Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit.docx
Скачиваний:
522
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
148.4 Кб
Скачать

30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.

Надзвычай цікавымі з'яўляюцца спробы А. Макаёнка пашырыць межы жанравых магчымасцей камедыі, прынамсі беларускай камедыі. На рубяжы 60—70-х гадоў ён стварыў дзве трагікамедыі «Зацюканы апостал» і «Трыбунал», фармальна-выяўленчы лад якіх гэтак жа, як і вобразная сістэма, не меў аналагаў у ранейшай беларускай драматургіі. Першая з іх была асабліва нечаканая ў творчасці драматурга і прысвечана выкрыццю буржуазнай маралі. Чым жа здзівіла трагікамедыя спецыялістаў? Ну вядома ж, не тым, што аўтар адарваўся ад айчыннай рэчаіснасці: на матэрыяле зарубежных краін у гэты час пісалася нямала твораў. Здзівіў сам драматургічны «почырк» А. Макаёнка. Па-першае, ён, хто заўсёды любіў дакладныя прывязкі да жыццёвай канкрэтыкі, раптам прыбягае да надзвычай абагульненых вобразаў (Тата, Мама, Сын, Дачка, Дзед, палітычны каментатар), да зусім няпэўнай лакалізацыі дзеяння («недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім-небудзь востраве ў якім-небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе і вады ўсяго па калена»). Па-другое, як вольна аднёсся ён да тэорыі верагоднасці! Умоўнасць, умоўнасць і яшчэ раз умоўнасць! Але над усім — пачуццё мастацкай меры. Гэта дазволіла драматургу дасягнуць самай важкай верагоднасці — верагоднасці мастацкага характару.На сцэнах тэатраў (а «Зацюканы апостал» пастаўлены не толькі ў Савецкім Саюзе, але і за мяжой) п'есу інтэрпрэтавалі па-рознаму. I гэта зусім заканамерна: у творы маецца некалькі сэнсавых планаў, ён багата насычаны падтэкстам. Адзінае, што ва ўсіх спектаклях трактавался адназначна,— гэта развянчанне драматургам філасофіі сучаснага буржуазнага мяшчанства. Змясціўшы герояў у зачараванае кола буржуазнага побыту, дзе псіхічная дэпрэсія на аснове прыніжэння асобы параджае культ сілы, фашысцкую ідэалогію, драматург на прыкладзе кароткага жыццёвага лёсу Сына паказвае, наколькі згубная атмасфера ўтвараецца тады, калі чалавек слепа падладжваецца пад абставіны. Апалагетыка жывата, філістэрства, апалітычнасць і беспрынцыповасць — вось асноўныя адзнакі жыццёвай філасофіі, якой прытрымліваюцца Тата, Дзед, іх сябры і паплечнікі. Тата і яго асяроддзе пасіўнасцю сваіх грамадскіх пазіцый, неакрэсленасцю палітычных поглядаў сталі віноўнікамі ўзнікнення фашысцкіх схільнасцей у душы Сына. Лёс хлопчыка мог бы скласціся зусім інакш, калі б ён трапіў у здаравейшае асяроддзе: зарукай таму — яго несумненная адаронасць. Нават адносна нямала пажыўшы ў задушнай атмасферы ўсеагульнага падману і хлусні, малы не ўсё яшчэ страціў. Пакуль што светапогляд Сына — фантастычны кангламерат разнастайных, разнапланавых поглядаў і перакананняў. Ён добра зразумеў абсурднасць узаемаадносін у сваім асяроддзі, дзе ўсё заснавана на нічым не прыкрытай меркантыльнасці, дзе прызнаецца толькі адно права — права дужага. Вось чаму яго жыццёвыя арыенціры аказаліся безнадзейна дэфармаванымі. Трагікамедыя «Зацюканы апостал» — адзіны твор А. Макаёнка, у якім няма ніводнага станоўчага персанажа. Аднак ад гэтага ён не гучыць песімістычна. Танальнасць п'есы абумоўлена аптымістычнасцю аўтарскай пазіцыі, багаццем выкрывальнага смеху. Цікава, што цяга А. Макаёнка да інтэлектуальна-прытчавых выяў нідзе не прыводзіць да насілля: над матэрыялам, да штучных сюжэтных хадоў. Персанажам у камедыі дыхаецца вольна, дзеянне развіваецца нязмушана, гарманічна. 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]