Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
192
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)

Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожнае слова мае сваё месца. Гэтая сістэмная залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу. Так, тэрмін выяўляе адназначнасць і атрымлівае яе менавіта праз прыналежнасць да дадзенай сістэмы. Напрыклад, слова “флюс” у медыцынскай тэрміналогіі азначае ‘паднадкосцевы ці паддзяснёвы гнайнік, які суправаджаецца ацёкам тканак вакол’, флюс у металургіі ‘матэрыял, які ўводзіцца ў шыхту пры выплаўцы і пераплаўцы металаў для ўтварэння шлакаў пэўнага саставу’. Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей. Так, напрыклад, у мінералогіі паслядоўна пры ўтварэнні тэрмінаў выкарыстоўваецца словаўтваральны сродак –іт-, -ыт-: вулканіт, гейзерыт, кальцыт; у хіміі ўжываецца словаўтваральны сродак -ый-, -ій- для абазначэння хімічных элементаў: германій, гелій, індый, натрый і г. д. Тэрміны, такім чынам, суадносяцца з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі і ўтвараюць разам тэрміналагічную сістэму, ці тэрмінасістэму. Можна гаварыць пра эканамічна-бухгалтарскую, фізіка-тэхнічную, медыка-біялагічную, гандлёвую, харчовую і іншыя тэрмінасістэмы. Напрыклад:

каштарыс, дэбіторская запазычанасць, трасат, трасант, пасіў – эканамічна-бухгалтарская тэрмінасістэма;

аказіянальны, вакатыў, інфінітыў, кампаратыў – лінгвістычная тэрмінасістэма;

пастэрызацыя, гамагенезацыя, нармалізацыя, ферментацыя, дэнатурацыя – харчовая (малочная) прамысловасць;

прывад, паўправаднік, інтэрпаляцыя, генерыраваць, дэфармацыя, вібрацыя - тэхнічная тэрмінасістэма.

2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання

Асноўныя патрабаванні да тэрмінаўжывання: дакладнасць, яснасць, адназначнасць, сістэмнасць, г. зн. тэрмін павінен ужывацца ў адным значэнні, без дадатковых сэнсавых афарбовак (памяншальна-ласкальных, павелічальна-пагарджальных, прастамоўных, гутарковых), павінен адпавядаць канкрэтнаму навуковаму паняццю, якое ўжываецца ў межах пэўнай галіны навукі. У сувязі з павышэннем культурнага ўзроўню народа, з развіццём навукі і тэхнікі колькасць тэрмінаў , якія, не губляючы сваіх тэрміналагічных функцый, атрымліваюць шырокае літаратурнае выкарыстанне, значна павялічваецца. Гэтаму садзейнічаюць газеты, радыё, масавая навукова-папулярная літаратура. Аднак менавіта тут часцей за ўсё сустракаюцца выпадкі загрувашчвання тэкстаў вузкаспецыяльнымі тэрмінамі і прафесіяналізмамі. Вось урывак з артыкула ветэрынарнага ўрача (надрукаваны ў газеце):

Яшчур – вострае кантагіёзнае захворванне, якое рапаўсюджваецца ў выглядзе эпізаотыі і паражае пераважна буйную рагатую жывёлу. Хвароба характарызуецца наступнымі прыметамі:з’яўленне на венцах капытоў, у ротавай поласці, сасках вымені эрозій з выразнай здольнасцю да хуткага загнойвання.

Падкрэсленыя словы будуць незразумелыя большасці чытачоў, на якіх разлічаны артыкул. Гэта яшчэ раз даказвае, што вузкаспецыяльныя тэрміны павінны ўжывацца ў навуковай літаратуры, значэнне такіх слоў зразумела толькі спецыялістам. У іншых сферах дзейнасці трэба ўжываць або агульназразумелыя тэрміны, або пазбягаць іх выкарыстання зусім, замяняючы іх даступнымі тлумачэннямі.