Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit.docx
Скачиваний:
522
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
148.4 Кб
Скачать

31. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).

Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі. Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць. У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляд, агледзін, змовін, дзявочніка, вяселля). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць... I. Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.

32. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.

Янка Брыль нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора. У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939 прызваны ў армію, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку вайны, у верасні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык». У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Настойліва звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, тэмы народнага подзвігу. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 60-х гг. і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]