- •1. Старажытная літаратура: Агульны характарыстыка і асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы".
- •2. Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Мастацкія асаблівасці жыццяў і казанняў (на прыкладзе "Жыція Ефрасінні Полацкай", твораў Кірылы Тураўскага)
- •3. Традыцыйнае летапісанне Старажытнае Русі, адрозненне беларускіх летапісаў. Лакальнае летапісанне (на прыкладзе "Баркулабаўскага летапіса").
- •4. Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гуманізм і патрыятызм яго прадмоў.
- •5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.
- •6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.
- •8. Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.
- •9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага.
- •10. Беларуская народная песенная і вершаваная паэзія хvііі ст. Вершаваныя ананімныя гутаркі хіх ст.
- •11. Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры Беларусі хіх ст. Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў яго паэме “Гражына”.
- •12. Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
- •13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.
- •14. Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы яго паэтычных зборнікаў. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.
- •16. Творчасць Максіма Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі “Вянок”, спецыфіка яе паэтыкі.
- •17. Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Праблематыка п’есы “Раскіданае гняздо”, паэм “Адвечная песня”, “Сон на кургане” (на выбар), вершаў з кнігі “Спадчына” (на выбар).
- •18. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.
- •20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады хх ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (у.Дубоўка, у.Жылка, а.Мрый і інш.).
- •21. Гуманістычная скіраванасць прозы Міхася Зарэцкага.
- •22. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме “Новая зямля” альбо праблема мастацтва і народа ў паэме “Сымон-музыка” (на выбар).
- •23. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.
- •24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.
- •25. Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры 1-й пал. Хх ст. Гратэскава-камічны свет рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”. Лёс аўтара і твора.
- •26. Час, канфлікты, характары ў п’есах Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”).
- •27. Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).
- •29. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.
- •30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.
- •31. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).
- •32. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.
- •33. Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў – на выбар).
- •34. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.
- •35. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (1-2 творы на выбар).
- •36. Творчая асоба Ніла Гілевіча. Нацыянальная і фальклорная традыцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі яго паэзіі.
- •37. Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна. Паэтычнае наватарства Алеся Разанава.
- •38. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці а.Вярцінскага, я.Сіпакова, г.Бураўкіна, в.Зуёнка і інш. – на выбар.
- •39. Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах а.Жука, а.Кудраўца, в.Казько і інш. (на выбар).
- •41. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў м.Матукоўскага, а.Петрашкевіча, а.Дударава і інш., на выбар).
- •42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы с.Алексіевіч, в.Быкава, і.Пташнікава, а.Федарэнкі, с.Законнікава – на выбар).
- •43. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах к. Тарасава, у.Арлова, л.Дайнекі, в.Іпатавай (аўтар і твор на выбар).
- •45. Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць в.Адамчыка
- •47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”: мэты і здабыткі (на прыкладзе твораў а.Сыса, а.Глобуса, а.Мінкіна і інш., 1-2 аўтары на выбар).
- •48. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).
- •49. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць в.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).
- •50.Літаратура постмадэрнізму на Беларусі і яе асаблівасці (творы ю.Станкевіча, а. Наварыча, с. Балахонава, а. Бахарэвіча – на выбар).
9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага.
Пасля бурнага Рэнесансу ў мастацтве пачынаецца новая эпоха – эпоха барока. З партугальскай мовы “барока” перакладаецца як “жамчужына няправільнай формы”. Гэта жамчужына адпавядала жыццю, такому ж няправільнаму, несправядліваму. Чалавек у барока думае аб сваім лёсе, спрачаецца з розумам, асэнсоўвае жыццё. Гэта быў зусім новы стыль: пышнасць і складанасць форм, пампезнасць, дынамізм, вычурнасць, яркія колеры, эфект светлацені, вытанчанасць ліній. У развіцці барока вылучаецца некалькі стадый: маньерызм, ранняе барока, сталае барока, ракако.
Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока. Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай. Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на "паграніччы" праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.
На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў 2-й палове XVII — пачатку XIX ст. і былі цесна звязаны як з усходнеславянскім, так і з заходнееўрапейскім Асветніцтвам. Яны знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве, вызначаліся паказам бытавых і этнічных умоў жыцця класаў і сацыяльных груп, праблем аўтаномнасці і адносін да Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, успрыняцця духоўнай спадчыны мінулага, суіснавання розных пластоў у нацыянальнай культуры. Ідэйныя вытокі Асветніцтва на Беларусі ідуць ад творчасці і дзейнасці прагрэсіўных мысліцеляў канца XVII — пачатку XVIII ст. К. Лышчынскага, С. Полацкага, У сувязі з тым, што Беларусь у канцы XVIII ст. трапіла ў абшары Расійскай імперыі, у Расіі павысілася цікавасць да жыцця, беларускай мовы і культуры (Г. Дзяржавін, М. Кайдаловіч, I. Ляпёхін, В. Севяргін і інш.). Пеўную ролю для распаўсюджвання ідэй асветніцтва на Беларусі адыграла Адукацыйная камісія. Ідэйна яе натхнялі польскія асветнікі Сташыц, Я. Снядэцкі, выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Ж. Жылібер, М. Пачобут-Адляніцкі, А. Снядэцкі, I. Страйноўскі і інш. У канцы XVIII і пачатку XIX ст. узмацнілася супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі асветніцтва. Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў.
І класіцызм, і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва.
Літаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветніка і філосафа Сімяона Полацкага даволі разнастайная і непаўторная. Ён складаў оды, элегіі, гімны, казанні, панегірыкі, загадкі, эпітафіі, плачы, удзельнічаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расійскай Бібліі і напісанні праекта першай у Расіі найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацінская акадэмія. У царскіх харомах Сімяон Полацкі адкрыў незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню, першай кнігай якой стаў "Буквар языка славенскага, сіречь начало ўченія детем хотяшім учіттіся чтенію пісаній". Наш зямляк стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары Аляксея Міхайлавіча. Адзін з самых адукаваных людзей свайго часу, Сімяон Полацкі лічыў абавязкам несці людзям веды ў літаратурных творах. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлігійным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлі, яе гарадам (Полацку і Віцебску) і святыням. Творчасць Сімяона Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокім ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-філасофскія і гістарычныя пытанні, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая іерархія, выказваюцца адносіны да "праведных" і "няправедных" войнаў, да творчай дзейнасці асобных мастакоў, прапагандуецца ідэя пашырэння асветы, культуры і навукі.У Маскве Сімяон Полацкі зрабіў вершаваны пераклад "Псалтыра". Ён прызначаўся для сямейнага чытання і быў упрыгожаны гравюрамі, што, безумоўна, спрыяла яго шырокаму распаўсюджанню. Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай паэзіі і драматургіі, развіцці іх жанраў і пашырэнні тэматычнай разнастайнасці.