Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Dapamozhnik po bel

.pdf
Скачиваний:
312
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Правае крыло з тыльнага боку акцэнтаваў невялiкi чатырохкалонны порцiк. Знойдзена эфектнае каларыстычнае вырашэнне будынка ў маляўнiчым спалучэннi зялёнага колера сцен, белых дэталяў дэкору i чырвонага чарапічнага даху.

Галоўны корпус меў двухрадную анфiладную планiроўку, крылы – калiдорную. У цэнтры змяшчаўся невялiкi авальны вестыбюль з аднамаршавай лесвiцай у глыбiнi. Анфiлада разнастайных арнаментаў па абодва бакi вестыбюля прызначалася ў асноўным пад жыллё і службовыя мэты. 3 боку парка ў сярэдняй частцы палаца знаходзiлiся два салоны i сталовыя са скошанымi вугламi, а далей вялiкая бальная цi канцэртна-тэатральная зала на ўсю шырыню будынка. Другi паверх займала толькi адзiная працяглая зала. Рэпрэзентацыйныя апартаменты ўпрыгожваў стукавы дэкор, распiсныя плафоны, узорысты паркет, кафляныя печы i разныя каміны. У палацы размяшчалася калекцыя твораў мастацтва (галерэя партрэтаў i гравюр).

Як i многiя буйныя магнаты таго часу, Тызенгаўз трымаў пры палацы прыдворную капэлу – каля 30 чалавек, тэатр, для якога хацеў збудаваць асобны будынак, а таксама балет пад кiраўнiцтвам мэтраў танца Францiшка Леду i Людвiка Пецiнелi. Падарожнiк i мемуарыст Iaган Бернулi, якi наведваў Гродна ў 1778 г., паведамляе, што з-за адсутнасцi спецыяльнай залы музычныя камедыi адбывалiся «ў вялiкай цудоўнай зале, у якой госцi збiралiся перад абедам, прыстасаванай для такix мэтаў». Хутчэй за ўсё тут гаворыцца аб бальнай зале, падзеленай дзвюма калонамi на сцэнiчную i глядзельную часткi. У бакавых крылах палаца мясціліся гасціная, памяшканні адміністрацыі, службы і канторы.

Ліхалецце не закранула парку, закладзенага над звілістым абрывістым ярам, дзе працякае рака Гараднічанка. З 1920 г. сядзібны парк прыстасаваны пад гарадскі сад. (З кнігі «Страчаная спад-

чына»)

Тэкст 3

Адной з самых важных частак матэрыяльнай i духоўнай спадчыны кожнага народа з’яўляецца манументальнае дойлiдства. Яно складае спрадвечнае асяроддзе чалавечага быцця, надае яму рукатворную прыгажосць і цеплыню.

Архiтэктура па сваёй сутнасці ёсць матэрыяльнае ўвасабленне гісторыі грамадства. У ёй арганiчна спалучаюцца прырод- на-клiматычныя асаблівасці кожнага рэгіёна, узровень навукова-

146

іх разрад і пісьмова растлумачце іх лексічнае значэнне.

Унашай кампаніі асартымент паноў быў зусім не багаты.

Увёсцы не было ніводнага пана – ні папа, ні пісара, ні настаўніка, нават урадніка. І памешчыкаў паблізу не было. Найвышэйшым панам для нас быў прыстаў, якога нават мала хто з нас бачыў. А далей найбольш знаёмымі нам словамі былі губернатар і цар. (Я.Маўр)

Заданне 3. Размяркуйце ўстойлівыя спалучэнні паводле стылю маўлення (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы, стыль мастацкай літаратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) складзіце невялічкія прамовы, абгрунтуйце мэтазгоднасць іх ужывання.

Рубікон перайсці, прыняць да ведама, прэзумпцыя невінаватасці, спажывецкая карзіна, нерухомая маёмасць, ліць кракадзілавы слёзы, мець рацыю, адыходны промысел, прыпісныя сяляне, святая святых, браць слова, беглы агонь, месца пад сонцам, падвесці рысу, дэмілітарызаваная зона, пуцёўка ў жыццё, гордзіеў вузел, блукаючыя токі, блукаючая зорка, за круглым сталом, залатая сярэдзіна, несувымерныя велічыні, высокай пробы, узвышаць голас, узяць сябе ў рукі, неабарачальны працэс, кануць у лету, пець дыфірамбы, выпіць горкую чашу, пярэдні край, пір у час чумы, як сабаку пятая нага, перці на ражон, як зайцу стоп сігнал, ісціна ў апошняй інстанцыі, са скуры вылузвацца, залаты фонд, запас трываласці, трацейскі суд, выйсці ў тыраж, чорная дзірка, зорка першай велічыні, на хвасце станавіцца, персона грата, сабакам сена касіць, персона нон грата, мяккая пасадка, ланцуговая рэакцыя, кату пад хвост, свінтус грандыёзус, данайскія дарункі, нябесная канцылярыя, і жук і жаба, даць рады, прыняць меры, ужыць захады.

Заданне 4. Прачытайце тэкст «Гости из разных стран» (гл.

Дадатак 2, тэкст 17) і перакладзіце яго вусна на беларускую мову. Зрабіце сціслы пераказ тэксту. Якія краіны былі больш развітымі і ўнеслі свой тэрміналагічны здабытак у міжнародную лексіку? Прааналізуйце арфаграфію і арфаэпію іншамоўных слоў згодна з нормамі сучаснай беларускай мовы. Звярніце ўвагу на змест апошняга абзаца тэксту. Ці можна з ім пагадзіцца? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

91

Заданне 5. Па выказваннях прадстаўнікоў далёкай мінулай эпохі сёння можна меркаваць аб старажытнай цывілізацыі. Прачытайце ўважліва наступныя крылатыя выслоўі з антычных і біблейскіх тэкстаў і паспрабуйце растлумачыць іх значэнне. Вызначце, з якіх старажытных міфаў яны паходзяць. У якіх сітуацыях і калі можна ўжыць гэтыя выразы:

а) аўгіевы стайні; б) альфа і амега; в) ахілесава пята; г) гордзіеў вузел; д) мір вам; е) на сёмым небе;

ё) праметэеў агонь; ж) траянскі конь.

Заданне 6. Да прыведзеных беларускіх слоў падбярыце і запішыце эквіваленты з рускай мовы.

Абапал, аберуч, безліч, брукаванка, вырай, дубэльты, дранікі, замчышча, знічка, кажан, кнігарня, камяніца, крбты, крупнік, насоўка, нішчымніца, покут, пярун, пазалетась, сёлета.

Заданне 7. Паспрабуйце растлумачыць матывацыю наступных беларускіх слоў. З адным словам (на выбар) складзіце міні-тэксты з рознымі тыпамі маўлення.

Байка, дзьмухавец, валун, плётка, дажынкі, вялікдзень, сёмуха, багач, уваходзіны, буслянка, адведкі, дзяды, вяселле.

Заданне 8. Прачытайце ўважліва тэкст. Да якога стылю і тыпу маўлення яго можна аднесці? Абгрунтуйце свой адказ. Ахарактарызуйце лексіку паводле сферы і ступені ўжывання. Назавіце словы ўласнабеларускія і запазычаныя. Адзначце фанетычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці прапанаванага тэксту. Затранскрыбіруйце другі абзац тэксту.

Беларусы. Адкуль мы? Хто мы? Чым слаўныя ў свеце? На вялікі жаль, ад большасцi беларусаў сёння не пачуеш пэўных адказаў на гэтыя пытанні. На працягу стагоддзяў iшла ды яшчэ працягваецца барацьба за душу беларуса. Хацелі i хочуць зрабiць яго то палякам, то pускім, то, на благі канец, «тутэйшым». А

92

вiдамi рыб.

Экзатычныя альбiнскiя «xaткi» Караль Радзiвiл засяляў сваёй збяднелай раднёй i сябрамi, якiя на час ператваралiся ў сялянальбанчыкаў. Дзеля забавы яны апраналiся ў бутафорскi дэкара- тыўна-тэатральны рэквiзiт у выглядзе блакiтнага жупана, падпаясанага карамзiнавым поясам, i жоўтага кунтуша. Уся гэтая тэатралiзаваная грамада ўзначальвалася войтам, у якасцi якога выступаў сам Караль Радзiвiл.

Тут, у альбiнскай рэзiдэнцыi, гасцяваў апошнi кароль Рэчы Паспалiтай Станiслаў Аўгуст Панятоўскі. Асобы, якiя яго суправаджалi, размяшчалiся ў каляровых палатках-шатрах. А ў гонар аб гэтай падзеi быў адчаканены спецыяльны медаль у колькасцi 1000 штук.

Цудоўны, выключна арыгiнальны, архiтэктурна-паркавы ан-

самбль у Альбе загiнуў у 1812 г. (З кнігі «Страчаная спадчына»)

Тэкст 2

ГРОДЗЕНСКI ПАЛАЦ ТЫЗЕНГАЎЗА

Надворны падскарбi лiтоўскi Антонiй Тызенгаўз (1733--1785) збудаваў для сябе ў Гродне цудоўны палац, якi размяшчаўся на плошчы Гараднiцы i выходзiў на яе вялiзным трапецападобным курданёрам. 3 супрацьлеглага боку палаца прасцiраўся парк. <...>

Будынак захоўваўся да 1915 г., пасля быў спалены немцамi i ўжо не адбудоўваўся. Палац уяўляў сабой аднапавярховы з бакавымi выцягнутымi крыламi-флiгелямi будынак. Аб’ёмы палаца звязвалiся ў суцэльную трапецападобную ў плане кампазiцыю. Ад уезда курданёр замыкаўся агароджай са сцiплай брамай. Сярэдняя двухпавярховая частка галоўнага корпуса вырашалася паўкруглым купальным эркерам. У нiжнiм паверсе ён меў галоўны ўваход, а зверху высокія, узятыя ў рамы пiлястраў вокны-дзверы, якiя выходзiлi на невялiкi балкон з каванай балюстраднай агароджай. Вокны арачнай формы складaлi асноўнyю рытміку фасада. Дэкор абмяжоўваўся pycтaвaнымі лапаткамi i падаконнымi нiшамi. Аздабленне будынка мела некаторыя элементы стылю ракако – здвоеныя руставаныя лапаткi, гiрлянды, картушы, абрамленнi прамавугольных i арачных праёмаў. 3 тыль-

нага фасада галоўнага корпуса выступала каланада з верхняй

ґ

тэрасай. Больш сцiпла выглядaлi бакавыя крылы, накрытыя высокімі трохскатнымі дахамі з невялiкiмi мансардамi па цэнтры.

145

шпалер, раскрытых ландшафтаў. Парк налiчваў шэраг альта- нак-мiлавiдаў, аранжарэю, цяплiцу i нават персiярню – фабрыку па вытворчасцi персiдскiх паясоў. На аснове paкi Ушы фармiруецца складаная сiстэма сажалак i каналаў з белакаменнымi набярэж-нымi, шлюзамi, плацінамі, млынамі.

Уздоўж каналаў будуецца 180 аднатыпных драўляных, крытых саломай «хатак»– iмiтацыя сялянскiх сядзiб з усім наборам надворных пабудоў. Кожная «хатка» з’яўлялася гасцiнiцай, таму што два з чатырох пакояў прызначалiся для гасцей, якiя ў мностве наязджалi да князя. На падвор’i знаходзiлiся вазоўня-карэт- ная, стайня, хлеў, цялятнiк, лазня, альтанка. Усе «гаспадаркi» абнесены драўляным плотам з брамай, дэкарыраванай выявай звера цi птушкi. Насупраць кожнай сядзiбы ставiлася галубятня на слупе i вальер для экзатычных птушак. 3 тылу меўся агарод. Вялiзны дом у цэнтры ансамбля займаў сам Пане Каханку. 3 гармат, якiя размяшчалiся на яго двары, салютавалi ў днi святкаванняў. У каплiчцы пры сядзiбе ўладальнiка кожную paнiцy ў 7 гадзiн служылася iмша. Як i належыць сталай вёсцы, сярод забудовы насупраць дома войта ўзносiўся драўляны Троiцкi касцёл-пахаваль- ня, ззяючы медным дахам i трыма пазалочанымi купаламi. Iнтэр’ер святынi аздабляў мастацкi роспiс i дванаццаць скульптурных алтароў.

Асаблiвую цiкавасць уяўляла вялiкая альтанка за галоўным каналам. Яна прызначалася для прыёму ганаровых гасцей. Гэта амаль першая ў гісторыі архiтэктуры Беларусi эклектычная пабудова. Калi з трох бакоў успыхваў феерверк i загасаў над альтанкай, яна свяцiлася ўсімі сваімі агнямi, набываючы чарадзейны выгляд. У час феерверку войт Альбы запрашаў ycix гасцей да катання на лодках – менавіта на вадзе iлюмiнацыi ўспрымалiся найбольш эфектна i маляўнiча.

Дзiвацтвы ў магнацкай рэзiдэнцыi даводзiлiся да абсурду: па паданню, у Альбу ад замка летам ехалi на санях па насыпанай цукрам дарозе. Набор дваранскiх забаў таго часу абавязкова ўключаў княжацкае паляванне. 3 гэтай мэтай у парку быў створаны аграмадны звярынец, маштабы якога ўражлiваюць i сёння: 35 пар ланяў, 65 пар аленяў, 48 пар зуброў, 70 пар серн, 32 пары венгерскіх коз, 60 пар ласёў. Мелiся нават нacapoгi! Птушкi трымалiся ў спецыяльнай журавельнi, тут iснавалi вальер, кральчатнiк, фазанарый. Сажалкi насялялiся разнастайнымi

144

калі жадаюць забiць народ, ад яго ў першую чаргу адбiраюць гicтарычную памяць.

3 намі тое амаль што здарылася. На шчасце, лiтасцiвая гісторыя адарыла беларусаў шанцам адрадзiцца. А калi народ абуджаецца, то становiцца неабходным яму грунт, на якi можа ён абаперцicя i расправiць плечы. Тым грунтам з’яўляецца тысячагадовы гicтарычны шлях беларусаў, які адзначаны і найвышэйшымi ўзлётамi, i найбалючымi падзеннямi.

Але, уздымаючы заслону гісторыі, iзноў жа на кожным кроку натыкаешся на пытанні. Ці былі мы, беларусы, бездзяржаўнiкамi-прымакамі ў сваіх суседзяў? Каму належыць гiсторыя Полацкага, Турава-Пiнскага княстваў? Цi чужое для нас Вялікае Княства Лiтоўскае? Хто былі заснавальнiкамі гэтых дзяржаў? Хто ix гістарычныя спадкаемцы? Чаму заезджыя на Беларусь влохi-iтальянцы ў ХVI ст. казалі, што «тут бог жыве»? Чаму беларускi гаспадар-селянiн, які абедзвюма нагамі моцна стаяў на сваёй зямлi, голас якога гучаў у гродскіх, земскiх судах, які кiраваўся ў ХVІ ст. са збожжам у Познань, Люблiн, Каралевец-Кёнiгсберг, Рыгу, пераўтварыўся на працягу ХVІI – ХХ стст. у, як кажуць сёння, «рахманага, маўклiвага» беларуса? (Л.Лойка)

Заданне 9. Да прыведзеных слоў запішыце беларускія адпаведнікі. Растлумачце спецыфічны характар матывацыі гэтых назваў у беларускай і рускай мовах.

Учебник, чаща, полотенце, поезд, прилагательное, голубика, орудие, колыбельная, главарь, ставня, приправы.

Заданне 10. Знайдзіце ў кожнай з прыведзеных груп словы ўстарэлай лексікі і пісьмова растлумачце іх.

а) нары, крышталь, баярын, вястун; б) павятком, стэльмах, цаля, запавет;

в) рызыкант, даўніна, бурштын, саўнаргас; г) чынш, уласнік, фурманка, набытак; д) мемуары, тэрарыст, пісьмоўнік, літасць.

Заданне 11. Параўнайце значэнні слоў, ужытых у «Статуце Вялікага княства Літоўскага» 1529 года, з іх значэннямі ў сучаснай беларускай мове. Пракаменціруйце характар змен, калі яны адбыліся.

93

Артыкул – ‘параграф’; вживати – ‘карыстацца, выконваць свае абавязкі’; урад – ‘пасада’; вчынок – ‘дзеянне’; выробитися – ‘вызваліцца з даўгавой кабалы’; вырок – ‘прыгавор суда’; господар – ‘вялікі князь літоўскі’; госці – ‘іншаземныя купцы’; дбаті – ‘клапаціцца, звяртаць увагу’; дедич – ‘спадкаемца’; дойліда – ‘цясляр’; заганити – ‘зняславіць’; звада – ‘сварка’; згуба – ‘страта, выдаткі’; злупити – ‘абрабаваць’; копцы – ‘межавыя насыпы’; небачный – ‘неасцярожны, неабдуманы’; ображене – ‘знявага’; поведати – ‘заявіць’; пригода – ‘ выпадак’; рада – ‘намер’; шкодны – ‘пацярпелы’.

Заданне 12. Растлумачце значэнні народных выслоўяў. Якія з іх валодаюць павышанай эмацыянальнай ацэначнасцю? Складзіце невялікую прамову (2-3 хвіліны) на тэму «Слова давай, дык яго і трымай».

Што сказаў, тое святое.

Выказанага слова да губы не вернеш.

Хто язык даўгі мае, таму дрэнна бывае.

Тады слова – серабро, калі справа – золата.

Слоў – на мех, а спраў – на смех.

Заданне 13. Параўнайце структуру слоўнікавых артыкулаў «Этнаграфіі Беларусі»,«Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы». Адзнач-

це асаблівасці падачы матэрыялу ў названых выданнях.

Заданне 14. Усе ведаюць прымаўку: Што пасееш, тое і пажнеш. А між тым даследчыкі-гісторыкі сцвярджаюць, што не-

калі людзі жалі тое, што не сеялі. Ці можа такое быць? Аргументуйце свой адказ.

Заданне 15. Звярніце ўвагу на наступныя групы слоў, якія маюць дачыненне да тэрміналагічнай лексікі гістарычнай спецыяльнасці. Якая моўная з’ява адлюстравана? Растлумачце значэнні кожнага слова і складзіце два сказы на адну з прапанаваных лексічных пар (на выбар).

а) асэсар // пасэсар; б) бургамістр // бурмістр;

в) дваранскі // дваровы // дварцовы // дварэцкі // дворніцкі;

94

2.Фірма вырабляе печы з (гарантыйнай – гарантаванай) цеплааддачай.

3.Савет дырэктараў запатрабаваў (гарантыйных – гарантаваных) абавязацельстваў ад кліентаў-неплацельшчыкаў.

4.Вы ўжо знаёмы з якасцю паслуг, якія мы (прадстаўляем – прадастаўляем).

Дадатак 1

ТЭКСТЫ ДЛЯ АНАЛІЗУ

Тэкст 1

НЯСВIЖСКI ПАЛАЦАВА-ПАРКАВЫ КОМПЛЕКС

У сярэдзiне ХVIII ст. пры знатных дварах Заходняй Еўропы распаўсюджваюцца загарадныя палацава-паркавыя рэзiдэнцыi. Манерны i гуллiвы стыль ракако замест пышнай параднасцi i ўрачыстасцi патрабаваў забаўнага пастаральнага асяроддзя. Гэта мода не абышла i радзiвiлаўскага гнязда ў Нясвiжы, уладальнiк якога сачыў за моднымi еўрапейскiмi павевамi. Замкавы парадна-рэпрэзентацыйны, некалькi суровы парк ужо быў няздольны задаволiць новую жыццёвую фiласофiю. І таму Караль Радзiвiл – Пане Каханку загадвае непадалёку ад замка высячы аграмадны – у 300 га лес i на яго месцы стварыць пацяшальны палацава-паркавы ансамбль. На ўскраіне таго ж лесу яшчэ ў 1585 г. князь Мiкалай Крыштоф Радзiвiл Cipoтка меў летнюю сядзiбу Альба.

Рэалiзацыя дзiвацкай задумы Радзiвiла ажыццяўляецца з 1740-ыx па 1780-ыя гг. пры ўдзеле дойлiдаў Лявона Лутнiцкага i Карла Спампанi. Імі ствараецца iдылiчная вёска, абкружаная пейзаж- на-рэгулярным паркам з геаметрычнай сеткай алей, стрыжаных

143

Заданне 4. Знайдзіце выпадкі парушэння лексічнай спалучальнасці ва ўстойлівых словазлучэннях і выпраўце іх.

1) Вырашыць праблему, вырашыць пытанне, вырашыць задачу, вырашыць сітуацыю.

2)Унесці прапанову, унесці пытанне, унесці рэзалюцыю.

3)Прытрымлівацца правілаў, прытрымлівацца бюджэту, прытрымлівацца закону.

Заданне 5. Напішыце заяву з просьбай: а) паслаць на археалагічную практыку ў той рэгіён, дзе жывуць вашы бацькі; б) дазволіць датэрмінова здаць экзамены (назваць уважлівую прычыну); в) дазволіць перавод са стацыянара на завочную форму навучання ў сувязі з сямейнымі абставінамі.

Заданне 6. Складзіце і напішыце: а) даверанасць на атрыманне грошай ад прыватнай асобы; б) распіску на атрыманне фотаматэрыялаў для археалагічнай экспедыцыі; в) тлумачальную запіску ў сувязі са спазненнем на заняткі.

Заданне 7. Вызначце, у якіх функцыянальных стылях маўлення часцей ужываюцца наступныя словы, спалучэнні слоў. Абгрунтуйце свой адказ.

Манаграфія, хроніка, рэклама, лірычны верш, дысертацыя, тэлефонная размова, вайсковая прысяга, інтэрв’ю, нарыс, аб’ява, музычная нота, магдэбургскае права, вучоныя запіскі, прамова на мітынгу, службовая характарыстыка, дыпламатычная нота, загад, рэпартаж, рэзюмэ, статут, рэформа.

Заданне 8. Параўнайце словазлучэнні: даць характарысты-

ку Пятрова, ...на Пятрова, ...пра Пятрова. Якое з іх парушае нор-

мы літаратурнага ўжывання? Чым адрозніваюцца словазлу-

чэнні характарыстыка на Пятрова і характарыстыка Пятрова?

Заданне 9. Выберыце са слоў у дужках правільны паронім. Абгрунтуйце свой выбар, складзіце і запішыце адпаведна сказ з другім словам паранімічнай пары.

1. Прашу (аплаціць – заплаціць) мне выдаткі па камандзіроўцы.

142

г) імігрант // эмігрант; д) каланізаваны // каланізатарскі // каланізацыйны // ка-

ланісцкі // каланіялісцкі // каланіяльны.

Заданне 16. У некаторых вёсках Палесся да сённяшняга дня захавалася вельмі старажытная прылада працы. Гэта вяроўка з пятлёй на канцы, якая называецца лезіва. Растлумачце пісьмова матывацыю гэтага наймення. Для чаго выкарыстоўваецца лезіва?

Заданне 17. Падбярыце і запішыце сінонімы да прыведзеных слоў. Раскрыйце значэнні слоў аднаго сінанімічнага рада ў невялікім кантэксце гістарычнай тэматыкі.

Бацькаўшчына, дваранін, крэпасць, легенда, нашчадак, памятны, чужынец.

Заданне 18. Параўнайце значэнні сугучных беларускіх і рускіхСтрэльбаслоў. (Якбел.)называецца— стрельба (русгэтая.); Краскамоўная(белз.)’ява— краска? Ахарактары(рус.); - зуйцеЛістяе.(белСкладзіце.) — лист (ірусзапішыце.); па ўзорыУстацьсказы(бел.) —зустатьгэтымі(руссловамі.); .

Час (бел.) — час (рус.);

Зорка (бел.) — зорька (рус.);

Адказ (бел.) — отказ (рус.);

Прозвішча (бел.) — прозвище (рус.).

Узор: нядзеля (бел.) – неделя (рус.). У нядзелю ён заўсёды адпачывае. Через неделю начинается сессия.

Заданне 19. Прачытайце значэнні мнагазначнага слова «гісторыя», якія зафіксаваны ў тлумачальным слоўніку бела-

рускай мовы. Вызначце стылістычную прыналежнасць гэтага слова ў кожным са значэнняў. Складзіце і запішыце міні-тэкст аднаго з тлумачэнняў (на выбар), ужываючы амонімы, сінонімы і антонімы. Падкрэсліце іх і коратка ахарактарызуйце.

Гісторыя, –і, ж. 1. Рэчаіснасць у яе развіцці і руху. Законы гісторыі. 2. Навука аб развіцці чалавечага грамадства. Г. старажытнага свету. Г. сярэдніх вякоў. 3. Ход развіцця, руху чаго-н. Г. раслін. Г. знеш-

няга гандлю. Г. хваробы. 4. Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў паняцці людзей. Народ-

95

ныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй. 5. Расказ, апавяданне пра што-н. Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі. 6. Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя. Трапіць у сумную гісторыю. Вось дык г.!

Заданне 20. Складзіце і запішыце тэкст рэкламнай аб’я- вы, выкарыстоўваючы патрэбныя паронімы. Пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікам паронімаў (Грабчыкаў С.М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы. – Мн., 1994). Паразважайце, наколькі эфектыўна з мэтай паспяховай рэкламнай камунікацыі ўжыванне ў межах аднаго рэкламнага тэксту паранімічнай пары цалкам. Чаму?

Абмежавацца // адмежавацца, абяцанка // абяцанне, адборачны // адборны, адзець // надзець, адменны // адметны, аздоблены // аздобны, аператыўны // аперацыйны, аптымальны // аптымістычны, асабісты // асабовы // асаблівы, вітамінны // вітамінізіраваны, дзейны // дзейсны, рэальны // рэалістычны, рэклама // рэкламацыя, фасонны // фасоністы, эўрыка // эўрыстыка, эканомны // эканамічны, эфектны // эфектыўны.

Заданне 21. Прачытайце і выкажыце сваё меркаванне да выказвання М.Сервантэса пра гісторыю. Ахарактарызуйце ўсе словы ў сказе паводле паходжання, сферы ўжывання, актыўнага і пасіўнага складу. Прааналізуйце сістэмныя сувязі паміж словамі мінулае, сучаснае, будучае. Працягніце думку пісьмен-

ніка ўласнымі разважаннямі (5 – 7 сказаў).

Гісторыя – скарбніца нашых дзеянняў, сведка мінулага, прыклад і навучанне для сучаснага, перасцярога для будучага. (М.Сер-

вантэс)

Тэма 9. БЕЛАРУСКАЯ НАВУКОВАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ

9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі

• ХІІ – ХІV стст. – берасцяныя граматы зафіксавалі назвы

некаторых тагачасных прадметаў і паняццяў. У тэксце берасцяной граматы 1359 г. (г. Віцебск) вылучаюцца словы, якія пазней увайшлі ў склад тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы і сталі асновай для стварэння асобных тэрмінаў з розных галін гаспадарчай

96

неабходна пачынаць з новага абзаца, каб паляпшаць яго ўспрыманне адрасатам.

Моўныя канструкцыі, якія могуць ужывацца ў справавых лістах:

1) ветлівыя звароты (Паважаны дырэктар! Шаноўны спадар Іван Антонавіч! і інш.);

2) выказванне падзякі (Дзякуем Вам за..; Мы Вам вельмі ўдзячны за...; Загадзя ўдзячны Вам за... і інш.);

3)выразы, якія тлумачаць матывы (У сувязі з цяжкім стано-

вішчам...; У адпаведнасці з пратаколам... і інш.);

4)выказванне гарантыі (Аплату гарантуем...; Тэрміны выканання гарантуем... і інш.);

5)прапановы, запрашэнні, заключныя словы (Пераканаўча просім Вас не затрымліваць адказ; Спадзяёмся, што наша просьба будзе задаволена; Запрашаем прыняць удзел у...; Мы можам рэкамендаваць Вам... і інш).

МІ Н І П Р А К Т Ы К У М

Заданне 1. Складзіце і запішыце справавы дакумент, выкарыстаўшы наступныя неабходныя словы, спалучэнні слоў і словазлучэнні. Дайце назву дакументу і ахарактарызуйце ўласцівыя яму моўныя асаблівасці.

Выкананне, выкарыстанне, пагадненне, захаванне; аплата гарантавана, прапанова ўхвалена; аказаць дапамогу, правесці рэканструкцыю, прыняць да ведама; у мэтах, па дасягненні, у адносінах, у сувязі.

Заданне 2. Складзіце і напішыце аўтабіяграфію. Прытрымлівайцеся наступнай структуры: 1) прозвішча, імя, імя па бацьку; 2) час і месца нараджэння; 3) месца працы бацькоў; 4) гады вучобы; 5) звесткі пра працоўную і грамадскую дзейнасць; 6) сямейнае становішча; 7) дата і подпіс.

Заданне 3. Растлумачце пісьмова значэнні слоў, якія называюць розныя віды службовых дакументаў. Праверце сябе па тлумачальным слоўніку.

Абанемент, атэстат, анкета, ведамасць, дэкрэт, дырэктыва, паведамленне, камюніке, ліцэнзія, мемарандум, аблігацыя, нота, патэнт, прэйскурант, рэестр, рэзалюцыя, рэкламацыя, сертыфікат, ультыматум, хадайніцтва.

141

выказнікам, азначэнне – перад азначаемым словам і г.д.;

• наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адымен-

нымі прыназоўнікамі: у выніку таго, што..., у сувязі з тым, што..., згодна з... і інш.

12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі

Асноўным відам тэкстаў, у якіх рэалізуецца афіцыйна-справа- вое маўленне, з’яўляецца дакумент. Дакумент (ад лац. documentum – сведчанне, доказ) – дзелавая папера, якая юрыдычна пацвярджае якінебудзь факт (напрыклад, нараджэнне, шлюб) ці права на што-не- будзь (дыплом, завяшчанне).

Па сваім функцыянальным прызначэнні ўсе афіцыйна-спра- вавыя дакументы падзяляюцца на наступныя групы:

1) распарадчыя (пастанова, загад, распараджэнне і інш.);

2)адміністрацыйна-арганізацыйныя (план, справаздача, кантракт, дамова і інш.);

3)інфармацыйна-даведачныя (даведка, дакладная і службовая запіскі, акты, лісты, тэлеграмы, факсы і інш.);

4)асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска і інш.);

5)справавыя лісты.

12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці

Справавыя лісты – гэта лісты, накіраваныя адной арганізацыяй (асобай) у другую з мэтай высветліць пэўнае пытанне.

Тыпы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні:

1) лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.);

2) лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, лістнапамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.).

Тэкст справавых лістоў павінен быць дакладным, ясным і лаканічным. Так, напрыклад, для справавых лістоў з’яўляецца тыповым наступны пачатак сказаў: У сувязі з...; Згодна з вашай просьбай... Справавыя лісты рэкамендуецца складаць толькі па адным пытанні. Найбольш рацыянальнай выглядае структура тэксту, якая складаецца з дзвюх частак: у першай выкладаюцца матывы, якія сталі прычынай для складання ліста; у другой – просьбы, рашэнні, распараджэнні. Выклад кожнага новага аспекту зместу

140

дзейнасці (купіць, прадаць, наяўнасць, жыта, грыўня і інш.).

• ХІV – ХVІІ стст. З другой паловы ХІV ст. пісьмовая мова, якая склалася на тэрыторыі Беларусі, стала афіцыйнай мовай Вялікага княства Літоўскага. Гэта спрыяла развіццю асноўных стыляў, у тым ліку і навуковага. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў выконвалі так званыя глосы – пераклады ці апісальныя тлумачэнні паміж радкамі рукапісу або на палях стараславянскіх слоў ці запазычанай лексікі. Значнае пашырэнне сярод усходнеславянскіх кніжнікаў набылі глосы, створаныя Ф.Скарынам, В.Цяпінскім, С.Полацкім і інш. Ф.Скарына ў сваіх друкаваных кнігах адлюстраваў асноўныя рысы беларускага маўлення і ў прыватнасці – лексіку тэрміналагічнага характару: вызволити,

дорослый, досконалый, збройный, листъ, научение, разумность, речи добрые, скарбъ, час.

Пэўную частку беларускіх тэрмінаў змяшчалі спецыяльныя рукапісныя зборнікі, так званыя прыточнікі, або гласарыі, – слоўнікі глосаў, якія яшчэ ў той час называліся лексіконамі, лексісамі і інш.

ібылі пашыраны ў ХVІ ст.

«Лексіс» Л.Зізанія, 1596 г., выдадзены ў Вільні, рэестр слоўніка 1061 слова – першы друкаваны слоўнік усходніх славян;

«Лексікон» С.Буднага;

«Лексіс з толкованнем славенскіх моў проста» (пытанне пра аўтарства пакуль адкрытае);

«Лексікон словенароскі», выдадзены ў 1627 г. П.Бярындам, рэестр слоўніка – 6982 словы.

Значная частка змешчаных у тагачасных слоўніках тэрмінаў захавалася і ўвайшла ў тэрміналагічны фонд сучаснай беларус-

кай мовы: выхованье, мова, особа, оборонца, пытанье, сведо-

мость, скарга, утіск. Такім чынам, распаўсюджанае кнігадрукаванне (XVI – XVII стст.) садзейнічала выпрацоўцы лексічных норм, пашырэнню слоўніка, замацаванню намінацый новых навуковых паняццяў у моўнай практыцы.

Найбольш развітымі галінамі тэрміналогіі ў XVI – XVII cтст. былі наступныя:

грамадска-палітычная (гістарычная) (власть, держава, пре-

столъ, декретъ, конституция, самодержецъ, страна, тронъ, краина, коронация, столица, титулъ, гербъ, еднанье, указъ, привилей, статутъ, верховный, радити, учредити, великое княство литовское, господарь, канцлеръ, поветъ, волость);

юрыдычная (акт, апеляция, судья, асессоръ, прокураторъ (речникъ), осочникъ, оправца);

97

ваенная (войско, оружие, дружина, конный, люди ратные, гвардия, гусаръ, капитанъ);

гандлёвая (вага, важити, купецъ, мерка, прибытокъ, торговля, цена);

сельскагаспадарчая (борона, жито, овесъ, сеянье, снопъ, зер-

не, збожье, молотити).

• 1696 г. – забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам, што адмоўна ўздзейнічала на фарміраванне тэрміналагічнай лексікі (замацаванне навуковых тэрмінаў адбывалася перш за ўсё ў працэсе

іх ужывання ў друкаваных выданнях).

• Канец ХIХ – пач. ХХ стст. У 1870 г. Iмператарскай Акадэміяй навук выдаецца «Слоўнік беларускай мовы» I.I.Насовіча (слоўнікавы рэестр – больш за 30 тысяч слоў). Слоўнік меў універсальны характар, бо прысутнічалі рысы тлумачальнага, перакладнога, дыялектнага і этымалагічнага слоўнікаў.

1919 г. – створаны Беларускі школьны савет, які распрацоўваў асноўныя тэрміны для беларускай пачатковай школы.

1921 г. – створана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая арганізавала працу па ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі. У выніку з’явіліся 24 слоўнікавыя выпускі тэрмінаў па розных галінах навукі: граматыцы, логіцы, батаніцы, грамадазнаўству і г.д.

Члены Навукова-тэрміналагічнай камісіі шырока практыкавалі стварэнне тэрмінаў-неалагізмаў: адвольны множнік, азначальны сказ, даследаванне, магутнасць, ступень, суквецце, уяўны і інш.

Але значная частка з іх не замацавалася ў практыцы. У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 1920 – 1930-х гг. значны ўклад унеслі М.Байкоў, М.Гарэцкі, В.Ластоўскі, С.Некрашэвіч і інш.

30-я гг. ХХ ст. – жорсткія палітычныя рэпрэсіі. 1937 г. – выходзіць загад аб канфіскацыі з бібліятэк СССР і БССР кніг бела-

рускай навуковай тэрміналогіі.

• Пасляваенны час – канец ХХ ст.

1955 – 1965 гг. – праца сектара тэрміналогіі ў Iнстытуце мовазнаўства АН БССР.

Значную ролю ў распрацоўцы і ўнармаванні беларускай тэрміналогіі адыгралі «Беларуска-рускі слоўнік» (1962), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», «Руска-беларускі слоўнік» у 3-х тамах (1993г.) і інш.

1980 г. – створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія.

1987 г. – выходзіць манаграфія Л.А.Антанюк «Беларуская навуковая тэрміналогія», у якой разглядаюцца асноўныя этапы фарміравання тэрміналагічнай лексікі беларускай мовы, аналізуецца

98

Асноўныя патрабаванні да афіцыйна-справавога маўлення: доказнасць, канкрэтнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, інфармацыйнасць і ў той жа час сцісласць (эканомія моўных сродкаў), лагічнасць, яснасць, пераканаўчасць, стандартнае размяшчэнне матэрыялу.

12.2. Моўныя асаблівасці

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога маўлення знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента. Яны абумоўлены патрабаваннямі справавога маўлення – выявіць волю заканадаўцы, прадпісаць паводзіны, данесці пэўную інфармацыю і г.д. Большасці тэкстаў уласцівы наступныя моўныя асаблівасці:

шырокая распаўсюджанасць абстрактнай лекcікі: насельніц-

тва, кадры, становішча, санкцыя, іск;

адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі (усе словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні), а таксама пазалітаратурных сродкаў (дыялектных, жаргонных, прастамоўных, лаянкавых слоў і выразаў);

наяўнасць тэматычна абумоўленай тэрміналогіі: дэнаміна-

цыя, грашовае ўзнагароджанне, аднаразовая дапамога, кампенсацыя за адпачынак, бесперапынны стаж і інш.;

выкарыстанне слоў з процілеглым значэннем: ісцец – адказ-

чык, абавязкі – правы, крэдытор – даўжнік, давернік – павераны;

іменны характар мовы, які абумоўлены ўжываннем вялікай колькасці назоўнікаў;

ужыванне дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік)

замест дзеясловаў: дапамагчы – аказаць дапамогу, удзельнічаць – прымаць удзел, прапанаваць – выказаць прапановы і інш.;

частотнасць дзеясловаў залежнага стану: вядзецца, ахоўва-

ецца, арганізуецца, спаганяецца і інш., што надае выказванню ха-

рактар пастаянства і абавязковасці выканання дзеяння;

частае выкарыстанне адмоўнай часціцы не пры дзеясловах, што надае ім адценне катэгарычнасці і прымусовасці;

ужыванне дзеясловаў у форме цяперашняга часу (дакументы

зтакімі дзеясловамі маюць прадпісальны характар): студэнты да-

пускаюцца да экзаменацыйнай сесіі пры ўмове здачы ўсіх залікаў;

істотная перавага складаных сказаў над простымі, асабліва складаназалежных з даданай часткай умовы;

шырокая распаўсюджанасць аднародных членаў сказа;

прамы парадак слоў, пры якім дзейнік знаходзіцца перад

139

Жилибер приехал в Гродно в 1775 году после конфликта с профессурой медицинского колледжа в Лионе. Возмущение коллег вызвала книга, в которой учёный критиковал существовавшую тогда систему подготовки медиков. С собой он привёз богатый гербарий и библиотеку. А через год заключил договор с Антонием Тызенгаузом, в котором обещал работать на пользу короля Речи Посполитой десять лет.

Тем временем в нашем государстве не было ни одного учебного заведения, в котором готовили бы докторов. Жан-Эммануэль Жилибер основал первую на территории Речи Посполитой медицинскую академию, а также госпиталь, аптеку, роддом, акушерскую школу и лазарет. При академии создали анатомические кабинет и театр, над которыми по поручению короля Станислава Августа Понятовского вывели надпись: «Здесь сама смерть превращается в пользу для жизни». А в ботаническом саду стали выращивать лекарственные растения. Вскоре он вошёл в тройку известнейших садов Европы наряду с лондонским и петербург-

ским.( З газеты «Вечерний Гродно»)

Тэма 12. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВАЯ СФЕРА МАЎЛЕННЯ

12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці

Асноўная функцыя афіцыйна-справавога маўлення – паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай; рэгламентацыя правоў, правілаў, дзеянняў і г.д.

Сфера выкарыстання: у справаводстве (афіцыйнай службовай перапісцы грамадзян з установамі, адных устаноў з другімі, у загадах, пратаколах, распісках і г.д.), у галіне права і заканадаўства (у дагаворах, законах, указах і інш.).

У залежнасці ад сферы размяжоўваюць наступныя падстылі афіцыйна-справавога маўлення:

1) адміністрацыйна-канцылярскі (адміністрацыйныя акты, распараджэнні, загады, справаздачы, заявы, аб’явы, даверанасці, аўтабіяграфіі, характарыстыкі, распіскі, пратаколы і інш.);

2)дыпламатычны (міжнародныя дагаворы і пагадненні, камюніке, ноты, мемарандумы, канвенцыі і інш.);

3)заканадаўчы (законы, канстытуцыі, указы, пастановы, грамадзянскія і крымінальныя акты і інш.).

138

структура тэрмінаў, асвятляюцца асноўныя прынцыпы і заканамернасці ўпарадкавання тэрміналогіі.

1989 г. – створана Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф.Скарыны.

1991 г. – Тэрміналагічная камісія была ператворана ў Рэспубліканскую тэрміналагічную камісію пры АН Беларусі. Камісія мела свой друкаваны орган – «Тэрміналагічны зборнік».

1999 г. – выходзіць «Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі» (аўтары Г.У.Арашонкава, А.М.Булыка, У.В.Люшцік, А.I.Падлужны), дзе разглядаліся тэарэтычныя і практычныя пытанні стварэння навуковай тэрміналогіі на беларускай мове.

2005 г. – друкуецца «Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія» (аўтар Л.А.Антанюк), дзе аналізуюцца праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі.

9.2.Стандартызацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі

Найбольш вызначальнай прыкметай сучаснага жыцця з’яўляецца пастаяннае ўзрастанне інфармацыйных патокаў ва ўсіх сферах. Асаблівую актуальнасць у гэтым працэсе набывае тэрміналагічны кампанент навуковай лексікі. Гэты лексічны пласт патрабуе пастаяннай стандартызацыі (упарадкавання, нармалізацыі) і уніфікацыі.

Стандартызацыя (ад англ. standart = норма, узор, мерка), або ўпарадкаванне, навуковай тэрміналогіі ўключае два асноўныя аспекты: сістэматызацыю і ўдакладненне навуковых паняццяў і адпаведных тэрмінаў канкрэтных галін навукі (спецыяльна-навуко- вае, змястоўнае ўпарадкаванне) і сістэматызацыю моўнага афармлення навуковых тэрмінаў (лінгвістычнае ўпарадкаванне) [3, с.74]. Зразумела, што стандартызацыя тэрмінаў можа быць забяспечана пры ўмове рэгулярнай падрыхтоўкі і выпуску адпаведных даведнікаў і слоўнікаў, якія б фіксавалі новыя словы і давалі ім дакладнае тлумачэнне. Як слушна адзначае вядомы лінгвіст Л.А.Антанюк, «актуальнай задачай упарадкавання беларускай тэрміналогіі з’яўляецца вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і публікацыя слоўнікаў рэкамендаваных тэрмінаў. Не страчвае сваёй актуальнасці і праблема папаўнення паняційна-тэрміна- лагічнага фонду ў адпаведнасці з узроўнем развіцця сучаснай на-

вукі» [3, с.76].

Існуюць наступныя фактары (аспекты) пры стварэнні новых тэрмінаў (тэрмінатворчасці):

99

а) веданне асноўных заканамернасцей словаўтварэння нацыянальнай мовы;

б) улік ступені адпаведнасці пэўнага тэрміна зместу абазначанагa паняцця;

в) улік патрабаванняў моўнай палітыкі ў галіне тэрміналогіі

[3, с.77].

Ва ўмовах пашырэння міжнацыянальных навуковых зносін адметную ролю набывае уніфікацыя навуковай тэрміналогіі. Уніфікацыя (ад с. – лац. unificare = аб’ядноўваць) – дасягненне суадноснасці паняццяў у навуцы і тэхніцы, выражаных адпаведнымі тэрмінамі на розных мовах. Унутры пэўнай мовы кожны тэрмін строга рэгламентуецца сістэмай паняццяў сваёй галіны навукі і тэхнікі. Сучасным мовазнаўцам Л.А.Антанюк выдзелены наступныя задачы міжнароднай уніфікацыі:

1) аператыўнае выяўленне новых інтэрнацыянальных тэрмінаў, іх скаардынаваная апрацоўка і ўдакладненне тэрміналогіі розных краін;

2) аператыўная інфармацыя спецыялістаў аб новых інтэрнацыянальных тэрмінах [3, с.83].

М I Н I П Р А К Т Ы К У М

Заданне 1. Слоўнікавы рэестр 11-га выпуску «Беларускай навуковай тэрміналогіі« (Вып. 11, Тэрміналёгія грамадазнаўства, 1926 г.) налічвае 2043 руска-беларускія найменні. Уважліва прачытайце наступныя тэрміны і тэрміналагічныя словазлучэнні. Адзначце фанетычныя, арфаграфічныя і марфалагічныяабасаблівасцісолютное перенаселениетагачаснай— бсамовы- полковоў названайдец – войлексіскаводкаграфіч; -

найлютнаепрацыпералюдненьне. Размяжуйце; беларускія адпаведнікі адносна таго, якіяаграриизасталіся– абшарнікііснаваць; у нарматыўнайпомещикмовеабшарнік, якія; выйшлі з

антагонизм – супраціўніцтва;

поработитель – заняволец;

ужытку ці пераасэнсаваны. Пры неабходнасці карыстайцеся

базар – кірмаш, рынак;

переселенец – асаднік, пасяленец;

адпаведнымі слоўнікамі. Абгрунтуйце свае меркаванні.

боярин – баярын;

пошлина таможенная – мыта;

военный класс – вайсковая кляса;

право убежища – права прыпынку;

гробница – магільня;

пригород – прадмесьце, прыгарад;

историография – гісторыяпіс;

прокламация – адозва, прокляма-

 

цыя;

конспиратор – змоўнік;

сейм – сойм;

конфискация – конфіскацыя, заскар-

селение – сяліба;

баваньне;

 

обитаемый – залюднены;

созыв – скліканьне;

обитатель – тубылец, насельнік;

сообщество – згуртаваньне;

100

пісьмова тэзіснае паведамленне.

а) Жылібер (Gilibert) Жан Эмануэль (21.6.1741, в.Карэт каля Ліёна, Францыя – 2.9.1814), французскі натураліст, хірург і анатам. Скончыў мед. факультэт ун-та ў Манпелье (1763). Праф. мед. каледжа ў Ліёне (1768). Пасланнікам гарадзенскага старасты А.Тызенгаўза Т.Даўнаровічам запрошаны на работу ў Гародню. З 1775 працаваў у прыгарадзе Гародні Гарадніцы, стварыў Гарадзенскі батанічны сад. У 1775 арганізаваў Гарадзенскую медыцынскую акадэмію. Планаваў арганізацыю с. – г. і ветэрынарнай школ, разам з Тызенгаўзам стварэнне ў Гародні Акадэміі навук. Калі Тызенгаўз у 1780 быў змешчаны з пасады гарадзенскага старасты, Ж. разам са сваімі вучнямі пераехаў у 1781 у Вільню, дзе пры падтрымцы М.Пачобута-Адляніцкага і І.Храптовіча стварыў на базе Гарадзенскай мед. акадэміі мед. факультэт у Гал. школе ВКЛ (гл. ў арт. Віленская акадэмія), узначаліў кафедру натуральнай гісторыі і батанікі, заклаў пры школе батанічны сад. У 1783 вярнуўся ў Ліён, працаваў эпідэміёлагам, у 1792 праф. натуральнай гісторыі Ін-та навук і карысных мастацтваў. Удзельнік рэвалюцыі 1789 – 94, у 1793 абраны мэрам Ліёна. Пасля паражэння рэвалюцыі адышоў ад палітычнай дзейнасці, займаўся навукай. Аўтар прац па эпідэміялогіі, батаніцы, у т.л. «Флоры Літвы» (т.1-2, Гародня, 1781; т.3-5, Вільня, 1781-82). Яго імем названы від раслін – жылі-

берція (Jilibertia). (З энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае»)

б)

ЖИЛИБЕР ВЕРНЁТСЯ В ПАРК

Отлитый в бронзе Жан-Эммануэль Жилибер может оживить один из уголков парка, названного в честь своего основателя. Скульптура высотой в человеческий рост и весом около 500 килограммов дружелюбным жестом будет приглашать посетителей на прогулку в тени деревьев. Готовый эскиз скульптуры выполнялся по единственному сохранившемуся бюсту, сделанному ещё при жизни Жан-Эммануэля Жилибера, мраморный оригинал которого хранится в музее в Лионе. <...>

Небольшая статуэтка высотой 50 сантиметров уже почти два месяца ждёт своего воплощения в бронзе. Кстати, деньги на увековечение памяти прославившегося в Гродно француза стали собирать ещё в 1991 году. Создание памятника-бюста одобрили городские власти.

137

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]