Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit.docx
Скачиваний:
522
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
148.4 Кб
Скачать

47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”: мэты і здабыткі (на прыкладзе твораў а.Сыса, а.Глобуса, а.Мінкіна і інш., 1-2 аўтары на выбар).

Лiт. групоука «Тутэйшыя». «Лён» А. Сыса. 1986 г. маладыя нацыянальна.свядомыя лiтпрптары аб'ядн-ца ў групоўку. “Канспіратыўныя” сустрэчы адбываюцца адпачатку ў інтэрнаце Акадэміі навук, дзе ў той час жыве аспірант Інстытуту літаратуры А.Бяляцкі, але ў лютым “Тутэйшыя” афіцыйна пераходзяць пад страху Дому літаратараў у якасці Таварыства маладых літаратараў пры СП БССР. “Папяровымі” кіраўнікамі “Тутэйшых” лічыліся А.Бяляцкі, В.Казлова і С.Кавалёў, ідэйнымі рухавікамі былі С.Дубавец, А.Глобус і А.Сыс: ідэйна-мастацкія супярэчнасці між творцамі. Аднак перавагі не здабылі ні эстэты-”урбаністы” на чале з А.Глобусам), ні схільныя да класікі “вяскоўцы” на чале з А.Сысам. Таварыства маладых літаратараў з'явілася на хвалі нац. адраджэння. “Тутэйшыя” спрабавалі разбурыць выбудаваныя пісьменніцкія іерархіі, якія ўшчэнт збюракратызавалі літаратурны працэс. Але пісьменніцкія іерархіі былі копіяй іерархій палітычных. Нягледзячы на раскіданасць геаграфічную, узроставую, адукацыйную, “Тутэйшыя” былі адным творчым арганізмам, які не так ужо мала й зрабіў за нядоўгі час існавання. Яны здолелі сфармуляваць мастацкую канцэпцыю, актуальную для цэлага пакалення. Імкненне несці “слова” ў народ выявілася ў выступах на паэтычных імпрэзах, палітычных мітынгах, у спробе стварэння так званай “масавай літаратуры” — дэтэктываў, коміксаў, эратычных аповедаў, у напісанні тэкстаў для рок-гуртоў, у выданнi “Тутэйшыя”: творчасць сяброў таварыства” 1989. Найбольш цікавыя творы сяброў суполкі выйшлі ў самаробных альманахах. Рамантычная адраджэнская ідэя абумовіла, перш за ўсё, пафас паэтычных твораў Э.Акуліна, А.Бадака, С.Верацілы, П.Бурдыкі, А.Глобуса, А.Дэбіша, П.Дзмітрука, А.Мінкіна, В.Куртаніч, Л.Рублеўскай, У.Сцяпана, С.Сакалова-Воюша і, канечне ж, А.Сыса, які ад першай публікацыі ў часопісе “Маладосць” (1986) вызначыўся як ідэйны лідэр паэтычнай моладзі 80-х гг. Сыс узяў на сябе місію прарока, за кароткі тэрмін рэалізаваўшы ва ўласнай творчасці мастацкую праграму “Тутэйшых”. “Паэтам можаш ты не быць, а беларусам абавязаны. “Першая кніга А.Сыса “Агмень” (1988). Другую кнігу паэта — “Пан Лес” (1989), якая павінна была выйсці раней за “Агмень”, яшчэ да з'яўлення называлі “праграмнай кнігай для кожнага беларуса”. А.Сыс не баяўся гаварыць за ўсё пакаленне.Бел. мова стала пунктам адліку і літ., і грамадскай дзейнасці Таварыства. Творчасць Сыса неадрыўна ад гісторыі нац.пісьменства: за настаўнікаў сабе ён абраў П.Багрыма, Цётку, Я.Купалу, М.Багдановіча, А.Гаруна, К.Каганца, М.Танка, П.Панчанку, У.Караткевіча. Гэтыя асобы паўставалі героямі яго вершаў, ім прысвячаліся творы, ад іх імя ён гаварыў. Паэт нязменна ставiу на вяршыню піраміды класікаў беларускай літаратуры. “...Колькі б нас пасля Купалы ні жыло, — плюнеш — не паэты — самазваншчына”. Трэцяя кніга А.Сыса “Ягамосць” пабачыла свет толькі ў 2002 г. у складе зборніка “Сыс”, выдрукаванага дзякуючы фінансавай дапамозе В.Якімовіч — гарачай прыхільніцы паэта. Выдадзены тысячным тыражом, “Сыс” разышоўся за некалькі тыдняў. Анатоль Сыс стаў вестуном новай літаратурнай сітуацыі, але яго творчасць была вянцом адраджэнскага канону, які назаўсёды сыходзіў у нябыт, саступаючы месца новай літаратуры. Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Дэбютаваў у 1986, у 26 гадоў, падборкай вершаў у часопісе «Маладосць». У 1987 разам з Адамам Глёбусам заснаваў творчае аб'яднаньне «Тутэйшыя», як альтернатыву Саюзу Беларуских писменникау (« Тутэйшыя » (пик – 1987-1988 год): Алесь Беляцкий, Сергей Дубовец, Адам Глобус, Анатоль Сыс и др.) Аўтар трох паэтычных зборнікаў: «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002). Пры жыцьці Анатоль Сыс выдаў тры кнігі вершаў - “Агмень” (1988), “Пан Лес” (1989) і “Сыс” (2003). І праз паўтара году пасьля сьмерці – «Лён». Зборнік зьмяшчае ня толькі вершы лідэра “Тутэйшых”, але й яго публіцыстыку і інтэрвію з паэтам. «Лён» — гэта аўтарскайя назва. У 2002 годзе, калі выходзіла ў Анатоля Сыса трэцяя прыжыццёвая кніга, ён планаваў назваць яе менавіта «Лён». У гэтую кнігу ўвайшла ўся паэзія Анатоля.Улюбёныя вобразы Анатоля Сыса – сэрца («Мне на сэрцы золатам вышывалі краты...»), і вагонь, агмень. Анатоль нарадзіўся ў вагні. Маці была цяжарная ім, на сёмым месяцы. А ў вёсцы здарыўся пажар, і маці была ў той хаце. Маці яго выскачыла з хаты i ўжо па дарозе пачала нараджаць Анатоля. А.Сыс умер в Минске в мае 2005 года. Апошняй, хто бачыў Сыса жывым, была суседка-паэтка Ала Канапелька. Яна і зьвярнула ўвагу на тое, што трое сутак у яго менскай кватэры гарыць сьвятло. Выклікала міліцыю ды Анатолеву сястру Валянціну. Выбілі дзьверы. 45-гадовы паэт быў ужо колькі дзён нежывы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]