Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библеотечные Фонды (А.М. Фёдорова).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
532.99 Кб
Скачать

Літаратура:

  1. Інструкцыя па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў ў Рэспубліцы Беларусь/ НББ. – Мн., 2003. – 37 с.

  2. Мирофанова С.В. Учёт библиотечных фондов: методическое пособие. / С.В.Митрофанова. – М., 2001.– 159с.

3. СТБ 7.20–2000. Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні [Тэкст]. – Узамен ДАСТ 7.20–80, ДАСТ 7.41–82; увед. 2000–09–01. – Мн.: Дзяржстандарт, 2000. – 6 с.

Кантрольная работа Тэма: Бібліятэчны фонд як аб’ект кіравання

Мэта: Замацаваць тэарэтычныя веды студэнтаў па тэме і прывіць ім практычныя навыкі колькаснага аналізу якасці фарміравання фонду бібліятэкі.

Змест і методыка выканання: Студэнт складае агляд дакументаў па праблемах кіравання фарміраваннем фондаў бібліятэк за 2 апошнія гады. Неабходныя дакументы ён выяўляе шляхам аналізу прафесійных перыядычных і неперыядычных выданняў, прадстаўленых ў рознай форме.

Студэнт вывучае структуру фонду канкрэтнай бібліятэкі і прадстаўляе яе графічную мадэль у якой вылучае наступныя ўзроўні структуравання: І. Адзіны фонд. ІІ, Фонды аддзелаў. ІІІ. Фонды структурных рпадраздзяленняў, аддзелаў (сектароў, пададдзелаў). ІV Падфонды (па відам дакументаў і іншым прыметам).

V. Раздзелы фонду (па тэматыцы, дзяржаўнай прыналежнасці, мове і інш). VІ. Падраздзелы фонду. Студэнт павінен паказаць гарызантальныя (каардынацыя) і вертыкальныя (субардынацыя) сувязі паміж структурнымі адзінкамі фонду. Неабходна выказаць свае меркаванні і прапановы па дадзенаму пытанню.

Студэнт вывучае структуру кіравання фарміраваннем фонду бібліятэкі і праюдстаўляе яе графічную мадэль, у якой вылучае наступныя ўзроўні структуравання: І. Сацыяльнае кіраванне. ІІ. Тэхналагічнае кіраванне. Узровень сацыяльнага кіравання павінен уключыць вышэйшы, сярэдні, ніжэйшыя узроўні кіравання. Тэхналагічны ўзровень павінен уключаць узроўні тэхналагічных працэсаў і аперацый, над якімі ажыццяўляецца кіраванне.

Згодна з планам-заданнем студэнт раскрывае галіновы, відавы, тыпавы, моўны, геаграфічны і храналагічны склад фонду, вызначае паказчыкі велічыні і выкарыстання фонду, характарызуе асноўныя крыніцы камплектавання фонду, прадстаўляе склад карыстальнікаў па відах дзейнасці і прафесійнай прыналежнасці, аналізуе планаванне работы па фарміраванню фонду. У заключэнні дадзенага задання студэнт робіць вывады аб стане фонду бібліятэкі і Яго выкарыстанні, выказвае прапанловы па далейшай палітыцы кіравання фарміраваннем фонду.

Кантрольную работу студэнт завяршае спісам апублікаваных і неапублікаваных дакументаў, якія былі выкарыстаны пры выкананні заданняў.

План-заданне

1. Назва бібліятэкі, яе арганізацыйная структура ( у рамках ЦБС – структура ЦБ і яе філіялаў).

2. Звесткі аб фондзе: аб’ём фонду на 01.01. …г.; галіновы склад, віды і тыпы дакументаў, храналагічныя, моўныя, геаграфічныя рамкі дакументаў.

Характарыстыка крыніц камплектавання фонду.

  1. Склад карыстальнікаў бібліятэкі па віду дзейнасці і прафесійнай прыналежнасці, іх інфармацыйныя інтарэсы і патрэбы.

  2. Аналіз планавання работы па фарміраванню фонду бібліятэкі (віды ўнутрыбібліятэчных планаў і іх структура; зводныя (міжбібліятэчныя) планы фарміравання фондаў бібліятэк горада (раёна, вобласці) і іх структура).

  3. Складанне і аналіз схемы паказчыкаў велічыні і выкарыстання фонду бібліятэкі. Вывады аб тэндэнцыях развіцця фонду і яго выкарыстанні.

Прапановы па далейшай палітыцы кіравання фарміраваннем фонду.

Схема колькасных паказчыкаў велічыні і выкарыстання фонду бібліятэкі

п/п

Паказчыкі ў абс. Лічбах і %

Гады

Дынаміка змен у абс. лічбах і %

2003

2004

1.

Велічыня фонду

2.

Колькасць карыстальнікаў

3.

Колькасць дакументавыдачы

4.

Удзельная вага паступіўшых у фонд дакументаў (у %)

5.

Удзельная вага выбыўшых з фонду дакументаў (у %)

6.

Прырост фонду

7.

Дакументазабяспечанасць карыстальнікаў

8.

Абарачальнасць фонду (агульная)

9.

Чытальнасць

10.

Аптымальная велічыня фонду

11.

Каэфіцыент росту фонду

12.

Каэфіцыент росту карыстальнікаў

13.

Каэфіцыент росту дакументавыдачы

  1. Колькасны аналізаднаго з раздзелаў фонду бібліятэкі. Прычыны невыкарыстання дакументаў. Прапановы па паляпшэнню выкарыстання дакументаў. Вынікі аналізу адлюстраваць у схеме.

Схема колькасных паказчыкаў велічыні выкарыстання