Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библеотечные Фонды (А.М. Фёдорова).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
532.99 Кб
Скачать

Тэма 12. Крыніцы і спосабы камплектавання бібліятэчнага фонду

Крыніцы і спосабы камплектавання бібліятэчнага фонду ва ўмовах набыцця статусу незалежных дзяржаў краінамі былога СССР, рыначных адносін і інфарматызацыі грамадства. Узаемадзеянне кнігавыдавецкіх, кнігагандлёвых арганізацый і бібліятэк у Беларусі і за мяжой. Сістэма «BOOKS IN PRINT» і адраджэнне папярэдняга заказу дакументаў. INTERNET у камплектаванні бібліятэчнага фонду.

Вызначэнне крыніц папаўнення фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў. Цэнтралізаванае камплектаванне бібліятэчнага фонду: гісторыя і сучасны стан. Бібліятэчны калектар як адна з крыніц папаўнення фондаў бібліятэк, гісторыя і сучасны стан. Сістэма абавязковага экземпляра ў Беларусі і за мяжой: сутнасць, функцыі, прызначэнне, сучасны стан.

Міжнародны дакументаабмен як спосаб папаўнення фонду бібліятэкі. Праблемы переразмеркавання фондаў паміж бібліятэкамі ва ўмовах рынку. Крыніцы бязвыплатнага папаўнення фонду бібліятэкі. Рэпрадуцыраванне і капіраванне як спосабы папаўнення фонду бібліятэкі. Аўтаматызацыя працэсаў заказу дакументаў і кантролю за іх паступленнем.

Лабараторная работа. Картатэка папярэдняга заказу дакументаў.

Тэма 13. Улік і апрацоўка бібліятэчнага фонду

Задачы і функцыі ўліку бібліятэчнага фонду. Патрабаванні да ўліку. Улік бібліятэчнага фонду як важнейшы элемент яго захаванасці. Нарматыўна-прававое забеспячэнне ўліку бібліятэчнага фонду. Улік бібліятэчнага фонду і сістэма паказчыкаў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. Віды ўліку. Адзінкі ўліку згодна СТБ 7.20–2000 «Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні». Парадак уліку бібліятэчнага фонду. Улік дакументаў, якія паступілі ў бібліятэчны фонд. Сумарны ўлік дакументаў. Форма сумарнага ўліку. Індывідуальны ўлік дакументаў. Формы індывідуальнага ўліку. Электронны ўлік як спосаб вядзення ўліку. Улік дакументаў, якія выбылі з бібліятэчнага фонду.

Праверка бібліятэчнага фонду. Сітуацыі, якія патрабуюць праверкі фонду. Методыка правядзення праверкі фонду. Справаводства ў арганізацыі ўліку фондаў. Пераацэнка фондаў.

Апрацоўка дакументаў. Паслядоўнасць яе правядзення. Тэхнічная і навуковая апрацоўка. Аўтаматызацыя апрацоўкі бібліятэчнага фонду.

Лабараторная работа. Улік бібліятэчнага фонду.

Тэма 14. Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду

Паняцце «размяшчэнне бібліятэчнага фонду». Задачы і патрабаванні да размяшчэння бібліятэчнага фонду. Уплыў архітэктурна-планіровачных рашэнняў на размяшчэнне бібліятэчнага фонду. Гарызантальнае і вертыкальнае размяшчэнне, іх спалучэнне ў бібліятэках розных тыпаў. Размяшчэнне фонду ва ўмовах адкрытага доступу.

Расстаноўка бібліятэчнага фонду. Тыпы расстаноўкі. Фармальны тып расстаноўкі і яго віды. Семантычны тып расстаноўкі і яго віды. Спалучэнне розных відаў расстаноўкі бібліятэчнага фонду. Віды расстаноўкі і іх спалучэнні ва ўмовах адкрытага доступу.

Лабараторная работа. Аналіз якасці расстаноўкі бібліятэчнага фонду.

Тэма 15. Захаванне і захаванасць бібліятэчнага фонду

Роля і значэнне захаванасці. Паняцці «захаванне», «захаванасць», «ахова фонду», іх значэнне і сувязь з паняццем «бібліятэчны фонд».

Фактары, якія забяспечваюць захаванасць бібліятэчнага фонду: сацыяльныя, тэхналагічныя, санітарна-гігіенічныя, біялагічныя. Светлавы, тэмпературна-вільготнасны, экалагічны рэжымы захавання бібліятэчнага фонду. Біялагічная, механічная і супрацьпажарная ахова фонду бібліятэкі.

Ахова фонду ў тэхналагічных працэсах яго фарміравання. Кансервацыя і стабілізацыя дакументаў. ДАСТ 7.50–2002 «Кансервацыя дакументаў. Агульныя патрабаванні».

Чалавечы фактар захаванасці бібліятэчнага фонду. Электронныя сродкі забеспячэння захаванасці бібліятэчнага фонду.

Самастойная работа.