Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Dapamozhnik po bel

.pdf
Скачиваний:
312
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

ку говорят, в сущности, например, по крайней мере, наверное, на беду, короче говоря, надеюсь, одним словом, иначе говоря, к счастью, во-вторых, говорят, в общем, в частности, не поверите, правда, как npавило, между нами говоря, скорее всего, бесспорно, известно, по мнению экспертов, с точки зрения, то есть, иными словами, в конце концов.

Заданне 3. Прачытайце прадмову да кнігі «Памяць. Афганістан» і прааналізуйце яе кампазіцыю. Назавіце спосаб выкладу інфармацыі. Адзначце сродкі сувязі на ўзроўні сказаў, абзацаў. Паспрабуйце вызначыць стылістычныя асаблівасці прадмовы і абгрунтуйце іх мэтазгоднасць. Звярніце ўвагу на актуальнасць двух апошніх сказаў тэксту і складзіце ўласнае міні-разважанне ў аспекце ўшанавання гістарычнай памяці ахвяр вайны.

Афганiстан. «Афганцы». Iнтэрнацыяналicты. Ацынкаваныя дамавіны. Слёзы. Гора. Абурэнне. Жалоба па сынах i мужах. Ix асiрацелыя дзецi, паламаныя лёсы дзяўчат i жанчын, што не дачакалiся любiмых з далёкага краю. Усё гэта знiтавалася ў адзiн сувой, назва якому трагедыя народа, трагедыя пакалення, абпаленага вайной, якой магло i не быць.

Гэта кнiга-рэквiем увекавечвае iмёны больш за 750 чалавек. Пераважна гэта нашы землякi, беларусы, ёсць i прадстаўнiкi iншых народаў, што служылi на Беларусi i пахаваны на яе пагостах пасля гiбелi ў Афганicтане.

У гэты мартыралог мы ўключылi ўсё, што ўдалося сабраць пра загiнуўшых: тут i пicьмы салдата да бацькоў, каханай дзяўчыны, суседа цi сябра; тут i спачуванне камандзiра, i суцяшальны лiст салдата-саслужыўца; тут i ўспамiны бацькоў, сяброў i настаўнікаў, вытрымкі з публiкацый у газетах, часопicах. Гэтыя дакументы-сведкi, абпаленыя горыччу страты i аблiтыя безуцешнымi слязьмi, дадаюцца да невялiкай даведкi пра кароткае жыццё воіна.

На старонках кнігі чытач знойдзе рапарты воiнаў-добра- ахвотнiкаў i лicты-роздумы, бадзёрыя пiсьмы, напiсаныя, каб супакоiць родных, шчымлiвыя словы тугі па радзiме, разгубленасць перад нямым пытаннем, каму патрэбна гэтая вайна на чужой зямлi, i абурэнне той коснасцю i бяздушшам, з якiмi даводзiлася сутыкацца салдату i афiцэру ў cваім вайсковым побыце. Дакументы сведчаць пра сапраўдны геpaiзм воінаў, ix адвагу i адданасць

126

му), маршалак дворны (начальнік шляхты, што служыла пры двары вялiкага князя), найвышэйшы гетман (галоўны начальнiк узброеных сiлаў), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), земскi падскарбi (міністр фінансаў).

3 канца XV стагоддзя роля Рады ў агульнадзяржаўным жыццi ўсё больш узрастала – з дарадчага органа пры гаспадары яна паступова ператваралася ў самастойны орган улады. Аб’яднаўшы свае намаганнi, паны-рада з часам дамаглiся абмежавання ўлады вялiкага князя...

На працягу ўсяго часу свайго існавання Рада мела выключна важнае значэнне ў палітычным, эканамiчным i духоўным жыццi Вялiкага княства. (Я.Юхо)

Заданне 3. Запішыце 15 слоў-тэрмінаў гістарычнай спецыяльнасці, у якіх напісанне не адпавядае вымаўленню. Размясціце іх у алфавітным парадку і затранскрыбіруйце.

Заданне 4. Вызначце групы варыянтных тэрмінаў паводле прыкметы:

а) фанетычныя; б) суфіксальныя; в) прыставачныя; г) будова розная. Складзіце з двума тэрмінамі (на выбар) мінітэкст, вызначце тып маўлення. Паразважайце, у чым спецыфіка варыянтнасці тэрмінаў адносна іх ужывання ў маўленні.

Вяпрук – вепр, каня – канюк, кашамір – кашмір, абсыпанне – асыпанне, селькор – сельскі карэспандэнт, выканаўца – выканавец, эўфарыя – эйфарыя, выпіска – выпіс, крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, настурка – настурцыя, просьбіт – прасіцель, прафсаюзны камітэт – прафкам, губчаты – губкавы, барвенак – барвінак, абразанне – абрэзка, пайка – паянне, трубчасты – трубкаваты, стромкасць – строма, прамыўка – прамыванне, пруткі – пругкі, намінальная цана – намінал, лобі – лабізм, інвестар – інвестытар.

Заданне 5. Выпішыце з тэксту тэрміны, назавіце іх прыкметы. Ахарактарызуйце тэрміны і вызначце, да якіх тэрмінасістэм яны адносяцца. Абгрунтуйце свой адказ.

Копны суд адрознiваўся ад дзяржаўнага суда, дзе справы ляжалi гaдaмі. Напрыклад, у арт. 14 раздз. І Статута 1529 г. гаварылася, што вялiкi князь Жыгiмонт Казiмiравiч абяцае раз-

111

гледзець справы, што былi пачатыя пры яго бацьку, а гэта значьщь, самае малое 37 гадоў таму. 3выш аднаго года маглi праляжаць справы i ў Галоўным трыбунале, бо ў Менску i Hавагрудку гэты суд разглядаў справы папераменна праз год. Некалькi месяцаў магло спатрэбiцца, каб справу разгледзеў павятовы земскi суд, якi збiраўся на свае cecii толькi тры разы ў год: у студзенi, чэрвенi i кастрычнiку. Кожная сесiя працягвалася не больш чым 3-4 тыднi, а iск або абвiнавачванне павінны былi падавацца ў земскi суд за месяц да пачатку судовай сесіі.

Копны суд, як правiла, адпавядаў патрабаванню справядлiвасцi, бо згодна з копным правам усе ўдзельнiкi копнага судаводства разглядалiся як раўнапраўныя суб’екты, копнае права не прызнавала саслоўнага падзелу грамадства. Шляхцiч i просты селянiн лiчылiся на капе раўнапраўнымi. Але калi капа абвiнавачвала шляхцiца, то ён, спасылаючыся на заканадаўства, заяўляў, што капа не мае права яго судзiць, i таму няхай абвiнаваўца звяртаецца ў земскi суд. Але калi трэба было правесцi следства, то i паны i шляхта звярталiся ў копны суд.

Справядлiвасць копнага рашэння засноўвалася на тым, што яно выносiлася не на аснове феадальнага заканадаўства, якое стварала розныя льготы саслоўям i асобным групам грамадзян, а на аснове народнай самасвядомасцi копных мужоў. (Я. Юхо)

Заданне 6. Запішыце 10 тэрмінаў па сваёй спецыяльнасці, якія маюць сінтаксічную структуру словазлучэнняў. Вызначце, запісаныясловазлучэнніз’яўляюццасвабодныміцінесвабоднымі.

Заданне 7. Перакладзіце наступныя тэрміны на беларускую мову і параўнайце словаўтваральныя суфіксы. Складзіце і запішыце 5-6 сказаў з гэтымі словамі (на выбар).

Строитель, руководитель, пчеловод, воспитатель, печатник, преподаватель, пахарь, совместитель, кузнец, повествователь, создатель, укротитель.

Заданне 8. Выпішыце з тлумачальнага слоўніка 10 слоўтэрмінаў вашай спецыяльнасці з іншамоўным спалучэннем галосных. Складзіце з гэтымі словамі сказы, прытрымліваючыся навуковага ці публіцыстычнага стылю.

Заданне 9. Вызначце стыль, тэму і мэту прапанаванага

112

для нацыi? Як адбiваецца на нацыi 90-ых гaдoў рэпрэсiўная палiтыка 20-50-ых гадоў? Якi ж у выніку чалавечы матэрыял атрымаўся, каго выдаў «на-гара» сацыялiстычны эксперымент?

Падымаць такiя пытаннi вельмi няпроста, але i замоўчваць, пакiдаць ix без адказу таксама нельга. На аснове зробленага даследавання аўтар прыйшоў да наступных высноў.

Рэпрэсii, тэрор, парушэнне элементарных правоў членаў грамадства, жорсткасць, антыгуманнасць вядуць да канфлiктнасцi, аслаблення дзяржаўных асноў i да гiбелi рэжыму, які праводзiць такую палiтыку. Гэта галоўны ўрок з таго трагiчнага перыяду нашай гicтopыi для нас, для ўcix часоў i народаў.

Рэпрэсiўнай палiтыкай не дасягаецца жаданае, а прыносяцца вельмi адчувальныя i непараўнальныя страты. Так здарылася i ў Беларусi. Была вынiшчана цi значна пацярпела самая маладая, самая дужая, самая працаздольная частка грамадства, нанесены значны ўрон генафонду, распадалiся ceм’i. Нiяк нельга падлiчыць дэмаграфiчныя страты краіны, тым больш нельга падлiчыць эканамічны бок гэтых страт. (У.Адамушка)

б) На жаль, вельмі часта і сёння ў палітыкаў, як злева, так і справа, яскрава чуваць заклiкi да пошуку «ворагаў, здраднiкаў, шкоднiкаў» у Вярхоўным Савеце, ва ўрадзе, у войску, у бiзнесе, расiйскiх i заходнiх шпiёнаў ва ўcix сферах грамадскага жыцця. І гучыць гэта зноў, як i ў 30-ыя гады, з парламенцкiх трыбун i мітынгаў, са старонак газет, з экрана тэлевiзара i па радыё. Апамятайцеся, палiтыкi, апамятайцеся, усе людзi добрай волi, такое ўжо было ў нашай гісторыі! Не выдумвайце веласiпед, звярнiцеся да дакументаў i матэрыялаў тых страшных гадоў (apxiвы адкрыты), зрабiце з ix высновы. Шукайце кампраміс. Адмоўцеся ад нападкаў адзiн на аднаго. Бацькаўшчына чакае ад вас нацыянальнай згоды, дабрабыту для народа, спакою. Толькi ў гэтым выпадку пачне адраджацца Беларусь. (У.Адамушка)

Заданне 2. Перакладзіце наступныя пабочныя канструкцыі на беларускую мову. Вызначце іх значэнне і ўкажыце, якія з іх характэрныя для навуковага стылю і з якой мэтай ужываюцца.

Естественно, как правило, кстати, очевидно, возможно, разумеется, по-видимому, во-первых, похоже, к сожалению, на мой взгляд, само собой, таким образом, как сообщают, с одной стороны, вероятно, как мне кажется, убеждён, можно сказать, в шут-

125

ных артыкула: аўтар, крынiца, раскрыццё сэнсу артыкула, назва, чаму прысвячаецца, вызначэнне характару артыкула.

Апiсанне, або ўласна-рэфератыўная частка, уключае ў сябе кароткі змест асноўных пералiчаных пытанняў i праблем, закранутых у артыкуле, вынiкi даследаванняў, аналiз двух-трох пытанняў, якiя, на думку рэферэнта, з’яўляюцца асноўнымi, выклад пазiцыi аўтара, даведкавую частку, у якой указваецца колькасць iлюстрацый, таблiц, бiблiяграфiя.

Заключная частка змяшчае вывад аўтара, заўвагi рэферэнта аб значэннi артыкула, ацэнку паўнаты своечасовасцi разгляду праблем.

Схема рэферата-рэзюмэ:

а) загаловачная частка (складаецца з дакладнага бiблiяграфiчнага апiсання крынiцы);

б) рэфератыўная частка (змяшчае асноўную iнфармацыю); в) даведачны апарат (колькасць iлюстрацый, таблiц,

бiблiяграфiя).

Лексiчныя сродкi сувязi тыя ж, што i ў рэфераце-канспекце. Iндыкатыўны рэферат, або рэферат-рэзюмэ, указвае на асноўныя аспекты зместу першаснага дакумента. Змест навуковага артыкула ў рэфераце гэтага тыпу мaксiмальна сцicлы, пададзены ў выглядзе абагульнення асноўныx палажэнняў i яго вывадаў.

Рэзюмэ (франц. resume – выкладаць коратка) – кароткае выкладанне маўлення, артыкула. Так, напрыклад, рэзюмэ навуковай працы пішацца на трох мовах:беларускай,рускай і англійскай.Спачатку ўказваюцца ключавыя словы (15 – 30), якія вызначаюць паняційны апарат працы. Вызначаюцца аб’ект даследавання, мэта, метады, навуковая навізна працы, яе тэарэтычные і практычнае прымяненне.

М І Н І П Р А К Т Ы К У М

Заданне 1. Прааналізуйце наступныя фрагменты тэксту, вызначце ў іх характэрныя прыкметы навуковага стылю. Назавіце падстыль, лексіка-фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці. Якія вашы меркаванні наконт моўнай і сэнсавай арганізацыі фрагментаў абодвух тэкстаў?

а) Якiя вынікі палітычных рэпрэсій для краіны, для народа,

124

тэксту. Назавіце асноўную і дадатковую інфармацыю і адпаведна іх ролю ў тэксце. Якім тэхнічным спосабам выдзяляецца асноўная і дадатковая інфармацыя? Пісьмова ахарактарызуйце тэрміналагічную лексіку паводле ўжывання, спосабу ўтварэння і структуры. У чым спецыфіка ўжывання тэрмінаўсімвалаў? Выпішыце іх.

Увыніку аварыі на 4-м блоку ЧАЭС у навакольнае асяроддзе была выкiнута вялiкая колькасць доўгажывучых радыенуклiдаў. Пападанне ў навакольнае асяроддзе 50-70 млн. кюры доўгажывучых радыенуклiдаў (цэзiй-137, стронцый-90 i iнш.) не мае аналагаў у сусветнай практыцы.

Урэактары акрамя штатнага камплекта палiўных касет (192 тон урану) у каналах вытрымкі захоўвалiся касеты адпрацаванага палiва. Па ацэнках спецыялiстаў, з рэактара выбухам было выкінута больш як палова ядзернага гаручага. Гэты факт пацвярджаецца тым, што да цяперашняга часу ў былым рэактары 4-га блока ЧАЭС знойдзена толькi 50 тон урану, якi змешчаны ў застылай лаве сiлiкатнага саставу, што праплавiла два жалезабетонныя перакрыццi. Лiчаць, што прыкладна 120 тон урану знаходзiцца ў развале памiж блокамi i сцяной саркафага. Meнавіта туды «звальвалі» высокарадыеактыўныя матэрыялы ў працэсе ачысткi прампляцоўкi, даху трэцяга энергаблока i машыннай залы.

Ушахце былога рэактара і iншых памяшканнях, па ацэнках спецыялiстаў, знаходзiцца да 40 тон уранаўтрымлiваючага пылу.

Шырокая разнастайнасць саставу закінутых у аварыйны рэактар пры гашэннi пажару матэрыялаў, высокiя тэмпературы ўнутры палaючага рэактара выклiкалi фармiраванне i выпадзенне ў блiжэйшай зоне «гарачых» часцiц – носьбiтаў радыеактыўнасцi з пераважна сiлiкатным саставам.

Упершыя днi пасля aварыі насельнiцтва Беларусi атрымала значную дозавую нагрузкv ад кароткажывучых iзатопаў (крыптону, ксенону, ёду i iнш.; ёд-131 мае перыяд паўраспаду восем дзён).

Праз дзевяць гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы жыхары пацярпелых раёнаў Беларусi ўжо атрымалi больш як 70 працэнтаў прыжыццёвай дозы апрамянення (ёд, цэзiй, кароткажывучыя iзатопы i г.д.).

Цяпер, пасля адсялення каля 130 тысяч чалавек з найбольш забруджаных раёнаў, доля знешняга апрамянення невялiкая, а 7090 працэнтаў дозавай нагрузкi насельнiцтва атрымлiвае за кошт спажывання мясцовых прадуктаў харчавання (унутранае апрамя-

113

ненне).

Пасля выпадзення на тэрыторыi Беларусi больш за 50 млн. кюры радыенуклiдаў, распаду кароткажывучых iзатопаў i ўлiчваючы, што вертыкальная мiграцыя радыенуклiдаў малая (12 см у год), у блiжэйшае дзесяцiгоддзе не чакаецца радыкальнага паляпшэння радыяцыйнага становiшча. Таму неабходна правядзенне мерапрыемстваў па мiнiмiзацыi накаплення калектыўнай дозы апрамянення i прыняцце для гэтага неабходных ахоўных мер насельнiцтва рэспублiкi.

Вельмi важна аднавiць даныя аб атрыманых раней дозах апрамянення жыхарамi рэспублiкi, ажыццявiць пасiльную разавую кампенсацыю пацярпелым за нанесены ўрон здароўю, правiльна зарыентавацца з чаканай колькасцю хворых i падрыхтавацца да ix лячэння. Зразумела, надзвычай важна лячыць людзей, якiя захварэлi ад радыенуклiдаў Чарнобыля, але не менш важна засцерагчы насельнiцтва пацярпелых раёнаў ад радыяцыйна небяспечных прадуктаў харчавання, не спрыяць з’яўленню новых хворых, асаблiва дзяцей, якiя нараджаюцца пасля чарнобыльскай катастрофы.

Сёння сучасная радыяцыйная медыцына ўстанавiла няўхiльную залежнасць анкалагiчных i iншых захворванняў ад калектыўнай дозы апрамянення. Таму ў аснове радыяцыйнай абароны насельніцтва ва ўсім свеце прыняты прынцып мінімізацыі калектыў-

най дозы апрамянення. (З кнігі «Прайсці праз зону»)

Заданне 10. Знайдзіце ў слоўніку (Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. – Мн., 1999) і запішыце тлумачэнні наступных слоў, у склад якіх уваходзіць іншамоўны элемент анты-. Вызначце спосаб утварэння тэрмінаў, з трыма тэрмінамі

(на выбар) складзіце і запішыце сказы гістарычнай тэматыкі.

Антыгістарычны, антыдэмакратызм, антыкаланіяльны, антыманапалістычны, антыманархічны, антымілітарызм, антынацыянальны, антысацыяльны, антысеміт, антыфашыст, антыфеадальны.

Заданне 11. Утварыце з прыведзенымі словамі словазлучэнні такім чынам, каб у адным выпадку яны былі тэрміналагічнымі, а ў другім – нетэрміналагічнымі. Растлумачце, якія працэсы адбываюцца пры ўтварэнні тэрміналагічных словазлучэнняў.

114

Kнiгa складаецца з эсэ i нарысаў пра гiстарычных асоб беларускага мiнулага. Аўтар расказвае пра жыццё палiтычныx дзеячаў, асветнікаў, пicьменнiкаў: Еўфрасiнню Полацкую, Казiмiра Лышчынскага, Сiмяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Iгната Дамейку, Льва Сапегу i iнш. Пановаму трактуюцца вобразы такix складаных асоб, як Ягайла, Жыгiмонт Стары. У кнiзе чытач знойдзе i эсэ пра правадыроў вызваленчых паўстанняў: Тадэвуша Касцюшку, ЯкубаВідыЯсрэфератаўiнскага, Канстанцiна Кaлiноўскага. Больш за 40 асоб ажываюць на старонках кнiгi. Ix лёсы – гэта яскравая частка гісторыі нашай Айчыны.

Адрасуецца ўсім, хто iмкнецца глыбей ведаць гicторыю Белаpyci.

 

 

па паўнаце

па колькасці

 

 

 

па чытацкім

 

 

выкладу зместу

рэфераваных

 

 

 

рызначэнні

Рэферат (ад лацін. refere – дакладваць, паведамляць) – ка-

 

 

 

 

 

 

 

 

крыніц

 

 

 

 

 

 

 

 

роткі выклад галоўнага зместу крыніцы (тэксту, артыкула, кнігі,

навуковай працы

 

і інш.). Усе

 

 

 

 

 

 

 

 

рэфераты складаюцца ў выніку камп-

рэсііІнфармацыйныянавуковай

 

інфармацыіІндыкатыўныя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

агульныя

 

 

cпецыялі-

(рэферат-

 

 

 

(рэферат-

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

заваныя

канспект)

 

 

 

рэзюмэ)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

манаграфічныя

 

 

 

аглядныя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Схема рэферата-канспекта:

а) уступная частка;

б) aпісанне (уласна-рэфератыўная частка); в) заключная частка.

Ва ўступнай частцы даецца характарыстыка зыходных дадзе-

123

ецца на аўтарскіх пераканаўчых разважаннях.

інфарматыўная (апісальная) (ад 3 да 10

Рэцэнзія складаецца з выкладу зместу і пазіцыі аўтара перша-

сказаў (60 — 100 слоў))

крыніцы і ацэначнай часткі. Гэта своеасаблівы артыкул-даследаван-

не важкасці аўтарскіх канцэпцый і правільнасці меркаванняў, выва-

даў, рэкамендацый

. У адрозненне ад водгуку, у рэцэнзіі аўтар аб’ек

 

-

тыўна ацэньвае на

вуковую працу, робіць вывады і заключэнні. Інакш

 

 

 

Віды анатацыі

 

індыкатыўная (складаецца 3-4 сказаў

 

 

кажучы, робіцца

 

(30 — 40 слоў))

 

 

дэталёвы кваліфікаваны аналіз крыніцы.

 

 

 

Анатацыя

кароткая характарыстыка арыгінала, якая пера

 

-

 

 

дае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і

крытычную ацэнку.

бібліятэчная картка (складаецца з 1 сказа)

 

 

 

 

 

 

 

 

Схема анатацыі:

а) прозвішча аўтара; б) назва крыніцы;

в) месца выдання, выдавецтва, год; г) аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);

д) кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту крыніцы); е) чытацкае прызначэнне.

Узор анатацыі:

Чаропка В.

Лёсы ў гicторыi / Вiтаўт Чаропка. – Мн.: Беларусь, 2005. – 559 с.

Узор: Рэжым – тэкставы рэжым, рэжым працы.

Машыны, сетка, энергія, праграма, калена, ціск, поле, памяць, мова, ключ, матэрыял, клетка, сіла, праваднік, асяроддзе, хваля, блок.

Заданне 12. Прачытайце наступны тэкст. Вызначце яго стыль, тып і мэтанакіраванасць. Выпішыце з тэксту тэрміны, дайце ім характарыстыку паводле будовы, паходжання, спосабу ўтварэння. Выкажыце свае меркаванні ў аспекце праблемы чарнобыльскай трагедыі. Аформіце вусна паведамленне (да 3 хвілін) на згаданую вышэй тэму. Дайце загаловак свайму ўласнаму тэксту.

ЧАЭС ПА-РАНЕЙШАМУ НЕБЯСПЕЧНАЯ

Чарнобыльская АЭС па-ранейшаму ўяўляе сур’ёзную радыяцыйную пагрозу – такое меркаванне ў iнтэрв’ю газеце «Камерсант» выказаў кiраўнiк расiйскага Miнaтaмa Аляксандр Румянцаў.

Паводле яго слоў, дах саркафага, якi быў пабудаваны над чацвёртым блокам ЧАЭС, можа абвалiцца ў любы момант. Міністр патлумачыў: сёння нават цяжка гаварыць аб тым, што адбываецца за сценамi саркафага. Нiякiх даследаванняў ужо многа год не праводзiлася. Украіна адмовiлася ад паслуг спецыялiстаў курчатаўскага iнстытута, праводзiць абследаванне ўласнымi сiламi ці з прыцягненнем замежных экспертаў у гэтай краіны элементарна няма грошай.

Невядома таксама, у якiм стане знаходзяцца старыя канструкцыі 4-га энергаблока, на якiх пасля aварыі быў пабудаваны аб’- ект «Укрыццё», празваны ў народзе саркафагам. Тады, у 1986-м, ix абследаваннi не праводзiлiся, а з-за смяротна небяспечнай радыяцыi ў непасрэднай блiзкасцi ад выбухнуўшага рэактара будаўнiкам даводзiлася прымяняць метад дыстанцыйнага бетанавання, кантраляваць надзейнасць якога не ўяўлялася магчымым. Само сабой, пагроза абвальвання саркафага цалкам рэальная. Цi адбудзецца гэта, i калi – адназначна сказаць сёння не можа ніхто.

(А.Волкаў, з кнігі «Чарнобыльская рана»)

Тэма 11. НАВУКОВАЕ МАЎЛЕННЕ

Навуковая мова ўяўляе сабой сукупнасць

122

115

116
звесткі, факты, прыклады.
навуковапапулярны
Прадстаўлены ў тэкстах брашур, выступленняў, артыкулаў. Матэрыял агульнадаступны, разлічаны на шырокае кола чытачоў і слухачоў, уключае цікавыя
(вучэбнанавуковы)
навучальны
Ужываецца пры напісанні падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, лекцый, курсавых і дыпломных прац, рэфератаў. Характэрна даступнасць, ілюстрацыйны матэрыял, тлумачэнне тэрмінаў.
Рэалізуецца ў тэкстах манаграфій, дысертацый, аўтарэфератаў, дакладаў і артыкулаў. Прызначаны для вузкага кола спецыялістаў.
Навуковы стыль маўлення прызначаны для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Ён абслугоўвае разнастайныя галіны ведаў і рэалізуецца ў манаграфіях, дысертацыях, навуковых дакладах, артыкулах, рэфератах, тэзісах, паведамленнях, лекцыях, навучальных дапаможніках, падручніках, курсавых і дыпломных працах і інш.
Вылучаюць наступныя рысы навуковага стылю:
– аб’ектыўнасць навуковых сцверджанняў,
– аргументаванасць выкладу,
уласна
– інфармацыйная насычанасць,
– лагічнасць,навуковы
(акадэмічны)
– абстрактнасць,
– доказнасць,
– лаканічнасць,
– адсутнасць вобразнасці. стылюнавуковага
Падстылі
Агульная характарыстыка навуковага стылю
11.1.
сродкаў выражэння, пры дапамозе якіх чалавечы розум імкнецца апісаць сапраўды існуючае або даказаць ісціну.
Ш.Балі

перадачы падзей, дзеянняў, якiя адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развiццё i заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах у выглядзе бібліяграфічных даведак, тэкстаў аб гісторыі навуковых адкрыццяў і інш.

Апiсанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасцi i часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Aпiсанне можа быцъ аб’- ектыўным (у тэкстах навуковага i афiцыйна-справавога стыляў) i суб’ектыўным (у тэкстах мастацкай лiтаратуры).

У разважаннi разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца

Жанры

паслядоўна, аргументавана, з канкрэтнымi вывадамі i заключэннямi.

навуковай літаратуры

Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькi апiсанне (фiзiка, хiмiя), аднак больш пашыранымi формамi перадачы iнфармацыі з’яўляюцца тэксты тыпy «апісанне-разважанне».

11.4. Агульная характарыстыка жанраў

навуковай літаратуры

першасныя

другасныя

(створаныя аўтарам упершыню) манаграфія, падручнік, вучэбны дапаможнік, лекцыя, дысертацыя і інш.

(тэксты, створаныя на аснове наяўных) рэферат, аўтарэферат, канспект, тэзісы, анатацыя і інш.

Спынімся падрабязней на характарыстыцы такіх жанраў навуковай літаратуры, як водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, рэзюмэ.

Водгук складаецца з дзвюх частак: інфармацыйнай і ацэначнай. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб навуковай працы; змест і структура могуць усебакова не характарызавацца, увага акцэнту-

121

8.Выкарыстанне намінатыўных сказаў у загалоўках, фармулёўках раздзелаў, параграфаў і г.д.

9.Пераважаюць злучнiкавыя сказы над бяззлучнiкавымi. 3вязана гэта з тым, што сувязь памiж часткамi складанага сказа пры дапамозе злучнiкаў выражаецца больш дакладна, адназначна. Сярод злучнiкавых найбольш часта ўжываюцца складаназалежныя, даданая частка якiх заключае асноўную iнфармацыю, а галоўная частка зусiм або амаль зусiм пазбаўлена зместу: Варта адзначыць,

што...; Неабходна падкрэслiць, што...; Нашы назіранні выявілі, што... і г.д.

11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту

Па тэматычным пpынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мiкpатэма.

Тэма – гэта cyтнacць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.

Cказы, аб’яднаныя падтэмай, yтвараюцъ частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазiцыйна-струк- турных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лiчыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўкy тэмы, у наcтyпных сказах

– яе развiццё, а ў aпошніх – вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без aпошнix сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькi мiкратэм. Iнтанацыйна i структурна сказы аб’ядноўваюцца ў пэўныя мiкратэмы, якiя здольны выражаць закончаную думку aўтapa, т.зв. складаныя сiнтаксiчныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькi мiкратэм.

Унавyкoвых тэкстах, дзе даюцца апiсаннi рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбiраецца методыка даследавання, «абзацы-тэмы» адносна самастойныя i не маюць цеснай сувязi памiж сабой. Абзац у такіx тэкстах iгpae спецыфiчную ролю актывiзацыi ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!

Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннікi, злучнiкi i

злучальныя словы тыпу такім чынам; разам з тым; па меры таго, як; тым не менш; у той час, калі; нягледзячы на тое, што і інш.

Узалежнасцi ад спосабаў выкладу iнфармацыi адрознiваюць тры тыпы тэкстаў: aпавяданне, aпiсанне i разважанне. Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай лiтаратуры, асаблiва пры

120

11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю

11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці

1. Стылістычна нейтральныя словы i выразы складаюць аснову лекciчнага саставу навуковага стылю, аднак гэта не з’яўляецца яго адметнай асаблiвасцю: год, стагоддзе, аўтамабiль, вынік, вышыня і г.д.

2.Тэрміналагічны характар: словы агульнанавуковага ўжывання выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах розных галiн ведаў:

эксперымент, аналіз, вывад, узаемасувязь, мноства, сiнтэз,

сiстэма, працэс i г.д. Ужываецца і вузкаспецыяльная тэрмiналогiя. Гэта словы i спалучэнннi, якiя дакладна абазначаюць спецыяльныя паняццi i, акрамя навуковых тэкстаў, нiдзе не ўжываюцца:

цытрон, нейрон, айканімiя, генітыўная метафара, адасобленае азначэнне.

3.У навуковых тэкстах фразеалагізмы выкарыстоўваюцца не часта і выконваюць намінатыўную функцыю. Звычайна ўжываюцца ўстойлiвыя спалучэннi тэрмiналагiчнага характару, інакш кніжныя фразеалагізмы: пасiўная лексiка, бронзавы век, звонкі зычны, актуальная тэма, чырвоная нітка, навуковы інтарэс і інш. Ра-

зам з тым можна сустрэць нешматлікія фразеалагізмы, якія функцыянальна не замацаваны за пэўным стылем: час ад часу, усё роў-

на, перш-наперш, у крайнім выпадку.

4.Адсутнасць нелітаратурнай лексікі – жарганізмаў, дыялектызмаў, размоўных, грубых і лаянкавых слоў.

5.Ужыванне скарачэнняў, умоўных абазначэнняў, формул, графікаў, схем і г.д.: Х-ХІ стст., 1941 г. і інш.

11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці

117

1. Шырока ўжываюцца iншамоўныя марфемы: анты-, агра-,

радыё-, дэз-, дэ-, -мер, -ізм, -логiя, -оід, -фон і iнш.: антыгістарычны, аграбіялогія, радыётэлефанія, дэзiнфармаваць, дэблакіраваць, секундамер, аўтамадэлiзм, радыялогiя, астэроiд, ксiлафон.

2.Іменны характар мовы, перавага іменных часцін мовы над дзеясловамі.

3.Шырокае выкарыстанне абстрактных назоўнiкаў, якія за-

канчваюцца на -асць, -нне, -цыя: абумоўленасць, залежнасць, ужыванне, даследаванне, класіфікацыя, сістэматызацыя.

4.Характэрна ўжыванне назоўнiкаў адзiночнага лiку ў значэннi множнага:

Аэд – вандроўны пясняр-iмправiзатар у старажытнай Грэцыi; Вольха – род лiсцепадобных дрэў i кустарнікаў сямейства бярозавых.

Абстрактныя i рэчыўныя назоўнiкi ў навуковым стылi могуць ужывацца ў форме множнага лiку, набываючы канкрэтнае і тэрмі-

налагічнае значэнне: магутнасцi, частоты, кіслоты, нiзкiя – высокiя тэмпературы, белыя i чырвоныя глiны, калiйныя солi, шумы

ўсэрцы.

5.Пераважае форма роднага склону назоўнiкаў: тэарэма Пiфагора, норма лiтаратурнай мовы, аксiёма паралельнасцi.

6.У састаўных тэрмiнах пашырана выкарыстанне прыметні-

каў: анегiнская страфа, матываваная назва, актыўная тэмпература.

7.Адсутнасць асабовых займеннікаў я, ты, вы і наяўнасць займенніка мы для абазначэння любой асобы: мы можам прасачыць...

8.Назiраюцца асаблiвасцi ва ўжыванні дзеясловаў: характэрны формы цяперашняга часу дзеясловаў (цяперашнi пазачасавы):

атамы рухаюцца, вуглярод уваходзiць у склад вуглякiслага газу; не выкарыстоўваюцца формы 2-й асобы адзiночнага і множнага лiку дзеясловаў; замест формы 1-й асобы адзiночнага лiку часцей выкарыстоўваецца форма 1-й асобы множнага лiку: праводзiм дасле-

даванне, аналiзавалi звесткi, вылучаем з мноства; характэрны дзеясловы незакончанага трывання, якія ў навуковых тэкстах складаюць 80 %: параўноўваем, вылiчваем. Дзеясловы закончанага трывання часта выкарыстоўваюцца ў форме будучага часу: разгледзiм

праблему, правядзём эксперымент.

9.Высокая частотнасць састаўных адыменных злучнікаў і прыназоўнікаў: пры дапамозе, у сувязі з, у адпаведнасці з, па прычыне, у адносінах, у залежнасці ад і інш.

118

11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці

1. Перавага розных па структуры складаных сказаў над простымі. Сярод складаных сказаў найбольш распаўсюджаны злучнікавыя, сярод простых – аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, абагуль- нена-асабовыя і безасабовыя.

2.Выкарыстоўваюцца ўскладненыя i складаныя сiнтаксiчныя канструкцыi: Што ж уяўляе па сваёй сутнасці трасянка з лiнгвiстычнага пункту погляду?.. Яе варта разглядаць як кантамінацыю – адзiн з трох магчымых вынiкаў узаемадзеяння моў, што процiпастаўляецца, з аднаго боку, асiмiляцыi (выцясненню ці замене матэрыi адной мовы матэрыяй другой мовы пры захаваннi ў большай ці меншай ступені ix формы), а з другога – акамадацыі (захаванню кожнай мовай сваёй матэрыi пры змене формы адной

зix пад уплывам другой цi ўзаемным большым або меншым зблiжэннi ix формы). (Г.А.Цыхун)

3.Простыя сказы ўскладняюцца аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі словамi і словазлучэннямі: На самай справе, з’яў-

ленне ў беларускай мове савецкага перыяду фармальна і семантычна тоесных з рускімі слоў – даволі пашыраная з’ява. (Г.І.Кулеш)

4.Характэрна «расшчапленне» выказнiка, калi дзеяслоў з канкрэтным лексiчным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дапаможным дзеясловам: лабараторыя даследуе – лабара-

торыя праводзіць даследаванне.

5.Для сувязi сказаў выкарыстоўваюцца паўторы назоўнiкаў, часта ў спалучэннi з указальнымi займеннiкамi гэты, той, тaкi:

Сучасныя лiнгвiсты актыўна выкарыстоўваюць новыя метады даследавання моўных з’яў і фактаў. Гэтыя метады адпавядаюць патрабаванням сусветнай навукi; сказаў i абзацаў – пабочныя словы (такім чынам, значыць, нарэшце, так), прыслоўi (пасля, вышэй, зараз, спачатку), састаўныя злучнiкі (дзякуючы таму што, з прычыны таго што, нягледзячы на тое што, у той час як).

6.Для сувязi частак тэксту ўжываюцца спецыяльныя сiнтаксiчныя канструкцыі: як ужо гаварылася; неабходна заўважыць, што; неабходна падкрэсліць, што; як будзе паказана далей.

7.Шырока выкарыстоўваюцца пасiўныя канструкцыi, бо ў іх на першым плане дзеянне, а не яго вытворца, у выніку чаго забяспечваецца аб’ектыўнасць і неасабовая манера выкладу: У «Бела-

рускай граматыцы для школ» Б.Тарашкевiча выяўлены і апісаны асноўныя рысы беларускай лiтаратурнай мовы.

119

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]