Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit.docx
Скачиваний:
522
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
148.4 Кб
Скачать

13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.

Жыццё Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — яскравы прыклад адданага служэння Бацькаўшчыне і народу не толькі словам, але і справай. У фальварку Люцынка недалёка ад Івянца, у вясковай цішы ён не толькі пісаў свае творы. Дунін-Марцінкевіч адкрыў тут школу для сялянскіх дзяцей, у якой настаўнічалі яго дачка Каміла і сын Міраслаў. Пачынальнік беларускай драматургіі стварыў і першы нацыянальны тэатр, быў яго рэжысёрам-пастаноўшчыкам і нават акцёрам. У 1864 г. быў арыштаваны па падазрэнні ў напісанні антыўрадавых выданняў і больш за год знаходзіўся пад следствам у мінскай турме.  Змены ў светапоглядзе пісьменніка вызначылі істотную, прынцыповую розніцу ў яго дарэформеннай і паслярэформеннай творчасцю. Творчасць Дуніна-Марцінкевіча прынята падзяляць на два перыяды. Дарэформенныя творы вытрыманы ў духу рамантызму. У іх рэалізаваны такія элементы светапогляду Дуніна-Марцінкевіча, як ідэалізаванае ўспрыманне жыцця, аптымізм, надзея на рэформы, якія павінны змяніць жыццё народа да лепшага, любоў да народа, захапленне яго таленавітасцю і працавітасцю. Пісьменнік прапануе свае метады ўздзеяння на «кепскіх» паноў: перавыхаванне, а калі неабходна — пакаранне і абмежаванне іх у дзеяннях. Пісьменнік заклікае ўсіх да чалавечнасці, да згоды і паразумення ў грамадстве.

У 1846 г. у Вільні асобным выданнем выйшла лібрэта музычна-драматычнага твора - оперы "Сялянка" (пазней з'явілася іншая назва - "Ідылія"). Музыку да яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі з удзелам самога В. Дуніна-Марцінкевіча. У гэтым творы побач з драматычнымі дыялогамі і маналогамі шырока прадстаўлены арыі і дуэты, харавыя нумары, а таксама танцы. "Ідылія" лічыцца прынцыповай з'явай у станаўленні новай беларускай літаратуры. Аўтар высмейвае нізкапаклонства перад усім замежным, праводзіць думку, што сяляне могуць выступаць носьбітамі высокамаральных якасцяў, мець такую ж тонкую  душу, як і іх паны. Калі сяляне будуць з любоўю і пашанай ставіцца да сваіх уладароў, тыя павінны адказваць ім шчырай удзячнасцю, праяўляць добразычлівасць і клопат. У аснове сюжэта п'есы - актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносін селяніна і пана. Падзеі адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага - легкадумнага маладога пана, які большую частку часу праводзіць у забавах, прыемных вандроўках, "лётаючы" па свеце. Вярнуўшыся з Францыі ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскі з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывілізаваным краі сярод мужыкоў. У хуткім часе ён сустрэўся з "прыгоннай сялянкай" Юліяй і закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юліяй і яе бацькам герой п'есы па-іншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лічачы, што ў іх добрыя сэрцы і што яны здольныя на высокія пачуцці і высакародныя ўчынкі. Лятальскі прапануе дзяўчыне руку і сэрца, клянецца быць клапатлівым бацькам для сялян. "Хачу іх любіць, і каб яны мяне любілі...", - усклікае ён. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлія - пераапранутая паненка, якая сваімі дзеяннямі вырашыла змяніць погляды Лятальскага на сялян і свой край. П'еса заканчваецца сцэнай заручын маладых людзей. В. Дунін-Марцінкевіч, такім чынам, паказвае перараджэнне памешчыка-франкамана ў гуманнага, добразычлівага пана, які ўжо не прагне паездкі за мяжу, а хоча жыць на ўлонні прыроды сярод сялян. На фоне любоўнай ідыліі Лятальскага і Юліі В. Дунін-Марцінкевіч змог разгарнуць шырокую карціну жыцця ў прыгоннай вёсцы, стварыць каларытныя, самабытныя і праўдзівыя характары прадстаўнікоў народа. Сапраўдным героем твора стаў Навум Прыгаворка - чалавек разумны, кемлівы, дасціпны. Ён выразна ўсведамляе сваё паднявольнае становішча, але пры гэтым ведае сабе цану і не губляе пачуцця ўласнай годнасці. У творы шырока выкарыстоўваюцца народныя песні, прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы: Да бога высока, да пана далёка. Ад ліха - ціха, а дабра не чуваць. Цягаў воўк, пацяглі воўка. Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а позняя - вочы працірае. Абяцанка цацанка, а дурному радасць. Хто каго любіць, той таго чубіць. І сцены маюць вушы. Што напішаш пярцом, то не вырубіш тапарцом. Пій, ды розуму не прапій. Укладзеныя ў вусны Навума, гэтыя выслоўі не толькі вызначаюць сцісласць, лаканічнасць, вобразнасць і каларытнасць сялянскай мовы, але і набываюць сацыяльнае гучанне: простаму чалавеку цяжка жывецца, яго многія крыўдзяць; піць гарэлку трэба з розумам; грошы ў жыцці адыгрываюць не апошнюю ролю і інш. Вобразам Навума аўтар адстойваў права на паказ у літаратуры ў якасці галоўнага героя селяніна і тым самым змагаўся за дэмакратычную, народную літаратурў. У п'есе "Ідылія", якая спалучае ў сабе рэалістычныя і ідэалістычныя рысы, па-майстэрску дасканала вымалеваны вобразы сялян і паноў. Распрацоўка вобразаў сялян (яны, у адрозненне ад паноў, размаўляюць па-беларуску) шмат у чым прадвызначыла далейшае паглыбленне пісьменніка ў беларускі матэрыял.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]