Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библеотечные Фонды (А.М. Фёдорова).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
532.99 Кб
Скачать

Дадатковая літаратура:

  1. Эйдемиллер И.В. Стратегия формирования фондов публичных библиотек: Маркетинговый подход. – СПб., 1995. – 124 с.

  2. Рысева Т. Интернет для комплектатора // Бібліятэчны свет. – 2000. – 33. – С. 12 – 13.

Тэматычны план Практычных заняткаў

п/п

Назва тэм

Колькасць гадзін

1.

Класіфікацыя дакументаў

2

2.

Методыка пастраення графічнай мадэлі структуры фонда канкрэтнай бібліятэкі

4

3.

Даведачны апарат у дапамогу камплектаванню

4

4.

Аспрацоўка тэматыка-тыпалагічнага плана камплектавання (профілю фонду бібліятэкі)

4

5.

Картатэка папярэдняга заказу

4

6.

Улік бібліятэчнага фонду

4

7.

Размеркаванне і расстаноўка бібліятэчнага фонду

4

8.

Колькасны аналіз якасці камплектавання бібліятэчнага фонду

4

Усяго

30

Практычныя заняткі Тэма №1. Класіфікацыя дакументаў

(практычныя заняткі 2 гадзіны)

Мэта: Авалодаць навыкамі класіфікацыі дакументаў па фасетна-блочнай схеме.

Заданне: даць кампактную і поўную характарыстыку канкрэтным дакументам з кропкі погляду аднясення іх да пэўных відавых катэгорый.

Для выканання задання неабходна:

  1. падабраць дакументы розных відаў (не меньш 10 назваў);

  2. даць ім поўнае бібліяграфічнае апісанне;

  3. супаставіць дакументы з фасетна-блочнай схемай класіфікацыі;

  4. знайсці па схеме характарыстыкі, якія датычацца кожнага дакумента;

  5. пад бібліяграфічным апісаннем кожнага дакумента вызначыць асноўныя індэксы і прызнакі (характарыстыкі).

Літаратура

  1. Столяров Ю.Н. Документный ресурс: учебн. пособие для студ. высш.учебн. заведений. / Ю.Н.Столяров – М.: Либерия, 2001. – С. 65 – 86.

  2. Столяров Ю.Н. Классификация документа: решение и проблемы / Ю.Н.Столяров // Книга. Исследования и материалы. – М.: Книжная палата, 1995. – Сб. 70. – С. 34 – 40.

  3. Терешин В.И. Библиотечный фонд: учебное пособие для студентов техникумов. / В.И.Терешин – 2 изд., испр. и доп. – М., 2000. – С. 7 – 32.

Тэма № 2.

Методыка пастраення графічнай мадэлі

структуры фонда канкрэтнай бібліятэкі

(практычныя заняткі 4 гадзіны)

Мэта: Вывучыць спосабы і прыёмы структурыраванне бібліятэчнага фонда. Сфарміраваць навыкі і ўменнні пастраення графічнай мадэлі фонду бібліятэкі па вызначаным параметрам.

Заданне: Азнаёміцца з адным з варыянтаў структуры канкрэтнай бібліятэкі. На падставе канкрэтнага варыянта структуры бібліятэкі распрацаваць графічную мадэль структуры яе фонду, вызначыў наступныя ўзроўні структурыравання:

  1. Адзіны фонд бібліятэкі

  2. Фонды аддзелаў

  3. Фонды структурных падраздзяленняў (сектараў, пададдзелаў)

  4. Падфонды (па відам дакументаў і інш. прыкметам)

  5. Раздзелы фонда (па тэматыцы, дзярж.належнасці, тыпу выдання, мове і г.д.)

  6. Падраздзелы фонду

Азначыць характар сувязей паміж структурнымі адзінкамі фонду: вертыкальныя (субардынацыя) і гарызантальныя (каардынацыя).