Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларуская мова - практыкум 2014

.pdf
Скачиваний:
147
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
539.35 Кб
Скачать

тэрміналагічная камісія, якая складалася з прэзідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф. Скарыны.

З прычыны значнага перыяду заняпаду ў развіцці нацыянальнай мовы беларуская навуковая тэрміналогія і на сённяшні дзень знаходзіцца на стадыі фарміравання. Да ліку адносна ўпарадкаваных тэрміналагічных сістэм можна аднесці гістарычную, грамадска-палітычную, сельскагаспадарчую, лінгвістычную, літаратуразнаўчую і інш. Значна менш распрацаваныя матэматычная, фізічная, тэхнічная, біялагічная і інш.

У сувязі з уплывам рускай мовы і неканчатковай упарадкаванасцю многіх тэрмінасістэм у сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі асабліва распаўсюджана сінанімія (назапашванне – накапленне, аналізаваць – разглядаць, пытанне – праблема) і словаўтваральная варыянтнасць тэрмінаў

(дзеліва – дзялімае, нармуючы – нармавальны, блокавы – блочны).

Заданне 1. Вызначце сярод прыведзеных словазлучэнняў са словам стан тэрміналагічныя.

Залежны стан дзеяслова, узрушаны стан, аўтаматычны стан, дзявочы стан, тонкі стан, балачны стан, бронепракатны стан, стройны стан, эканамічны стан, акты грамадзянскага стану.

Заданне 2. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя і вызначце тып антоніма.

Знешні гандаль-..., дапаможны цэх-..., ускосныя выдаткі-..., закончанае трыванне-..., адназначнасць-..., адзіночны лік-..., сыры мацунак-..., сушаны стрыжань-..., пераменны ток-..., гарачая трэшчына-..., цвёрды прыпой-..., горны рэльеф-..., вадкае паліва-..., закрытая станіна..., адкрытая форма-..., ласось высакародны-..., луг высокага ўзроўню-..., муха капусная вялікая-..., пазітыўны-

....

Заданне 3. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую наступныя тэрміны.

І. Возместить-..., взаиморасчёт-..., заемщик-..., задолженность-..., истечение срока-..., наращенные проценты-..., оборот-..., обязательство-..., ордер расходный-..., платёж-..., сделка-..., счётчик (личность)-... .

ІІ. Расчётная цена, государственный кредит, акционер, земельный налог, имущество предприятия, индекс, кредитоспособность, эмиссия, ценные бумаги, процент за кредит, рентабельность производства, основные фонды, купляпродажа, концессия, денежные средства, дебитор, ассортимент, банковская ссуда, бухгалтер, авансовый отчёт, фонды экономического стимулирования.

Заданне 4. Прачытайце літаратуразнаўчыя і эканамічныя тэрміны і вызначце, як яны ўтвораны.

41

Александрыйскі верш, анегінская страфа, эзопава мова, манілаўшчына, базараўшчына, хлестакоўшчына, дэцэнтралізацыя, еўравалюта, ліквіднасць, пазыкадавец, рэнтабельнасць, спагнанне, рэкламаваць.

Заданне 5. Ад прыведзеных уласных імёнаў утварыце тэрміны з дапамогай указаных суфіксаў.

1.Суфікс -ізм- (-ызм-).

J. Dalton (Дальтан); J. Lamark (Ламарк); S. Freud (Фрэйд).

2.Суфікс -іянств-, -янств-.

C. Lambroso (Ламброза); F. Lassale (Ласаль); J. Кeyns (Кейнс).

3.Суфікс -іт- (-ыт-).

S.Boulanger (Буланжэ); Hastings (Гастынг); L. Bohm. (Бём)

4.Суфікс -ыст-.

Donat (Данат); J. Hebert (Эберт).

5.Суфікс -ід-ы.

J. Dalton (Дальтан); Theiler (Тэйлер).

Заданне 6. Вызначце часткі ў прыведзеных іншамоўных тэрмінах і іх значэнне.

Дэцыметр, дэцыбел; дэцыграм, дэцылітр, дэцымоль, дэцэнтралізацыя, дэшыфратар, дээскалацыя; дыяпазітыў, дыяграма, дыяпраектар, дыяхранія; біяграфія, біядынаміка, біяфізіка, біягенез, біяграма, біястымулятар, біякаталізатар біяпалімеры, біядоза; аўтавакзал, аўтатранспарт, аўтабаза, аўтагенез, аўтаўкладчык, аўтаралі, аўтакарэкцыя.

Для даведак:

дэцы (лац. decem - десять), метр ( грэч. metreo – вымяраю), літр (грэч. litra – фунт),

дэ- (лац. de – з, на),

цэнтраліз (лац. centralis – які знаходзіцца ў сярэдзіне),

дыя- (грэч. dia - праз, прэфікс, які абазначае раздзяленне, узаемассувязь, бія- (грэч. bios –жыццё),

-грама (грэч. gramma - запіс),

- генез (грэч. genesis - паходжанне), -графія (грэч. grapho - пишу),

доза (грэч. dosis – порцыя, прыём), дынаміка (грэч. dinamikos - моцны),

аўта- (грэч. autos - сам), база (грэч. basis – аснова, фундамент).

Заданне 7. Да запазычаных слоў падбярыце беларускамоўныя сінонімы.

Максімальны, лаканічны, эталон, аморфны, эмоцыя, гіпотэза, карэкцыя, баланс, ін’екцыя, гіпербала, дэфект, вібрацыя, ілюзорны, альянс, рэзюме,

42

сурагат, селекцыя, інтэлект, фантом, вердыкт, рэанімацыя, прыярытэт, дыскусія, пранонс, фрагмент, аргумент.

Заданне 8. Напішыце эсэ на тэму «Праца мары», выкарыстоўваючы эканамічную тэрміналогію.

Тэма 5. Стылістыка. Функцыянальныя стылі мовы

5.1 СТЫЛІ МОВЫ

Стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў і выкарыстоўваецца ў палітычнай, навуковай, афіцыйна-справавай і іншых сферах грамадскага жыцця. У залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сферы зносін, характару ўжывання моўна-выяўленчых сродкаў вылучаюцца наступныя стылі:

а) афіцыйна-справавы; б) навуковы; в) публіцыстычны; г) мастацкі; д) гутарковы.

Існуючыя межы паміж стылямі з’яўляюцца досыць умоўнымі, паколькі назіраецца ўзаемапранікненне стыляў. Аднак нельга гаварыць пра нейкі працэс аб’яднання іх у адзін стыль, бо кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразеалогія, пэўныя граматычныя прыметы.

5.2 АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

Афіцыйна-справавы стыль – гэта стыль дзяржаўных дакументаў, законаў, справаздач і г.д. Асаблівасці дадзенага стылю абумоўліваюцца спецыфічнасцю яго ўжывання. Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, паслядоўнасці, адназначнасці фармулёвак, лагічнасці.

У афіцыйна-справавым стылі адсутнічаюць прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя словы і выразы, мова пазбаўлена эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі. Афіцыйна-дзелавы стыль характарызуецца:

1.Спецыфічнасцю лексікі: ніжэйназваны, наяўнасць, выяўлена, адзначыць, запатрабаваць і г.д.;

2.Тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй: кампенсацыя, персанал,

пацыент, койка-месца, стаж і г.д.;

3.Ужываннем аддзеяслоўных назоўнікаў: прымяненне,

выкарыстанне, знішчэнне, невяртанне і г.д.;

4.Выкарыстаннем дзеяслоўных словазлучэнняў: вырашаць – прымаць рашэнне, дазваляць – даваць дазвол, удзельнічаць – прымаць удзел і г.д.;

43

5. Складанымі канструкцыямі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, складанымі злучнікамі: зыходзячы з таго, што...; улічваючы сказанае...; з прычыны таго, што....

Усе дакументы дзеляцца на наступныя групы:

1)распарадчыя (загад, распараджэнне, указанне, пастанова, рашэнне);

2)арганізацыйныя (статуты арганізацыі, палажэнне аб арганізацыі, штатны загад, правілы ўнутранага распарадку, графік адпачынкаў і інш.);

3)даведачна-інфармацыйныя (акт, ліст, дакладная і тлумачальная запіскі, даведка і інш.).

Патрэбна выдзеліць такі від дакумента, як пратакол, які аб’ядноўвае ў сабе рысы і распарадчага, і даведачна-інфармацыйнага дакумента У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле зместу (простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае іх змест), паходжання (афіцыйныя, або службовыя, і асабістыя), паводле тэрміновасці (тэрміновыя і нетэрміновыя). Такія дакументы як таварна-транспартныя накладныя, прыходныя і расходныя (выдатковыя) ордэры і інш. знаходзяць сваё адлюстраванне ў кнігах бухгалтарскага ўліку і належаць да бухгалтарскіх дакументаў.

Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыпавым фармулярам. Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам. Рэквізіт – абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр.

Асабістыя дзелавыя паперы: афіцыйныя і службовыя дакументы, законы, статуты, пастановы, указы, дагаворы, загады, рэзалюцыі, пратаколы, аўтабіяграфіі і інш.

Прыклад:

Закон Рэспублікі Беларусь

АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ ІЛЬГОТАХ, ПРАВАХ І ГАРАНТЫЯХ ПА АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЯХ ГРАМАДЗЯН

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Паняцце дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый

Для мэтаў гэтага Закона дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі (далей – сацыяльныя льготы) – гэта прадугледжаныя заканадаўствам перавагі, поўнае або частковае вызваленне ад выканання ўстаноўленых абавязкаў або аблягчэнне ўмоў іх выканання ў сувязі з асаблівым сацыяльна-прававым статусам грамадзяніна або асаблівасцямі яго прафесійнай дзейнасці...

44

5.3 НАВУКОВЫ СТЫЛЬ

Навуковаму стылю ўласцівы лаканічнасць, інфарматыўная насычанасць, нейтральныя словы з намінатыўным значэннем і спецыяльная тэрміналогія. Большасць тэрміналагічнай лексікі інтэрнацыянальная. Часам ў навуковым стылі прысутнічаюць словы з іншамоўнай графікай, схемы, графікі, умоўныя абазначэнні.

Навуковы стыль характарызуецца:

1.Ужываннем формамі множнага ліку рэчыўных назоўнікаў: солі,

вапны, маслы і інш.;

2.Складаназалежнымі сказамі, даданая частка якіх нясе асноўную інфармацыю, а галоўная часта пазбаўлена зместу: Неабходна падкрэсліць,

што...; Трэба адзначыць, што...; Можна сказаць, што... і г.д.

3.Значным пластом прафесійнай тэрміналогіі.

Як разнавіднасць навуковага стылю можна назваць навуковапапулярны стыль. Ён прызначаны для больш шырокага кола чытачоў. Навукова-папулярныя выданні не ўжываюць вялікай колькасці вузкапрофільнай тэрміналогіі і часта падаюць тлумачэнне рэдка ўжываемых слоў. Для навукова-папулярнага стылю ўласцівы вобразнасць, элементы гутарковай лексікі, словы абмежаванага выкарыстання.

Жанры пісьмовага навуковага маўлення: рэфераты, анатацыі, тэзісы, даклады, лекцыі, навуковыя артыкулы, водгукі, рэцэнзіі, манаграфіі і інш. Кожны з жанраў побач з агульнымі стылѐвымі рысамі мае і свае індывідуальныя асаблівасці.

Рэферат – кароткая, але адэкватная па зместу перадача зместу першакрыніцы. Рэферыраванне – інтэлектуальны творчы працэс, які ўключае асэнсоўванне тэксту, пераўтварэнне інфармацыі аналітычна-сінтэтычным спосабам і стварэнне новага (другаснага) тэксту. Падрыхтоўка рэфератаў – адзін з найбольш складаных відаў самастойнай работы. Рэферыраванне прывучае чалавека ўдумліва працаваць з літаратурай, арыентавацца ў ёй, выбіраючы патрэбную інфармацыю.

У структуры рэферата любога тыпу вылучаюць тры асноўныя кампаненты: 1) бібліяграфічнае апісанне; 2) уласна рэфератыўны тэкст; 3) даведачны апарат.

Віды рэфератаў: рэферат-канспект (інфарматыўны), рэферат-рэзюмэ, рэферат-агляд, рэферат-даклад.

Анатацыя – кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. У адрозненне ад рэферата, анатацыя з’яўляецца максімальна кароткім паведамленнем аб змесце кнігі, артыкула. Студэнтам веданне правіл напісання анатацыі неабходна для таго, каб умець характарызаваць кнігу або прачытаны артыкул.

Віды анатацый:

45

1) інфарматыўная (больш поўная – 5-10 сказаў); 2) індыкатыўная (больш скарочаная – 4-5 сказаў); 3) бібліятэчная картка (1 сказ).

Тэзісы – палажэнні, правільнасць якіх павінна быць раскрыта і абгрунтавана; сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і інш. Тэзіс уключае ў сябе прадмет мовы (аб чым гаворыцца ў тэксце) і галоўную аналізуемую прыкмету (тое, што гаворыцца аб гэтым прадмеце). Доказам галоўнага тэзіса з’яўляюцца аргументы (довады, якія прыводзяцца як доказ).

Водгук – навуковая праца, у якой аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб навуковай працы іншага аўтара, пры гэтым не ставіць перад сабой мэты ўсебакова ахарактарызаваць змест і навуковую структуру.

Навуковы артыкул – тэкст невялікага памеру ў газеце, часопісе, зборніку, у якім аўтар выкладае вынікі асабістага даследавання. Звычайна кожны артыкул суправаджаецца кароткім (5-10 радкоў) рэзюме.

Рэзюме – кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы; кароткі вывад са сказанага). Чытач заўсёды спачатку чытае рэзюме, пасля чаго вырашае, ці трэба чытаць увесь тэкст артыкула.

Рэцэнзія – артыкул, у якім даюцца ўсебаковы аналіз і ацэнка навуковага твора.

Манаграфія – навуковы твор, які ставіць сваёй мэтай глыбока даследаваць якое-небудзь пытанне або тэму.

Даклад – разгорнутае публічнае паведамленне на якую-небудзь тэму.

Заданне 1. Дзе і з якой мэтай могуць выкарыстоўвацца пералічаныя ўмоўныя скарачэнні? У тэкстах якіх стыляў яны сустракаюцца?

Гідраўл. – гідраўліка; дар. – дарожнае будаўніцтва; д. маш. – дэталі машын; зв. – зварка; кер. – кераміка; рлн – радыёэлектроніка; т. трыв. – тэорыя трываласці; харч. – харчовая прамысловасць; эл. – электратэхніка; шкл. – тэхналогія шкла; элн – электроніка; мех. – механіка; інф. – інфарматыка; выліч.

– вылічальная тэхніка; аўт. – аўтаматыка.

Заданне 2. Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль. Ахарактарызуйце моўныя асаблівасці кожнага тэксту. Якія з тэкстаў можна аднесці да апісання, апавядання ці разважання?

1. Маса – 1. Колькасць рэчыва ў якім-небудзь прадмеце, а таксама само рэчыва, з якога складаецца прадмет. 2. У фізіцы: велічыня, якой вымяраецца колькасць рэчыва ў целе. 3. Бясформеннае рэчыва, вадкая або паўвадкая сумесь. 4. Вялікая колькасць, мноства чаго-небудзь. 5. Шырокія слаі працоўных; народ.

2.Беларускія вучоныя

Беларускія вучоныя, дзеячы культуры ўнеслі свой уклад у развіццё многіх галін навукі, асабліва матэматыкі, фізікі, хіміі, геаграфіі, фізіка-тэхнічных навук і інш. Меліся дасягненні ў развіцці літаратуры і мастацтва. Перш за ўсё ў іх знайшло адлюстраванне духоўнае жыццё грамадства, звесткі аб якім

46

складаюць важную каштоўнасць для гісторыі. У творах пісьменнікаў і мастакоў знайшлі адлюстраванне праўдзівыя старонкі жыцця грамадства, думкі і імкненні людзей.

3.

Загадваю:

 

1.

Адказным выканаўцам

работ на аб’екце прызначыць прараба

Кальчэўскага Л. І.

2.ВТА забяспечыць аб’ект нарматыўна-тэхнічнай і іншай дакументацыяй, неабходнай для правядзення работ.

3.Аддзелу забеспячэння, згодна з заяўкамі прараба, забяспечыць пастаўку матэрыялаў для бесперапыннага працэсу работ.

4.Інжынеру па ахове працы Шумскаму А.Р. забяспечыць ахову працы і тэхніку бяспекі вядзення работ.

5.За арганізацыю і своечасовае выкананне задання да 12 чэрвеня 2004г.

прызначыць адказным галоўнага інжынера прадпрыемства Ганчарова А.П. 6. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду пакідаю за сабой.

Заданне 3. Прааналізуйце артыкул з газеты (на выбар). Якія інтаксічныя канструкцыі тут пераважаюць? Якія сказы па мэце выказвання выкарыстоўваюцца? Ці прысутнічаюць устойлівыя спалучэнні?

Заданне 4. Што называецца анатацыяй? Дзе яна сустракаецца?

Знайдзіце анатацыю ў падручніку, у мастацкай кнізе і зачытайце яе. Ці ўтрымлівае яна сціслы змест і яго характарыстыку? Ці дапамагае анатацыя чытачу?

Заданне 5. Прачытайце словы і растлумачце іх лексічнае значэнне. Ці з’яўляюцца яны шматзначнымі? У якіх стылях выкарыстоўваюцца?

Кіпенне, ёмістасць, мембрана, карозія, ціск, кандэнсатар, апарат, злучэнне, сістэма, імпульс, гук, абмотка, працэнт, статыка, дуга, сектар, абарачальнасць, характарыстыка, сума.

Заданне 6. Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль. Абгрунтуйце выбар стылю. Які тып тэксту тут выкарыстаны? Выявіце лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці тэксту.

Выкарыстанне тэрмасейфа Тэрмасейф ахоўвае акумулятар:

ад перагрэву, які ўзнікае ад працуючага рухавіка летам;

ад пераахалоджвання зімой;

ад забруджвання паверхні батарэй, выключаючы магчымасць узнікнення кароткага замыкання;

ад забруджвання газаадводных адтулін, папярэджваючы верагоднасць разбурэння АКБ ад вільгаці.

Выкарыстанне тэрмасейфа дазваляе:

47

знізіць выпарэнне дыстыляванай вады з электраліту, дзякуючы аптымізацыі тэмпературных умоў эксплуатацыі АКБ;

значна прадоўжыць тэрмін службы батарэі.

Заданне 7. Знайдзіце і выпішыце набор рэквізітаў, які рэкамендуецца для службовых дакументаў.

Тэма 6. Асноўныя прынцыпы і асаблівасці перакладу прафесійных тэкстаў на беларускую мову

6.1 АСНОЎНЫЯ ТЫПЫ І ПРЫЁМЫ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Псіхалагічнай асновай выкарыстання перакладу з’яўляецца тое, што другая мова абавязкова засвойваецца праз прызму першай мовы. У залежнасці ад мэт і задач навучання беларускай мове можна выдзеліць наступныя віды перакладу.

Паводле формы падачы матэрыялу выдзяляюцца:

-пісьмовы пераклад (пісьмовы пераклад пісьмовага тэксту, пісьмовы пераклад вуснага тэксту);

-вусны пераклад (вусны пераклад пісьмовага тэксту, вусны пераклад вуснага тэксту).

Паводле паўнаты перадачы зместу можна выдзеліць наступныя віды перакладу:

-поўны;

-няпоўны.

Няпоўны пераклад можа быць выбарачным, калі для перакладу прапаноўваецца ўрывак з тэксту; анатацыйны пераклад ці рэфератыўны пераклад (калі на аснове тэксту арыгінала на рускай мове студэнты пішуць яго анатацыю або рэферат на беларускай мове).

Паводле адпаведнасці арыгіналу выдзяляюцца:

-адэкватны (раўнацэнны) пераклад;

-вольны пераклад (пераклад-пераказ).

Усе прыёмы перакладу можна падзяліць на два віды: падстаноўкі і трансфармацыі. Прыёмы перакладу, якія заснаваны на максімальна магчымым сэнсава-структурным паралелізме мовы арыгінала і мовы перакладу, называюць падстаноўкамі. Прыёмы перакладу, якія выкарыстоўваюць адыход ад магчымага сэнсава-структурнага паралелізму тэксту арыгінала і перакладу,

называюць трансфармацыямі.

Аналіз беларуска-рускіх узаемаперакладаў дазваляе выявіць наступныя самыя агульныя віды адпаведнасці:

1) пастаянныя адпаведнікі (або эквіваленты) – могуць цалкам супадаць па сваёй будове і значэнні, мець аднолькавае ці блізкае напісанне і вымаўленне, яны ўзаемазамяняльныя ў любых кантэкстах: бел. галава – рус.

48

голова, ехаць у горад – ехать в город. Такія лексемы, фраземы, сінтаксічныя адзінкі маюць аднолькавыя (ці блізкія) гучанне і напісанне, граматычную форму, кампаненты, стылістычную афарбоўку, маюць аднолькавае значэнне. Пры перакладзе звычайна не ўзнікае ніякіх складанасцей з названым тыпам адпаведнасці, бо ён патрабуе простай моўнай падстаноўкі. Пастаянныя адпаведнікі (эквіваленты), супадаючы па значэнні і функцыі, могуць мець зусім гукавы воблік (напісанне і вымаўленне): рус. строить – бел. будаваць, могуць супадаць па будове (рус. рисовать карандашом – бел. маляваць алоўкам) ці адрознівацца прыназоўнікам, склонам, стылістычнай, экспрэсіўнай афарбоўкай і інш;

2)варыянтныя адпаведнікі – гэта такія адпаведнікі, якія ўстанаўліваюцца паміж словамі ці выразамі, калі ў мове перакладу для перадачы таго ці іншага значэння існуе некалькі варыянтаў і патрэбна выбраць адзін з іх (напрыклад, рускай лексеме коробка адпавядаюць у беларускай мове лексемы каробка, скрынка, пачак, скрыначка, бляшанка, кардонка). У

залежнасці ад пэўнай маўленчай сітуацыі трэба выбіраць адпаведнае слова;

3)безэквівалентнасць – калі моўныя адзінкі арыгінала не маюць адпаведнікаў у перакладзе. У беларускай мове гэта, напрыклад, верашчака, ваўкалак, імшара, прыгон і многія іншыя. У рускай мове безэквівалентнымі ( у адносінах да беларускай мовы) выступаюць, напрыклад, словы отчество (імя па бацьку), пряность (вострая прыправа), якія не маюць у беларускай мове аднаслоўнага адпаведніка.

6.2 АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДУ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Пры перакладзе тэкстаў на беларускую мову трэба звяртаць увагу на наступныя асаблівасці:

1.Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне (брокера, доктара, але шалу, поту).

2.Адрозненне родавай прыналежнасці некаторых назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай: боль (м.р.) – боль (ж.р.), пачак (м.р.) – пачка (ж.р.), подпіс (м.р.) – подпись (ж.р.).

3.Пры лічэбніках два, тры, чатыры ўжываецца форма назоўнага склону множнага ліку: два контрольных анализа – два кантрольныя аналізы, четыре лечебных массажа – чатыры лячэбныя масажы.

4.Недапушчальнасць ужывання ў беларускай мове дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі –уч(-юч), -ач (-яч). У такіх выпадках дзеепрыметнік неабходна замяняць дзеясловам: практыкуючы ўрач – урач, які практыкуе; ачуньваючы хворы – хворы, які ачуньвае.

5.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, прабачыць, дараваць кіруюць займеннікам ці назоўнікам у форме давальнага склону: дзякаваць брату,

прабачыць суседцы, дараваць вучню.

6.Дзеясловы смяяцца, жартаваць, кпіць, дзівіцца, здзекавацца

кіруюць назоўнікам ці займеннікам у форме роднага склону з прыназоўнікам з:

смяяцца з яго, жартаваць з сябра, дзівіцца з надвор’я.

49

7.Дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы кіруюць вінавальным склонам

зпрыназоўнікам на: хварэць на грып, хворы на сухоты.

8.Дзеясловы маўлення, мыслення, пачуцця: гаварыць, шаптаць, думаць, марыць, клапаціцца і інш. – і ўтвораныя ад іх назоўнікі кіруюць назоўнікамі і займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра:

думаць пра работу, непакоіцца пра дзяўчыну, марыць пра адпачынак.

9.Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання патрабуюць залежнага слова ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за:

дужэйшы за суседа, бліжэй за ўсіх, прыгажэй за яе.

Заданне 1. Спішыце словазлучэнні, завучыце род назоўнікаў.

Моцны боль (м.р.), густы накіп (м.р.), цяжкі пачак (м.р.), едкі гар (м.р.), бабульчына камода (ж.р.), чыгуначны насып (м.р.), старажытны летапіс (м.р.), неразборлівы подпіс (м.р.), горкі палын (м.р.), вялікі цень (м.р.), правы туфель (м.р.), складаны дроб (м.р.), насценны жывапіс (м.р.), салодкая какава (ж.р.), старая гусь (ж.р.), смачны яблык (м.р.), шэры пыл (м.р.), злы сабака (м.р.), стракаты шаль (м.р.) бязмежны стэп (м.р.), чарговы перапіс (м.р.), салдацкі шынель (м.р.), залаты медаль (м.р.).

Заданне 2. Запішыце пяць безэквівалентных моўных адзінак у беларускай мове і пяць – у рускай.

Тэма 7. Культура прафесійнага маўлення. Моўны этыкет

7.1 МАЎЛЕНЧЫ СЛУЖБОВЫ ЭТЫКЕТ

Прафесія эканаміста звязана з пастаянным кантактаваннем з людзьмі. А гэта патрабуе, апроч высокага прафесійнага майстэрства, і ўмення знаходзіць з супрацоўнікамі і кліентамі агульную мову, валодання маўленчай культурай.

Значную частку свайго жыцця чалавек праводзіць на працоўным месцы. Немалаважнымі тут з’яўляюцца ўзаемаадносіны з начальнікам або падначаленымі, паколькі гэта ўплывае на мікраклімат у калектыве. Уменне весці размову, падтрымліваць гутарку, прымаць рашэнні – гэта неабходныя дзелавыя якасці службовай асобы.

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або службовыя, афіцыйныя зносіны – гэта не толькі абмен інфармацыяй, як гэта звычайна адбываецца ў свецкіх зносінах, яны цягнуць за сабою выпрацоўку рашэнняў, заключэнне дамоў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.

Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць

50