Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
191
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

1.Агульная характарыстыка

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць падстылі: заканадаўчы, адміністрацыйна-канцылярскі, дыпламатычны. Функцыянуе афіцыйна-дзелавы стыль у пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак. Галоўнае ў мове афіцыйных дакументаў – паслядоўнасць і дакладнасць выкладу фактаў, аб’ектыўнасць ацэнак; афіцыйны тон; спецыфічная стандартнасць мовы; адсутнасць экспрэсіўна – эмацыянальнай лексікі. Прыклад.

У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, замежныя грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці – без абмежавання ва ўзросце.

2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў

Што ж такое дакумент, службовы дакумент?

Слова “дакумент”лацінскага паходжання і абазначае ‘пасведчанне, спосаб доказу’. Дакумент – гэта матэрыяльны аб’ект з замацаванай ў ім інфармацыяй для перадачы яе ў часе і прасторы. Дакумент выступае адначасова і як прадмет працы кіраўніка, і як яго вынік.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: у “Слоўніку рускай мовы” Ожагава С. І. чытаем:

Дакумент

  1. Справавая папера, якая пацвярджае які-небудзь факт ці права на што-небудзь.

  2. Тое, што афіцыйна пацвярджае асобу прад’яўніка (пашпарт і інш.).

  3. Пісьмовае пасведчанне (сведчанне) аб чым-небудзь.

Функцыі дакумента:

  • інфармацыйная (фіксуюцца факты, падзеі разумовай і практычнай дзейнасці чалавека);

  • арганізацыйная (забяспечваецца ўздзеянне на калектыў для арганізацыі і каардынацыі іх дзейнасці);

  • камунікатыўная (забяспечваюцца знешнія сувязі прадпрыемстваў і арганізацый);

  • юрыдычная (змест дакумента выкарыстоўваецца ў якасці доказу пры разглядзе спрэчных пытанняў), шэраг дакументаў першапачаткова надзелены юрыдычнай функцыяй – гэта дагаворная дакументацыя, натарыяльна завераныя дакументы;

  • выхаваўчая (дакумет дысцыплінуе выканаўцу, патрабуе павышанага ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі).

Любы дакумент функцыянуе сумесна з іншымі дакументамі. Сукупнасць узаемазвязаных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца ў пэўнай сферы чалавечай дзейнасці, называецца сістэмай дакументацыі.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: Дакументы вылучаюць па відах дзейнасці (планавыя, навукова-тэхнічныя, праектна-каштарысныя і г. д.); па спосабе фіксацыі інфармацыі (пісьмовыя, графічныя, кіна-фота-фонадакументы); па месцы складання (для рашэня знешніх і ўнутраных пытанняў); па ступені галоснасці (сакрэтныя, зусім сакрэтныя, адкрытыя); па юрыдычнай сіле (сапраўдныя і фальшывыя); па тэрмінах выканання (тэрміновыя і нетэрміновыя); па стадыях падрыхтоўкі (чарнавыя і арыгінал); па тэрмінах захоўвання (пастаяннага і часовага захоўвання).

Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, лагічнасці выкладу, адназначнасці. Пэўныя дакументы маюць устойлівую форму размяшчэння матэрыялу, напрыклад, заява, пратакол,; для іншых выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі і нават кнігі, напрыклад, ордэры, пасведчанні рознага тыпу, бухгалтарскія кнігі. Усе віды афіцыйна-справавых тэкстаў характарызуюцца прысутнасцю своеасаблівай лексікі, марфалогіі, сінтаксісу.

Тэксты афіцыйна-справавога стылю адрозніваюцца уніфікацыяй і стандартызаванасцю мовы. Сутнасць уніфікацыі заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных форм, структуры, моўных канструкцый. Сутнасць стандартызаванасці заключаецца ва ўзвядзенні ў норму, абавязковую для прымянення, аптымальных правіл і патрабаванняў па распрацоўцы і афармленні дакументаў. Вынікі распрацоўкі афармляюцца ў выглядзе міждзяржаўных, дзяржаўных, галіновых стандартаў, а таксама стандартаў арганізацый, устаноў.