Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библеотечные Фонды (А.М. Фёдорова).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
532.99 Кб
Скачать

Тэма 5. Прынцыпы фарміравання бібліятэчнага фонду

Прынцыпы фарміравання бібліятэчнага фонду як агульныя зыходныя палажэнні і асноўныя правілы дзейнасці. Наяўнасць у фондазнаўстве некалькіх канцэпцый прынцыпаў фарміравання бібліятэчнага фонду. Прынцыпы, сфармуляваныя Ю.М.Сталяровым: селектыўнасць, кангруэнтнасць, прафіляванне-каардынаванне, сістэматычнасць. Прынцыпы, сфармуляваныя У.І.Цярошыным: навуковасць, мноства думак, адпаведнасць, паўната, каардынацыя, эканамічнасць, аператыўнасць. Падабенствы і адрозненні адзначаных пунктаў гледжання, іх перавагі і недахопы.

Тэма 6. Тэорыя адбору дакументаў у фонд

Распрацоўка тэорыі адбору. Погляды М.В.Ламаносава, Ф.Ф.Рэйса, М.А.Рубакіна, Л.Б.Хаўкінай, К.М.Дзерунова, А.А.Пакроўскага, І.Б.Сіманоўскага, Ю.У.Грыгор’ева на прынцыповыя аспекты адбору дакументаў у фонды бібліятэк розных тыпаў. Сутнасць і прынцыпы адбору дакументаў у фонд бібліятэкі. Першасны і другасны адбор. Знешнія і ўнутраныя фактары адбору. Ступені адбору. Крытэрыі якасці і крытэрыі эфектыўнасці адбору. Каштоўнасць дакумента як інтэгральны выніковы крытэрый.

Канцэпцыя паўнаты бібліятэчнага фонду як краевугольны камень тэорыі адбору. Вычарпальная, максімальна рэлевантная, ядзерная і даведачная паўната. Адносная і аптымальная паўната. Залішняя і недастатковая паўната. Вычарпальная і адносная паўната. Інфармацыйная і дакументная паўната. Канцэпцыя збалансаванага камплектавання бібліятэчнага фонду. Ядро бібліятэчнага фонду. Суадносіны ядра і сферы бібліятэчнага фонду, іх узаемадзеянне. Ядро фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў.

Тэма 7. Узаемадзеянне бібліятэчных фондаў

Роля і значэнне ўзаемадзеяння бібліятэчных фондаў ва ўмовах інфарматызацыі грамадства. Перавагі ўзаемадзеяння. Перадумовы ўзаемадзеяння. Каардынацыя фарміравання бібліятэчных фондаў, яе аб’екты, маштабы і аспекты. Методыка ажыццяўлення каардынацыі фарміравання бібліятэчных фондаў. Каардынацыя фарміравання бібліятэчных фондаў у Беларусі і за мяжой. Роля каардынацыі ў фарміраванні фондаў нацыянальнай і паранацыянальных бібліятэк Беларусі.

Кааперацыя фарміравання бібліятэчных фондаў. Механізмы кааперацыі. Кааперыраванне бібліятэк ва ўмовах стварэння і функцыянавання сістэмы дэпазітарнага і рэпазітарнага захавання дакументаў. Кааперацыя фарміравання бібліятэчных фондаў у Беларусі і за мяжой.

Цэнтралізацыя як вышэйшы ўзровень узаемадзеяння ў фарміраванні бібліятэчных фондаў. Перавагі і недахопы цэнтралізацыі. Віды цэнтралізацыі. Разумнае спалучэнне цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі ў фарміраванні фондаў ЦБС. Цэнтралізацыя ў фарміраванні фондаў ЦБС у Беларусі.

Міжнародная інтэграцыя дакументных рэсурсаў. Роля міжнародных арганізацый у стварэнні адзінай сістэмы ўсеагульнай даступнасці інфармацыі.

Тэма 8. Размеркаваны бібліятэчны фонд краіны

Сутнасць і змест інтэграцыйных працэсаў у фарміраванні бібліятэчных фондаў. Суадносіны паняццяў «размеркаваны бібліятэчны фонд» і «адзіны бібліятэчны фонд». Размеркаваны рэгіянальны (тэрытарыяльны) фонд: асноўныя ўмовы стварэння і функцыянавання. Палітыка фарміравання размеркаванага бібліятэчнага фонду. Інтэграцыя выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый і бібліятэк як адзін з фактараў стварэння размеркаванага бібліятэчнага фонду. Арганізацыйныя перадумовы стварэння размеркаванага бібліятэчнага фонду: адзінства тэхналогіі фарміравання бібліятэчных фондаў; аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў фарміравання бібліятэчных фондаў; узмацненне прававых асноў фарміравання бібліятэчных фондаў; забеспячэнне ўзаемавыкарыстання бібліятэчных фондаў праз сістэму МБА, сістэму электроннай дастаўкі і шляхам аддаленага доступу; стварэнне сістэмы зводных электронных каталогаў і баз даных. Забеспячэнне функцыянавання размеркаванага бібліятэчнага фонду: наяўнасць надзейных і высакахуткасных тэлекамунікацыйных каналаў сувязі; адзінага праграмна-апаратнага забеспячэння; адпаведнага фінансавага забеспячэння; сістэмы дакументаабмену і пераразмеркавання фондаў; сістэмы дэпазітарнага захавання. Размеркаваны бібліятэчны фонд у адзінай інфармацыйнай прасторы.