Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
115
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

2.Моўнае афармленне

Справавыя лісты маюць сваё асаблівае моўнае афармленне У іх выкарыстоўваюцца правераныя практыкай канструкцыі фраз, таму асоба, якая займаецца складаннем (напісаннем) справавога ліста, павінна ведаць і выкарыстоўваць ужо вядомыя мадэлі. Першае, аб чым нельга забывацца, - гэта ветлівы зварот:

Паважаны пан дырэктар!

Шаноўны спадар Іван Пятровіч! – гэта першая канструкцыя – зваротак.

Наступныя фразы з’яўляюцца распаўсюджаным “стандартным” пачаткам тэксту:

Хацелася б нагадаць Вам, што ………..

Даводзім да Вашага ведама, што ……..

Нагадваем, што ………….

Паведамляем, што …………

Калі аўтар - асоба юрыдычная, то дзеянні перадаюцца ад 3-яй асобы адзіночнага ліку або ад 3-яй асобы множнага ліку:

Просім ………

Пацвярджаем ………….

Кааператыў гарантуе ……………

Савет дырэктараў, адміністрацыя настойліва просяць ……………..

Калі аўтар – асоба фізічная, то дзеянні перадаюцца ад 1-ай асобы адзіночнага ліку:

Прашу ……….

Папярэджваю …………

У якасці заключных могуць быць выкарыстаны фразы:

Настойліва просім ………….

Просім прабачыць нам за затрымку з адказам …………………

Разлічваем, што нашы заўвагі будуць улічаны …………………………

Просім Вас не затрымліваць адказ ………

Падагуліўшы, можна сказаць, што ў тэксце справавога ліста большую колькасць слоў складаюць дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі: разлічваць, нагадваць, паведамляць, прасіць, даводзіць, пацвярджаць; заканчэнне, пагашэнне, выплата, затрымка, выкананне, пастаўка і г. д. Незакончанае трыванне дзеясловаў і аддзеяслоўныя назоўнікі падкрэсліваюць дынамічны стан, патрабуючы завяршэння дзеяння. Сказы часта ўжываюцца аднасастаўныя:

Хацелася б нагадаць аб заканчэнні тэрміну выплаты ……

Падбор слоў у сказах павінен адпавядаць патрабаванням спалучальнасці іх паміж сабой. Напрыклад:

  • ініцыятыва – браць на сябе..; выступаць з..; падтрымліваць.. ; праяўляць..; стрымліваць..; уступаць..;

  • кіраўніцтва – браць на сябе..; ажыццяўляць..; умацоўваць..; адмяжоўвацца ад ..; ускласці..;

  • падатак – плаціць...; зніжаць..; скарачаць..; збіраць..; спаганяць..; сыскваць..;

  • абавязкі – ускласці..; выконваць..; несці..; вызваляцца.; размяркоўваць.

Аналіз моўнага боку тэкстаў службовых лістоў выявіў некаторыя цяжкасці ў выкарыстанні граматычных форм і лексем. Сярод лексічных памылак можна вылучыць наступныя:

свабодная вакансія – слова “вакансія” ўжо мае значэнне ‘свабоднае месца’; будзе правільна ўжыць “вакансія”;

адыгрывае значэнне - правільна “мае значэнне”;

мае ролю – правільна “ адыгрывае ролю”;

эфектны спосаб – правільна “эфектыўны спосаб”;

асабовы ўдзел – правільна “асабісты ўдзел”;

асабісты склад – правільна “асабовы склад”.

Цяжкасці ў выкарыстанні некаторых граматычных форм наступныя, напрыклад:

  • дзякуючы (каму? чаму?) – прыназоўнік ужываецца з назоўнікам Давальнага склону: дзякуючы намаганням;

  • па загаду – канчатак –у , калі прыназоўнік па ў спалучэнні з назоўнікам адпавядае значэнню слоў “паводле, адпаведна”: па плану, па сігналу;

  • у адпаведнасці (з чым?) – спалучаецца з формай назоўніка Творнага склону: у адпаведнасці з законам;

  • адпаведна (чаму?) – спалучаецца з формай назоўніка Давальнага склону: адпаведна загаду, закону;

  • згодна (з чым?) – спалучаецца з формай Творнага склону: згодна з законам;

  • паводле (чаго?) – спалучаецца з формай Роднага склону: паводле інструкцыі;

  • больш за – простая форма прыслоўя вышэйшай ступені параўнання ўжываецца з прыназоўнікам за: больш за месяц выканана… ;

  • інфармацыя (аб чым?) – залежнае слова ўжываецца ў Месным склоне: інфармацыя аб пастаўках…;

  • канферэнцыя (па чым?) – залежнае слова мае форму Меснага склону: канферэнцыя аб навуковых дасягненнях;

  • вопіс (чаго?) – залежнае слова мае форму Роднага склону: вопіс матэрыяльных каштоўнасцей;

  • распіска ( у чым?) – залежнае слова знаходзіцца ў форме Меснага склону: распіска ў атрыманні грошай;

  • пасяджэнне, нарада (аб чым?) – залежнае слова стаіць у Месным склоне: нарада па праекце, аб укараненні;

  • загадчык (чаго?) – залежнае слова мае форму Роднага склону: загадчык аддзела;

  • два, тры, чатыры – пры гэтых лічэбніках залежныя словы маюць форму Назоўнага склону множнага ліку: тры бланкі, чатыры пісьмы;

  • канчатак –у;- ю у Родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў 2-ога скланення мужчынскага роду, што абазначаюць абстрактныя паняцці, рэчыўныя, палітычныя плыні і вучэнні; канчатак –а;-я у Родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў 2-ога скланення мужчынскага роду, што абазначаюць адзінкі вымярэння, установы, арганізацыі, адушаўлёныя прадметы, геаграфічныя паняцці: літра, ампера, завода, банка, горада, дырэктара і г. д.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.