Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
191
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы

Самыя раннія працы аб беларускай мове датуюцца кан. 18 – пач. 19 ст.: Андрэй Мейер “Описание Кричевского графства” 1786г. Гэта падарунак аўтара графу Пацёмкіну пасля далучэння ўсходніх зямель Беларусі да Расіі ў 1772г.; П. Шпілеўскі “Словарь белорусского наречия”(1845г.), “Заметки белорусца о белорусском языке” (1853г.). У станаўленне беларускай мовы ўнеслі свой уклад фалькларысты: І. Насовіч, Е. Раманаў, П. Бяссонаў, П. Шэйн, М.Доўнар–Запольскі, А.А. Шахматаў, Б. Тарашкевіч. Сучасныя вядомыя моваведы: Л. Шакун, П. Шуба, Л. Злобін, А. Замоцін, Е. Мяцельская, Я. Камароўскі, Л. Антанюк, А. Крывіцкі, А. Падгайскі і інш.

Цікава ведаць: 750 г.н.э. – першы спосаб друкавання кніг у Карэі. 40–я гады 15ст. – пачатак друкавання кніг Іаганам Гутэнбергам.

ЛЕКЦЫЯ 3. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі

  1. Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918).

  2. Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады.

  3. Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.).

Асноўныя паняцці: рэформа правапісу, беларусізацыя, “тарашкевіца”.

Літаратура:

  1. Беларуская мова. Энцыклапедыя. – Мінск,1994.- С.464.

  2. Бергман А. Браніслаў Тарашкевіч. Часопіс “Роднае слова”. – 1992.- № 1.- С. 69-74.

  3. Яновіч А. “Беларуская граматыка” Браніслава Тарашкевіча. Часопіс “Беларуская мова і літаратура ў школе”. – 1990. - № 9.- С. 16-19.

1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)

Б. Тарашкевіч быў знакамітым філолагам, літаратарам, публіцыстам, правадыром сялянскіх арганізацый у Польшчы, лідэрам БСГ, аўтарам першай у гісторыі беларускай мовы навуковага падручніка беларускай граматыкі і сінтаксісу. Упершыню “Граматыка беларускай мовы для школ” убачыла свет у 1918 годзе у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, дзе выходзіла “Наша ніва”. Характарызуючы сваё выданне, Тарашкевіч абвяшчаў, што ў яе аснову пакладзена “найбольш характэрная і найбольш чыстая гутарка беларускай мовы, што мае цвёрды [р] і вялікае аканьне”; паводле слоў аўтара адхіленні ад пісьмовых традыцый дапускаюцца толькі ў тых выпадках, “калі гэтага вымагае яснасць сістэмы або чыстасць мовы”. Задача граматыкі – неадкладная неабходнасць упарадкавання граматычных і правапісных норм беларускай літаратурнай мовы; магчыма гэта стала толькі пасля таго, як у газетах і літаратурных творах на беларускай мове з’явіліся адлюстраванымі спецыфічныя асаблівасці беларускай мовы. Спалучэнне дыялектнай асновы беларускай мовы са здабыткамі новай пісьменнасці на беларускай мове стала перадумовай паспяховага вырашэння праблем, пастаўленых перад аўтарам. Граматыка складалася з наступных раздзелаў:

1.Гукі. 2. Часціны мовы. 3. Падзел слова. 4. Правапіс. 5. Сказ.

У раздзеле “Гукі” аўтар вылучае зычныя і галосныя; глухія і звонкія; з асаблівасцей можна адзначыць:

  • ужыванне[г] выбухнога: мазгі, ганак;

  • [дж], [дз] – асобныя гукі;

  • аканне (пераход ненаціскнога о,э – а);

  • пазіцыйныя змены зычных (вымаўленне звонкіх перад глухімі і наадварот: кніжка – [кн’ішка];

У раздзеле “Часціны мовы” вылучаліся імя (назоўнік), прымета (прыметнік), чысло (лічэбнік), займя (займеннік), дзеяслоў, прыслоўе, прыймя (прыназоўнік), злуч (злучнік), кліч (клічнік). З асаблівасцей можна адзначыць:

  • наяўнасць сямі склонаў: сёмы – клічны (браце, браты!);

  • у жаночым родзе прысутнічаў парны лік: дзьве хаце;

  • наяўнасць варыянтных форм знамянальных часцін мова: вядзёр – вёдраў (у ніякім і жаночым родзе назоўнікаў Р. скл. мн л.); старастай – старастам ( форма назоўніка м.р. Тв. скл.); сьвятой – сьвятое, сіняй – сіняе (форма прыметніка ж. р. Р. скл. адз. л.); касьцьмі – касьцьма – касьцямі (форма наз. Тв. скл. мн. л.); ямо – ядзём, дамо – дадзём (форма дзеясл. 1-й асобы мн. л.); нясе – нясець, думае – думаець (форма дзеясл. 1-ага спр. 3-й ас. адз. л.); двух – двох (лічэбнік ва ўскосных склонах);

  • наяўнасць адной формы часціны мовы пры разнастайнасці дыялектных варыянтаў: братом, ласём, палём (форма наз. Д. скл. мн. л); аб братох, ласёх,

палёх (М. скл. мн.л.) – характэрна для паўднёва-заходняга дыялекту; седзіцё, крычыцё (дзеясл. 2-ага спр. 2-й ас. мн. л.) – характэрна для паўночна-заходняга дыялекту. Гэтыя формы аб’ядноўвала тое, што яны былі распаўсюджаны ў мове тагачаснай беларускай пісьменнасці, нормы якой складваліся стыхійна. Правілы напісання аўтар падзяляў на такія, “калі пішацца так, як чуваць (фанетычны прынцып) і калі пішацца не так, як чуваць” (марфалагічны). Правілы фанетычнага прынцыпу:

  • абазначэнне цвёрдасці шыпячых і зацвярдзелых;

  • падаўжэнне зычных;

  • напісанне ры, лы не пад націскам у словах тыпу: крыві, глытаць;

  • пераход [в] - [ў] ;

  • ужыванне прыстаўных в, г: вока, гэты;

  • аканне і яканне (хоць гэта правіла было не да канца паслядоўным);

  • асіміляцыя зычных па мяккасці: сьнег.

Правіла марфалагічнага прынцыпу: правапіс зычных на стыку марфем: матцы, але ёсць і непаслядоўны падыход да гэтага прынцыпу: францускі, грамадзкі. Правапіс запазычаных слоў Тарашкевіч раздзяліў на два аспекты: правапіс слоў, узятых з чужой мовы даўно, і правапіс слоў, узятых з чужоў мовы нядаўна. Паколькі словы першай групы асіміляваны беларускай мовай, аўтар прапанаваў пісаць іх адпаведна з вымаўленнем. Словы другой групы захоўваюць напісанне, уласцівае ім у той мове, з якой яны ўзяты: тэлеграф, літэратура, монолёг, плян, сыстэма. Такі падзел суб’ектыўны і патрабаваў далейшага ўдасканалення.

У раздзеле “Сказ” вызначаны члены сказы, тыпы сказаў, сістэма знакаў прыпынку (коска, пункт ‘кропка’, працяжнік, два пункты ‘двукроп’е’, пункт з кропкай ’кропка з коскай’, недаказ ‘шматкроп’е’).

Галоўныя рысы беларускай мовы ў граматыцы былі вызначаны сцісла, але даволі поўна і правільна. Лінгвістычная тэрміналогія ў большасці захавалася да нашага часу; нешта ў пэўнай частцы было зменена і дапоўнена. Аўтару не ўдалося да канца распрацаваць напісанне е ў ненаціскным становішчы, правапіс запазычаных слоў і інш. Пры жыцці аўтара граматыка выдавалася 6 разоў, апошні – у 1931 годзе. У 1991 годзе 5-е выданне было перавыдадзена ў Мінску фотамеханічным спосабам. Граматыка была высока ацэнена грамадскасцю, таму што ў ёй “правільна вызначаны асноўныя законы беларускай літаратурнай мовы і праз гэта намечаны шляхі яе далейшага развіцця”. У гісторыю беларускай мовы гэта граматыка ўвайшла і пад другой назвай – “тарашкевіца”, па прозвішчы вядомага вучонага.