Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библеотечные Фонды (А.М. Фёдорова).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
532.99 Кб
Скачать

Змест курса Уводзіны

Прадмет і задачы курса, метадычныя асаблівасці яго вывучэння. Сувязь зместу курса з палітычнымі, эканамічнымі і тэхналагічнымі зменамі ў краіне і свеце. Месца курса ў сістэме падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў вышэйшай кваліфікацыі.

Узнікненне і развіццё курса «Бібліятэчныя фонды» ў сістэме падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў.

Сувязь курса з вучэбнымі дысцыплінамі бібліятэчна-бібліяграфічнага цыкла, з інфарматыкай і агульнанавуковымі дысцыплінамі.

Раздзел 1. Бібліятэчны фонд з пазіцый сістэмнага падыходу Тэма 1. Паняцце «бібліятэчны фонд» і эвалюцыя ўяўленняў аб ім у бібліятэказнаўстве

Дэфініцыя паняцця «бібліятэчны фонд». Эвалюцыя ўяўленняў аб бібліятэчным фондзе, яго ролі і месцы ў бібліятэцы. Суадносіны паняццяў «бібліятэчны фонд», «інфармацыйныя рэсурсы», «дакументныя рэсурсы».

Бібліятэчны фонд як адна з падсістэм сістэмы «бібліятэка», яго прамыя і зваротныя сувязі з іншымі элементамі сістэмы: кантынгентам карыстальнікаў, бібліятэчным персаналам, матэрыяльна-тэхнічнай базай бібліятэкі.

Сацыяльныя функцыі бібліятэчнага фонду: знешнесістэмныя і ўнутрысістэмныя.

Семінарскія заняткі. Бібліятэчны фонд як навуковае паняцце.

Тэма 2. Бібліятэчны фонд як сістэма

Дакумент як фондаўтвараючы элемент. Структура фонду бібліятэкі. Падставы для структуравання. Структураванне фонду па змесце, форме, мэтавым прызначэнні дакумента і іншых прыметах. Структураванне фонду па яго функцыянальным прызначэнні і сувязях з падсістэмамі бібліятэкі.

Прыметы бібліятэчнага фонду: наяўнасць дакументаў, профіль, упарадкаванасць, прызначанасць для карыстальнікаў, гатоўнасць да выкарыстання. Профіль фонду як сукупнасць спецыфічных прымет.

Уласцівасці бібліятэчнага фонду: цэласнасць, адкрытасць, інфарматыўнасць, дынамічнасць, статычнасць, стахастычнасць, кіруемасць, надзейнасць.

Класіфікацыя бібліятэчных фондаў. Іерархічная сістэма класаў і разнавіднасцей фондаў.

Лабараторная работа. Графічнае адлюстраванне структуры фонду пэўнай бібліятэкі.

Тэма 3. Бібліятэчны фонд у сістэме дакументных рэсурсаў краіны

Генератыўныя дакументныя рэсурсы. Транзітныя дакументныя рэсурсы. Тэрмінальныя дакументныя рэсурсы. Месца фондаў бібліятэк у сістэме тэрмінальных дакументных рэсурсаў.

Агульная характарыстыка сістэмы тэрмінальных дакументных рэсурсаў Беларусі.

Бібліятэчныя фонды і фонды інфармацыйных цэнтраў. Бібліятэчныя фонды і архіўныя фонды. Бібліятэчныя фонды і музейныя фонды. Бібліятэчныя фонды і фонды кнігагандлёвых арганізацый. Бібліятэчныя фонды і асабістыя фонды: новыя грані ўзаемадзеяння ў сучасных умовах. Роля бібліятэчных фондаў у фарміраванні адзінай інфармацыйнай прасторы.

Раздзел 2. Тэорыя фарміравання бібліятэчнага фонду Тэма 4. Фарміраванне бібліятэчнага фонду: паняцце, значэнне, мэта, змест

Паняцце «фарміраванне бібліятэчнага фонду», яго генезіс і значэнне для тэорыі і практыкі. Фарміраванне бібліятэчнага фонду як бесперапынны і двухбаковы працэс.

Мэта фарміравання бібліятэчнага фонду. «Закон адпаведнасці», сфармуляваны Ю.У.Грыгор’евым, яго роля ў развіцці фондазнаўства.

Канцэпцыя выдзялення ў структуры інтарэсаў карыстальнікаў агульнага, асаблівага і адзінкавага як тэарэтычны падмурак фарміравання бібліятэчнага фонду. Супярэчнасці паміж бібліятэчным фондам і знешнім асяроддзем, бібліятэчным фондам і іншымі падсістэмамі бібліятэкі, у самім бібліятэчным фондзе як рухаючыя сілы яго фарміравання.

Развіццё тэорыі фарміравання бібліятэчнага фонду ў беларускім і замежным фондазнаўстве. Уклад відных бібліятэказнаўцаў і бібліёграфазнаўцаў у станаўленне сучасных поглядаў на фарміраванне бібліятэчнага фонду.

Семінарскія заняткі. Тэарэтычныя аспекты і сучасныя праблемы фарміравання фондаў бібліятэк.