Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Dapamozhnik po bel

.pdf
Скачиваний:
312
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

радзiмай першага ў славянcкiх краінах свецкага тэатра. Стварэнне яго звязана з імем aдной з нясвiжcкix гаспадыняў – Фрaнцiшкi Уршулі Радзiвiл, жонкi Мixаіла Радзiвiлa.

Муж i жонка Радзiвiлы былі вядомымi мецэнатамi. Яны стварылi музычную, вакальную школы i аркестр народных iнструментаў. Радзiвiлы збiрaлi творы мастацтва: у ix замкавай калекцыі нaлічвалася каля тысячы жывапісных палотнаў. (Павод-

ле К.Шышыгінай-Патоцкай)

Тэкст 13

«АЛЬ-КІТАБ» ПА-БЕЛАРУСКУ

Некаторыя беларусы маюць прозвiшчы, якiя ўтварылiся ад цюркскiх, у асноўным ад тaтapскix каранёў: Кураш, Камай, Булгак, Бузук, Кучук, Калдай, Кабак, Канчак, Букаты, Kaлган, Курбека, Кардаш, Саптан, Шабаш i шматлiкiя вытворныя ад ix.

У сваю чаргу татары, якiя ўжо больш за семсот гадоў жывуць сярод беларусаў, успрынялi беларускiя прозвiшчы. Татары, што жывуць у нашай рэспублiцы (ix называюць беларускiя татары), карыстаюцца ў зносiнах памiж сабою беларускаю моваю, шануюць яе, але зрэдку маюць свае iмёны, яшчэ меней выкарыстоўваюць цюркскiя прозвiшчы, аформленыя на ўзор тыпова беларускiх: Канапацкi, Якубоўскi, Александровiч, Tyган-Бараноўci, Улaнoўcкi, Лазарэвiч, Сагановiч i iнш.

Буйное непрымусовае перасяленне татараў на беларускiя землі адбылося пасля разгрому Залатой Арды ў 1395 г. Тады на Беларусь прыйшоў з рэшткамi свайго войска сам залатаардынскi хан Тахтамыш. Ён доўга жыў у Лiдскiм замку. Aпoшнi хан Залатой Арды Ахмед, як сведчаць гiстарычныя дакументы, таксама жыў каля Шчучына на Гродзеншчыне (дарэчы, у гэтых мясцiнах i цяпер найбольш кампактна жывуць татары).

Крымскія татары не аднойчы, асабліва ў ХV–XVII ст., нападалі на старажытныя беларускія землi. Нават цяжка падлiчыць, колькi перамог i паражэнняў у гэтых набегах-войнах мелi нашы пpодкi i татары. Пра адну жорсткую бiтву лiцвiнaў (беларусаў) з тaтapaмi ў 1507 г. апавядае тaкi летапiс, як «Хроніка Быхаўца». Войска князя Мiхала Глiнскага разбiла тады дзесяцiтысячную арду прышэльцаў. Было ўзята ў палон вялiкае мноства татараў, якiя нiколi ўжо не вярнулiся ў Крым, а сталi выконваць разнастайныя работы ў дварах i маёнтках воінаў князя Глiнскага, а з цягам часу

156

саванняў і іх частак (параўн.: жорны, рагач, сахор, стаўлец, шаршатка і інш.);

б) назвы розных пабудоў і іх частак (параўн.: вазоўня, дубэль-

ты, камяніца, кляштар, лецішча і інш.);

в) назвы хатняга начыння і яго частак (параўн.: блінцоўка,

конаўка, кубель, мядніца, цёрла і інш.);

г) назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе (параўн.: вант-

рабянка, верашчака, грачанік, зацірка, панцак, смажэнік, шаткаванка і інш.);

д) назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку і інш. (параўн.: ба-

ваўнянка, вышыванка, брыль, гумовікі, насоўка, трапкач і інш.);

е) назвы ўчасткаў прасторы, асвоеных чалавекам (параўн.:

брукаванка, дзядзінец, падворак, пакоша, поплаў, цвінтар і інш.);

ё) найменні прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь (параўн.:

алейня, гарбарня, цагельня, цукроўня, цыркулярка і інш.); 2) найменні духоўнага жыцця, унутранай культуры беларусаў:

а) абазначэнні разнастайных адрэзкаў часу, на якія прыпадаюць працоўныя, святочныя і іншыя падзеі (параўн.: дзяды, закоскі,

прысвятак, шчадрэц, фэст і інш.);

б) назвы розных прафесій, роду заняткаў, працоўных дзеян-

няў і г.д. (параўн.: кавальства, каморніцтва, сенаванне, талака, шарварка і інш.);

в) найменні рэлігійных і сацыяльных паняццяў (параўн.: ду-

хоўніцтва, панскасць, староства і інш.);

г) найменні разумовых паняццяў і дзеянняў (параўн.: клёк,

цымус, чытанка і інш.); 3) найменні прыродных з’яў і рэалій, жывёл, птушак (няма

адналексемных адпаведнікаў у рускай мове): азярышча – место,

где когда-то было озеро; бусліха – самка аиста; жыгучка – жгучая крапива і інш., назвы людзей (параўн.: бяседнік – участник застолья, званый гость; бывалец – бывалый человек; заможнік – зажиточный, состоятельный человек і інш.).

Безэквівалентная лексіка ўключае словы розных часцін мовы: назоўнікі (параўн.: аброк – корм для лошадей і інш.), дзеясловы

(параўн.: адхукаць – отогреть дыханием і інш.), прыметнікі (па-

раўн.: гартоўны – крепкой закалки і інш.), прыслоўі (параўн.:

апоўдні – в середине дня і інш.), лічэбнікі (параўн.: паўчварта – три с половиной).

Безэквівалентныя словы ўяўляюць цяжкасць для іх разумення і ўжывання найперш для носьбітаў іншаземных моў. Разам з

81

тым праблема ўжывання безэквівалентнай лексікі існуе не толькі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

,

 

для небеларусаў, але і для многіх карэнных жыхароў нашай краі-

 

 

 

лексіка

неславянскіхЗ

 

моў дойлід:літоўская– , пуня ;свіран :татарская–аер, арда

гарбуз,барсук, кандалы ;буран арыфметыка:грэчаская–

космас,бібліятэка, ;Аляксандр атэстат:лацінская– ,гумар,аўтарводар; абзац:нямецкая– , архіў цэгла,ланцуг,друк ;

французская–: батон ,кафэ,метробасейн; :англійская–лідэрбайкот, баксёр,докер

 

 

 

 

 

 

,

 

 

,

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

,

 

 

 

 

ны, якія выракліся роднай мовы і лічаць яе ўжыванне малапрэс-

 

 

 

 

 

 

,

,

,

 

 

 

 

,

 

 

тыжным [25, с.402-407].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Запазычаная

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

8.4. Лексіка паводле паходжання

 

 

 

Індаеўрапейская АгульнаУсходнеУласнаСа славянскіх

 

брат, маці,вуха, славянская славянская беларуская моў

 

нага, нос, язык, баба, барада, бацька, бусел, вясковец, польская: па-

 

вада,сонца, дзень, нядзеля, дзядуля, алешнік,волат, лац, слодыч, вечар, зіма, два, чацвер, месяц, сарочка, дранікі, надвор’е, маёнтак, востры, новы, бура, мыць, ветлівы, сейбіт,вушак, тлусты, стары, везці, ісці, слухаць, гуляць, жаданы, апошні, пагарда, драмаць і інш. бегчы, калыхаць, гаротны, братэрскі; здаровы, я, балаваць, гаманіць і інш. – руская:

 

мы, хто, адзінаццаць, зводка, подзвіг, адзін, сорак, саюз, савет; трыста, трыццаць – украінская:

 

там, ужо, і інш. варэнікі, за, пад і інш. хлебароб

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лексіка паводле паходжання

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спрадвечна беларуская лексіка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

82

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Па зразумелых прычынах сярод назваў – этнонiмаў – аднымi з самых распаўсюджаных у нас павiнны быць такiя, якiя ўтвораны з асновы Лiтва. Пералiчым такiя: Лiтва, Лiцвiнка, Лiтвiца, Лiцвяны, Лiтоўка, Лiтоўск, Лiтоўшчына, Лiтоўцы. Справа ў тым, што ў многix кутках самога нашага краю людзi доўгi час называлi сваю радзiму Лiтвой, а caмix сябе лiтвiнамi, як этнанiмiчны напамiнак, што яны некалi жылi ў складзе Вялiкага княства Лiтоўскага. Асаблiва часта карысталiся гэтай назвай iнтэлiгентныя людзi, якiя добра ведалi сваю гiсторыю.

(Г.Сагановiч)

Тэкст 12

Нясвiж славуты тым, што гэта горад-помнік. Уявіце сабе цянiстыя вуліцы, на якix не рэдкасць барочныя дамы ХVII–ХVIII стагоддзяў, будынак друкарні, у якой славуты беларускі асветнік Сымон Будны выдаў у 1562 годзе свой «Катэxiзiс», плошчу, на якой cтaiць вeлiчная ратуша. Горад быў рэзiдэнцыяй акаталічанага старaжытнага беларуска-літоўскага роду князёў Радзiвiлaў. Шмат тут было пабудавана, выдадзена кнiг, нaпiсана карцiн, сабрана археалагiчных i гicтарычных матэрыялаў.

У 1522 годзе адпаведна з кapaлеўскім прывілеем у Нясвiжы заснавaлі першы ў нашай кpaiнe архіў, дзе захоўваліся дзяржаўныя акты. У 1562–1571 гадах працавала Нясвіжская друкарня, дзе выдавaлi кнiгi Сымон Будны i Вaciль Цяпiнскi. У XVIII ст. aдной з багацейшых бiблiятэк лічылася нясвiжcкая.

Горад быў добра ўмацаваны, aле гэта не ўратавaлa яго ў часы ваенных нягодаў. У вайну Pacii з Рэччу Паспалітай горад амаль цалкам спaлiлi.

Адзiн з найцікавейшых арxiтэктурных помнiкаў – Нясвiжcкi замак, якi цудам захаваўся да нашых дзён, быў заснаваны ў 1583 годзе. Ён знакамiты мacтaцкімi зборамi, ля вытокаў якіх стаяў Мiкалай Радзiвiл. Аб незлiчоных багаццях нясвiжcкix Радзiвiлаў шмат напісана. Напрыклaд, рaciйcкi пасол князь М.Рaпiн, наведаўшы замак, паведaміў, што «золата там на сотні пудоў. У 18 залах aдныx толькi ўпрыгожaнняў сабрaлася на 5 альбо 10 мiльёнаў дукатаў. Кaштоўныя калекцыi зброi, кapцiн, кнiг, брыльянтаў, калекцыя «12 апоcтaлaў» з золата i ўсыпаная каштоўнымі камянямі». Нясвiжская бібліятэка Радзiвiлaў нaлiчвaлa 20 тысяч тамоў. Пазней Нясвiжскi замак быў разрабаваны, а бiблiятэку Кацярына ІІ перадaлa бiблiятэцы імперскай Акадэмii навук. Нясвiж стаў

155

Маскве, складанасцямi вiленскага перыяду жыцця нашага першадрукара i асветніка, то ўзнiкае пытанне: як усё гэта можна было вытрываць?

Такім чынам, паўстае не толькi трагедыя асобы, але i трагедыя нацыi, якая так i не ведае, дзе, як i калi адышоў у вечнасць, у неўмiручасць Францiшак Скарына, гiстарычная постаць якога не мае сабе роўных.

Вось чаму для кожнага свядомага беларуса «старыя камянi Еўропы» – Полацка i Вiльнi, Кракава i Падуi, Прагi i Капенгагена, Кёнiгсберга i Вiтэнберга (там ён, вiдаць, сустракаўся з Mapцiнам Лютэрам) – святыня ў поўным сэнсе гэтага слова, iм хоць раз у жыццi трэба абавязкова пакланiцца. Так, для нас з’яўляецца святой зямля братняй Чэхii, дзе спачывае прах Францiшка Скарыны. Для нас з’яўляецца святым i ўсё тое, што звязана ў Падуi з iмем беларускага першадрукара i aсветніка. Вось чаму з такім хваляваннем i радасцю мы сёння знаходзiмся тут, у сусветна вядомым Падуанскiм унівepсiтэце, дзе некалi ступала нага Скарыны, моцна гучаў яго малады голас, адбылася ўрачыстасць атрымання ганаровага звання доктара медыцыны.

Давайце паслухаем, што кажа пра гэта летапiсец: «Ён праявiў сябе настолькi слаўна i дастойна ў час гэтага свайго строгага экзамену, калi выкладаў адказы на пытаннi, што атрымаў аднадушнае ўхваленне ўcix прысутных вучоных без выключэння. І было прызнана, што ён мае глыбокiя веды ў галiне медыцыны».

выступлення П.Краўчанкi на адкрыццi мемарыяльнай дошкi ў гонар Ф.Скарыны ў Падуанскім унiверсiтэце 20 кастрычнiка 1992 г.)

Тэкст 11

Беларусы, як народнасць, сфармiравалiся на той тэрыторыi, дзе яны жывуць i сёння. Шматвяковы працэс складання беларускай народнасцi праходзiў ва ўмовах самых цесных кантактаў з iншымi плямёнамi, асаблiва балцкага паходжання, якiя таксама жылi на гэтай тэрыторыi. Не спынiлicя мiжэтнiчныя кантакты нашых продкаў з iншымi народамi i пасля таго, як была сфармipaвана беларуская народнасць. Вядомы выпадкi перасялення на яе землi людзей з суседнiх Рускай дзяржавы, Украіны, Польшчы, сучаснай тэрыторыi Лiтвы i Латвii, добраахвотнага запрашэння на вайсковую службу цi захопу ў палон татараў. І трэба сказаць, што ўсе гэтыя дэмаграфiчныя працэсы, якiя мелi месца ў далёкiм мiнулым, добра адбiлiся ў беларускай тапанiмii.

154

Значная частка запазычаных слоў паступова асвоілася беларусамі, увайшла ў склад агульнаўжывальнай лексікі і перастала ўспрымацца як лексіка іншамоўная (агурок – з грэч., базар – з цюрк., бульба – з лац.). Аднак шматлікія словы іншамоўнага паходжання ў беларускай мове захавалі пэўныя фанетыка-марфалагічныя асаблівасці, па якіх можна вызначыць запазычанае слова і нават меркаваць, з якой менавіта мовы яно прыйшло.

Асноўныя прыкметы запазычаных слоў: наяўнасць у слове літары ф (фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф’я); пачатковыя э, о і непрыставачнае а (эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей); спалучэнні ге, ке, хе ў корані (агент, кельма, схема, Яўген); спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані (бюро, рэвю, кювет, капюшон,

камюніке); спалучэнні дзвюх галосных у корані (аул, ідэал, дуэт, гуаш); цвёрдасць зычных д,т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты (дэ-

тэктыў, дывідэнд, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, тыгр); прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- (амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр); суфіксы ізм/-

ызм, –іст/-ыст, –ір/-ыр (арганізм, сацыяліст, манціраваць) і інш.

Лексіка паводле сферы

ўжывання

8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання

Агульнаўжы-

 

Словы абмежаванага

вальныя словы

 

 

ўжывання

 

 

 

 

 

 

 

 

Спецыяльная

 

Дыялектная

 

Жаргонная

лексіка

 

лексіка

 

лексіка

Тэрміны Прафесіяналізмы

83

Да спецыяльных слоў адносяць навуковыя тэрміны і прафесіяналізмы. Навуковыя тэрміны з’яўляюцца назвамі спецыяльных паняццяў пэўнай сферы навукі, мастацтва, вытворчасці. Сярод іх вылучаюцца тэрміны вузкаспецыяльныя (гравіметрыя, дыхатамія,

ідэаграфія, літаграфія, прэзумпцыя, фітацэноз) і агульназразумелыя (атмасфера, кісларод, дыягназ, імпульс, сертыфікат, сюжэт,

гладыёлус). Да тэрмінаў блізкія прафесіяналізмы – словы, якія выкарыстоўваюць людзі пэўных прафесій (цукроза – ‘вуглявод’у цукраносных раслінах, цэйтнот – ‘недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках’, шпандыр – ‘шавецкі рэмень’). Сярод прафесіяналізмаў ёсць шэраг слоў, што ўдакладняюць, дэталізуюць назвы прадметаў, якія ў агульнаўжывальнай мове маюць больш агульныя назвы, таму прафесіяналізмы, у адрозненне ад тэрмінаў, могуць мець сінонімы (рубанак, шархебель, фуганак,

адборнік).

Дыялектныя словы адрозніваюцца ад агульнаўжывальных лексічнымі, фанетычнымі або граматычнымі асаблівасцямі (запан – ‘фартух’, чыравікі – ‘чаравікі’, цяртуха – ‘тоўчаная бульба’, абножыцца – ‘натаміць ногі’, надпісык – ‘адрас на пісьме’, тутацька – ‘тут’ і інш). Дыялектныя словы ў мове насельніцтва пэўнай мясцовасці выконваюць намінатыўную функцыю, а ў мове мастацкіх твораў ужываюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў.

Жаргонныя словы ўжываюцца ў гутарковай мове людзей, аб’яднаных сумесным заняткам, агульнымі інтарэсамі; ёсць жаргон паляўнічых, жаргон студэнтаў, спартсменаў і інш. Жаргонная лексіка – гэта пераасэнсаваныя, метафарызаваныя, часам фанетычна скажоныя словы літаратурнай мовы (аўтамат – ‘залік за працу на практычных занятках’, тачка – ‘аўтамашына’, хвост – ‘акадэмічная запазычанасць’, клёва – ‘вельмі добра’). Жаргонныя словы

івыразы заўсёды экспрэсіўныя, маюць адценне грубасці; у мастацкіх

іпубліцыстычных творах яны ўжываюцца як стылістычны сродак для рэалістычнай абмалёўкі людзей пэўных сацыяльных і ўзрос-

84

Тэкст 9

СКАРБЫ ПРОДКАЎ

Калі стаіш каля сцен гродзенскай Каложы, полацкай Сафіі, глядзіш на слуцкі пояс або гравюры Вашчанкі, гартаеш скарынінскія першадрукі або зборнікі Багушэвіча, учытваешся ў паэзію Купалы або Багдановіча, заўсёды, апрача здзіўлення іх прыгажосцю і значнасцю, цябе ахоплівае неадольная цікавасць: а якімі яны былі, гэтыя людзі, чыімі рукамі ствараліся гэтыя скарбы, пісалася разумнае, добрае, вечнае? Вось здорава было б сесці ў машыну часу і апынуцца ў тым стагоддзі, у якім нам пажадаецца. Стаць, напрыклад, відавочцамі, як друкуе свайго «Апостала» Скарына або піша «Мужыцкую праўду» Каліноўскі. Колькі загадак разгадалася б тады само сабой! Мы ведалі б, напрыклад, куды падзеліся куфар з рукапісамі Дуніна-Марцінкевіча і шкатулка з паперамі Багушэвіча. Беларуская літаратура папоўнілася б мноствам невядомых сёння фактаў.

На жаль, многае з гэтага так і застанецца неразгаданай таямніцай. Перанесціся ў мінулае, як і ў будучае, нельга. І ўсё ж машына часу існуе! Нашы продкі не знікалі бясследна. Перадаючы эстафету наступным пакаленням, у тым ліку і нам, яны пакідалі скарбы, створаныя іх працавітымі рукамі. Менш за ўсё – у золаце і срэбры, больш – у камені і мармуры, на тканіне і дрэве. І пераважна – на паперы. Помнікі дойлідства і жывапісу, рукапісы і старадаўнія кнігі, народныя песні і казкі – вось тая машына часу, якая дазваляе нам адправіцца ў мінулае, каб ведаць, як жылі і што ду-

малі нашы продкі. (Паводле А.Мальдзіса)

Тэкст 10

Белае i чорнае... Подзвiг, трыумф i трагедыя. Не многа знойдзецца людзей, якiм быў наканаваны такі нялітасцівы і жорсткі лёс. Нястачы, беднасць, вечныя вандроўкі па ўсёй Еўропе, смерць бацькоў, арышт брата ў Познанi, заўчасная смерць жонкi Маргарыты, трагiчная смерць малодшага i горача любiмага сыночка Францiшка, якi загiнуў, як сведчаць архiўныя дакументы, 2 чэрвеня 1541 г. у час пажару ў Празе, – цi не замнога гэта для аднаго чалавека? А калi дадаць да гэтага шмат складанасцей, звязаных з лёсам яго кніг, з ix знiшчэннем цемрашальным духавенствам у

153

сусветна вядомага збручскага ідала: каля вёскі Ульянавічы Сенненскага раёна, вёскі Слабада Чэрвенскага раёна («Цар Давід»).

Вывучэнне язычніцкіх ідалаў дае магчымасць не толькі пазнаць вераванні нашых продкаў, але і ўявіць узровень развіцця мастацтва ў тыя далёкія часы. (Л.Дучыц)

Тэкст 8

УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ

Найбольшай магутнасці Полацкае княства, у якое ўваходзіла значная частка цяперашняй Беларусі, дасягнула ў часы княжання Усяслава, якога называюць яшчэ Чарадзеем (1044 – 1101 гг.). Пры ім у Полацку быў пабудаваны трэці пасля Кіева і Ноўгарада Сафійскі сабор. У той жа час, як можна меркаваць, Усяслаў паважліва ставіўся да язычніцкіх звычаяў, якіх прытрымлівалася значная частка жыхароў ягонай дзяржавы. У летапісе ёсць паданне, што і ён сам нарадзіўся «от волхвования», г.зн. ад чарадзейства. Сярод сваіх сучаснікаў Усяслаў вылучаўся мудрым дзяржаўным розумам, ваеннымі здольнасцямі і вялікай энергіяй. Нават амаль праз сто гадоў пасля яго смерці ў «Слове пра паход Ігаравы» згадвалася, што «Усяслаў-князь людзям суд судзіў, князям гарады парадкаваў, а сам поначы воўкам бегаў ад Кіева да Цьмутаракані, перасякаючы дарогу вялікаму Хорсу. У Полацку звоняць ютрань у святой Сафіі, а ён у Кіеве звон чуе...». Ён рабіў настолькі імклівыя і нечаканыя для праціўнікаў паходы, што многія пачалі лічыць, быццам князь умее ператварацца ў ваўкалака і за ноч пераадольваць велізарныя адлегласці.

Як дальнабачны палітык, Усяслаў прадбачыў намеры кіеўскіх князёў завалодаць Полацкай зямлёй і не раз наносіў удар першым. Вядомыя яго паходы на Смаленск, Пскоў і Ноўгарад. Сучасныя савецкія гісторыкі прыйшлі да высновы, што паходы на гэтыя гарады мелі мэтай адрадзіць адзінства ўсіх зямель былога саюза крывічоў, паколькі Пскоў і Смаленск раней былі буйнымі цэнтрамі гэтага аб’яднання, а ў заснаванні Ноўгарада прымалі ўдзел крывічы. Сярод простага люду ўсіх усходнеславянскіх зямель Усяслаў Чарадзей быў вельмі папулярны. Калі, падманам захоплены ў палон, ён сядзеў у зняволенні ў Кіеве, там адбылося паўстанне. Народ прагнаў ранейшага князя Ізяслава, які не змог даць адпор нашэсцю качавых плямён полаўцаў. Але князя цягнула на радзіму, праз восем месяцаў ён пакінуў кіеўскі пасад і вярнуўся ў Полацк. (Э.Зайкоўскі)

152

тавых груп.

Лексіка паводле ступені ўжывання

8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання

Актыўная лексіка

 

Пасіўная лексіка

 

 

 

Неалагізмы

Устарэлыя словы

Архаізмы

 

Гістарызмы

 

 

 

На кожным этапе развіцця мовы суіснуе лексіка актыўная (словы, якія ведаюць і актыўна ўжываюць усе носьбіты мовы) і пасіўная (словы, зразумелыя для большасці носьбітаў мовы, але яны ўжываюцца рэдка і захоўваюць адценне ўстарэласці або навізны).

Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага выкарыстання. Сярод іх вылучаюцца гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – гэта назвы пэўных прадметаў, з’яў мінулых эпох (кальчуга, лапці, ураднік, пан, калчан, бурмістр, гай-

дук); гістарызмы не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літаратуры пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей. Архаізмы гэта ўстарэлыя назвы сучасных прадметаў і з’яў, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены новымі словамі-сінонімамі (параўн.

раць і войска, чало і лоб, перст і палец).

Неалагізмы – гэта словы, якія называюць новыя паняцці з роз-

85

ных сфер дзейнасці чалавека і не ўвайшлі ў склад агульнай лексікі ў пэўны час свайго існавання. Кожная мова на працягу свайго развіцця няспынна папаўняецца неалагізмамі. Асабліва шмат новых слоў з’яўляецца ў сувязі са значнымі сацыяльна-палітычнымі зрухамі, зменамі ў вытворчасці, навуцы, мастацтве. Калі жыццёвая з’ява, якую абазначае неалагізм, страчвае актуальнасць, то і само слова паступова пачынае ўспрымацца як устарэлае (рабфак, кулак, серадняк, вылучэнец), а калі новае слова адпавядае законам мовы, а з’ява, якую гэта слова называе, жывая, то яно вельмі хутка перастае ўспрымацца як неалагізм і пераходзіць у групу агульнаўжывальных слоў, што з цягам часу нават узаконьваецца слоўнікамі літаратурнай мовы (рэй-

тынг, дыскета, інтэрпол, інвестар, сайт, аэробус).

8.7. Беларуская лексікаграфія

 

Лексікаграфія (ад грэч. lexikos

= слоўнікавы і grapho = пішу) –

 

 

 

 

Слоўнікі

 

 

 

 

 

 

 

раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тэорыя і практыка ўкла-

дання слоўнікаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Энцыклапедычныя

 

 

 

Лінгвістычныя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

універсальныя

 

перакладныя

 

 

аднамоўныя

 

 

галіновыя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

біяграфічныя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

– тлумачальныя

– гістарычныя

– этымалагічныя двухмоўныя шматмоўныя – дыялектныя

– тэрміналагічныя

– частотныя

– арфаграфічныя

– марфемныя

– словаўтваральныя

– фразеалагічныя

– слоўнікі сінонімаў

– слоўнікі амонімаў

– слоўнікі антонімаў

– слоўнікі паронімаў

– слоўнікі мовы пісьменнікаў і інш.

загадваючы аб будучым замужжы. Верылі, што купальскі агонь валодаў незвычайнай сілай, таму часта на кастры спальвалі кашулькі хворых дзяцей, каб яны хутчэй выздаравелi. Старыя людзі, кiдаючы ў касцёр старыя непатрэбныя рэчы, прасiлi багатага ўраджаю лёну, жыта і г.д. Лічылася, што ў гэту ноч актывізаваліся розныя нячысцікі, ведзьмы. Каб засцерагчыся ад іх, у жыта кідалi галавешкi, на ганку хлявоў клалi крапiву, коней не вадзілі на начлег.

Усю ноч каля купальскага вогнiшча гучалi песнi, музыка, смех. Ранiцай ішлі сустракаць узыход сонца. Існаваў звычай качацца галяком у ранiшняй pаce, каб набрацца здароўя i прыгажосцi. Уздзеяннне фантастычнай казачнай ночы працягвалася... І тое, што ў звычайным паўсядзённым жыццi лiчылася грахом, тут традыцыйна ўспрымалася як абрадавае дзеянне, накіраванае на забеспячэнне здароўя, багатага ўраджаю на ніве, плоднасці статка.(Т.Кухаронак)

Тэкст 7

КАМЕННЫЯ БАБЫ НА БEЛАРУСІ

Каменныя скульптурныя выявы (ідалы, бабы, багі), вядомыя на Беларусі, датуюцца ў асноўным другой паловай І тысячагоддзя н.э. Яны адлюстроўвалі аблічча правадыроў або герояў цi абагульнялi рысы ўяўных багоў. Iдалы звычайна ставіліся на капiшчах – месцах для адпраўлення язычніцкіх культаў i ахвяраnpынашэнняў. Капiшчы, і адпаведна ідалы, былі племянныя, радавыя, сямейныя.

У часы прыняцця хрысціянства драўляных ідалаў спальвалі, а каменных разбівалі і скідвалі ў рэкі і азёры. Заступнікі язычнiцкай веры, каб выратаваць сваіх куміраў, часта закопвалi іх. У Беларусi вядома больш за 30 знаходак каменных «баб». На некаторых з іх былі высечаны крыжыкі, і яны аб’яўляліся хрысціянскімі святымі.

Шырокавядомы шклоўскi ідал (знойдзены ў 1963 годзе) захоўваецца ў Дзяржаўным музеi БССР. Падобны да шклоўскага ідал, які быў знойдзены пpы пракладцы новай вулiцы ў Cлоніме ў 1934 годзе.

Старажытныя стылізаваныя скульптуры знаходзілі каля Ваўкавыска, Лепеля, Рэчыцы, на Аршаншчыне і ў іншых месцах. На Браслаўшчыне на адным з астравоў Богінскага возера яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя стаяў каменны ідал «Стод». Вядомы ў Беларусі трохаблічныя і чатырохаблічныя ідалы ў выглядзе слупоў накшталт

86

151

дзень Уcix святых, задушны дзень, што было звязана з уплывам каталiцтва. Вясной i летам памiнкі адбываліся на могiлках. Кожная сям’я напярэдадні прыбiрала магiлы сваіх родных і блізкiх, высаджвала кветкі.

Восеньскiя i зiмовыя дзяды кожная сям’я адзначала ў сваёй хаце. Да ix рыхтавалiся як да вялікага свята: прыбiралi xaту, двор, гаспадарчыя пабудовы, гаспадыня гатавала разнастайныя стравы, у тым ліку i найбольш любімыя нябожчыкамі. Уся сям’я к вечару збiралася разам, усе апраналi святочнае адзенне, за сталом панавала ўрачыстая абстаноўка. Гаспадар і гаспадыня, памалiўшыся, запрашалi нябожчыкаў за стол, прычым не толькi свaix блiзкіх, але i тых, каму няма куды падацца ў гэты дзень: «Святыя дзяды! 3авём вас, хадзiце да нас. Ёсць тут усё, што бог даў, чым толькi хата багата. Просiм вас, ляціце да нас!» Гаспадар запальваў свечку. Вячэра пачыналася са спецыяльнай абрадавай стравы – кануна, куццi. Частку страў у асобным посудзе цi непасрэдна на стале пакiдалi для дзядоў. На ноч стол не прыбiралi, а толькi накрывалi чыстым абрусам. На Палессi частку памiнальных страў выкiдалі ў азёры, рэкi. Дзецi i падлеткі, якiя прысутнiчалi на памiнках, засвойвалi традыцыйныя звычаi i абрады свайго народа, адчувалi прыналежнасць да пэўнага роду, сям’і, грамады.

(Т.Кухаронак)

Тэкст 6

КУПАЛЛЕ

У ноч з 6 на 7 лiпеня (з 23 на 24 чэрвеня па ст. ст.) у Беларусі адзначалася адно з самых прыгажэйшых i паэтычных народных свят – Купалле. Усё навокал здавалася ў гэту ноч незвычайным і ўзвышаным, непаўторным. Фантастычнае купальскае вогнішча, казачная прыгажосцъ, пошукі папараць-кветкі, прысутнасць разнастайных духаў... Напярэдаднi Купалля хлопцы выбіралі лідэра са свайго асяроддзя, які кіраваў масавым шэсцем моладзі па вуліцах вёскi. Усе ўдзельнiкi ўпрыгожвалi сябе зелянiнай, дзяўчаты – вянкамi, падпярэзвалiся паясамi з палыну, запальвалi доўгiя шасты і з песнямі, крыкамі, галёканнем пaдыходзілi да кожнага дома, заnрашалi ўсіх на свята. Хлопцы і дзяўчаты гулялi ўсю ноч вакол купальскага вогнішча, вадзілі карагоды, скакалі праз касцёр, гатавалі сумесную вячэру, дзяўчаты плялі вянкi i пускалі ix на ваду,

150

1) Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуковыя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядомых дзеячаў навукі і культуры і інш.:

а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў. Самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18-ці тамах; б) галіновыя даюць апісанне якой-небудзь галіны ведаў: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (з 1993 г.), «Этнаграфія Беларусі» (1980, 1989 гг.), «Археалогія і нумізматыка Беларусі»

(1993 г.), «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (1994 г.) і інш.; в) біяграфічныя прысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзей-

насці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.), «Францыск Скарына і яго час» (1988 г.) і інш.

2) Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.) ці ўстойлівыя спалучэнні слоў:

гістарычныя сістэматызуюць і тлумачаць лексіку пісьмовых помнікаў мінулых эпох: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы».

Т. 1 – 18 (1982 – 1999 гг.);

тэрміналагічныя сістэматызуюць і тлумачаць тэрміны розных галін навукі і тэхнікі: Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (1990 г.); Сувораў Ю.М. «Тэрміны, імёны, даты: Школьны гістарычны слоўнік» (1971 г.) і інш;

тлумачальныя даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996 г.), «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М.Булыкі (1999 г.) у 2-х тамах;

слоўнікі мовы пісьменнікаў адлюстроўваюць словы, якія ўжываліся аўтарам у яго творах: Анічэнка У.В. «Слоўнік мовы Скарыны». Т. 1 – 3 (1977 – 1994 г.), «Слоўнік мовы Янкі Купалы» ў 8-мі тамах (з 1997 г.);

этымалагічныя раскрываюць паходжанне слоў і ўстойлівых спалучэнняў: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» Т. 1 – 8 (1978 – 1993г.); «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» I.Я.Лепешава (1993 г.);

87

арфаграфічныя даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў: «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М.П.Лобана, М.Р.Судніка (1990 г.); «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэд. М.Б.Бірылы (1987 г.);

фразеалагічныя даюць семантычнае і стылістычнае апісанне фразеалагізмаў: «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2-х тамах I.Я.Лепешава (1993 г.);

слоўнікі прыказак і прымавак даюць семантычную і стылістычную характарыстыку прыказак і прымавак: Шкраба I., Шкраба Р. «Крынічнае слова» (1987 г.); Лепешаў I.Я., Якалцэвіч М.А. «Слоўнік беларускіх прыказак» (1996 г., 2006 г.);

марфемныя слоўнікі ілюструюць падзел слоў на марфемы: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М.Бардовіча, Л.М.Ша-

куна (1989 г.);

словаўтваральныя слоўнікі дэманструюць утваральную структуру слова: А.М.Бардовіч, М.М.Крутылевіч, А.А.Лукашанец «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000 г.);

слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку: М.К.Клышка «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» (1993 г.);

слоўнік эпітэтаў сістэматызуе і апісвае вобразныя абазначэнні: Н.В.Гаўрош «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» (1998 г.); •«Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М.Грабчыкава (1994 г.) дае тлумачэнне прыкладна 3300 слоў, блізкіх па гучанні, але роз-

ных паводле значэння;

«Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Дз.Старычонка (1991 г.) вызначае тыпы амонімаў і аб’ядноўвае іх у аманімічныя пары і групы;

«Слоўнік антонімаў беларускай мовы: Канкрэтныя выпадкі ўжывання» У.М.Лазоўскага (1994 г.) тлумачыць антонімы і аб’ядноўвае іх у антанімічныя пары і групы.

8.8.Беларуская фразеалогія

Фразеалогія (ад грэч. phrasis = выраз, logos = вучэнне) – 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя моўныя звароты; 2) устойлівыя звароты у якой-небудзь мове, у мове пісьменніка, асобнага твора. Фразеалагізмы – устойлівыя спалучэнні (звароты) з непадзельным, цэласным значэннем, якія ў сказе выступаюць як эквіваленты асобных слоў і словазлучэнняў і з’яўляюцца адным членам

88

якiя сачылi за станам комінаў у дамах гараджан, брамах, кузнях i саладоўнях. Калi ўладальнiкi печаў не слухалiся «комінніка», ён паведамляў аб гэтым «стражнiку агня». Апошнi прымаў адпаведныя меры супраць парушальнiка. Справа канчалася галоўным чынам штрафам i тым, што вінаваты вымушаны быў падпарадкавацца. Акрамя таго, у час, спрыяльны для пажараў, па горадзе хадзiлi «клiкуны», якiя напамiналi гараджанам пра неабходнасць перасцерагацца ад пажару. Кожны гаспадар абавязаны быў трымаць у двары вялiкую бочку з вадою. Кожны дзесятак абавязваўся мець драбiну, зробленую такім чынам, што на кожнай перакладзiне мог стаяць чалавек. Драбiны захоўвалiся ля вуглавых дамоў i вешалiся на сцяну так, каб ix можна было хутка зняць. Кожныя два дзесяткi мелi бусак, якi захоўваў дзесятнiк. У выпадку пажару было забаронена з’яўляцца на пажар з пустымі рукамі. Прыбягалi з бусаком, сякерай альбо з вядром. Пажар тушыць абавязаны былi ўсе. Тых, хто ухiляўся ад барацьбы з агнём, маглi пагнаць на пажар сiлаю альбо бiзуном. Выключэннем былi пажары ў час аблогi, калi мужчыны, што знаходзiлiся на абарончым вале, не мелi права пакiдаць свае месцы. Гэта не датычылася толькi сотнi, на тэрыторыi якой узнiкаў пажар. У час аблогi пажар тушыць абавязаны былi жанчыны.

Калi пажар пачынаўся з-за недагляду ўладальнiкаў дамоў, яны каралiся штрафам у 10 коп грошаў альбо шасцiмесячным зняволеннем у астрозе. Наўмысных падпальшчыкаў, згодна артыкулаў магдэбургскага права, каралi жудаснай смерцю – палiлi ix жыў-

цом. (М.Ткачоў)

Тэкст 5

ДЗЯДЫ

Як мудра рабiлі нашы продкi, калі ў асвечаныя традыцыяй дні, якія насілі назву Дзяды, маглi спыніцца, задумацца, хто ты, для чаго жывеш, адчуць, што ты не чужы на гэтай зямлі, бо ў цябе ёсць родныя магілы, куды можна і трэба прыйсцi, у цябе ёсць дзеці, унукі, якія зробяць тое ж самае пасля тваёй смерці. Агульныя памiнкі ў Беларусі, пры вялiкай разнастайнасці мясцовых варыянтаў, праводзiлiся ў асноўным у кожную пару года: вясной – радаўнiца, «наўскi вялiкдэнь», летам – траецкія дзяды, восенню – змітраўскiя дзяды, асянiны, зiмой – маслянiчныя дзяды. У заходнiх раёнах Бeларусi памiнкi былi два разы на год: вясной i восенню – у

149

шы сінтэз мастацтваў. Без перабольшання – пералічыць усе ахвяры проста немагчыма. Тaмy намі прыведзены найбольш характэрныя, калі можна так выказацца, «жыцiя» помнiкаў сакральнага дойлiдства, «закатаваных» за апошнія два стагоддзі.

Час цi не поўнага знiшчэння помнiкаў палацава-сядзiбнай архiтэктуры i садова-паркавага мастацтва яшчэ больш лакалiзаваны i абмяжоўваецца амаль што толькі ХХ стагоддзем. <...> Асабліва цяжкiм для старажытных гарадоў стаў савецкі час. Для ix абярнулiся трагедыяй зaлiшне радыкальныя iдэi сацыяльнага пераўтварэння i ўрбанiстычнага прагрэсу. Па генеральных планах «сацыялiстычнай рэканструкцыi» гарадоў маляўнiчыя вузкiя вулачкi спрамлялiся i выроўнiвалiся. Шматпавярховая, зробленая «пад лiнейку» забудова нахабна ўрывалася ў гiстарычныя архiтэктурныя ансамблi, зневажаючы ix кампазіцыйныя дамiнанты, відавыя перспектывы i сiлуэт. Наўмыснае cцipaннe гiстарычнай памяцi відавочна ў знiшчэннi старажытнай тапанiмiкi гарадоў. Прагматызм i вульгарная iдэалагiзацыя прывялi нас да татальна абязлiчанага гарадскога асяроддзя.

Дзеля вяртання гiстарычнай праўды aўтapaмi зроблена спроба ўзнавiць, хаця б у зрокавых вобразах, толькі невялiкую частку страчанага, найбольш яскравыя вехі мiнyлага. 3 гэтай мэтай выкарыстана шмат apxiўных i лiтаратурных крынiц, навуковых прац папярэднiкаў, графiчных матэрыялаў рознага паходжання; старажытных карт, планаў i гравюр гарадоў, абмерных чарцяжоў архiтэктурных збудаванняў, выкананых рознымi ведамствамі i ўстановамi, малюнкаў, фотаздымкаў, паштовак з выявамi знiшчаных пазней помнiкаў. Для некаторых з ix па пiсьмовых iнвентарных апiсаннях розных часоў зроблены гiпатэтычныя графiчныя рэканструкцыi. (Т.Габрусь. З кнігі «Страчаная спадчына»)

Тэкст 4

У поўнай адпаведнасці з нормамі магдэбурскага права захоўвалася ў Слуцку супрацьпажарная бяспека. У сярэдневяковым горадзе добра ведалi, што такое спусташальны пажар. Maгістрат Слуцка ў XVII ст. прыняў i здзейснiў шэраг пастаноў, нaкipaвaных на ўзмацненне супрацьпажарнай бяспекi, асаблiва ва ўмовах ваеннага часу. У мaгicтраце мелiся выбарныя пасады двух цi трох «стражнiкаў ад агня», якiя мелi пад cвaiм наглядам пэўныя ўчасткi горада – уласна «места», падзамак, Новае месца. Ім былi падпарадкаваны спецыяльныя памочнiкi – «коміннікі» – трубачысты,

148

сказа. Напрыклад: біць бібікі – ‘гультайнічаць’; хоць вока выкалі – ‘вельмі цёмна’; пусціць чырвонага пеўня – ‘падпаліць’ і інш.

Фразеалагізмы складаюцца не менш як з двух кампанентаў. Праўда, ёсць нешматлікая група фразеалагізмаў, якія выражаюцца адным словам: лындаць (біць лынды), змотвацца (змотваць вудачкі), намудрыць (нагарадзіць абы-чаго) і інш.

Структура фразеалагізмаў:

1) устойлівыя таўталагічныя слоўныя комплексы (здавён-даў-

на, смялей смелага, усё і ўся, махалам махаць, хлеб-соль, ледзьледзь);

2)фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як з крыжа зняты, як назаўтра трэба);

3)фразеалагізмы-спалучэнніКласіфікацыяслоўфразеалагізмаў( нашым і вашым, ні рыба ні мяса, смех і грэх, ніпаводлесела ніфункцыянальнапала, жук -істылістычнайжаба);

4)фразеалагізмы-сказыпрыналежнасцірозных тыпаў (галава варыць, язык

свярбіць, чорная кошка прабегла, забівае дух, як агнём апякло, хоць ты плач, куды вочы глядзяць, дзе ракі зімуюць, еш не хачу і інш.).

функцыянальна не

функцыянальна замацаваныя за пэўным

замацаваныя за пэўным

стылем

стылем

а) кніжныя (альфа і амега, апошняе

(міжстылявыя)

слова, пуцяводная зорка);

залатыя рукі,

б) размоўныя (матаць на вус, купляць

лебядзіная песня, пець

ката ў мяшку, белая варона);

дыфірамбы, адзін на

в) прастамоўныя (языком часаць, ганяць

адзін

сабак, кішкі марш іграюць)

 

 

Узнікненне многіх фразеалагізмаў звязана з былымі павер’-

ямі (дарогу перабягаць, у сарочцы нарадзіцца), даўнейшымі абрадамі (званіць ва ўсе званы, дыхаць на ладан) і інш. Пераасэнсава-

ліся і сталі фразеалагізмамі шматлікія выразы з гістарычных падзей

89

(варфаламееўская ноч, мамаева пабоішча, сталыпінскі гальштук).

Фразеалагізмы з’яўляюцца састаўным кампанентам мовы, яе неацэнным багаццем, якое назапашлівалася стагоддзямі. У фразеалагізмах адлюстраваны сам чалавек ва ўзаемаадносінах з навакольным светам, самабытны гістарычны і сацыяльны вопыт, побыт і звычаі народа.

М І Н І П Р А К Т Ы К У М

Заданне 1. Уважліва прачытайце наступныя пытанні і адкажыце на іх. Паразважайце, да якой лексікі паводле ступені ўжывання (актыўнага і пасіўнага складу) і сферы ўжывання можна аднесці словы-адказы. Паспрабуйце больш падрабязна ахарактарызаваць гэтыя словы (семантыка, адназначнае ці мнагазначнае, прамое ці пераноснае значэнне, сінонімы і г.д.).

?а) Гэты матэрыял старажытныя людзі нарыхтоўвалі вясной і плялі з яго рыбалоўныя сеткі, кошыкі і многае іншае. Назавіце слова. (...)

?б) Вы ўсе добра ведаеце, што такое кола. Паспрабуйце растлумачыць, чаму першабытныя людзі абагаўлялі яго і лічылі кола сімвалам ...(...)

?в) Гэта старажытная жывёла амаль не захавалася да нашага часу. Невялічкая колькасць водзіцца ў Белавежскай пушчы, куды была завезена з Польшчы. Яна мае дужы склад цела, шэрую масць, чорную грыву і хвост. Як называюць гэту жывёлу? (...)

?г) Сёння крыж – сімвал хрысціянскай веры. А сімвалам чаго быў крыж у старажытных людзей, якія яшчэ не ведалі хрысціян-

ства? (...)

?д) Гэта прылада працы ўжо знікла, але менавіта з яе дапамогай чалавек навучыўся атрымліваць адзін з галоўных прадуктаў харчавання. Назавіце яе. (...)

?е) Якое арыфметычнае дзеянне і чаму першым засвоілі старажытныя людзі?(...)

?ё) Гэту вельмі неабходную і сёння прыладу працы ў каменным веку рабілі з каменя, у бронзавым – з каляровых металаў, у жалезным – з жалеза. (...)

Заданне 2. Знайдзіце ў тэксце ўстарэлыя словы, вызначце

90

тэхнiчнага патэнцыялу грамадства на пэўным этапе, эканомiка i iдэалогiя дзяржавы, iндывiдуальныя мастацкiя пошукi i народныя традыцыi. Таму менавіта на манументальным дойлiдстве, як на трывалым грунце, базiруецца стылiстычнае развiццё прафесiйнага выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Уадрозненне ад iншых набыткаў нацыянальнай культуры архiтэктурныя помнiкi нельга адарваць ад роднай зямлi, вывезцi, схаваць у чужых сховiшчах. Дарэмна марыў Напалеон перанесцi касцёл святой Ганны з Вiльнi ў Парыж! Архiтэктурны помнік можна толькi знiшчыць, зруйнаваць дашчэнту, не пакiнуўшы слядоў, i такім чынам збяднiць гiстарычную памяць народа. Са стагоддзя

ўстагоддзе рабiлася гэта на зямлі беларускай. Нiводзiн з еўрапейскiх народаў не панёс большых страт сваёй гiстарычнай i мастацкай спадчыны, як наш народ. Край, знаходзячыся на мяжы заходне- i ўсходнееўрапейскiх культурных арэалаў, розных фiласофска-тэалагiчных поглядаў, памiж моцных і прагных суседнiх дзяржаў, пастаянна з’яўляўся аб’ектам палiтычнай i iдэалагiчнай экспансii, а вельмi часта i ваеннай агрэсii. У пажарышчах войнаў руйнавалiся гарады i мястэчкi, гiнулi шматлiкiя помнiкi нацыянальнай культуры i дойлiдства, знiкалi назаўсёды сляды стагоддзяў.

Але не толькi войны нанеслi непамерныя страты нашай архiтэктурнай спадчыне. Не менш пацярпела яна ў мiрныя часы. Прычынай таму сталі ўнутрыдзяржаўная нестабільнасць і нацыянальны ўцiск, клерыкальная варожасць і атэістычны вандалiзм, рэвалюцыйны запал i бездухоўны прагматызм, прафесiйная некампетэнтнасць i злачынная безгаспадарнасць i г.д., i г.д.

На працягу шматвяковай гісторыі пашыралася тыпалагiчная разнастайнасць архiтэктурных помнiкaў, мянялася ix роля ў жыццi грамадства. Розныя па тыпалогii збудаваннi: замкi, храмы, палацы, горадабудаўнiчыя ансамблi – маюць свае адметныя архітэк- турна-мастацкія асаблівасці і сваю гісторыю. У фінале, аднак, лёс многіх з ix знiтаваўся ў агульную трагедыю варварскага знiшчэння культурнай спадчыны беларуcaў. <...>

Урозныя часы ахвярамі былi праваслаўныя і ўніяцкія цэрквы, пратэстанцкiя зборы, каталіцкія касцёлы, сінагогі, мячэцi, а ў савецкі перыяд – яны ўсе разам. Між тым за кожнай з разбураных святынь стаяла цiкавая, часта гераiчная рэлiгiйная гiсторыя, важная сацыяльна-асветнiцкая функцыя, выдатны архiтэктурнамастацкi вобраз, які спалучаў семантыка-сiмвалiчную праграму сваёй канфесіі, мясцовыя традыцыi храмабудаўнiцтва i багацей-

147

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]