Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библеотечные Фонды (А.М. Фёдорова).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
532.99 Кб
Скачать

Раздзел 5. Спецыфіка фарміравання фондаў асобных відаў дакументаў і бібліятэк розных тыпаў Тэма 19. Фарміраванне фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў

Тыпалагічныя функцыі і асаблівасці фарміравання фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў. Фонды публічных бібліятэк як база самаадукацыі і інфармацыйнага забеспячэння правя- дзення вольнага часу насельніцтва. Сацыяльна-рэабілітацыйная кампанента фондаў публічных бібліятэк. Спецыфіка сістэмы камплектавання фондаў ЦБС публічных бібліятэк.

Фонды дзіцячых бібліятэк як аснова фарміравання будучага актыўнага карыстальніка. Сучасныя праблемы камплектавання дзіцячых бібліятэк. Бібліятэкі школ і ПТВ і асаблівасці фарміравання іх фондаў.

Фонды вытворчых бібліятэк. Пошук і выбар крыніц камплектавання фондаў вытворчых бібліятэк. Узаемадзеянне вытворчых бібліятэк у фарміраванні фондаў: каардынацыя і кааперацыя.

Вучэбныя бібліятэкі – спалучэнне вучэбных і навукова-дапаможных мэт. Выдавецкая дзейнасць вышэйшых навучальных устаноў як спосаб камплектавання фондаў іх бібліятэк. Удзел універсітэцкіх бібліятэк у міжнародным дакументаабмене.

Універсальныя навуковыя і галіновыя навуковыя бібліятэкі. Узаемадзеянне універсальных навуковых і галіновых навуковых бібліятэк у фарміраванні фондаў: каардынацыя і кааперацыя. Абавязковы экземпляр як крыніца камплектавання фондаў універсальных навуковых і галіновых навуковых бібліятэк. Універсальныя навуковыя і галіновыя навуковыя бібліятэкі як своеасаблівыя філіялы універсітэцкіх бібліятэк.

Аўтаматызацыя фарміравання фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў.

Тэма 20. Фарміраванне фондаў асобных відаў дакументаў

Пашырэнне відавога дыяпазону дакументаў – адна з вядучых тэндэнцый развіцця фондаў сучасных бібліятэк. Фактары, якія вызначаюць спецыфіку фарміравання фондаў асобных відаў дакументаў у бібліятэках.

Асаблівасці фарміравання фондаў рэдкіх і каштоўных дакументаў у бібліятэках Беларусі і за мяжой.

Перыядычныя выданні. Асаблівасці іх набыцця, захавання і выкарыстання ў бібліятэках Беларусі і за мяжой.

Патэнтныя і нарматыўна-тэхнічныя дакументы. Асаблівасці іх камплектавання, захавання і выкарыстання ў бібліятэках Беларусі і за мяжой.

Прамысловыя каталогі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў і арганізацый. Асаблівасці іх камплектавання, захавання і выкарыстання ў бібліятэках Беларусі і за мяжой.

Фонды неапублікаваных дакументаў: справаздачы навукова-даследчых работ і вопытна-канструктарскіх работ, пераклады, дэпаніраваныя рукапісы, аўтарэфераты, дысертацыі, прэпрынты.

Аўдыёвізуальныя і электронныя дакументы. Спецыфіка іх набыцця, захавання і выкарыстання ў бібліятэках Беларусі і за мяжой.

Тэма 21. Фарміраванне фондаў дакументаў на замежных мовах

Павелічэнне ўдзельнай вагі дакументаў на замежных мовах у фондах бібліятэк як адна з вядучых тэндэнцый іх развіцця. Узрастаючы попыт на замежныя дакументы і абмежаванасць каналаў іх набыцця ў фонд бібліятэкі.

Значэнне міжнароднага дакументаабмену ў працэсе набыцця замежных дакументаў у фонд бібліятэкі. Фарміраванне фондаў замежных дакументаў ў ЦБС. Бібліятэкі замежных культурных таварыстваў на тэрыторыі Беларусі, іх удзел у фарміраванні фондаў замежных дакументаў. Дары і спонсарская дапамога як крыніца папаўнення фондаў замежных дакументаў.

Электронныя замежныя дакументы, іх месца сярод замежных дакументаў на іншых носьбітах у працэсе набыцця дакументаў у фонды бібліятэк.