Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
192
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

2.Асаблівасці сінтаксісу

Для навуковых тэкстаў характэрны розныя сінтаксічныя сродкі. Найбольш ўжывальныя з розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання апавядальныя сказы. Асноўная іх задача – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Напрыклад:

Вакуум-апараты бываюць перыядычнага і бесперапыннага дзеяння.

Пытальныя сказы ў навуковым стылі абмежаваны. Часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу інфармацыі. Напрыклад:

У якіх суадносінах знаходзіцца беларуская літаратура і сусветная?

- Пытанне цяжкае. І трохі балючае. Балючае, бо трэба шчыра прызнацца, што беларускую літаратуру ведаюць у свеце ўсё яшчэ кепска…

Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, ускладненыя. Сярод ускладненняў пашыраны аднародныя члены сказы, якія звязаны паміж сабой інтанацыяй пералічэння, злучнікамі (і, а, але). Напрыклад:

Харчовая каштоўнасць сыру абумоўлена прысутнасцю незаменных кіслот, вітамінаў, лятучых і высокамалекулярных тлустых кіслот, кальцыевых, фосфарнакіслых і іншых мінеральных солей.

Пры аднародных членах сказа можа стаяць абагульняльнае слова, якое ў навуковых тэкстах выконвае лагічную функцыю, напрыклад:

Фізічныя ўласцівасці рэчываў і сістэм выражаюцца праз фізічныя параметры: каэфіцыенты вязкасці, дыфузіі, каэфіцыенты цеплаправоднасці і тэмператураправоднасці, удзельную цеплаёмістасць.

Аднародныя члены сказа неабходна афармляць так, як аформлена абагульняльнае слова (у прыкладзе – абагульняльнае слова і аднародныя члены сказа маюць форму вінавальнага склону).

Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкстах указваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а таксама нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі. Напрыклад:

Такім чынам, комплекснае вырашэнне праблем па ўсіх напрамках, якімі займаецца арганізацыя працы, дазваляе знайсці аптымальныя варыянты эфектыўнага выкарыстання сродкаў вытворчасці і рабочай сілы.

У навуковых тэкстах выказнік можа быць простым дзеяслоўным ў форме цяперашняга часу або састаўным іменным з асноўным кампанентам назоўнікам, напрыклад:

Мяккі сыр – высакаякасны харчовы прадукт, які атрымліваецца пры ферментатыўным, кіслотным або камбінаваным згусанні малака з наступнай апрацоўкай сырнага згустку і сырнай масы, з выспяванне або без яго.

Выбар тыпу складанага сказа ў навуковых тэкстах характарызуецца логікай, зместам выкладу. Найбольш ужывальныя складаназалежныя сказы, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу матэрыялу, напрыклад:

Матрыца для фармавання цеставай стужкі ўяўляе сабой латунны дыск, у якім ёсць усяго адна шчыліна даўжынёй 600 мм і шырынёй 1,2 мм.

Даданы сказ дазваляе больш дакладна перадаць інфармацыю, дадзеную ў галоўным сказе.

  1. Парадак слоў

Парадак слоў у навуковых тэкстах адносна свабодны, г. зн. можа быць прамы і адваротны (інверсія), у залежнасці ад мэты выказвання.

Азначэнне – дзейнік - акалічнасць спосабу дзеяння – выказнік - дапаўненне (прамы парадак слоў).

Дзейнік – азначэнне – выказнік – акалічнасць - дапаўненне (інверсія).

Трэба памятаць, што пры прамым парадку слоў, на апошняе месца ставіцца слова, якое заключае ў сабе новую, найбольш важную інфармацыю. Пры адваротным парадку слоў такі член сказа выносіцца або ў пачатак, або ставіцца ў канцы сказа. Напрыклад:

Сыроватачныя бялкі застаюцца пры такіх умовах растваральнымі. - прамы парадак слоў.

У працэсе сычужнай каагуляцыі малака выдзяляецца толькі казеін. – інверсія.

Дакладнасць і яснасць выказанай думкі залежыць ад правільнага выбару парадку слоў у сказе. Трэба сачыць, каб слова, якое залежыць ад іншага, стаяла ў сказе побач з ім або як мага бліжэй. Калі паміж кампанентамі аднаго словазлучэння стаіць многа слоў іншых словазлучэнняў, то выказаная думка можа аказацца незразумелай, напрыклад:

Рашэнні, у сувязі з вынікамі праверкі брыгады намі прынятыя і агульным сходам зацверджаныя, з боку адміністрацыі ніякіх істотных заўваг на мелі.

У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і сродкі лагічнай сувязі: лексічныя паўторы, пабочныя словы, злучнікі, асабовыя займеннікі 3-й асобы, указальныя займеннікі, напрыклад:

З мяккіх сыроў найбольшай увагі заслугоўваюць сыры, якія вырабляюць спосабам тэрмінакіслотнай каагуляцыі бялкоў малака. Іх выраб мае шэраг пераваг перад сычужнымі і кіслотнымі сырамі, яны карыстаюцца вялікім попытам у насельніцтва. Асноўныя напрамкі ў галіне ўдасканалення тэхналогіі сыроў:

  • выраб сыроў з ферментацыяй сырнай масы;

  • выраб сыроў з пабочнай сыравіны;

  • выраб сыроў з прымяненнем раслінных напаўняльнікаў.

Безумоўна, праца ў гэтым напрамку з’яўляецца актуальнай.