Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
192
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы

Тэрміны могуць быць вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя (агульнанавуковыя)vi. Вузкаспецыяльныя разумеюць і ўжываюць толькі спецыялісты: суфіксоіды ‘элементы слова, якія па сваёй ролі набліжаюцца да суфіксаў’; люмінафоры ‘рэчывы, што выклікаюць свячэнне’. Міжнавуковыя тэрміны ўжываюцца ў працах розных галін ведаў: сінтэз, гіпотэза, планаваць.

У беларускай мове тэрміны паводле паходжання можна падзяліць на ўласныя і іншамоўныя. Сярод іншамоўных тэрміны-інтэрнацыяналізмы займаюць значнае месца ў беларускай навуковай тэрміналогіі. Часцей за ўсё гэта словы з грэчаскай ці лацінскай моў: амонімы (грэч.homos ‘аднолькавы’+ onyma ‘імя’ - homonyma); апліката (лац. applicata ‘прылеглая, сумежная’); вібратар (лац. vibrare ‘дрыжаць’); фанатэка (грэч. phone ‘гук’); плазматрон (лац. plasma ‘фізічнае рэчыва ў моцна іанізаваным стане, прычынай можа служыць высокая тэмпература ці сутыкненне часціц газу з хуткімі электронамі’ + (элек)трон ‘генератар’ – газаразрадны прыбор для атрымання “нізкатэмпературнай” плазмы.

Даволі часта ўжываюцца іншамоўныя (інтэрнацыянальныя) сродкі ўтварэння тэрмінаў:

  • прыстаўкі: анты-‘супраць’ (грэч.) антываенны, архі-‘галоўны’ (грэч.) архіважны, інтэр- ’паміж’ (лац.), супер-‘звыш’ (лац.) супергульня, суб- ‘пад’ (лац.) субінспектар, экс- ‘былы’ (лац.) экс-прэзідэнт, дэ-‘адмена’ (лац.) дэмаралізацыя, ды-‘два’ (грэч.) дыграф, віцэ-‘замест, намеснік’ (лац.) віцэ-адмірал, бі- ‘два’ (лац.) біквадратны, дэз- ‘знішчэнне’ (фр.) дэзінфармацыя;

  • суфіксы: -ізм- (байранізм, дарвінізм), -іст-, -тар- (дэбітар, аўдытар);

  • словаўтваральныя фарманты: -ацыя (канцэнтрацыя),-лог/логія (біялогія), -фон (мікрафон), мікра ‘малы’ (мікракосмас), макра ‘вялікі’ (макраэканоміка), біё ‘жыццё’ (біёлаг), тэле ‘далёка’ (тэлеаб’ектыў), гідра ‘водны’ (гідрастанцыя), аэра ‘паветраны’ (аэрадынаміка), ультра ‘далей, зверх’ (ультрагук).

2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове

Апошнія дзесяцігоддзі 20-га і пачатку 21-га стст. характарызуюцца значным папаўненнем лексікі сучаснай беларускай мовы запазычаннямі. У першую чаргу гэты працэс тлумачыцца пазамоўнымі фактарамі – кардынальнымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства, развіццём навукі, тэхнікі. У беларускай мове проста адсутнічаюць адпаведныя словы, якія існуюць у мове-крыніцы; часцей за ўсё гэта звязана з адсутнасцю паняццяў, вызначаных і названых пэўнымі тэрмінамі ў мове-крыніцы. Адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў:

  • пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў;

  • свядомае ўздзеянне на працэс запазычвання (хоць ёсць магчымасць планамернага і заканамернага фарміравання тэрміналогій);

  • стан развіцця і ўжывання нацыянальнай мовы;

  • роля моў-суседак (у прыватнасці, праз рускую мову ідзе запазычванне ў беларускую);

  • пранікненне запазычаных слоў у старабеларускую мову, а затым у сучасную беларускую мову (пульс, рэцэпт, кмін, лілея, пальма).

У складзе розных тэрмінасістэм беларускай мовы выкарыстоўваюцца запазычанні з:

- лацінскай мовы: аўдыт, аўкцыён, абсорбцыя, адсарбент, аргумент;

- грэчаскай мовы: метафара, гіпс, ідэя, аналогія, гіпатэнуза;

- нямецкай: біржа, валюта, рэнтабельны, кварцавы, вінт, дросель, муфта, вентыль;

- французскай: бюджэт, акцыя, бетон, брыкет, кабіна, эксплуатацыя, рэле, жанр, кантраст, мантаж, сюжэт;

- італьянскай: мецца-сапрана, санет, гальванічны, фірма, сальда, банк, мафія;

- англійскай мовы: бізнес, бартэр, ваўчар, маркетынг, менеджмент, блок, ралі, фарсунка, тэкст, фальклор.

У сённяшнім постіндустрыяльным грамадстве роля інфармацыйных тэхналогій надзвычай важная. Менавіта ў галіне камунікацый і новых тэхналогій наглядаецца вялікая колькасць слоў з англійскай мовы (англіцызмы і амерыканізмы ‘запазычанні з амерыканскага варыянта англійскай мовы’). Галоўная праблема звязана з засваеннем новых слоў беларускай мовай. Хуткасць развіцця інфармацыйных тэхналогій выклікае масавыя запазычанні, якія або не фіксуюцца ў слоўніках, або адлюстроўваюцца з парушэннем арфаграфічных і арфаэпічных норм. Пры запазычванні слоў-тэрмінаў адбываецца іх частковае падпарадкаванне законам беларускай мовы, адбываецца адаптацыя слоў, якая ўключае:

1) гукі [ж, дж, р, ц, ч, ш,] вымаўляюцца цвёрда і ў арфаграфіі запісваюцца як зацвярдзелыя: брыкет, джоўль;

2) гук [г] фрыкатыўны: маркетынг;

3) пераход о,э – а (аканне): геаметрыя, канцэнтрацыя;

4) частковы пераход д – дз’ (дзеканне): дзюбель, дэтэктыў;

5) частковы пераход т – ц’ (цеканне): карацін, пекцін, але аўдытар, тэрмометр;

6) змяненне граматычных форм пад уздзеяннем законаў беларускай граматыкі: драма, тэарэма ( у грэч. мове - ніякі род; у бел. мове – жаночы род); эліпсіс, сепсіс ( у грэч. мове – жаночы род, у бел. мове – мужчынскі род);

7) змяненне марфемнай структуры: конус, бонус (у лац. мове – муж. род) – конус, бонус (у бел. мове) або cursus – курс; рroduktus – прадукт (канчатак us страчваецца); акварыум, дэндрарыум (um – былы лацінскі канчатак); vexillum, decretum, ellementum – вексель, дэкрэт, элемент (канчатак знік);

8) пераход у (складовага) - ў (нескладовае) пасля галоснай: роўмінг, ноўтбук;

9) адсутнасць падаўжэння ў іншамоўных лексемах: банер;

10) праяўленне пабочнага націску; некаторыя запазычаныя словы з’яўляюцца складанымі (ці з’яўляюцца ўстойлівымі спалучэннямі і ўяўляюць сабой адно фанетычная цэлае): он-лайн (англ. on- line, ад on’на’ + line’лінія’). Асноўны націск перамясціўся на апошні склад.У гэтым выпадку ў першым складзе праяўляецца пабочны націск: он-лайн.

11) у беларускай мове англійскія словы набываюць катэгорыю склону: канцэрн (-а, -у, -ам, -е), эскалацыя, дысплей, сайт. Ёсць выпадкі, калі форма не змяняецца: інтэрв’ю, мультымедыя.

У сувязі з гэтым існуюць фанетыка-графічныя варыянты засваення запазычаных слоў (лексем), але гэта натуральны працэс, уласцівы кожнай мове. Якія прычыны ўзнікнення варыянтаў?

1.Уплыў моў-пасрэднікаў, у прыватнасці, рускай мовы. Так, у слове ”Інтэрнет” ужыванне галоснай е для абазначэння цвёрдасці н не адпавядае беларускаму вымаўленню і звязана з пасрэдніцтвам рускай мовы; больш правільна будзе ўжываць э. Тое ж можна сказаць аб словах “дысплей, пейджэр.

2.Розныя спосабы перадачы запазычанняў: транскрыпцыя – гукавая перадача іншамоўнай лексікі сродкамі прымаючай мовы; транслітарацыя – палітарная перадача слова: англ. browser – (спосаб транскрыпцыі)браўзер, (спосаб транслітарацыі) броўзер; англ. computer – (спосаб транскрыпцыі) камп’ютэр, (спосаб транслітарацыі) кампутэр.