Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. мова. Ч. 1.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
622.08 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

I.М. Малашук

Беларуская мова. Прафесійная лексіка:

Камунікатыўны аспект

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей

дзённай і завочнай форм навучання

Мінск 2006

УДК 801.3:330

ББК 81.2Беи

М18

Р э ц е н з е н т ы: кандыдат гістарычных навук, прафесар кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ Г.Ф. Шапавал, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ Н.Н. Старавойтава

Р э к а м е н д а в а н а кафедрай грамадскіх дысцыплін Бабруйскага філіяла БДЭУ

З а ц в е р д ж а н а Рэдакцыйна-выдавецкім саветам універсітэта

Малашук, І.М.

М18 Беларуская мова. Прафесійная лексіка: камунікатыўны аспект [Тэкст] : вучэб.-метад. дапаможнік / І.М. Малашук. – Мн.: БДЭУ, 2005. – 71 с.

ISBN 985-484-267-3

УДК 801.3:330

ББК 81.2Беи

© Малашук І.М., 2006

© УА «Беларускі дзяржаўны

I

SBN 985-484-267-3 эканамічны універсітэт», 2006

ЗМЕСТ

Уступ ………………………………………………………………………….

4

Раздзел 1. Правільнасць маўлення ……………………………………….

5

 1.1. Цяжкія выпадкі маўлення і націску ……………………….

7

 1.2. Лексічныя і граматычныя нормы ………………………….

9

Раздзел 2. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення ……………...

14

 2.1. Дакладнасць маўлення ……………………………………...

14

 2.2. Эканамічнасць і паўната маўлення ………………………..

16

 2.3. Лагічнасць маўлення ……………………………………….

17

Раздзел 3. Функцыянальныя стылі мовы …………………………….....

20

 3.1. Пісьмовае навуковае маўленне ……………………………

21

 3.2. Афіцыйна-дзелавое пісьмовае маўленне …………………

25

Раздзел 4. Тэксты для перакладу …………………………………………

35

Кароткі тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік ………………………….

49

Літаратура ………………………………………………………………….....

71

УСТУП

Мова – важнейшая ўмова развіцця грамадства і свядомасці, ажыццяўлення вытворчай, навуковай, выхаваўчай і эстэтычнай дзейнасці. Курс «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» пашырае і паглыбляе мовазнаўчую падрыхтоўку студэнтаў, садзейнічае фарміраванню навыкаў зносін, паколькі праз мову рэгулююцца паводзіны людзей, адбываецца накапленне і засваенне культурных каштоўнасцей, нормаў, ведаў і г.д.

Мэтай гэтага дапаможніка, які прызначаны для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей дзённай і завочнай форм навучання, з’яўляецца крытычны аналіз валодання культурай моўных зносін, правядзенне карэкцыі існуючых навыкаў валодання нарматыўным аспектам культуры мовы, камунікатыўным кампанентам і функцыянальнымі стылямі мовы, вызначэнне асаблівасцей, уласцівых кожнаму тыпу моўнай культуры, і шляхоў павышэння ўзроўню валодання культурай маўлення.

Метадычныя матэрыялы ўключаюць наступныя раздзелы:

  • Правільнасць маўлення.

  • Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

  • Функцыянальныя стылі мовы.

У кожным раздзеле вызначана мэта работы, пералічаны пытанні, якія неабходна разгледзець, затым падаюцца азначэнні і тлумачэнні ключавых паняццяў курса. Па кожнай тэме прапаноўваюцца практычныя заданні, перад выкананнем якіх неабходна азнаёміцца з асноўнымі ключавымі паняццямі. Выконваючы заданні, неабходна звяртацца да слоўнікаў і даведнікаў. Многія заданні арыентуюць на падбор беларускіх адпаведнікаў да рускіх слоў і словазлучэнняў. Гэта засяродзіць увагу студэнтаў на адметнасцях беларускай мовы і беларускага маўлення.

Дапаможнік складзены такім чынам, каб актывізаваць мысліцельную дзейнасць студэнтаў, выпрацоўваць навыкі самастойнай работы.