Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. мова. Ч. 1.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
622.08 Кб
Скачать

1.2. Лексічныя і граматычныя нормы

Афіцыйнае прызнанне нормы і яе пісьмовае замацаванне называецца кадыфікацыяй. Кадыфікаваная, узаконеная норма з’яўляецца абавязковай для ўсіх носьбітаў мовы і ўспрымаецца як узор на пэўным этапе развіцця літаратурнай мовы.

Лексічныя нормы патрабуюць правільнага ўжывання слоў і выразаў ва ўласцівых ім значэннях, абмяжоўваюць выкарыстанне гэтых моўных сродкаў у адпаведнасці з выбраным стылем.

Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне формаў слова, спалучэнняў слоў у словазлучэннях, сказах.

Словы ў мове звязаны пэўнымі адносінамі і ўтвараюць своеасаблівую сістэму, у якой праяўляюцца тыя ці іншыя іх характарыстыкі:

  • Адназначныя і мнагазначныя словы, напрыклад: акцыз – адназначнае слова, ісці – мнагазначнае слова (налічваецца да 27 значэнняў).

  • Сінонімы гэта словы, аднолькавыя ці блізкія па значэнню, але розныя па гучанню (і напісанню), напрыклад: а) маленькі, мізэрны (сінонімы адрозніваюцца па ступені наяўнасці прыкметы); б) твар, фізіяномія, морда (адрозніваюцца па стылістычнай афарбоўцы, сферы ўжывання).

  • Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем, напрыклад: вялікі – малы, горача – холадна, будаваць – разбураць.

  • Паронімы – аднакарэнныя словы, блізкія па гучанню, але розныя па значэнню ці часткова супадаючыя ў сваіх значэннях, належаць да адной часціны мовы, напрыклад: лясны – лясісты, балотны – балоцісты.

  • Амонімы – словы, якія належаць да адной і той жа часціны мовы, супадаюць па гучанню, але адрозніваюцца па значэнню, напрыклад: кран (вадаправодны) – кран (пад’ёмны), заставіць (загарадзіць) – заставіць (прымусіць).

  • Стылістычная прыналежнасць слоў. Вылучаюць наступныя тыпы стылістычнай афарбоўкі слова: лексіка кніжная – нейтральная – гутарковая – прастамоўная. У тлумачальных слоўніках прыводзяцца адпаведныя стылістычныя паметы. Асабліва яскрава стылістычная прыналежнасць слова праяўляецца пры яго ўжыванні ў неадпаведным функцыянальным стылі маўлення, напрыклад: Учора яго бацькі з’явіліся да нас з афіцыйным візітам.

  • Адрозненне слоў з пункту гледжання іх паходжання. Запазычанне іншамоўных слоў часцей за ўсё абумоўлена неабходнасцю ў найменні новай рэчы ці новай з’явы (прэзентацыя, камп’ютэр), неабходнасцю размежавання блізкіх, але ўсё ж розных паняццяў, імкненнем замяніць злучэнне слоў адным (меткі стралок – снайпер). Не заўсёды ужыванне іншамоўных слоў з’яўляецца апраўданым (кансенсус – у значэнні «згода»).

  • Фразеалагічныя абароты – гэта абароты, якія аднаўляюцца ў якасці ўстойлівых лексічных адзінак. Яны складаюцца з двух ці некалькіх слоў, цэласных па свайму значэнню і ўстойлівых па сваёй структуры (пераліваць з пустога ў парожняе, мазоліць вочы і г.д.).

Практычныя заданні

Заданне 1. Да прыметнікаў «замежны», «іншаземны», «імпартны» падбярыце падыходзячыя па сэнсу назоўнікі.

Словы для даведак: дэлегацыя, моладзь, друк, кінастужка, газета, літаратура, мова, гумар, абутак, пашпарт, абсталяванне, краіна, войска, база, тавары, госці, студэнты, артысты.

Заданне 2. Падбярыце беларускія сінонімы да запазычаных слоў.

Амбіцыя, аналіз, бібліятэка, вердыкт, вестыбюль, вакальны, дэтальны, дыялог, імпарт, лексікон, мемуары, пунктуальны, рэстаўрацыя, фауна, флора, экспарт.

Заданне 3. З прыведзеных слоў утварыце сінанімічныя рады. Запішыце словазлучэнні са словамі ў дужках.

а) Агарнуць, закруціць, абкрыць, ахінуць, ахапіць, апанаваць, ахутаць, завалодаць (думкі, ноч, цемра, пачуцці, кніга, дзіця).

б) Храбры, мужны, смелы, адважны, геройскі (воін, адказ, учынак, рашэнне).

в) Лёгкі, няцяжкі, бязважкі, нескладаны, просты, спрытны, хуткі, прыгожы, слабы, невялікі, бесклапотны, ужыўчывы, манеўраны (задача, партфель, паходка, туман, жыццё, характар, мароз, танк, рухі).

Заданне 4. Вызначце адрозненні ў значэнні слоў.

а) Iмпрэсарыо, мецэнат, спонсар, прадзюсар.

б) Грант, датацыя, пенсія, стыпендыя.

в) Анатацыя, дайджэст, канспект, рэзюмэ, тэзісы.

Заданне 5. Да слоў першай групы падбярыце словы з процілеглым значэннем з другой і запішыце іх парамі.

а) Айчынны, правільны, заўчасны, натуральны, халодны, будзённы, скупы, забараніць, згубіць, гультаяваць, смяяцца, закачваць, ненавідзець, весяліцца, вянуць.

б) Святочны, запознены, штучны, шчодры, замежны, памылковы, гарачы, плакаць, цвісці, знайсці, працаваць, сумаваць, пачынаць, любіць, дазволіць.

Заданне 6. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, падбярыце антонімы да прыметнікаў.

а) Низкие цены, низкое сословие, низкий поступок, низкий поклон.

б) Общее мнение, общая кухня, общее благо, общий наркоз, общее представление.

в) Прямая линия, прямое сообщение, прямой налог, прямой вывоз, прямой характер, прямая речь, прямой угол.

Заданне 7. Растлумачце выпадкі наўмыснага спалучэння семантычна несумяшчальных слоў (аксюмарон).

1. Ён выглядаў як жывы труп.

2. «Няўжо аддадуць?» – неяк з сумнай радасцю падумала Сцепаніда.

3. I салодкі сум закрадваецца ў сэрца, ціхі сум, непазнаны.

4. Мабыць, з-за таго, што Антоля жыла амаль на могілках, для вёскі яна была нечым накшталт жывога нябожчыка.

5. Я шлях, якому век няма спакою ні ў чорны дзень, ні ў млечную ноч.

6. Бывае цёплы халадок і бывае халоднае цяпло – у прыродзе, як у чалавечых сэрцах.

Заданне 8. Перакладзіце на беларускую мову і вызначце, якія словы могуць складаць паранімічныя пары.

Сокрушенно, Швеция, подозревать, опровергать, Австрия, Швейцария, подразумевать, отвергать, Австралия, удивленно, сокрушительно, удивительно, недоумение, недоразумение, идеальный, придворный, идеалистический, крепостной, дворовый, крепостник.

Заданне 9. Высветліце значэнне сугучных пар слоў і перакладзіце іх на рускую мову.

Збожжа – збажына, дзель – дзельнік, змест – змесціва, вар – варыва, дзейны – дзейсны, конік – коннік, месца – мясціна, пакой – спакой, лік – лічэбнік, лікавы – лічбавы, проба – спроба, свет – святло, смятана – смятанка, поўдзень – полудзень, рэч – рэчыва.

Заданне 10. Прачытайце прыведзеныя пары слоў. Растлумачце розніцу паміж гэтымі словамі. Складзіце словазлучэнні ці сказы і запішыце іх.

Абанент – абанемент, памета – паметка, адрасат – адрасант, кантынент – кантынгент, горны – гарысты, балотны – балоцісты, лікавы – лічбавы, паверхневы – павярхоўны, давераны – даверлівы, грабар – гарбар, земляны – зямлісты.

Заданне 11. Растлумачце, якія значэнні маюць словы-амонімы.

Праваднік – праваднік, лад – лад, падарожнік – падарожнік, заслон – заслон, край – край, пагон – пагон, вытачка – вытачка, кулак – кулак.

Заданне 12. Перакладзіце на беларускую мову, вызначце неабходнасць ужывання запазычаных слоў, выпраўце памылкі.

1. Новый сезон открывает хорошие перспективы дальнейшей эволюции в области спортивной работы.

2. Профсоюзы делают сильный акцент на культмассовую работу.

3. Идентичное решение было принято студентами второй группы.

4. В качестве свидетелей на суде фигурировали самые разнообразные люди.

5. Девушка конфиденциально призналась подругам, что переменила имя Катя на Кармен, потому что последнее импонирует ее внешности.

6. Мы провели в нашем районе форум доярок.

7. Состоялся новый дебют молодой актрисы на московской сцене.

8. В этом тексте выступления много дефектов.

9. Во время интервала между занятиями в аудиторию вошел преподаватель.

10. Туристы посетили памятный мемориал на Пискаревском кладбище.

11. Завод вышел на арбиту плана.

12. Теперь эта плеяда тракторов переводится на дешевое дизельное топливо.

13. Эти картины стали неотъемлемой частью вернисажей.

14. Хоккейная команда потерпела фиаско.

Заданне 13. Да наступных фразеалагізмаў падбярыце сінанімічныя, аб’яднайце іх у сінанімічныя рады. Вызначце, чым фразеалагічныя сінонімы адрозніваюцца паміж сабой.

Не лезе ў рот; біць у званы; вока не запарушыць; пусціць пыл у вочы; аднаго поля ягады; не за гарою; мухі не пакрыўдзіць; не па носу; ні свет ні світанне; ні бэ ні мя; як камень у ваду; хоць у вока калі; то бокам то скокам; ні ўзад ні ўперад.

Заданне 14. Адкажыце на пастаўленыя пытанні. У якасці адказаў выкарыстайце фразеалагічныя выразы.

Як гавораць …

аб тым, хто хутка змяняе свае рашэнні?

аб чалавеку, які прыйшоў не ў той час, застаў знянацку?

аб рахманым чалавеку?

аб балтлівым чалавеку?

аб бясследным знікненні каго-небудзь?

аб пачуцці вялікага сораму?

аб вельмі далёкіх сваяках?

аб чым-небудзь незвычайным, неверагодным?

Заданне 15. Да наступных фразеалагізмаў падбярыце варыянты. Вызначце тып варыянтаў.

Адлягло ад душы; гладзіць па галоўцы; закідаць вуду; ісці ўгору; задурыць галаву; задзіраць нос; легчы касцьмі; мядзведзь на вуха наступіў; выціскаць слязу; на чужым гарбу ў рай ехаць; падбіраць ключык; мурашкі бегаюць па целе; перабіраць у галаве; сустракацца на вузкай дарожцы.

Заданне 16. Вызначце найбольш верагодныя злучэнні прыведзеных дзеясловаў з назоўнікамі.

Вынесці – …; нанесці – …; дасягнуць – …; праяўляць – …; запатраба- ваць – …; папярэдзіць – …

Заданне 17. Вызначце, з якімі дзеясловамі спалучаюцца наступныя словы.

Анкета – …; дагавор – …; дакумент – …; прапанова – …; заяўка – …; подпіс – …; пастанова – …; рэкамендацыя – …; рахунак – …; рашэнне – …; даведка – …; віза – …; вымова – …; распіска – …; характарыстыка – …; загад – …; штраф – …

Заданне 18. Устаўце прапушчаныя літары.

а) На з’ездзе прысутнічал… 117 дэлегатаў.

б) Некаторая частка нашых супрацоўнікаў яшчэ ма… патрэбу ў падрыхтоўцы.

в) Большасць спартсменаў был… падрыхтаван… да новых гульняў.

г) Канструктарскае бюро завода сумесна з інстытутам распрацавал… новы тыпавы праект.

Заданне 19. Падбярыце да назоўнікаў прыметнікі, словазлучэнні запішыце, у дужках абазначце род назоўнікаў.

Вердзі, раяль, карусель, бандэроль, юнацтва, гуслі, Гродна, вячоркі, недарэка, лэдзі, поні, запявала, эканаміст, піяніна, аташэ, алібі, мовазнаўца, ЭВМ, Малдова, ранцье, сірата, танга, бра, маэстра, аграном, МАЗ, ложак, гарэза, Карпаты, Нёман, бездараж, абвінаваўца, заіка, суддзя, пано, інтэрв’ю, метро, трыо, паліто, таксі, Тбілісі, абаронца , фае, Монтэ-Карла, ААН.

Заданне 20. Перакладзіце на беларускую мову, параўнайце род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Золотая медаль, солдатская шинель, третья перепись, широкая степь, пестрая шаль, злая собака, пыль поднялась, спелое яблоко, двухлетний гусь, вкусное какао, валерьяна расцвела, очень кислый щавель, стенная живопись, старинная роспись, твердая поступь, неправильная дробь, рогожа из мочала, не терпит фальши, левая туфля, длинная тень, горькая полынь.

Заданне 21. Дапішыце ў словах канчаткі.

Тры нов… сшыткі, чатыры высок… дубы, чатыры дзевят…, добр… дзве гадзіны, два родн… браты, тры высачэзн… таполі, пяць восьм…, два ротн… камандзіры, два магільн… курганы.

Заданне 22. Перакладзіце на беларускую мову, запішыце спалучэнні слоў.

Четыре лучших звеньевых, три длинных колонны, сегодня – седьмое ноября, три новых стола, два лишних дня, пять прочитанных книг, метрах в двухстах от дома, завтра – двадцать пятое сентября, трое студентов, в полутора километрах от деревни.

Заданне 23. Запішыце лічбы словамі.

2 хлопцаў, 9 дзвярэй, 7 з вас, 5 куранят, 8 мужчын, мы ўсе 3, папрасілі нас 2, 5 саней, 2 лабаранты, 4 ягнят, 6 з іх.