Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit.docx
Скачиваний:
522
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
148.4 Кб
Скачать

45. Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць в.Адамчыка

Сучасная  беларуская проза  жыве клопатамі пра час, народны  лёс, які   праламляецца  ў  лёсе асобных  людзей. Яна вызначаецца  пільнай  ўвагай  да асобы  чалавека  і  штодзённых  праяў   жыцця. Рэальныя  здабыткі  сучаснай   прозы  немалыя.  Пашырылася  рэчышча   “ваеннай”  прозы  творамі В. Быкава,   І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых  пісьменнікаў. Нямала  твораў   прысвечана  маральна-этычным  і   філасофскім  праблемам, пасляваеннаму   часу.

Разам  з  традыцыйнымі  ў   сучаснай  беларускай  літаратуры  з’явіліся новыя  тэмы, уласцівыя  менавіта сёнешняму   дню. Гэта  перш за  ўсё  чарнобыльская   тэма, а  таксама   сталінскія   рэпрэсіі  30-х  гг..  Больш   абвострана  ставіцца  пытанне  аб   жыцці  сёнешняй  вёскі  і  яе   праблемах,.  Аб неабходнасці  беражлівых   адносін  да  прыроды,  аб  сэнсе   чалавечага  жыцця. Тэма  Вялікай  Айчыный   вайны,  да  якой  звяртаюцца   пісьменнікі  як  старэйшага,  так  і   малодшага  пакаленняў,  стала   вызначальнай  для  сучаснай   беларускай  літаратуры.

Вячаслаў   Адамчык  з’яўляецца  адным  з   вядучых  беларускіх  пісьменнікаў,   аўтарам  шырока  вядомай  тэтралогіі   “Чужая  бацькаўшчына”  (1978),  “Год   нулявы”  (1983),  “І  скажа  той   хто  народзіцца”  (1987),  “Голас   крыві  брата  твайго”  (1990).  У   цэнтры  ўвагі  пісьменніка — заходнебеларуская  вёска  Верасава.   Аўтар  прасочвае  жыццё  герояў  на   працягу  даволі  вялікага  перыяду.   Тут  і  часы  даваеннай  польскай   дзяржавы,  і  першыя  гады  савецкай   улады,  і  перыяд  фашысцкай   акупацыі.У   рамане  “Чужая  бацькаўшчына”  Адамчык  выкрывае  меркантыльнасць,   уласніцтва,  прагу  нажывы,   бездухоўнасць.  Твор  прысвечаны   паказу  жыцця  былой  Заходняй   Беларусі  напярэдадні  яе  вызвалення.   У  центры  яго — сям’я  Уласа   Корсака.  Жыццё  самога  Уласа,   здаецца,  не  заслугоўвае  папрокаў :   не  краў,  не  падманваў,  не   рабіў  зла  людзям,  не  быў   гультаём  і  абібокам.  Але  ж   жыў  па  прынцыпу  “мая  хата  з   краю”.  Нікому  ён  асабліва  не   дапамог,  заўсёды  застаючыся  ў   цяні.  Пражыў  жыццё  Улас,  пры   гэтым  не  страуіўшы  сябе  як   чалавека.  Але  пакаранне  за  жыццё   ў  сваёй  нары,  толькі  дзеля   сябе  не  мінула  яго,  паламаўіы   лёс  дачкі  Алесі.  Жыла  яна   хціва,  зайздросна,  з  бабскімі   забабонамі  і  сваркамі.  Алеся страчвае  чалавечую  годнасць,   пераступае  праз  народную  мараль   і  этыку  і  аздольнай  на   злачынства,  здраду.  Яна  выходзіць   замуж  за  парабка  Імполя,  затым   атручвае  свякруху  і   нямую  залоўку,  перапісваючы  на   сваё  імя  зямлю.  Але  не   прыносіць  шчасця  чужая   бацькаўшчына  Алесі,  яна   ператвараецца  ў  рабыню  зямлі,   маёмасці  і  бытавых  абставін.   Няўтульна  становіцца  і  Імполю,   для  якога  шырокі  свет  закрыўся   вузкаэгаістычнымі,  дробнымі   інтарэсамі.У   другі  рамане Адамчыка  “Год   нулявы”  прасочваецца  далейшы  лёс   герояў.  Падзеі  адбываюцца  ў  1939   г.,  каді  Заходняя  Беларусь   воінаў  Чырвонай  Арміі.  З  тымі,   хто  выйшаў  насустрач  воінам,  быў   і  Імполь. Заключны   твор  тэтралогіі — раман  “Голас   крыві  брата  твайго” прысвечаны   падзеям  Вялікай  Айчыннай  вайны.   Героі  яго  (Алеся,  Імполь,  Міця   Корсак,  Хрысця)  прайшлі  праз   цяжкія  ваенныя  выпрабаванні.  Раман   заканчваецца  сцэна  гібелі  Міці   Корсака.  Алеся  і  Імполь  вязуць   нябозчыка  на  могілкі.  “Жыць   трэба,  жыць  !”,  -- усклікае  Алеся,   убачыўшы  бягучага  насустрач  ёй   шасцігадовага  сына.  Так, жыццё   нельга  спыніць,  перарваць.  Яно   прадаўжаецца  ў  нашых  дзецях  і   ўнуках.

46. Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца ХХ стагоддзя. Творчасць А.Разанава

Сучасная беларуская паэзія — свет шматаблічны і шматколерны. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў, назіраецца асабліва актыўнае абнаўленне нашага паэтычнага мастацтва: як на шляху светапоглядным, так і ў плане жанрава-стылёвых пошукаў. У паэзіі ўсталёўвалася новае, крытычнае і праўдзівае ў сваёй аснове, успрыманне рэчаіснасці, набылі пераасэнсаванне ці вострае гучанне многія тэмы. Пашырылася кола мастацкіх кірункаў, жанравых форм, актыўна ішлі эксперыменты, звязаныя з наватарствам ў версіфікацыі (складанні вершаў), архітэктоніцы (пабудове твора), моўна-стылёвай арганізацыі верша. Паэзія ў значнай ступені стала выкарыстоўваць сістэму сродкаў і прыёмаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму, і як вынік гэтага — створаныя неардынарныя мастацкія тэксты.

Асаблівая роля ў развіцці філасофскай паэзіі належыць Алесю Разанаву. Паэт пашырыў яе жанравыя межы: вершаказы, версэты, квантэмы, пункціры, зномы. Кожная з жанравых форм нарадзілася ў выніку пошуку прыдатнай апраткі для думкі, з імкнення перадаць яе рухомасць, імпульсіўнасць, жывую складанасць, А. Разанаў прыкметна ўзняў інтэлектуальны і асацыятыўны ўзровень паэтычнага мыслення. У ягонай філасофіі прыродных вобразаў, з'яў і рэчаў (вершы "Атава", "Дуб", "Рунь", "Адліга", "Парог", "Камень", "Дрэвы" і інш.) удумліваму чытачу адкрыецца сэнсавая глыбіня, шматмернасць думкі, змест кнігі вечнасці. Пра што б ні пісаў Алесь Разанаў — пра траву ці сонца, завею ці лёд, камень ці дарогу, туман ці лес — ён найперш выяўляе філасофію чалавечага духу. Вершы Алеся Разанава, прысвечаныя жывой і нежывой прыродзе, перагукаюцца з вершамі пра рэчы вядомага аўстрыйскага паэта Райнера Марыя Рыльке, у якога прадметна-рэчыўная канкрэтыка стала аб'ектам мастацкага адлюстравання ў Зборніках "Кніга вобразаў", "Новыя вершы", "Новых вершаў другая частка" (вершы "Рымскія фантаны", "Ваза з ружамі" і інш.). Творы беларускага паэта няпростыя і нялёгкія для ўспрымання, бо ім уласціва складанасць думкі, зашыфраванасць вобраза, прытчавасць, нярэдка асацыяцыі паэта скіраваны ў глыб міфалогіі, сусветнай гісторыі і культуры. Ад гаворкі пра канкрэтнае ён уздымаецца да яркай філасофскай высновы, якая змяшчае ў сабе біблейскі матыў пра страшны суд.    Разанаўскі радок здольны ўлавіць рэха невытлумачальнага, невымоўнага. Паэт жадае далучыць нас не толькі да штодзённых праяў, часовага, але і да векавой мудрасці, гісторыі, да разумення складанасці свету, адчування сябе жывой часцінкай космасу.

 Адметнасць, выключная глыбіня і непаўторнасць паэтычнага таленту Алеся Разанава прызнаны не толькі ў Беларусі. Без гэтага імені сёння нельга ўявіць сабе еўрапейскую паэзію ўвогуле: яго творы выдаюцца і атрымалі прызнанне ў Расіі, Германіі, Літве, Латвіі, Балгарыі і ўсіх славянскіх краінах. Нездарма нямецкі даследчык Хорст Ролінг сказаў, што з Алесем Разанавым беларуская літаратура дасягае еўрапейскага маштабу. Калі можна пра асобу сказаць: "чалавек сусвету", то Алесь Разанаў – паэт сусвету, і не па фармальных прыкметах папулярнасці, а па сучаснасці і глабальным маштабе мыслення, па незвычайнай для любога іншага мастака культурнай і, у прыватнасці, філалагічнай эрудыцыі, па здольнасці адшукваць і пераствараць глыбінны сэнс слова ў агульначалавечым філасофскім і культуралагічным кантэксце. З самага пачатку творчай дзейнасці імя Алеся Разанава было сінонімам наватарства, адметнасці і абсалютнай унікальнасці паэтычнага голасу. І ў спробе спасцігнуць яго непаўторнасць трэба ставіць адметную задачу: калі ў гаворцы пра паэтаў мы імкнуліся вызначыць, чым творчасць аднаго аўтара адрозніваецца ад іншых, то ў дадзеным выпадку будзем імкнуцца зразумець і адчуць душою нязнанае, нязвыклае, таемнае, далучыцца да высокага палёту думкі і "ўпісаць" паэзію Алеся Разанава ў вядомую нам беларускую нацыянальную літаратурную традыцыю. 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]