Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit.docx
Скачиваний:
522
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
148.4 Кб
Скачать

38. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці а.Вярцінскага, я.Сіпакова, г.Бураўкіна, в.Зуёнка і інш. – на выбар.

Анатоль Вярцінскі (1931 – жывы) адносіцца да пакалення дзяцей вайны. Прадстаўнікоў гэтага пакалення называюць філалагічным, таму што многія літаратары к.50—60-х заканчвалі філ./ жур. фак. БДУ. Нарадзіўся у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Вiцебскай воблi. Вайна пакінула ў яго жыцці глыбокі след. 1-ыя вершы на старонках універсітэцкай газеты “За сталінскія кадры” (1951). У рэсп. друку дэбютавау у 1954, у газеце “Чырвоная змена” - верш “Шлях на усход”. 1-шы паэтычны зборнік - “Песня пра хлеб” (1962). Затым кнігі паэзіі «Тры цішыні» (1965), «Чалавечы знак» (1969), «З'яўленне» (1975) і «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1980). Лірыка скіравана у глыб да чалавека, яго духоуных якасцей. Імкнецца разабрацца у крытэрыях чалавечнасці, даследваць свайго лірычнага героя ва усей яго духоунай сутнасці. Злабадзеннасць тэматыкі, вострая палемічнасць, актыуны гуманістычны пафас. Акцэнтуе чытача на спасціжэнне высокага ідэалу, на пошукі ім гармоніі, глыбокае разуменне сэнсу жыцця. Публіцыст, драматург, крытык, перакладчык.Найперш – паэт.Пасля БДУ быу супрацоўнікам рай.газет . Яго першая кнiга «Песня пра хлеб» (1962),несла на сабе густы цень ідэйнай правільнасці, абнадзейвала... Наступная кніга «Тры цішыні» (1966) - навізна, яна засведчыла, бурны творчы рост. Зборнік пачаўся нечакана раскавана для тагачас.літ-ры — разважан-нем пра падзенне бар'ераў: гукавога, светлавога, зямных гравітацый.(“Бар’еры”). “Тры цішыні”: «Аднекуль з касмічнае вышыяізыходзіць да нас тры цішыні».(пра цішыню вечаровую, начную і світальную). Побач расказ урача «Да пытання аб склерозе» ў іранічным стылі з павучальнай канцоўкаю. «Тупайце, хлопцы, тупайце,каб жывоцік не рос.Думайце, хлопцы, думайце,іначай — бяда, склероз...» За гады саветчыны грамадства згубіла слова, з якім не сорамна было б звяртацца да незнаёмай жанчыны. Белы верш «Згубленае слова, ці Здарэнне ў аўтобусе» стаўся вынікам лагічнай развагі над тупіковай сітуацыяй, у якой, едучы ў грамадскім транспарце, апынуўся інтэлігентны чалавек. У меру з'едлівы тон у творы адпавядае парадаксальным жыццёвым акалічнасцям. «Комплекс непаўнацэннасці» нагадвае разгорнуты афарызм. У гэтым неакрэсленым ты («А ты галаву ў плечы, падпёр сцяну недарэчы) вельмі лёгка пазнаецца беларус, тыповая памяркоўнасць і талерантнасць у плоці. У наступных кнігах з’яỷляецца нямала арыгінальных і моцных твораў. Гэта, канечне, і паэма «Начны бераг», і вершы «Пра дзярзанне», «Цётка плакала па ўсім свеце...», «Яблыня ў горадзе», «Шкада мне вас», «Апоші аўтарскі вечар Еўдакіі Лось», «Парада юным закаханым»... Яны добра ўспрымаюцца нават пасля бясспрэчных шэдэўраў — «Заазер'я», «Дажынак». Паэзія апошніх гадоў —пра наша сучаснае жыццё-быццё, нашы турботы, пакуты, надзеі. Назва кнігі «Чалавечы знак» сведчыць пра пастаянны пошук аўтарам крытэрыяў сапраўднай чалавечнасці, пра яго ўважлівае стаўленне да ўнутранага стану душы, пра настойлівае жаданне спасцігнуць сутнасць «чалавечага знаку». Найбольш поўна тэма мяшчанства раскрыта ў вершах, што ўвайшлі ў зборнік «З'яўленне». Паэт, адштурхнуўшыся ад старажытнагрэчаскай легенды пра тытана Праметэя, які не паслухаўся Зеўса, падараваў людзям агонь, за што і быў жорстка і бязлітасна пакараны, прыйшоў да філасофскай ацэнкі шляху чалавецтва на працягу ўсёй яго гісторыі. Людзі заўсёды падзяляліся на праметэяў і непраметэяў. Першыя імкнуліся да высокіх ідэалаў, не шкадавалі сваёй любві іншым. Другія, прыкаваныя самі сабой «да скалы ўласнага страху», раяць тым, каму не хапае святла і цяпла, больш дбаць пра сябе, самім здабываць патрэбны агонь. Першыя — пакутнікі за лёс народа і ўсяго чалавецтва, шукальнікі высокага неба ідэалу, якія падаюць у барацьбе, але ўстаюць і працягваюць пошук. Ёсць і каштоўнасці, і героі, значэнне якіх для чалавецтва не меншае, на працягу многіх стагоддзяў. Верша «Варыяцыі на тэму «Гефест — друг Праметэя». Праметэй прызнаецца ў любві да людзей, у тым, што, пазнаўшы гэтае пачуццё, па-новаму пачаў гаварыць з багамі. А. Вярцінскі — аўтар лірычных паэм «Заазер'е», «Куліна», «Начны бераг». У творах гэтых, як і ў лірычных вершах, сцвярджаюцца гуманістычныя ідэі. Паэма «Заазер'е» ўхваляе маці-працаўніцу, якая ніколі не ведала спакою ў працы, а памерла ціха, нібы баючыся патурбаваць блізкіх і родных людзей, аднавяскоўцаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]