Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit.docx
Скачиваний:
522
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
148.4 Кб
Скачать

6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.

Рэфармацыя прывяла да з'яўлення новага кірунку ў хрысціянстве пратэстантызму, які аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Гэтыя цэрквы і секты некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя палажэнні пратэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі. Асноўнымі рэфармацыйнымі плынямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. Актыўную рэфармацыйную дзейнасць у Беларусі разгарнуў буйны магнат, віленскі ваявода, канцлер Мікалай Радзівіл Чорны. Толькі ў сваіх уладаннях ён закрыў 187 касцёлаў, разбурыў усе прыдарожныя каталіцкія каплічкі і крыжы і адкрыў 134 кальвінісцкія зборы. Пад заступніцтвам М. Радзівіла былі арганізаваны пратэстанцкія абшчыны ў Нясвіжы, Клецку, Іўі, Оршы і іншых мясцінах. Значную ролю адыгралі магнацкія двары Радзівілаў, Кішкаў, Зяновічаў, Глябовічаў у развіцці рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Гарады Вялікага княства Літоўскага – асяродкі Рэфармацыі ў дзяржаве. Роля беларускай, польскай, лацінскай моў у засваенні ідэй Рэфармацыі.

Сымон Будны (каля 1530, в. Буды- 13 студзеня 1593 г.), беларускі мысліцель і гуманіст эпохі Адраджэння, рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог; прадаўжальнік культурна-асветніцкай, нацыяльна-палітычнай і філасоўскай традыцыі Ф.Скарыны. Скончыў факультэт вольных мастацтваў Кракаўскага універсітэта (паступіў у 1544 г.), магчыма, і тэалагічны факультэт Базельскага універсітэта. У 1558 г. па запрашэнні Мікалая Радзівіла Чорнага прыехаў у Вільню, выкладаў на беларускай мове катэхізіс у пратэстанцкай школе. 3 1560 г. кальвінісцкі прапаведнік у Клецку. Разам з Л.Крышкоўскім, М.Кавячынскім і яго братамі заснаваў Нясвіжскую друкарню, дзе ў 1562 г. выдаў на беларускай мове кнігі "Катэхізіс" і "Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам". Сымон Будны належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая ў ВКЛ мела назву евангелічнай. У сярэдзіне 1560-х г. стаў адным з ідэолагаў антытрынітарызму - радыкальнай плыні ў беларуска-літоўскай Рэфармацыі. У 1565 г. пасля смерці М.Радзівіла Чорнага пераехаў у Хоўхла, маёнтак Кішкаў. Займаўся працай па перакладзе на польскую мову і крытычным даследаванні Бібліі (выд. ў 1572 г., аднак выдаўцы не змясцілі яго прадмовы і каментарыяў да Новага запавету). Восенню 1573 г. новы мецэнат Буднага арыянін Я.Кішка прапанаваў яму пасаду міністра ў Лоску і аддаў у яго распараджэнне Лоскую друкарню.. У рэлігійна-філасоўскім творы "Пра галоўныя палажэнні хрысціянскай веры" (1576) абагульніў свае радыкальныя ідэі.

Прадмова: 10 чэрвеня 1562 года ў нясвіжы выйшла кніга Сымона Буднага пад назвай “катэхизіс, то ест наука стародавная хрістіаньская от светлого пісьма, для простых людей языка русского, в пытаніах і отказах собрана”. Гэта быў заклік “народу язык міловаті” да ўсіх беларускіх “вашых міласцей”. Буднага непакоіла заганная тэндэнцыя беларускай арыстакратыі “любіць” чужаземныя мовы і пагарджаць сваей. У гэтым ён бачыў духоўнае вырадства, здраду свайму народу і сваім продкам. Шкада, але другая беларускамоўная кніга буднага “аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам” не дайшла да нашага часу. Яна таксама была выдадзена ў 1562 годзе ў несвіжскай друкарні.

Васіль Цяпінскі(каля 1540 – пасля 1603).

У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае сродкі арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на русінскай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і русінскай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную работу па яе перакладзе.

Зараз вядома толькі адно яго выданне Евангелля, якое выйшла каля 1570 года і змяшчае Евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў XIX стагоддзе ў рукапісным зборніку.

Кнiга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і русінскай мовах) са шматлiкiмi спасылкамi на лiтаратурныя крынiцы..

Пры перакладзе Евангелля на русінскую мову Васiль Цяпiнскi абапіраўся на стараславянскія пераклады Бібліі асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Прадмова да «Евангелля» адрозніваецца ад іншых прадмоў публіцыстычнай яскравасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны.

Прадмова: Усяго ў творы вылучаецца 7 частак, умоўна названых як “уступ”, “прэзентацыя”, “выкрыванне”, “сведчанні”, “звяртанне”, “запавет”, “дакончанне”. Цікава, што адна з частак “выкрыванне”, пры гэтым зусім пазбаўлена выражэння асоб апавядальніка. Цяпінскі заклікае свецкіх і духоўных валадароў захоўваць традыцыі і звычаі продкаў. З абурэннем ён піша пра неадукаванасць і рэнегацтва праваслаўнага духавенства, што адмаўлялася ад роднай мовы, лічачы яе занадта грубаю для храма, тым часам як само яно дрэнна валодала прынятай у набажэнстве царкоўнаславяншчынай, а сваіх дзяцей выпраўляла вучыцца ў польскія школы Прадмова дыхае патрыятызмам аўтара, які аддае Бацькаўшчыне свае сілы і «ўбогую маетность», каб не даць ёй загінуць у цемры і невуцтве. Бальшыня беларусаў вызнавала ў той час праваслаўе, Васіль Цяпінскі быў пратэстантам, але як сапраўдны гуманіст ён узняўся да разумення таго, што рэлігійныя погляды - гэта прыватная справа кожнага чалавека, які ніколі не мае права забываць пра агульнанародныя інтарэсы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]