Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
115
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі

1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.

2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.

3.Стан і перпектывы развіцця мовы.

Асноўныя паняцці: інтэрферэнцыя, інтэрферэма.

1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.

Слова “інтэрферэнцыя” шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры. Ёсць паняцці ”інтэрферэнцыя хваль”, “інтэрферэнцыя радыёхваль”, ”інтэрферэнцыя святла”, “інтэрферэнцыя вірусаў”. Лац.inter- ‘ паміж’ +ferens- ‘які нясе, нясучы’.

Інтэрферэнцыя хваль – з’ява, якая наглядаецца пры адначасовым распаўсюджанні ў прасторы некалькіх хваль і якая заключаецца ў стацыянарным распаўсюджанні і рзмеркаванні амплітуды і фазы выніковай хвалі. Інтэрферэнцыя святла - на экране характэрнае чаргаванне светлых і цёмных плям. Інтэрферэнцыя ў мове - узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне праяўляецца ў адхіленнях ад норм іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы і, наадварот, перанясенні ў родную мову асаблівасцей іншай мовы. Такая з’ява наглядаецца ў беларускай мове: руская мова ўплывае на родную (нацыянальную) мову, а нацыянальная мова – на рускую.

2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.

Вылучаюць віды інтэрферэнцыі:

  • фанетычная;

  • акцэнтная;

  • лексічная;

  • марфалагічная;

  • сінтаксічная;

  • словаўтваральная.

Фанетычная інтэрферэнцыя:

  • змена [ д, т] на [ дз’, ц’]: пекцін, брыгадзір( рус. пектин, бригадир);

  • прыстаўны в перад о, у: вуха, вока (рус: око, ухо);

  • [р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэнь- шэнь, бяроза ( рус. жень- шень, берёза);

  • [г] – фрыкатыўны;

  • наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай (або ў канцы слова) з [у, в, л]: праўда ( рус. правда), воўк (рус. волк), няўжо (рус. неужели);

  • наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: амшарына, імгла, іржавы, ілгаць (рус. мгла, ржавый, лгать);

  • наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы (рус. дождь, дверь);

  • падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі (акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]): ноччу, мышшу, сумессю(рус. ночью, мышью, смесью);

  • наяўнасць чаргавання [ро, ло// ры,лы] адпаведна: глотка - глытаць, кроў – крыві (рус. глотать, крови);

  • захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом (рус. театр, диплом).

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

  • чаргаванне заднеязычных [г, к, х] асновы са свісцячымі [з, ц, с] назоўнікаў 1-скл. у давальным і месным склонах адз. л. і ў месным склоне адз. л. назоўнікаў 2-скл.: абалонцы, раўнавазе, ткачысе, стозе (рус. оболочке, ткачихе, стогу);

  • наяўнасць канчатка –і ў давальным і месным склонах адз. л. назоўнікаў 1-скл. з мяккай асновай: зямлі (рус. земле), але: рэакцыі, канцэнтрацыі (рус. реакции, концентрации);

  • ужыванне канчатка –ам у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу: старастам, дзядзькам (рус. старостой, дядей);

  • ужыванне канчаткаў –у; -ю ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-скл., што абазначаюць абстрактныя паняцці, з’явы прыроды, рэчыўныя назоўнікі і хімічныя элементы: аміяку, вугляроду, аб’ёму, снегу, рэалізму (рус. углерода, снега, объёма);

  • наяўнасць канчаткаў –у;-ю ў месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду асабовых назоўнікаў 2-скл.: аб трактарысту, аб герою (о трактористе, о герое);

  • абмежаванасць ужывання кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, выцясненне іх поўнымі формамі: пабудаваны, раскрыты (рус. построен, раскрыт);

  • наяўнасць форм роднага і давальнага склону займеннікаў мужчынскага і ніякага роду тыпу: майго, твайго, свайму (рус. моего, твоего, своего);

  • наяўнасць мяккага [ц] у 3-яй асобе дзеясловаў мн.л., а ў 2-м спр. і ў 3-яй асобе адз. л.: экспартуюць, транспартуюць, возіць (рус. экспортируют, транспортируют, возит);

  • наяўнасць суфіксаў –учы-; -ючы-; -ачы-; -ячы- ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання: канкурыруючы, размяркоўваючы; возячы (рус. конкурируя, распределяя);

  • адсутнасць зваротнай формы дзеепрыметнікаў: (рус.) распространяющийся – (бел.) які распаўсюджаны.

Лексічная інтэрферэнцыя:

  • уласнабеларуская лексіка: адмова, вырай, вір, дзівак (рус. отказ, юг, омут, чудак);

  • ужыванне паланізмаў (слоў з польскай мовы): бэз, рыдлёўка, скарга, кепска (рус.сирень, лопата, жалоба, плохо);

  • ужыванне лацінізмаў: колер, літара, артыкул (рус. цвет, буква, статья);

  • ужыванне германізмаў: ахвяра, варта, кошт, дрот, кірмаш, цукар (рус. жертва, охрана, стоимость, провод, базар, сахар).

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

Асаблівасці кіравання ў словазлучэннях:

  • падзякаваць сястры – (рус.) благодарить сестру;

  • жарты з мяне – шутки надо мной;

  • гаварыць пра ўраджай – говорить об урожае;

  • ажаніцца з Валяй – жениться на Вале;

  • сустракацца па вечарах – встречаться по вечерам;

  • бачыў на свае вочы – видеть своими глазами;

  • хварэць на грып – болеть гриппом;

  • глядзець сябе – смотреть за собой;

  • два (тры, чатыры) дамы (сувязь: дапасаванне) – два дома;

  • пайсці ў грыбы – пойти за грибами;

  • пайсці па ваду – пойти за водой;

  • старэйшы за ўсіх – старше всех;

  • за пяць кіламетраў ад аб’екта – в пяти километрах от объекта.

Словаўтваральная інтэрферэнцыя. У беларускай мове, як і ў рускай, марфемны спосаб утварэння слоў самы прадуктыўны. Але правапіс слоў, утвораных суфіксальным, прэфіксальным спосабам, ажыццяўляецца па фанетычным і марфалагічным прынцыпах: рассыпаць, узлёт, мноства, хараство, купецкі, мастацкі, палескі – фанетычны прынцып; любанскі, французскі, грамадскі - марфалагічны прынцып (рус. рассыпать, взлёт, множество, любаньский, полесский, купеческий, французский).

Акцэнтная інтэрферэнцыя. Націск у рускай і беларускай мовах можа супадаць і можа адрознівацца месцам націску.

Адрозненне:

(бел.) крапіва – (рус.) крапива

аптовы - оптовый

зачытаны - зачитанный

нажніцы - ножницы

Супадзенне:

дагавор – договор

кулінарыя – кулинария

дыспансер – диспансер

пісьменнасць - письменность

Кожны адзначаны выпадак моўнай інтэрферэнцыі і будзе інтэрферэмай.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.