
Клімчік_ДЕНДРОЛОГИЯ
.pdf101
рэдка кальчаковае. Характэрныя рысы сямейства – наяўнасць прылісткаў, якія зрастаюцца ўраструб.
Дробныя кветкі драсёнавых у верхавінкавых суквеццях, звычайна двухполыя, радзей аднаполыя, маюць трохчленны, радзей двухабо пяцічленны план будовы (Р3-6А3+6G3). Калякветнік зялёны, белы або чырвоны. Плод арэхападобны, гранёны. Насенне з простым або сагнутым зародкам і вялікім эндаспермам. Па будове эндасперму і цыклічным або нецыклічным размяшчэнні калякветніка сямейства дзеліцца на 3 падсямействы: шчаўевыя
(Rumicoideae), драсёнавыя (Polygonaideae), кокалобавыя (Coccolobaideae).
Драсёнавыя растуць у самых разнастайных экалагічных умовах. Гэта залежыць ад асобных уласцівасцей відаў, родаў і арэалаў іх распаўсюджання.
У раслін сямейства ёсць ветра- і насякомаапыленне. Для большасці драсёнавых характэрна багатае цвіценне і плjданашэнне. Плады звычайна распаўсюджваюцца ветрам, гэтаму садзейнічаюць розныя прыстасаванні. Вядома як насеннае, так і вегетатыўнае ўзнаўленне.
Віды сямейства драсёнавых характарызуюцца наяўнасцю ва ўсіх частках раслін, асабліва ў падземных органаў, дубільных рэчываў. Ёсць сярод іх каштоўныя харчовыя расліны (грэчка – Fagopyrum), меданосы (грэчка, драсён змяіны – Polygonum bistorta і інш.). Шматлікія драсёнавыя выкарыстоўваюцца ў медыцыне. З іх атрымліваюць розныя фарбавальнікі. Як дэкаратыўныя расліны выкарыстоўваюць грэчку сахалінскую (Polygonum sachalinense) і грэчку вастралістую, або японскую (P. cuspidatum), яны маюць прыгожае буйное лісце і высокае сцябло (4–4,5 м). Дэкаратыўныя шматлікія віды джузгуну з ярка афарбаванымі ажурнымі пладамі – кудлаткі (Atraphaxis) і шматгадовыя ліяна драсён бальджуянскі (P. baldshuanicum).
Род джузгун (Calligonum) уключае больш за 100 відаў якія засяляюць пустыні. Лісце рэдукаванае. Працэсы асіміляцыі адбываюцца ў зялёных парастках, якія ападаюць на зіму. Кветкі адзіночныя, дробныя. Калякветнік венчыкападобны, пяцічленны, чырвоны або белы. Тычынак 12–18, завязь чатырохгняздовая, верхняя. Плод – прамы або скручаны арэх з крыламі або галінастымі шчацінкамі. Віды джузгуну адрозніваюцца паміж сабой галоўным чынам пладамі. Яны ўтвараюць хмызняковыя зараснікі на бугрыстых пясках Сярэдняй Азіі, Ніжняга Паволжжа, у Заходняй Сібіры і г. д. Найбольш распаўсюджанымі відамі з’яўляюцца
джузгун бязлісты (Calligonum aphyllum) з крылатым арэхам і джузгун галава мядузы (C. caput-medusae) з галінастымі шчацінкамі на паверхні арэха, якія ўтвараюць сумесна з ім залаціста-жоўтую галоўку. Джузгуны шырока выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.
5.2.5. Падклас Дыленііды (Dilleniidae). Дрэвы, кусты або травы. Лісце суцэльнае або розным чынам раздзеленае. Вусцейкі розных тыпаў, у большасці без пабочных клетак. Сасуды заўсёды ёсць. Членікі сасудаў з лесвічнай або простай перфарацыяй. Кветкі двухполыя або аднаполыя, з двайным калякветнікам або радзей беспялёсткавыя. Спелы пылок 2-клеткавы або радзей 3-клеткавы. Абалонка пылковых зярнят трохбарознавая або вытворная ад яе. Насенне, як правіла, з эндаспермам. У гэтым падкласе аб’яднана 14 парадкаў: тамарыксавыя, вярбовыя, верасовыя, мальвавыя, воўчаягадавыя і інш.
5.2.5.1. Парадак Тамарыксавыя (Tamaricales). Дрэвы, кусты або радзей травы з чарговым або процілеглым лісцем, звычайна дробным, часам лускавінападобным, якое пазбаўлена прылісткаў. Членікі сасудаў з простай перфарацыяй. Кветкі звычайна двухполыя актынаморфныя, з двайным калякветнікам. Тычынак 5–10 або больш, свабодныя або зрастаюцца каля асновы. Завязь верхняя, звычайна са шматлікімі зачаткамі. Насенне з эндаспермам або без яго. Складаецца з 3 сямействаў: франкеніевыя, тамарыксавыя і фук’ерыевыя.
Сямейства Тамарыксавыя (Tamaricaceae) – аб’ядноўвае 3 роды і больш за 85 відаў, якія распаўсюджаны ў Еўразіі і Афрыцы, галоўным чынам у Міжземнамор’і і ў арыдных абласцях Азіі. Гэта невялічкія верасападобныя дрэўцы або часцей кусты, радзей паўкусты. Лісце чарговае, дробнае, рэдка плоскае, часта мясістае. Кветкі дробныя, у гронках або
102
каласах. Плод – карабочка. Насенне пакрыта доўгімі аднаклеткавымі валаскамі (род рэамюрыя – Reaumuria) або насенне голае. У рэамюрыі ёсць мізэрны эндасперм, але у астатніх двух родаў ( тамарыкс – Tamarix і мірыкарыя – Myricaria ) насенне без эндасперму.
Род рэамюрыя (Reaumuria) – прымітыўны ў сямействе. У ім аб’яднана 13 відаў, якія распаўсюджаны ад Алжыра і вострава Сіцылія да сярэдняга цячэння ракі Хуанхе ў Кітаі. Віды рэамюрыі – галафіты, якія растуць у найбольш засушлівых месцах.
Род мірыкарыя ( Myricaria) мае значна больш спецыфічныя віды. У гэтым родзе каля 10 відаў, якія сустракаюцца ад Заходняй Еўропы і Фенаскандыі да Тыбета і ПаўднёваЗаходняга Кітая.
Найбольш распаўсюджаным родам сямейства з’яўляецца род Тамарыкс (Tamarix), які налічвае больш за 60 відаў. Гэта кусты або невялікія лістападобныя дрэвы з ажурнай, раскідзістай кронай, тонкімі падоўжанымі парасткамі, якія нясуць шматлікія пакарочаныя парасткі. Лісце дробнае, лускавінападобнае, ападае на зіму разам з пакарочанымі парасткамі. Кветкі дробныя, ружовыя, белыя або фіялетавыя, сабраны ў кароткія коласападобныя суквецці, якія ў сукупнасці ўтвараюць вузкія мяцёлкі. Розныя віды тамарыксаў цвітуць у розны час: вясной да аблісцення, летам або з лета па восень. Тамарыксы пры цвіценні вельмі дэкаратыўныя, добрыя меданосы. Кветкі двухполыя (*К4-5С4-5А4-7G(3-5)). Плод – каробачка. Насенне без эндасперму, дробнае, на верхавінцы з пучком валаскоў, якія выконваюць ролю паруса пры распаўсюджванні ветрам.
Тамарыксы хутка растуць, утвараючы пры гэтым шырокую каранёвую сістэму. Размнажаюцца насеннем, а ў пасадках – зімовымі і летнімі чаранкамі, могуць даваць парасткі ад пня і ўтвараць шматлікія каранёвыя парасткі. Да ўрадлівасці глебы яны непатрабавальныя, шматлікія з іх з’яўляюцца галафітамі і ксерафітамі. Усе віды роду святлалюбныя і цеплалюбныя, але ёсць сярод іх і з даволі высокай зімаўстойлівасцю. Тамарыксы шырока выкарыстоўваюцца ў азеляненні і агралесамеліярацыі. Дзякуючы вялікай колькасці ў іх танінаў, дубільных і фарбавальных рэчываў віды тамарыксаў знаходзяць выкарыстанне ў гарбарной прамысловасці і медыцыне. Найбольш распаўсюджанымі відамі з’яўляюцца: тамарыкс элегантны (T. gracilis), расце ў Казахстане;
тамарыкс чатырохтычынкавы (T. tetranda) – на Украіне, у Крыме і на Каўказе; тамарыксы галінасты (T. ramosissima) і шчацінкававаласісты (T. hispida) – у Сярэдняй Азіі; тамарыксы Ошэ (T. aucheriana) і буйнаплодны (T. macrocaepa), якія растуць на глебах з колькасцю хларыдаў больш за 8% у раёне Мёртвага мора.
5.2.5.2. Парадак Вярбовыя ( Salicales ) – дрэвы або кусты, часам кусцікі, з чарговым суцэльным лісцем, якое мае прылісткі. Членікі сасудаў з простай перфарацыяй. Кветкі ў густых аднаполых каташках, якія стаяць прама (амаль усе віды вярбы) або вісяць, двухдомныя, беспялёсткавыя з рудыментарнай чашачкай. Нектарны дыск адсутнічае. Плод – 2–4-створкавая каробачка. Насенне вельмі дробнае, з базальным пучком валаскоў, без эндасперму або з вельмі малым эндаспермам. Парадак прадстаўлены ўсяго адным сямействам. Сямейства Вярбовыя (Salicaceae) аб’ядноўвае каля 400 відаў, якія ўваходзяць у склад трох родаў: таполі – Populus (25–30 відаў, але ў розных аўтараў ад 70 да 110 відаў); чазэніі – Chosenia (усяго 1 від) і вербы – Salix (350–370 відаў). Пераважная большасць відаў сямейства вярбовых належыць да ўмеранага клімату. У тропікі праніклі толькі адзінкавыя віды вярбы і таполі. Значна больш відаў (але толькі вярбы) пранікла ў Арктыку і высакагор’і. Толькі два віды вярбы заходзяць ва ўмераную зону паўднёвага паўшар’я (адзін ў Афрыцы, другі ў Паўднёвай Амерыцы). Усе астатнія віды распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і. Найбольш багатая відамі вярбы і таполі Азія, за ёй ідзе Паўночная Амерыка. У Еўропе відаў менш, а ў Афрыцы зусім мала.
Усе вярбовыя святлалюбныя і вільгацелюбныя расліны, хоць і ў рознай ступені. Таполі – заўсёды дрэвы. Сярод вербаў ёсць як высакастволыя дрэвы, так і кусты і дробныя кусцікі. Аднак нават самыя карлікавыя арктычныя і альпійскія віды ўсе ж не сталі травамі. Вярбовым уласціва суцэльнае лісце, звычайна з прылісткамі, якое размешчана чаргова (у некаторых відах коса насупраць). Усе вярбовыя двухдомныя і маюць аднаполыя кветкі,
103
двухполыя экземпляры сустракаюцца як анамаліі. Суквецці, якія звычайны называюць каташкамі, уяўляюць сабой колас або гронку, з вельмі пакарочанымі кветканожкамі і мяккай, часта паніклай воссю. Кветкі пазбаўлены калякветніка (ён рэдукаваны). Тычынак нявызначаная колькасць – 2, 3, 5, 8 і больш. Песцік адзін з двух пладалісцікаў. Завязь верхняя. Плод – каробачка. Насенне дробнае, шматлікае, без эндасперму, забяспечана чубком з белых валаскоў. Паспявае з канца вясны да сярэдзіны лета (праз 3–6 тыдняў пасля цвіцення) і пасля раскрыцця каробачак хутка распаўсюджваецца ветрам на вялікую прастору. Насенне, якое трапляе ў вільготную глебу, прарастае на працягу сутак і нават некалькіх гадзін. Маладыя расліны ў шматлікіх выпадках могуць ужо да канца першага года жыцця дасягаць 50 см у вышыню. Валодаючы такой перавагай, як хуткасць прарастання, насенне вярбовых (вербы, таполі, чазэніі) разам з тым мае істотныя недахопы: яно, як правіла, захоўвае сваю ўсходжасць не больш за 3–4 тыдні. Толькі на холадзе ўсходжасць насення можа захоўвацца больш.
Род таполі (Populus) лічыцца адносна самым прымітыўным родам вярбовых. У мужчынскіх кветках (♂А8-∞) тычынкі прымацаваны да расшыранага дыскападобнага кветаложа. У жаночых (♀
G(2-4)) – кветаложа бакалападобнае. Сярод таполяў лёгка адрозніваюцца 7 вельмі натуральных груп, якія атрымалі ранг секцый.
Секцыя асіны – гэта найбольш распаўсюджаная група, якая складаецца з 5 відаў: тры з іх растуць у Еўразіі, два – у Паўночнай Амерыцы. Асіны адрозніваюцца тым, што пупышкі і лісце іх не выдзяляюць смалы. Пласцінкі лісця шырокія, зваротнахвалева-зубчастыя (гародчатыя) па краі, маюць доўгія чаранкі, таму лісце асін дрыжаць ужо ад лёгкага подыху ветру. Прыкветкавыя лускавіны асін звычайна чорныя, махрыста-рассечаныя і густа апушаныя доўгімі валаскамі. Песцік з двух пладалісцікаў. Плод – каробачка, маленькая, вузкая і гладкая. Усе асіны – лясныя дрэвы, якія ўтвараюць чыстыя або змешаныя з іншымі пародамі дрэвастоі. Самы вялікі арэал распаўсюджвання сярод усіх таполяй (і адзін з самых вялікіх сярод увогуле ўсіх драўняных парод) мае асіна звычайная (P. tremula), якая расце амаль па ўсёй Еўропе (акрамя тундравай і пустынных зон і паласы прыміжземнаморскай расліннасці), а таксама на Каўказе, у Малой Азіі, на Цянь-Шані, па ўсёй неарктычнай Сібіры, на Далёкім Усходзе, у Японіі і ў гарах Кітая аж да самай паўднёвай правінцыі – Юньнань. У лясах Далёкага Усходу яна замяшчаецца асінай Давіда (P. davidiana). Адрозніваецца больш дробнымі пупышкамі, з няроўнавыемкавата-зубчастым лісцем, якое пры распусканні чырванаватае і апушанае. Два паўночнаамерыканскія віды асіны маюць таксама даволі шырокі арэал (P. americana – асіна амерыканская). Наадварот, два вельмі блізкія віды чыста азіяцкіх асін маюць вельмі абмежаваныя плошчы распаўсюджвання. Адна ў горным Цэнтральным Кітаі, а другая – ва Усходніх Гімалаях. У адрозненне ад большасці другіх таполяў, яны не селяцца на свежых рачных наносах і таму распаўсюджаны пераважна ў пазапойменных умовах. Асіны даюць багата парасткаў ад каранёў, якія звычайна размешчаны неглыбока ў глебе. Калі зрэзаць старую асіну, то развіццё парасткаў вакол яе пня пойдзе асабліва інтэнсіўна.
Секцыя белыя таполі – група блізкароднасная да асін. Як і ў асіны, іх лісце пазбаўлена смалы і мае маленькую вузенькую двухстворкавую каробачку. Як і ў асін, каташкі ў іх густа апушаны. Найбольш характэрнымі асаблівасцямі белых таполяў, якіх няма ў астатніх груп, гэта пальчаталопасцевая форма лісця. У натуральным стане белыя таполі заўсёды прыстасаваны да рачных поймаў. Белых таполяў усяго толькі два віды. Таполя белая (P. alba) – распаўсюджана ў сярэдняй і паўднёвай паласе ўсёй Еўропы, на Каўказе і ў Малой Азіі, у Паўднёвай Сібіры. Акрамя таго, вельмі шырока разводзіцца ў парках і на вуліцах амаль па ўсім свеце.
У прыватнасці, белая таполя вельмі распаўсюджана па ўсёй Сярэдняй Азіі, дзе яе адзічэлыя, якія ўзнавіліся каранёвымі парасткамі, гаі часам прымаюць за спрадвечна дзікарослыя.
Другі від белай таполі (P. tomentosa) расце ў Кітаі. У прыродзе і ў пасадках часта сустракаюцца гібрыды белай таполі з асінамі.
104
Секцыя турангавыя таполі – гэта група, якая прыстасавалася да росту ва ўмовах гарачага і засушлівага клімату. Тры віды: таполя шызалістая (P. pruimosa) – у Сярэдняй Азіі
іЗаходнім Кітаі; таполя еўфрацкая (P. euphratica) з шырокім арэалам, які працягнуўся ад Манголіі і Заходняга Кітая праз Сярэднюю Азію і Блізкі Усход да Марока, з асобнымі месцазнаходжаннямі ў Паўднёвым Закаўказзі і ў Паўднёвай Іспаніі; таполя падубалістая (P. ilicifolia) – якая расце ва Усходняй трапічнай Афрыцы. Турангавыя таполі – невялічкія дрэвы, якія здалёк нагадваюць асіну, але з яшчэ больш рыхлай кронай. Яны ўтвараюць светлыя рэдкастойныя гаі ўздоўж рэк або ў нізінах з неглыбокім узроўнем грунтовай вады, якая не моцна засолена. У адрозненне ад усіх іншых таполяў, ствол у іх нарастае не монападыяльна, а сімпадыяльна, як у вербаў. Лісце шчыльнае, шызае з ізалатэральнай анатамічнай будовай (г. зн. з палісаднай парэнхімай не толькі з верхняга, але і з ніжняга боку). Лісце можа быць рознае па форме на розных парастках аднаго дрэва, а часам гэтыя рознасці могуць быць і на адным і тым жа парастку. У адрозненне ад іншых таполяў калякветнік у турангаў да паспявання каробачак ападае.
Чорныя, або дэльтавыя таполі, – група, што мае характэрнае дэльтападобнае лісце на доўгіх чаранках, якія калышуцца ветрам, як у асін. Прыстасаваны да рачных, пойменных месцаў росту. Еўрасібірская чорная таполя, або асакор (P. nigra), распаўсюджана ў сярэдняй
іпаўднёвай паласе ўсёй Еўропы (заходзіць усюды далей на поўнач, чым таполя белая), на Каўказе і ў Малой Азіі, у Сярэднім Казахстане і паўднёвай паласе Сібіры да Енісея.
Сярэднеазіяцкая чорная таполя, або таполя афганская (P. afghanica) расце звычайна ўздоўж рэк ніжняга горнага пояса Сярэдняй Азіі і Афганістана. У гэтых двух відаў маюцца формы з вузкай калонападобнай і пірамідальнай кронай, якія шырока разводзяць у паўднёвых раёнах.
Два ці тры віды чорных таполяў ёсць у Паўночнай Амерыцы. З іх адна, якая мае найбольш шырокі арэал і якая заходзіць далей на поўнач, – гэта таполя дэльтавая (P. deltoides) – вельмі шырока разводзіцца ў Заходняй Еўропе. Ва Усходняй Азіі ў натуральным стане чорныя таполі адсутнічаюць.
Секцыя бальзамічныя таполі – гэта група названа так таму, што іх лісце і пупышкі асабліва багатыя пахучай смалой, якая выкарыстоўвалася раней у медыцынскіх мэтах. Ад іншых таполяў адметная наяўнасцю сапраўдных пакарочаных парасткаў (брахібластаў), на якіх развіваецца ўсяго 2–5 лістоў у год, і таму ліставыя рубцы размешчаны шчыльна адзін да другога, а таксама круглымі ў папярочным сячэнні чаранкамі лісцяў (у іншых таполяў чаранок сплясканы з бакоў). Каробачкі звычайна 3–4-створкавыя, са знешняга боку няроўнабугрыстыя. Бальзамічныя таполі распаўсюджаны ва ўсходняй паласе Азіі і Паўночнай Амерыцы і адсутнічаюць у Еўропе, у Афрыцы і Заходняй Азіі. У горных раёнах Сярэдняй Азіі (акрамя Туркменіі) расце таполя талаская (P. talassica); таполя лаўралістая (P. laurifolia) – на Алтаі і Саянах; таполя пахучая (P. suaveolens) – ва Усходняй Сібіры ад Прыбайкалля да Чукоткі і на Камчатцы; вельмі блізкая да т. пахучай – таполя карэйская (P. koreana), якая расце ў Прыамур’і і Прымор’і; таполя Максімовіча (P. maximowiczii) – на Сахаліне.
Пахучая і некалькі радзей лаўралістая таполі разводзяцца ў Прыбалтыцы, Беларусі, Украіне. Два або тры віды бальзамічных таполяў ёсць у Кітаі; з іх адна таполя Сімана (кітайская) – P. simanii – даволі шырока разводзіцца ў нас. З двух відаў паўночнаамерыканскіх таполяў адзіная таполя бальзамічная (P. balsamifera) даўно інтрадукавана ў Еўропу і таксама разводзіцца у Беларусі.
Секцыя мексіканскія таполі – найменш вядомая група. Прыстасаваны да паўночнай нагорнай часткі Мексікі і раёнаў ЗША, якія да яе прылягаюць. Па марфалагічных прыкметах уяўляюць сабой штосці сярэдняе паміж асінамі і чорнымі таполямі, але адметныя дробнымі памерамі ўсіх органаў. Іх усяго адзін ці два віды.
Секцыя леўкоідныя таполі – група найбольш старажытная, якая мае разарваны арэал з двух параўнальна невялікіх фрагментаў: у паўднёва-ўсходняй прыантлантычнай паласе ЗША (таполя разналістая – P. hetepohylla) і ў Паўднёвым Кітаі і Гімалаях (3 віды).
105
Гэта група займае сярэдняе становішча паміж такімі крайнімі галінамі роду, як асіны і бальзамічныя таполі. Усім яе відам уласцівыя вельмі тоўстыя парасткі і буйных памераў лісце, пупышкі і каташкі. Аднак звычайна гэта невялікія дрэвы (за выключэннем гімалайскай таполі вейкавай – P. ciliata).
Дзякуючы хуткасці росту і непатрабавальнасці асноўныя групы таполяў маюць вялікае значэнне для чалавека, перш за ўсё як крыніца таннай драўніны, а потым як дэкаратыўныя і глебапаляпшальныя пароды. Таполі з’яўляюцца адным з асноўных і самым удзячным аб’ектам сучаснай селекцыі драўняных парод, якія накіраваны ў асноўным на паскарэнне прыросту драўніны. Драўніна ідзе на паліва і дробныя вырабы.
Таполя дрыжачая, або асіна (P. tremula). Расце па ўсёй тэрыторыі Еўразіі. Дрэва да 30–35 м у вышыню і 1,0 м у дыяметры. Ствол цыліндрычны, добра ачышчаны ад сучкоў з зеленавата-аліўкавай карой, якая потым знізу становіцца цёмна-шэрай з трэшчынамі. Парасткі акруглыя, са слаба бачнымі гранямі, бураватыя або жаўтавата-карычневыя. Пупышкі клейкія, яйкападобныя, пад колер парасткаў. Лісце 3–7 см у даўжыню, суцэльнае, гародчатае або рэдказубчастае па краі, акруглае, шчыльнае на сплясканых доўгіх чаранках, зверху цёмна-зялёнае або шызаватае, голае. Насенне дробнае, жаўтаватае, з валасістымі чубкамі. Штогод шчодра пладаносіць, цвіце да аблісцення. Акрамя насення можа размнажацца каранёвымі парасткамі. Хуткарослая зімаўстойлівая парода. Адносна патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Устойлівая да ўмоў горада. Прыкладна да 40 гадоў расце вельмі хутка, пераганяе ў гэтым іншыя ліставыя і хваёвыя пароды, займае першы ярус у лесе. Жыве да 100–150 гадоў. Драўніна яе мяккая, лёгкая, абалонная, белая, шырока выкарыстоўваецца ў запалкавай вытворчасці, цэлюлоза-папяровай прамысловасці, фанернай вытворчасці і іншых галінах гаспадарання. У насаджэннях значная частка ствалоў асіны звычайна пашкоджваецца сэрцападобнай гніллю.
Таполя белая (P. alba) – распаўсюджана ў Еўропе, на поўдні Заходняй Сібіры, у Крыме, на Каўказе, у Казахстане і Сярэдняй Азіі. Дрэва вышынёй 30–35 м з раскінутай кронай і белавата-шэрай гладкай карой. Пупышкі, парасткі і лісце з ніжняга боку з густым, белым лямцавым апушэннем. Лісце на верхавінкавых і вельмі маладых парастках пальчаталопасцевае, 4–18 см у даўжыню. На пакарочаных парастках лісце шырокаяйкападобнае або элептычнае, 3–9 см у даўжыню, з рэдкімі прытупленымі зубцамі. Насенне дробнае, светларужовае. Акрамя насення размнажаецца парасткамі ад пня і каранёвымі парасткамі. Жыве да 300 гадоў. Выключна хуткарослая расліна. Святлалюбная, марозаўстойлівая, устойлівая да дыму, газу, засалення глебы. Шырока выкарыстоўваецца для замацавання берагоў і ў азеляненні. Драўніну выкарыстоўваюць на тыя ж мэты, што і ў асіны.
Род чазэнія (Chosenia). Ён манатыпны і складаецца з аднаго віду – чазэніі арбуталістай (Ch. arbutifolia). Гэта своеасаблівае вельмі святлалюбнае дрэва распаўсюджана па галечных адкладах рэк Усходняй Сібіры, Далёкага Усходу, Чукоткі, Сахаліна, Паўночнай Японіі і Паўночна-Усходняга Кітая. Чазэнія селіцца толькі на свежых галечных наносах, вельмі хутка развівае вертыкальны корань, які глыбока пранікае ў глебу. Першыя двачатыры гады расце ў выглядзе куста, але потым дае прамы хуткарослы ствол. Гаі з чазэніі зусім не даюць узнаўлення ўнутры сябе і па меры таго, як старэюць, распадаюцца або выціскаюцца іншымі пародамі. У раёнах вечнай мерзлаты чазэнія – паказчык наяўнасці глыбокага талага грунту. Размнажаецца толькі насеннем. У паўночных раёнах гэтыя дрэвы не перавышаюць 8–10 м у вышыню, на поўдні дасягаюць 35 м і 0,8 м у дыяметры. Лісце зваротналанцэтнае, да 7 см у даўжыню і 2 см у шырыню, да асновы звужана з завостранай або тупой верхавінкай, суцэльнае па краі або пілаватае, маладое – шызае.
Род вярба (Salix) – самы буйны. Вербы сустракаюцца ва ўсіх геаграфічных зонах – ад тундравай да пустыннай. У тундры і лесатундры, у субальпійскіх і альпійскіх паясах гор вербы адыгрываюць значную (а месцамі і дамінуючую ) ролю ў складанні ўстойлівых (карэнных) раслінных супольніцтваў. У лясной зоне вербы ў большасці з’яўляюцца пародамі часовымі, якія хутка засяляюць свежыя рачныя наносы, месцы высечак або пажараў у лясах, землі, якія перасталі апрацоўвацца, а таксама розныя канавы, кар’еры і г. д., але у хуткім часе
106
выціскаюцца больш даўгавечнымі і высакарослымі пародамі карэнных супольніцтваў. У стэпавай зоне вербы прыстасаваліся толькі да нізін, поймаў рэк і да пясчаных масіваў, а у пустыннай – толькі да поймаў.
Род вярба дзеліцца на тры падроды: вярба (Sali), ветрыкс (Vetrix) і хаметыя (Chamaetia). Большасць прадстаўнікоў падроду вярба – дрэвы, радзей буйныя кусты. Лісце заўсёды раўнамерна пілаватае, вострае, плоскае, з няўціснутымі жылкамі і з незагнутым краем. Прыкветкавыя лускавіны каташкоў неафарбаваныя, тычынак часта больш чым 2, ніткі іх апушаныя. Падрод аб’ядноўвае каля 30 відаў. Вярба ломкая, або ракіта (S. fragilis), – дрэва да 15–20 м у вышыню і 0,5 м у дыяметры. Родам з Малой Азіі, але шырока распаўсюджана амаль па ўсёй Еўропе дзякуючы празмернай лёгкасці ўкаранення абламаных
галін.
Вярба белая (S. alba) – у спрыяльных умовах дрэва да 30 м у вышыню і да 3 м у дыяметры, з белавата-серабрыстым лісцем. Расце звычайна па далінах рэк у сярэдняй і паўднёвай паласе Еўропы, Сярэдняй Азіі, Казахстане і Паўднёва-Заходняй Сібіры. Мае дэкаратыўныя ніцыя формы.
Вярба трохтычынкавая (S. triandra) – дрэва да 6–14 м у вышыню, якое вельмі часта расце як куст. Распаўсюджана ўздоўж рэк і па сырых месцах па ўсёй Еўропе і поўдні Сібіры.
Вярба пяцітычынкавая (S. pentandra) – дрэва да 15–18 м у вышыню або буйны куст. Звычайна расце па сырых забалочаных лясах лясной зоны. Лісце вельмі прыгожае глянцавае. Цвіце пазней за ўсе вербы, а насенне паспявае ў канцы лета. Сухія каташкі вісяць на дрэве ўсю зіму.
Вярба вавілонская (S. babyjlonica) – адно з найпрыгажэйшых паркавых дрэў з доўгімі тонкімі галінамі, якія звісаюць амаль да зямлі. Дрэва 10–12 м у вышыню, якое натуральна расце у Кітаі. Разводзяць паўсюдна ў Еўразіі.
Вярба джунгарская (S. songarica) – высокі куст або шыракакроннае дрэўца, якое распаўсюджана па раўнінным цячэнні рэк Сярэдняй Азіі і інш.
Да падроду ветрыкс (Vetrix) адносяць больш высакарослыя віды кустоў і дрэў умеранай лясной зоны, вільготных месцаў арыдных зон, часткова субальпійскага пояса гор і лесатундры. Акрамя больш высокага росту відам гэтай групы ўласцівыя бачныя адрозненні паміж пупышкамі. Пупышкі заключаюць зачаткі вегетатыўных або генератыўных парасткаў. Для іх характэрна звычайна ранняе цвіценне і ў сувязі з гэтым своеасаблівая будова генератыўнага парастка: адсутнасць або слабае развіццё на ім лісця і цёмная афарбоўка прыкветкавых лускавін.
Вярба казіная, або брэднік (S. caprea), – лясное дрэва да 12–15(20) м у вышыню, якое ў неспрыяльных умовах расце як куст звычайна ў Еўропе і значнай частцы Сібіры.
Вярба попелная, або шэрая (S. sinerea), – буйны куст да 4–5 м у вышыню. Расце ў Еўропе, Заходняй Сібіры, Казахстане. Характэрны для сырых месцаў з малапраточнай, звычайна мінералізаванай грунтовай вадой.
Вярба вастралістая (S. acutifolia) – буйны куст або дрэва да 10–12 м у вышыню. Гэта дрэва пясчаных масіваў і выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў. (Ракіта чырвоная).
Да гэтага падроду аднесены яшчэ вярба чарнеючая (S. myrsinifolia), вярба вушастая (S. aurita), вярба руская (S. rossiсa), ракіта жоўтая (S.daphnoides), вярба пурпуровая (S. purpurea) і інш.
Падрод хаметыя (Chamaetia) аб’ядноўвае галоўным чынам альпійскія і тундравыя віды. Гэта нізкарослыя кусты і кусты, якія ўсцілаюцца. У іх звычайна каташок завяршае падоўжаны і аблісцены парастак і ў сувязі з гэтым цвіценне адбываецца адносна позна. Насенне паспявае толькі ў канцы вегетацыйнага сезона (перыяду). Сюды адносяць
вярбу шэра-блакітную (S. glauca), вярбу сеткавую (S. reticuliata), вярбу травяную (S. herbacea) і інш.
Значэнне і выкарыстанне вербаў вельмі разнастайнае: для меліярацыйных работ па ўмацаванні берагоў вадаёмаў і замацаванні пяскоў. Парасткі вербаў – добры корм для кароў, коз, ласёў, аленяў. Вербы – важныя раннія меданосы. Кара шматлікіх відаў ідзе на
107
прыгатаванне высакаякасных дубільнікаў. З кары і лісця атрымліваюць шэраг хімічных рэчываў, у тым ліку саліцын. З дубцоў вярбы вырабляюць плеценую мэблю. У шматлікіх паўднёвых краінах вербы – важная крыніца таннай мясцовай драўніны. Шэраг відаў і форм разводзяць у дэкаратыўных мэтах для азелянення.
5.2.5.3. Парадак Верасовыя (Ericales) – кусты і невялікія дрэвы, радзей шматгадовыя травы, часам сапрафітныя. Лісце звычайна чарговае, рэдка супраціўнае або кальчаковае, суцэльнае, пазбаўлена прылісткаў. Членікі сасудаў звычайна з лесвічнай перфарацыяй, часам са шматлікімі папярочынамі. Кветкі двухполыя або рэдка аднаполыя, звычайна актынаморфныя, зрослапялёсткавыя або рэдка свабоднапялёсткавыя. Тычынкі, як і пялёсткі, прымацаваны да падпесцікавага нектарнага дыска. Пыльнікі часта раскрываюцца верхавінкавымі порамі. Завязь верхняя або ніжняя, трохабо шматгняздовая. Плады разнастайнага тыпу (ягада, каробачка і інш). Насенне дробнае, з вялікім эндаспермам і маленькім зародкам (часам недыферэнцаваным). У парадак уваходзяць сямействы: актынідыевыя, клетравыя, верасовыя і інш.
Сямейства актынідыевыя (Actinidiaceae). У сямействе 3 роды і каля 350 відаў, якія распаўсюджаны ў краінах з цёплым вільготным кліматам. Гэта дрэвы, кусты і ліяны з адносна буйным чарговым лісцем. Кветкі ў пазушных вызначаных (закрытых) суквеццях, двухполыя або радзей аднаполыя пяцічленныя (* К5 С5 А0-∞ G3-50-(∞)). Пыльнікі раскрываюцца кароткімі шчылінамі або верхавінкавымі порамі. Завязь верхняя, звычайна са шматлікімі зародкамі насення ў кожным гняздзе. Плод ягада або радзей каробачка. Насенне дробнае. Цвітуць пасля аблісцення. Плады паспяваюць восенню (роды: заўрая – Saurauia (каля 300 відаў), клематаклетра – Clematoclethra (каля 10 відаў) і актынідыя – Actinidia (каля 40 відаў).
Род актынідыя (Actinidia) распаўсюджаны ў Гімалаях, ва Усходняй і ПаўднёваУсходняй Азіі. Некаторыя віды дасягаюць на поўнач да Сахаліна, Прымор’я і Паўднёвых Курыльскіх астравоў. Актынідыі – гэта драўняныя ліяны розных памераў. Пупышкі часткова або цалкам схаваны ў падушкападобныя ўтварэнні кары, якія размешчаны пад ліставымі рубцамі. Лісце простае, на чаранках, чарговае, якое ападае штогод. Расліны аднадомныя, двухдомныя і палігамныя. Кветкі правільныя аднаполыя або двухполыя, пяцічленныя. Цвітуць пасля аблісцення. Кветкі розных памераў (1–1,5 см у дыяметры ў актынідыі коламікта (A. kolomikta) і 3–4 см у актынідыі кітайскай (A. chinensis), сабраны па тры ў пазухах лісця або адзіночныя, пераважна белыя, але бываюць залаціста-жоўтыя або аранжавыя, чашападобнай формы. Апыляюцца ветрам і насякомымі. Плады паспяваюць восенню, жоўта-зялёныя або светла-аранжавыя ягады даўжынёй 3–4 см. У некаторых актынідый ягады маюць кіславата-салодкі ананасавы смак, вельмі багатыя вітамінам С. Аднак не ва ўсіх відаў яны ядомыя (а. шматдомныя – A. polygama). Як і большасць ліян, парасткі актынідый растуць вельмі хутка, да 5–7 м за лета. Найбольш буйная актынідыя вострая (A. arguta) нярэдка дасягае да 25 м у даўжыню і 8–10 см у дыяметры. У сырых месцах можа ўтвараць паветраныя карані. Мае зеленавата-жоўтыя плады, якія вельмі багатыя вітамінам С. Яны змяшчаюць яго ў 5 разоў больш, чым парэчка чорная, і ў 10 разоў больш, чым лімоны.
Размнажаюцца актынідыі ў асноўным каранёвымі парасткамі, а таксама насеннем і паветранымі каранямі.
Выкарыстоўваюць актынідыі ў асноўным як харчовыя расліны, у ежу ідуць плады (а. вострая, коламікта, кітайская), лісце (а. шматдомная) і маладыя парасткі (а. мазолістая – A. collosa). У якасці лекавай расліны выкарыстоўваецца актынідыя кітайская, з пладоў якой вылучаны фермет актынідын, які прадухіляе згусанне крыві. Выкарыстоўваюцца яны і ў вертыкальным азеляненні.
Сямейства Верасовыя (Ericaceae) аб’ядноўвае звыш 100 родаў і 3000 відаў, пераважна вечназялёныя кусты, кусцікі, рэдка дрэвы і травы. Верасовыя шырока распаўсюджаны па ўсім зямным шары, але не сустракаюцца ў стэпах, паўпустынях і пустынях. Выгляд верасовых вельмі своеасаблівы, таму ў батаніцы існуе паняцце «эрыкоідны выгляд», які маюць і расліны, якія не адносяцца да сямейства верасовых.
108
Эрыкоідны выгляд утвараюць драўняныя парасткі, што пакрыты дробным скураным лісцем. У шматлікіх відаў лісце канцэнтруецца на канцах парасткаў, што добра бачна ў рададэндранаў. У іншых відаў лісце голае і мае глянцавую паверхню, у трэціх яны парознаму апушаны. Апушэнне развіваецца звычайна з ніжняга боку лісця, дзе ў большасці верасовых знаходзяцца вусцейкі. Лісце разнастайнае па форме. Кветкі у большасці верасовых з ярка афарбаванымі пялёсткамі, званочкаабо лейкападобныя (*К(5)С(5)А5-8G(5-10)), аднак сустракаюцца і 2-, 3-, і 4-членны план кветак.
Вельмі характэрнай уласцівасцю верасовых з’яўляецца іх здольнасць расці на кіслых глебах. Вапнавых глеб яны, як правіла, пазбягаюць. Жыццё на бедных глебах выпрацавала ў верасовых шэраг прыстасаванняў, галоўнае з якіх – сімбіёз з грыбамі ў форме мікарызы. Некаторыя даследчыкі лічаць, што верасовыя таму і растуць на кіслых глебах, што грыбы, з якімі яны сумесна жывуць, не вытрымліваюць вапнавых глеб. Плады – каробачкі, касцянкі або ягады.
Сямейства дзеліцца на шэсць падсямействаў. Найбольш прымітыўным з’яўляецца
падсямейства Рададэндранавыя (Rhododendroideae), куды ўваходзяць выключна дрэвы і кусты. Маюць зрослаабо свабоднапялёсткавы венчык, звычайна з шырокім зевам. Тычынкі без прыдаткаў. Пыльнікі раскрываюцца верхавінкавымі порамі або кароткімі і доўгімі шчылінамі. У пыльніках звычайна маюцца шаўкавістыя ніткі, якія звязваюць пылок у камячкі. Завязь 2–14-гняздовая, часта пакрыта жалезістымі валаскамі. Плады – каробачкі. Насенне звычайна шматлікае. У падсямейства ўваходзяць роды: рададэндран (да 800 відаў), бежарыя (30 відаў), багун (каля 10 відаў) і інш.
Род рададэндран (Rhododendron) – найбольш вядомы і самы буйны ў падсямействе, які набыў выключнае значэнне ў дэкаратыўным садаводстве. Рададэндраны распаўсюджаны ва ўмеранай зоне паўночнага паўшар’я, але большая частка відаў расце ва Усходніх Гімалаях і ва Усходняй Азіі ад Заходняга Кітая да Японіі. Шмат відаў рададэндрана ў Паўночнай Амерыцы. Сустракаюцца таксама ў гарах Каўказа, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Новай Гвінеі, а адзін від расце ў Паўночнай Аўстраліі. Гэта – вечназялёныя або лістападныя кусты, радзей кусцікі або невялічкія дрэўцы. Лісце чарговае, часам набліжанае адзін да аднаго на канцах парасткаў, эліптычнае або ланцэтнае, суцэльнае па краі. Кветкі на кветаложах, сабраны ў верхавінкавыя парасонападобныя шчыткі або пазушныя малакветкавыя гронкі. Кветкі ярка афарбаваныя (ружовыя або бэзавыя), з моцным пахам, апыляюцца пры дапамозе насякомых. Плод каробачка. Насенне дробнае шматлікае.
Рададэндран давурскі (Rh. dauricum) – моцна разгалінаваны, паўвечназялёны куст 1,5–2
(3) м у вышыню, з бурымі апушанымі парасткамі. Лісце авальнае або авальна-прадаўгаватае 2–3 см у даўжыню, краі якога згорнуты ўніз, скураное, зверху гладкае, знізу лускавінкавае. Цвітуць да аблісцення парасткаў. Кветкі шматлікія фіялетава-ружовыя. Вельмі зімаўстойлівы від.
Рададэндран пантыйскі (Rh. ponticum) – вечназялёны куст, часам дрэвападобны, да 3– 6 м у вышыню. Лісце да 25 см у даўжыню. Кветкі буйныя, фіялетава-пурпурныя. Цеплалюбны, расце па забалочаных хмызняковых зарасніках Закаўказзя.
Рададэнран каўказскі (Rh. caucasicum) – вечназялёны куст, часцей да 1 м у вышыню, з галінамі, якія могуць слацца. Парасткі апушаныя. Лісце да 10 см у даўжыню з закругленай верхавінкай. Кветкі крэмавыя або белыя. Любіць сырыя зацененыя месцы. Расце марудна. Марозаўстойлівы. Усе часткі расліны атрутныя.
Рададэндран жоўты (Rh. luteum) – лістападны куст да 2–3 м у вышыню. Парасткі з жалезіста-махнатым апушэннем. Лісце зваротналанцэтнае да 10 см у даўжыню. Цвіце адначасова з аблісценнем. Кветкі буйныя, жоўтыя з моцным пахам. Зімаўстойлівы. Сустракаецца ў Беларусі.
З ліку гімалайскіх відаў выключна дэкаратыўны рададэндран Нутала (Rh. nuttalli) – куст або невялічкае дрэва якое называецца «царом рададэндранаў» за яго вялізарныя (дыяметрам да 15 см) кветкі. Вельмі дэкаратыўны таксама гімалаўскі від рададэндран драўняны (Rh. acboreum) – буйны куст або дрэва з цёмна-ружовымі кветкамі.
109
Падсямейства Верасовыя (Ericoideae) – уваходзяць вечназялёныя кусты з дробным лісцем і моцна загнутым краем. Плод каробачка. Адносяць роды эрыка (больш за 500 відаў), манатыпны род верас і інш.
Падсямейства Брусніцавыя (Vaccinioideae) – аб’ядноўвае драўняныя расліны вельмі рознага віду – ад невялікіх дрэў да маленькіх кусцікаў. Уключае роды: брусніцы, журавіны, сунічнае дрэва (арбутус – Аrbutus), касіяпея, імшарніца і інш.
Падсямейства Грушанкавыя (Pyroloideae) – вечназялёныя травяністыя расіны. Уваходзяць 4 роды і каля 30 відаў. Распаўсюджаны ва ўмераных і халодных абласцях паўночнага паўшар’я. (Роды грушанка, парушэнец, аднакветка, артылія).
Падсямейства Вяртляніцавыя (Monotropoieae) – адносяць 10 родаў і 12
відаў. Большасць відаў гэтага падсямейства манатыпныя. Яны цалкам перайшлі на харчаванне з дапамогай мікарызы, у сувязі з чым страцілі зялёную афарбоўку.
Падсямейства Вітштэйніевыя (Wittsteinioideae) – з адным манатыпным аўстралійскім родам. Гэта дробныя вечназялёныя кусты з парасткамі, якія сцелюцца, і мясістымі пладамі.
5.2.5.4. Парадак Мальвавыя (Malvalis) – гэта дрэвы, кусты і травы з чарговым простым або радзей складаным лісцем. Членікі сасудаў з простай перфарацыяй. Кветкі пераважна двухполыя, звычайна актынаморфныя, у большасці выпадкаў пяцічленныя, звычайны з двайным калякветнікам, гінецэй звычайна ў 2 кругі. Завязь верхняя, як правіла шматгняздовая. Плады вельмі сухія, раскрываюцца і не раскрываюцца. Уключае сямействы мальвавыя, ліпавыя, баабабавыя і інш.
Сямейства Ліпавыя (Tiliaceae) – аб’ядноўвае каля 45 родоў і да 700 відаў. Па сваім распаўсюджанні дзеліцца на дзве непамерна няроўныя часткі. Амаль усе роды распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі і толькі род ліпа (Tіlia) займае арэал у межах паўночных умераных шырот, якія дасягаюць часам 60–62°пн. шыраты.
Вельмі разнастайнае па сваёй марфалогіі сямейства, прадстаўлена лістападнымі дрэвамі (ліпа), кустамі (нета, віды грэвіі) і нават травамі (джут даўгаплодны). Разнастайная і форма лісця ліпавых: ад суцэльных па краі да зубчастых і лопасцевых. Гэту разнастайнасць можна часам назіраць нават у межах аднаго роду. Кветкі пераважна ў шматкветкавых суквеццях, але бываюць парныя і нават адзіночныя. Як правіла, кветкі двухполыя, рэдка аднаполыя 5 (4)-членныя, актынаморфныя. Завязь 2-шматгняздовая, часам і аднагняздовая. Плод часцей за ўсё сухая каробачка або мясістая шматколерная каробачка, якая пры паспяванні раскрываецца і распадаецца на часткі.
Род ліпа (Tilia) з’яўляецца найбольш вядомым родам сямейства ў Беларусі. Ён налічвае каля 50 відаў, якія распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і. Асноўная марфалагічная прыкмета, якая адрознівае яго ад іншых родаў – наяўнасць прыкветкавага ліста ў суквецці (суплоддзі), які служыць, на думку адных, у якасці «паруса» для распаўсюджвання пры дапамозе ветру (анемахорныя), а на думку другіх – для прыцягвання насякомых для апылення.
Убольшасці ліпы – буйныя лістападныя дрэвы, якія дасягаюць 15–25 (40) м у вышыню
іда 2 (2,5) м у дыяметры. Каранёвая сістэма магутная, са стрыжнёвым коранем, які ідзе глыбока ў глебу. На каранях даволі часта ўтвараецца мікарыза. Першыя гады ліпы растуць марудна, потым, гадоў з пяці, хутчэй. Лісце чаранковае, двухрадначарговае, акругласэрцападобнае або шырока-яйкападобнае, якое ў пазухах разам з пупышкай узнаўлення нясе паніклыя суквецці. Кветкі звісаюць на кветаножцы з пяціпялёскавай зялёнай чашачкай, пяціпялёсткавым венчыкам, жаўтавата-крэмавага колеру, са шматлікімі тычынкамі, якія зрастаюцца або застаюцца свабоднымі. Песцік з пяці пладалісцікаў. Завязь верхняя.
(*К5С5А∞G(5)). Зародкавыя кветкі ліпы закладваюцца ў генератыўна-роставых пупышках, звычайна вясной года цвіцення, таму цвіце ліпа позна – у сярэдзіне лета, пасля заканчэння росту парасткаў. Кветкі ліпы пахучыя, яны вылучаюць вялікую колькасць нектару, які збіраецца рознымі насякомымі. Вызначана, што каля 70 відаў насякомых наведваюць кветкі
110
ліпы. Асноўнымі дзённымі апыляльнікамі і збіральнікамі нектару з’яўляюцца пчолы і мухі, начнымі – матылькі, а таксама майскія жукі. Плод – аднагняздовы арэшак з адным, радзей двумя насеннямі, якія маюць добра развіты, мясісты эндасперм. Плады паспяваюць восенню года цвіцення і на працягу зімы паступова распаўсюджваюцца ветрам. Пры свабодным стаянні ліпа пачынае плоданасіць з 8–15 гадоў, у насаджэнні з 25–30 гадоў. Размнажаюцца пераважна насеннем, але могуць узнаўляцца парасткамі ад пня і ўкараняцца ніжнімі галінамі, якія звісаюць да самай зямлі. Жыве 150–200 гадоў і больш.
Усе віды вельмі ценевынослівыя, аднак цвісці і плоданасіць могуць толькі на святле. Патрабавальныя да эдафічных умоў. Не вытрымліваюць кіслых, засоленых і сухіх глеб, але мірацца з часовым высокім стаяннем грунтовай вады. У лясах ліпа спрыяе паляпшэнню глебы, прадухіляе яе ад зарастання травяністай расліннасцю і ад залішняга высушвання.
Усе ліпы – добрыя меданосы, а ліпавыя лясы з’яўляюцца галоўнай базай прамысловага пчалярства. Дзённая прадукцыйнасць нектару з адной кветкі, напрыклад, ліпы шыракалістай, пры спрыяльным надвор’і складае 2,3 мг, а ліпы сэрцападобнай – 1,3 мг. За час цвіцення 1 га суцэльнага ліпавага дрэвастою вылучаецца 1500 кг нектару. Ліпавы мёд лічыцца адным з лепшых і каштуе вышэй за ўсе сарты. Выкарыстанне мёду як лекаў і прадукту харчавання было вядома яшчэ 6000 гадоў таму назад у Егіпце. У Старажытнай Грэцыі лічылася, што бессмяротныя багі харчаваліся амброзіяй, у склад якой уваходзіў мёд. Мёд валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі, і таму яго выкарыстоўваюць для лячэння ран. Некаторыя прадукты, напрыклад мяса, раней зберагалі ад псавання ў мёдзе. З пладоў ліпы гатуюць сурагат кавы. Плады змяшчаюць алей, па якасці які набліжаецца да праванскага, лісце – вітамін С і правітамін А.
Кветкі ліпы з даўніх часоў вядомы як цудоўныя лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў выглядзе настояў «ліпавых кветак» пры прастудах.
Шырока вядома драўніна ліпы як цудоўны матэрыял для розных вырабаў. З яе робяць кадкі, драўляны посуд, фанеру, запалкі, музычныя інструменты, цацкі. З лубу гатуюць мачала, а з кары маладых дрэў – лыка, якое ідзе на прыгатаванне рагожы і іншых вырабаў.
Ліпа вельмі дэкаратыўная, дрэвы валодаюць шума- і пылапаглынальнай уласцівасцю, і газаўстойлівая, таму з’яўляецца адной з найбольш каштоўных парод для азелянення.
У нашых умовах сустракаецца ліпа драбналістая (T. cordata). Гэта дрэва да 30–32 м у вышыню і 1,5 м у дыяметры. Парасткі голыя, чырванавата-бурыя або жаўтавата-бурыя. Бакавыя пупышкі тупыя, часта рознакаляровыя. Ніжняя лускавіна большая за палову даўжыні пупышкі. Лускавін 2, радзей – 3. Каранёвая сістэма магутная, з моцным стрыжнёвым коранем і бакавымі каранямі, якія далёка разыходзяцца ў бакі. Лісце простае, суцэльнае, чарговае, косашырокаяйкападобнае (часта несіметрычнае), раптам і доўгазавостранае, часта з касой верхавінкай, пілаватае па краі. З верхняга боку цёмназялёнае, з пучкамі рыжаватых валаскоў у вугалках жылак, у аснове сэрцападобнае. Цвіценне ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня. Плады – арэшкі, якія паспяваюць у жніўні – верасні і паступова ападаюць на працягу ўсёй зімы. Дрэва ўмеранага росту: у першыя гады жыцця расце марудна, але з 4–5 гадоў рост ідзе хутчэй, з 60 ён замаруджваецца і паступова спыняецца ў 130–150 гадоў. Жыве 300–400, часам 600 гадоў. Натуральна расце ў Еўропе да мяжы Петразаводск – Перм. У Сібіры сустракаецца да Краснаярска (астравамі). Расце на Каўказе, у Крыме. У большасці ўваходзіць у склад шыракаліста-хвоевых лясоў як прымешак, але часам можа ўтвараць і амаль чыстыя і нават чыстыя ліпавыя гаі. Вельмі часта ўтварае падлесак, радзей – другі ярус у хвоевых лясах паўднёвай падзоны тайгі. Самая холадаўстойлівая парода сярод шыракалістых – без пашкоджання вытрымлівае маразы да – 40°С, не пашкоджваецца веснавымі і асеннімі замаразкамі. Валодае вялікай ценевынослівасцю. Як падлесак расце нават пад полагам елкі і піхты. Да ўрадлівасці глебы сярэднепатрабавальная. Расце і на ападзоленых бедных глебах, але лепшага развіцця дасягае на багатых сугліністых і супясчаных глебах. Ветраўстойлівая. Адчувальная да засухі і ў паўднёвых раёнах вельмі пакутуе ў засушлівыя гады. Вытрымлівае часовы лішак і недахоп