Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
191
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

Лекцыя 16. Справавыя лісты

1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.

2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў.

3.Справавыя лісты паводле аспектаў.

Асноўныя паняцці: карэспандэнцыя, камерцыйны, аферта, рэкламацыя, акцэпт.

Літаратура:

Басаков М. Я. Делопроизводство и корреспонденция в вопросах и ответах: Учебное пособие для студентов. – 2-е изд., перераб. и допол. – Ростов-на Дону: Феникс, 2000.

Паневчик В.В. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления: Практикум, 2-е изд. – Мінск, БГЭУ, 2004.

Виноградова С. Н. Коммерческа деятельность: Учеб. пособие. – Мінск: Выш. шк., 1998.

1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.

Справавы ліст (сінонімы: службовае пісьмо, службовы ліст) – гэта агульнапрынятая назва вялікай колькасці інфармацыйна-даведачных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца для рашэння бягучых задач кіравання. Асноўная прыкмета, па якой лісты вылучаюць у асобную групу дакументаў, з’яўляецца перасылка іх па пошце. Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты бываюць:

  • лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запыт, ліст-просьба, ліст-прапанова);

  • лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

З другога боку, справавыя лісты могуць быць ініцыятыўныя, якія пасылае арганізацыя, прадпрыемства і г. д. (ініцыіруе); пісьмы-адказы, якія рыхтуе і адпраўляе ініцыіруючаму боку арганізацыя-партнёр (або кліент). Да ініцыятыўных лістоў адносяцца лісты-запыты, лісты-просьбы, лісты-прапановы, лісты-напаміны. Лісты-адказы ўключаюць пісьмы-пацвярджэнні, лісты-паведамленні, лісты-запрашэнні, суправаджальныя і гарантыйныя лісты.

2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў

Разгледзім справавыя лісты больш падрабязна па іх прызначэнні.

1.Лісты-просьбы выкладаюць якую-небудзь просьбу, вельмі коратка і з павагай падкрэсліваюць зацікаўленасць арганізацыі ў яе хуткім выкананні, зараней выражаючы падзяку за намаганні ў яе выкананні.

2.Лісты-прапановы (аферты) – гэта пісьмовыя прапановы адной асобы (аферэнта) іншай асобе (акцэптанту) , якая выражае жаданне заключыць з ім дамову (дагавор). Аферта мае пэўны, указаны тэрмін дзеяння.

3.Лісты-запыты ўжываюцца, калі пакупнік звяртаецца да прадаўца, імпарцёра, эксперта з просьбай даць падрабязную інфармацыю аб тавары ці паслугах.

4.Суправаджальныя лісты складаюць пры адпраўцы адрасату якіх-небудзь дакументаў ці матэрыяльных каштоўнасцей. Такія пісьмы ўтрымліваюць дадатковую інфармацыю аб прыкладаемых дакументах. Суправаджальнае пісьмо з’яўляецца і сродкам кантролю за рухам дакументаў і матэрыяльных каштоўнасцей.

5.Лісты-напаміны накіроўваюць у тых выпадках, калі не ўдаецца з дапамогай тэлефонных перагавораў ці асабістых кантактаў атрымаць неабходны вынік. У лістах утрымліваецца не толькі напамін аб выкананні ўзятых абавязкаў, але і гаворыцца аб магчымых мерах, якія будуць прыняты пры іх невыкананні.

6.Лісты-пацвярджэнні высылаюцца для пацвярджэння атрыманых дакументаў ці матэрыяльных каштоўнасцей. Іншы раз у іх прыводзіцца спіс дакументаў і матэрыяльных каштоўнасцей.

7.Гарантыйныя пісьмы накіроўваюцца з мэтай пацвярджэння дадзеных раней абавязкаў ці агавораных умоў. Гарантаваць могуць якасць працы, тэрміны выканання заказаў, аплата тавараў, паслуг, арэндуемых памяшканняў.

8.Лісты-паведамленні ўжываюцца, калі неабходна аб чым-небудзь паведаміць ці зацвердзіць.

9.Лісты-запрашэнні могуць адрасавацца індывідуальнаму ці калектыўнаму адрасату. Пры вялікай колькасці адрасатаў мэтазгодна выкарыстоўваць зробленыя тыпаграфскім спосабам трафарэты, у якіх запаўняюцца ад рукі прозвішча, імя, імя па бацьку запрошанага, час і дзень падзеі, на якую запрашаецца адрасат.