Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. язык. Проф. лексика. Конспект лекций.doc
Скачиваний:
191
Добавлен:
15.03.2016
Размер:
639.49 Кб
Скачать

2.Тэрміналагізацыя

Утварэнне тэрмінаў семантычным спосабам (або тэрміналагізацыя) надзвычай пашыраная з’ява, інакш кажучы, адбываецца пераасэнсаванне агульўжывальных слоў і пераход іх у тэрмінасітэму. Як правіла, тэрміналагічная намінацыя – гэта другасная з’ява. Асаблівая роля пры тэрміналагізацыі агульнаўжывальнага слова належыць матывацыі,у першую чаргу метафары і метаніміі. Метафара дае перанос значэння па падабенстве, напрыклад: рукаў ‘частка адзення’ і пераасэнсаваныя словы, якія сталі тэрмінамі – рукаў ракі, рукаў пажарны. Асабліва метафарызуюцца назвы частак цела чалавека (вушка, язык, плячо); назвы жывых істот, частак іх цела, жылля (гняздо, крыло, лапкі, нос, пяро); назвы частак адзення (кажух, гарлавіна, рукаў, шапка) і інш.

У сучасным тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад перыяду 20 – 30-х гадоў агульнаўжывальныя словы набываюць тэрміналагічнае значэнне пераважна ў складзе састаўных тэрмінаўviii, напрыклад: альфа-промні, дымавая засаўка, лішкавае паветра, амплітуда вагання. Тэрміны адрозніваюцца ад сваіх агульнаўжывальных аманімічных слоў граматычымі формамі. Так, часта ў тэрміналагічным значэнні назоўнікі выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку, напрыклад: воды (мінеральныя), нафты, маслы. Асобныя тэрміны ўласнага паходжання ўзяты з размоўнай лексікі і выдзяляюцца ўсё ж сваім размоўна-бытавым характарам: задзірына ‘задранае месца на гладкай паверхні’, таваразнавец і таваразнаўца, выпіхач (рус. выталкиватель). Тэрміналагізацыя характэрна ўсім тэрмінасістэмам.

3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў

У сучасных умовах пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы адной з важных праблем паўстае тэарэтычная і практычная распрацоўка пытанняў беларускай тэрміналогіі. Важным з’яўляецца стварэнне адзінага навуковага стылю беларускай мовы, банка яго лексічных сродкаў. Сучасная сітуацыя нагадвае час актыўнай распрацоўкі тэрміналогіі ў 20-я гады, а таксама яшчэ раней, у кан. 19 – пач. 20 ст. ст. Развіццё сучаснай тэрміналогіі неабходна даследаваць у аспекце развіцця, упарадкавання, структурна-семантычным і словаўтваральным. Важным пытаннем удасканалення моўнага афармлення беларускай тэрміналогіі выступае аналіз умоў і магчымасцей “згортвання” шматслоўных намінацый, здольных дакладна перадаваць змест паняцця: (рус.) печатающее устройство – друкавальнае прыстасаванне – прынтар. Пры арыентацыі на практыку рускага тэрмінаўтварэння і ў выніку практычнай нязручнасці аналітычнай дэрывацыі (утварэння) у тэрміналогіі часта ўзнікаюць выпадкі выкарыстання аднаслоўных запазычаных тэрмінаў у беларускай тэрміналогіі. Ёсць выпадкі, калі запазычанне не вызначаецца аб’ектыўнай неабходнасцю, так як ёсць адпаведная словаўтваральная база ў выглядзе пэўнага словазлучэння: кіруючае прыстасаванне – кіравальнік (але не можа быць “кіруючае слова”, “кіруючая лінія”). Стварэнне аднаслоўных беларускіх тэрмінаў на аснове існуючых словазлучэнняў абмяжоўваецца часта не толькі словаўтваральнымі магчымасцямі, але і дадатковымі адценнямі магчымага дэрывата, нязвычнасцю ўтвараючага фарманта: друкавальнае прыстасаванне – друкавальнік (параўнаем: ‘друкар’ – ‘работнік друкарскай справы’). Стварэнне аднаслоўных тэрміналагічных намінацый неабходна з пункту гледжання зручнасці і эканомнасці моўных сродкаў, а таксама і з пункту гледжання канкурэнтаздольнасці нацыянальнага тэрміна і запазычанага. Актыўнасць англамоўных слоў атрымала назву “экспансія англамоўных тэрмінаў”. Шматслоўныя рускія і створаныя на іх аснове беларускія тэрміны ніяк не могуць супрацьстаяць гэтаму актыўнаму працэсу.

Супастаўляльны аналіз беларускай, рускай, украінскай тэрміналогій з тэрміналогіяй англійскай і французскай паказвае, што ў англійскай і французскай мовах аналітычныя тэрміны (каторыя складаюцца з некалькіх слоў) хоць і складаюць значную частку тэрмінасістэм, аднак не такую шырокую, як ва ўсходнеславянскіх мовах. Тэрмінасістэма нацыянальнай мовы фарміруецца двума шляхамі:

  • тэрміналагічная намінацыя працэсаў, з’яў, якія ўжо вядомы навуцы; гэта звязана з расшырэннем існуючых аднаслоўных ці шматслоўных намінацый шляхам далучэння пэўных азначэнняў, дапаўненняў і іншых канкрэтызуючых кампанентаў;

  • тэрміналагічная намінацыя новага паняцця.

Працэс тэрмінатворчасці носіць індывідуальны характар. На яго значны ўплыў аказвае ступень нацыянальнай самасвядомасці навуковай інтэлігенцыі, ступень адаптаванасці тэрмінасістэмы да ўспрымання і засваення дасягненняў НТП, насычанасць тэрмінасістэмы. Праектаванне тэрміналагічных сістэм з зададзенымі характарыстыкамі з’яўляецца актуальнай праблемай сучаснай тэрміналагічнай работы. Прынцыпы распрацоўкі тэрміналогіі:

  • стыхійнае “натуральнае” складванне тэрміналагічнай лексікі;

  • арганізаваная, мэтанакіраваная работа.

У сучасных умовах міжнароднага супрацоўніцтва і абмену навуковай інфармацыяй праблема ўпарадкавання навуковай тэрміналогіі ў нацыянальнай мове і міжнародная каардынацыя тэрміналагічнай работы набывае міжнароднае значэнне. Уніфікацыю тэрміналогіі, як адзначаюць сучасныя спецыялісты, трэба вылучыць у якасці адной з актуальных задач моўнай палітыкі, якая можа быць вырашана дзякуючы супрацоўніцтву дзяржаў. У краінах СНД наглядаюцца дзве тэндэнцыі ў навукова-даследчай рабоце:

- развіццё навуковай тэрміналогіі ў нацыянальнай рэспубліках; развіццё навуковага стылю нацыянальных моў;

- інтэграцыя навуковых даследаванняў, імкненне да максімальнага збліжэння на аснове рускай тэрміналогіі, уніфікацыя тэрміналогіі (скарачэнне неапраўданай разнастайнасці назваў, прывядзенне слоў-тэрмінаў да аднолькавай струтуры, формы). Неабходна адрозніваць “натуральны” працэс міжнароднай (міжнацыянальнай) уніфікацыі тэрмінаў і свядомую работу па уніфікацыі. Вядучую ролю ў развіцці асноўных тэндэнцый выконвае руская мова. У цяперашні час актывізуецца роля рускай мовы як сродку міжнародных навуковых сувязей, што ў сваю чаргу звязана з узрастаннем яе ролі як сродку уніфікацыі тэрміналогіі ва ўсходнеславянскіх мовах.