Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библеотечные Фонды (А.М. Фёдорова).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
532.99 Кб
Скачать

Раздзел 4. Кіраванне фарміраваннем бібліятэчнага фонду Тэма 16. Структура кіравання бібліятэчным фондам

Неабходнасць кіравання бібліятэчным фондам. Сутнасць кіравання бібліятэчным фондам, месца кіравання ў тэхналагічным цыкле фарміравання бібліятэчнага фонду. Распрацоўка праблемы кіравання бібліятэчным фондам у фондазнаўстве.

Сістэмны падыход да кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду. Аб’ект і суб’ект кіравання. Чатыры віды сувязей бібліятэчнага фонду як аб’екта кіравання і роля маніторынгу ў іх забеспячэнні. Падсістэмы кіравання. Кіраванне персаналам і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі фарміравання бібліятэчнага фонду. Структура кіравання. Унутрысістэмныя – прамыя і зваротныя сувязі. Значэнне інфармацыі ў сістэме кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду.

Тэма 17. Інфармацыйнае забеспячэнне кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду

Збор і аналіз інфармацыі, якая неабходна для кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду.

Вывучэнне складу карыстальнікаў, іх інфармацыйных патрэб і запытаў. Метады збору першаснай інфармацыі аб складзе карыстальнікаў, змесце і характары іх інфармацыйных патрэб. Аналіз дакументаў, назіранне, апытанне як метады збору інфармацыі, іх выкарыстанне ва ўмовах бібліятэкі.

Задаволеныя і незадаволеныя запыты як індыкатары адпаведнасці фонду задачам бібліятэкі і інтарэсам яе карыстальнікаў. Аўтаматызаваны маніторынг запытаў карыстальнікаў і яго магчымасці ва ўдасканаленні камплектавання фонду.

Вывучэнне выкарыстання бібліятэчнага фонду ў традыцыйным і аўтаматызаваным рэжымах. Маніторынг як бесперапынны метад збору і перадачы інфармацыі аб стане і выкарыстанні фонду. Значэнне маніторынгу выкарыстання фонду для аптымізацыі яго размяшчэння.

Тэхналогія вывучэння бібліятэчнага фонду: этапы, сродкі, метады. Статыстычныя паказчыкі складу і выкарыстання фонду і іх значэнне для ўдасканалення яго камплектавання.

Крытэрыі якасці і крытэрыі эфектыўнасці фарміравання бібліятэчнага фонду.

Лабараторная работа. Аналіз колькасных паказчыкаў камплектавання і выкарыстання бібліятэчнага фонду.

Тэма 18.Функцыі кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду

Планаванне развіцця бібліятэчнага фонду. Віды планаў. Структура і разлік планавых паказчыкаў фарміравання бібліятэчнага фонду. Прагназаванне. Віды прагнозаў і метады прагназавання. Адрозненне прагнозаў ад планаў.

Арганізацыя бібліятэчнага фонду, яе значэнне і змест. Шляхі рэалізацыі дадзенай функцыі ва ўпарадкаванні фонду і навуковай арганізацыі працы.

Рэгуляванне працэсаў фарміравання бібліятэчнага фонду. Статычныя, паступальныя, паступальна-зваротныя і зваротныя меры рэгулявання.

Роля ўліку ў кіраванні бібліятэчным фондам. Адрозненне ўліку фондаў ад функцыі ўліку ў кіраванні. Справаздачнасць як вынік уліку.

Кантралюючая функцыя кіравання, яе рэалізацыя ў працэсе фарміравання бібліятэчнага фонду.

Аналіз інфармацыі, якая паступае ад усіх структурных звёнаў сістэмы кіравання фондам, як адна з важнейшых функцый. Узаемасувязь і ўзаемаўплыў функцый кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду.

Лабараторная работа. Разлік планавых паказчыкаў фарміравання бібліятэчнага фонду.