасці i асаблiвасцей лексiка-граматычнай будовы тэксту;

  • дасведчанага афармлення справавых папер і лістоў;

  • талерантных маўленчых паводзін ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.