Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit.docx
Скачиваний:
522
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
148.4 Кб
Скачать

27. Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).

Творчасць народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912 — 1995) — яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай славянскай літаратуры. Ахопліваючы звыш шасці дзесяцігоддзяў, яна сінтэзавала ў сабе асноўныя падзеі і зрухі ў грамадскім і духоўным жыцці Беларусі і яе народа. У ёй — гістарычная і прасторавая разгорнутасць свету.

У вершах М.Танка арганічна спалучаны сюжэтнасць, філасофская ідэя і вострая публіцыстычнасць, жорсткія натуралістычныя рэаліі і рамантычная ўзвышанасць, вобразныя фантасмагорыі, экспрэсія, унутраная кантрастнасць лірычнага перажывання і вобраза і гнуткасць рытму, меладычнасць інтанацыі і метафарычная шматмернасць, раскаванасць мастацкага мыслення. Яны выяўляюць найтанчэйшыя адценні думак і перажыванняў паэта, часам ледзь прыкметных душэўных зрухаў, падспудных асацыяцый.

Шырокая вядомасць М. Танка як песняра Нарачы прыйшла да яго дзякуючы слыннай паэме пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў ("Нарач, 1935-1937). "Нарач" пачала ўсведамляцца як сімвалічнае ўвасабленне Беларусі. Азёрны кут з яго шматстройным быццём узняты быў на вышыню ўсебеларускай значнасці.

У жанравым сэнсе "Нарач" уяўляе досыць унікальны мастацкі арганізм, які спалучае ў сабе на раўназначных асновах тры розныя родавыя пачаткі літаратуры: падзейна-сюжэтны, драматычны, лірычны, узнятыя на ўзровень сапраўднай эпічнасці. Уражвае сужыццё напеваў, маналогаў, драматычных сцэн і дыялогаў, пейзажных карцін, прыпевак, плачаў - усё гэта жыве сваім паўнакроўным жыццём, у буянстве інтанацый, рытмаў, гукаў, метрыкі, яднаецца ў адзіны арганізм адным светаадчуваннем творчай асобы, яго лірычнай прысутнасцю ў кожным эпізодзе, тымі пульсаваннямі пачуццяў, што паўтара гады трымалі паэта ў высокім творчым гарэнні.

29. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі КупалыПімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягну- тым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кру-гагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой па-чатку другой сусветнай вайны. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае майстэрства, ён пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Вершы П.П ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх час. На першым плане у гэтым маналогу -- сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота i побач -- жорсткасць i нянавiсць да ворага. Яго паэзiя узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця.  Своеасаблівае месца ў творчасці П. Панчанкі займае тэма прыроды. Ён быў улюбёны ў лес, луг, поле, у нашых беларускіх птушак, увогуле ва ўсё жывое, з чаго складаецца вялікі і мудры прыродны свет. Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» У 80—90-я гады ў паэзіі П. Панчанкі шырока загучала сатыра. «Стары знаёмы».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]