Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Dapamozhnik po bel

.pdf
Скачиваний:
312
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

 

ліна, якая вывучае манеты, медалі, ордэ-

н

ы

 

і значкі.

 

О

обелиск

абеліск (гр. obeliskos) – мемарыяльнае збу-

 

даванне, якое ўзнікла ў старажытным Егіп-

 

це ў гонар якой-н. падзеі або на ўшанаван-

 

не чыёй-н. памяці і мела выгляд гранёнага

 

слупаззавостранайпірамідальнайвярхушкай.

обет

абяцанне, зарок – клятва перад Богам

 

зрабіць што-небудзь або, наадварот, не

 

рабіць чаго-небудзь.

оброк

аброк – натуральная даніна прадуктамі,

 

якую выплачвалі сяляне за карыстанне

 

зямлёй памешчыка.

общий рынок

агульны рынак – еўрапейскае эканаміч-

 

нае згуртаванне.

община

абшчына – група людзей, аб’яднаная альбо

 

агульным паходжаннем (родавая), альбо тэ-

 

рыторыяй пражывання (суседская).

общинное

абшчыннае землеўладанне – парадак,

землевладение

пры якім уся сялянская зямля знаходзіла-

 

ся ва ўласнасці абшчыны.

общинное поле

абшчыннае поле – землі ў старажытным

 

Рыме, якія належалі роду (родавай аб-

 

шчыне).

огнищанин

агнішчанін – старшы дружыннік, кіраўнік

 

гаспадаркі князя ў старажытнай Русі. Назва

 

паходзіць ад слова «вогнішча».

олигархия

алігархія (гр. oligarchia = улада нямногіх) –

 

1) дзяржава, заснаваная на панаванні ары-

 

стакратычных вярхоў; 2) палітычнае і эка-

 

намічнае панаванне ў краіне невялічкай гру-

 

пы прадстаўнікоў буйнога манапалістычна-

 

216

бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі «цёмныя» мужыцкай завуць, а завецца яна «беларускай».

Я сам калiсь думаў, што мова наша – «мужыцкая» мова i толькі таго. Але, паздароў Божа добрых людцаў, як навучылi мяне чытаць, пiсаць, з той пары я шмат дзе быў, шмат чаго вiдзеў i чытаў, i пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская i панская, як i французская, або нямецкая, або i iншая якая. Чытаў я цi мала старых папераў па дзвесце, па трыста гадоў таму пiсаных, а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася. Увідзеўшы гэта, я часта думаў: Божа ж, мой Божа! Што ж мы за такiя бяздольныя?! – Якаясь маленькая Балгарыя – са жменю таго народу – якiясьці Харваты, Чэхi, Маларусы i другiя пабратымцы нашыя i розныя чужыя маюць па-свойму пiсаныя i друкаваныя кнiжачкi i газеты, i набожныя, i смешныя, i слёзныя, i гiсторыйкi, i баечкi; i дзеткi ix чытаюць так, як i гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулку цi да бацькi лiсток напiсаць па-свойму, дык можа б i ў сваёй вёсцы людзi сказалi, што «пiша па-мужыцку», i як дурня асмяялi б! А можа i сапраўды наша мова такая, што ёю нiчога добрага нi сказаць, нi напiсаць не можна? Ой, не! Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як i другім добрым людцам, i гаворым жа мы ёю шмат i добрага, але так ужо мы caмi пусцiлi яе на здзек, не раўнуючы, як i паны вялiкiя ахвотней гавораць пафранцузску, як па-свойму. Нас жа не жменька, а з восем мiльёнаў – больш i шмат больш, як яўрэяў, напрыклад, або татар цi армян, а пакажы ж, Ваша, хоць адну кнiжачку ці аб гаспадарцы, цi так аб жыццi нашым, каб па-нашаму?

Ці ж ужо нам канешне толькi на чужой мове чытаць i пiсаць можна? Яно добра, а нават i трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю...

Спрадвеку, як наша зямелька з Літвой злучылася, і з Польшчай з’ядналася дабравольна, дык усе яе «Беларусіяй» звалі, і не дарма ж гэта! Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася.

Шмат было такix народаў, што страцiлi найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлi! Пазнаюць людзей цi па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык i ёсць адзежа душы. (Ф.Багушэвіч)

Заданне 5. Як вядома, газета «Наша Ніва» ўвайшла ў гісторыю як сімвал нацыянальнага адраджэння. Асаблівая роля ў

21

адраджэнскім працэсе адводзілася роднай мове. Але менавіта на шляху адраджэння мовы ва ўмовах тагачаснай русіфікатарскай палітыкі паўставала нямала перашкод. Прачытайце ўважліва і пракаменціруйце адкрытыя заклікі праціўнікаў беларускага адраджэння да знішчэння мовы (газета «Крестьянин»), а таксама паспрабуйце абгрунтаваць з урыўкаў газеты «Наша Ніва», што яе нязменным клопатам была справа асветы на Беларусі, дапамагчы беларусу стаць нацыянальна свядомым і пісьменным. Паразважайце, ці можна прасачыць на ўзоры гэтых тэкстаў гістарычную повязь часоў: мінулага, тагачаснага, і сучаснага. Аргументуйце свае высновы.

а) Кіньце, беларусы, вашу брыдкую і нягодную мову! Ужываць яе можна толькі ў хаце, ды ў хляву – пры скаціне, а меж людзей з ёю ня суньцеся! Вы ўсе павінны гаварыць і вучыцца толькі па расейску, павінны стаць рускімі... («Крестьянин». – 1909. – №3. – С.39);

б) Пачынаючы выдаваць беларускую газэту «Наша Нива» хочэм трохи пагаварыць з усими, каму у той чы иншы спосаб залежыць на нашай працы, хочэм адкрыць свае думки, каб усе магли нас пазнаць. ...Разумеем мы, як важна цяпер беларуская газэта, разумеем, якую вяликую работу яна можэ зрабиць. И дзеля таго мы будзем старацца, каб наша газэтка заглянула усюды, каб папала яна и пад стрэху бедной курной хаты мужыка-беларуса.

Не думайце, што мы хочэм служыць тольки ци панам, ци адным мужыкам. Не, николи не! Мы будзем служыць усему беларускаму скрыуджэнаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як люстра, свет падау у цёмнасць... Ведайце добра, што «Наша Нива« газэта не рэдакции, але усих беларусоу и усих тых, хто им спагадае....Мы з сваей стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што ня ведаюuь, хто яны ёсць, – зразумели, што яны беларусы и людзи, каб пазнали свае права и памагли нам у на-

шэй рабоци («Наша Нива». – 1906. – № 1. – С. 1);

в) «Наша Нива» идзе на помач цёмнаму беларусу – хочэ паказаць яму, што и йон ня горшы за других людзей; хочэ закинуць у яго загнаную душу зерне прауды и сьвету, жаданне лепшаго жыцця, дый выкликаць да работы яго дрэмлючы розум... «Наша Нива» гаворыць да яго у роднай яго мове, каб йон лепш разумеу усйо, каб ведау, што яго мова, як и усякая другая, йосць мова чалавека, на каторую йон мае сьвятое права («Наша Нива». – 1907. – № 33. – С. 4).

22

национальное

нацыянальная самасвядомасць – пры-

самосознание

мета, характэрная для фарміравання нацыі,

 

 

усведамленне сябе прыналежным да пэў-

 

 

най нацыі і адстойванне яе інтарэсаў.

 

национальный

нацыянальнае пытанне – пытанне аб са-

вопрос

 

мавызначэнні асобнага народа праз развіццё

 

 

яго культуры, атрыманне дзяржаўнасці.

 

нация

 

нацыя (лац. natio – племя, народ) – устой-

 

 

лівая агульнасць людзей,

якая ўзнікла

 

 

гістарычна на аснове агульнасці мовы, тэ-

 

 

рыторыі, эканамічнага жыцця, культуры і

 

 

асаблівасцей характару.

 

 

неандерталец

неандэрталец (ад ням. Neandertal – назва

 

 

даліны каля Дзюсельдорфа (Германія), дзе

 

 

ў 1856 г. былі ўпершыню знойдзены вы-

 

 

капнёвыя рэшткі чэрапа чалавека) – від

 

 

першабытнага чалавека, які жыў 200 – 35

 

 

тыс. гадоў таму назад у Еўропе, Азіі, Аф-

 

 

рыцы і па сваіх фізічных адзнаках займаў

 

 

прамежкавае становішча паміж пітэкант-

 

 

рапам і сучасным чалавекам.

 

негры

 

негры (фр. negre, ад ісп. negro = горны) –

 

 

прынятая ў многіх мовах назва прадстаў-

 

 

нікоў негроіднай расы.

 

 

неолит

 

неаліт (ад гр. слоў neos = новы і lithos =

 

 

камень) – апошняя эпоха каменнага веку

 

 

(6 – 3 тыс. да н.э.), змяняе эпоху мезаліту.

«непохожий»

«непахожы» селянін – селянін, які страціў

крестьянин

 

права пераходу ад аднаго феадала да дру-

 

 

гога і ператварыўся ў прыгоннага.

 

Новая история

Новая гісторыя – перыяд сусветнай

г

і

с

т

о

-

 

 

рыі, які ідзе непасрэдна за сярэднімі вякамі

 

 

і папярэднічае найноўшай гісторыі.

 

нумизматика

нумізматыка (ад гр. nomisma, –atos = мо-

 

 

нета) – дапаможная гістарычная дысцып-

 

 

 

215

 

 

 

воск) – труп чалавека ці жывёлы, захаваны

 

ад гніення бальзаміраваннем або высахлы

 

ў выніку пэўных умоў асяроддзя.

 

Н

наёмный труд

наёмная праца – праца па дамоўленасці з

 

работадаўцам, за выкананне якой на пра-

 

цягу пэўнага рабочага часу прадугледжва-

 

ецца пэўная аплата.

налог подушный

падатак падушны – асноўны прамы пада-

 

так у Расіі, якім абкладалася мужчынскае

 

насельніцтва Расіі, апрача дваран, духавен-

 

ства і асоб, што знаходзіліся на дзяржаў-

 

най службе.

народничество

народніцтва –рух разначыннайінтэлігенцыі

 

на рэвалюцыйна-дэмакратычным этапе выз-

 

валенчай барацьбы ў Расіі (1861 – 1898 гг.).

натуральное

натуральная гаспадарка – тып гаспа-

хозяйство

даркі, у якой прадукты вырабляюцца галоў-

 

ным чынам для ўласнага спажывання, а не

 

на продаж, хаця яна і не выключае некато-

 

рага абмену.

нацизм

нацызм (ням. Nazismus, ад Nazional

 

Sozialismus = нацыянальны сацыялізм) –

 

назва фашызму ў гітлераўскай Германіі.

национализация

нацыяналізацыя (фр. nationalisation, ад

 

лац. natio = народ) – перадача прыватнай

 

уласнасці (зямель, прадпрыемстваў, банкаў,

 

жылых будынкаў) ва ўласнасць дзяржавы.

национализм

нацыяналізм (фр. nationalisme, ад лац.

 

natio = народ) – 1) рэакцыйная ідэалогія і

 

палітыка, накіраваная на распальванне на-

 

цыянальнай варожасці; 2) рух у прыгнеча-

 

ных краінах за нацыянальную незалеж-

 

насць.

 

214

Заданне 6. Прааналізуйце ўрывак з выступлення В.Быкава на першым Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Ці можна пагадзіцца з меркаваннем, што адраджэнне духоўнасці, нацыянальнай культуры, захаванне самой нацыі непадзельнае з моваю? Пракаменціруйце падкрэслены сказ тэксту.

...зноў, як і заўжды, найбольшыя спадзяванні на нашу мову, гэты галоўны нацыянальны набытак, наша гістарычнае апірышча... Калі мы, нацыянальна панішчаныя, класава раз’яднаныя, спаскуджаныя шматгадоваю маной, нешта ўсё ж значым у сусветнай суполцы народаў, дык найперш праз гэтую нашу мову. Без яе ад нас не засталося б і следу. Мова наша служыла верна ў добры і благі час, ратавала яго існаванне і ніколі не здраджвала яму. Гэта ёй нярэдка і няўдзячна здраджвалі на Беларусі, за што заўжды былі бязлітасна караныя Богам і гісторыяй. (В.Быкаў)

Заданне 7. Уважліва прачытайце тэкст на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Знайдзіце і запішыце: а) словы, агульныя для гэтых моў; б) словы, якія ўжываюцца толькі ў адной з гэтых моў.

Ялюблю гэтыя пpaсторы, люблю неаглядныя ружова-сiнiя далi іх, поўныя жыцця, малюнкавасцi, разнастайнасцi тонаў зямлi

iнеба, дзе так многа разгону для тваix вачэй, дзе маўклiвая далечыня, атулiўшыся танюсенькай намiткаю сiнечы, думае нейкую адвечную сваю думку i так моцна парывае душу зазiрнуць за заслону гэтай мудрасцi, каб пазнаць яе таямнiцы. Я люблю гэтыя далi, дзе ласкава-прыветнае сонца разлiвае свой усмех i так пяшчотна праводзiць мяцёлачкаю праменняў па твары зямлі i лёгкiмi ветрыкамi калыша на гольках зялёнае лiсце, расчэсвае i блытае косы кучаравым хвоям i гойдае над полем срэбна-шэрае жыта, кожны момант пералiваючы яго жывыя рухлiвыя ценi i асвятленне, як бы выганяючы з зямлi iльняна-дымную, бясконцую, несупынную плынь. (Я. Колас)

Ялюблю родные простoры, люблю их необозримые розоватосиние дали, полные жизни, бесконечного разнообразия красок земли и неба, где так много раздолья для твоих глаз, где молчаливые дали, окутанные тоненькой синеватой дымкой, думают какуюто извечную свою думу и так сильно влекут, манят заглянуть за светлую завесу их мудрости, познать их тайны. Я люблю эти дали,

23

где ласково-приветливое солнце рассыпает свои улыбки и так нежно проводит метёлочкой своих лучей по лицу земли и лёгкий ветерок колышет на ветвях зеленые листья, расчёсывает и путает косы кудрявых сосен и качает над полем серебристо-серую рожь, мгновенно меняя, переливая её живые, подвижные тени, словно выкатывая из земли дымчато-льняные, бесконечные, безостано-

вочные волны. (Пераклад Я. Мазалькова)

Я люблю цi простори, люблю неосяжнi рожево-синi ixнi далi, сповненнi життя, мальовничостi, рiзноманiтностi тонів землi й неба, де багато розгону для твоiх очей, де мовчазна далечiнь, огoрнувшись тендiтним серпанком синяви, думае якусь одвічну свою думу i так сильно поривае душу зазирнути за завiсу цiei мудростi, щоб пізнати ii таемницi. Я люблю цi далi, де ласкаве привiтне сонце розліва свій ycмix i так пестливо гладить мітелочкою променiв по обличчю землi та легкими вiтерцями колише на гiлочках зелене листя, розчiсуе й кошлатить коси кучерявих хвой i гойдае над полем срiблясто-сiрi жита, раз у раз переливаючи його жвавi рухливi тінi й свiтло, нiби котячи з-пiд землi димчастоблакитнi, нескiнченні, неспиннi хвилi. (Пераклад Г.Вiнгypскай)

Тэма 3. БІЛІНГВІЗМ. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

Добра, калі чалавек ведае шмат моў, але найперш трэба валодаць родным словам і мовай таго народа, на зямлі якога жывеш. Без гэтага цяжка, а часам і нельга па-сапраўднаму далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да вынікаў пазнавальнай дзейнасці мудрага і руплівага народа, мова якога мае ўсе падставы заняць належнае месца ў грамадстве.

Г.Малажай

3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці

Білінгвізм (лац. bilinguis < bi (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе – валоданне і папераменнае карыстанне асобай або калектывам дзвюма мовамі.

Кожная з моў выбіраецца ў залежнасці ад канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі. Двухмоўе мае наступныя разнавіднасці:

24

 

дробныя гандляры, служачыя і інш.

митрополит

мітрапаліт (гр. metropolites) – вышэйшае

 

званне праваслаўных і каталіцкіх епіска-

 

паў (біскупаў).

миф

міф (гр. mythos = паданне) – старажытнае

 

народнае паданне пра легендарных герояў,

 

багоў, пра паходжанне свету і з’яў прыроды.

монархия

манархія(лац.monarchia,ад гр.monarchia) –

 

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вяр-

 

хоўная ўлада належыць адной асобе – ма-

 

нарху, а таксама дзяржава з такой формай

 

кіравання.

монастырь

манастыр (гр. monasterion) – абшчына

 

манахаў або манашак, якія прытрымліва-

 

юцца агульных правіл жыцця і ўтвараюць

 

царкоўна-гаспадарчую арганізацыю, а так-

 

сама жылыя памяшканні, царква і тэрыто-

 

рыя, якія належаць гэтай абшчыне.

монета

манета (польск. moneta, ад лац. moneta) –

 

грашовы знак, адчэканены з метала: зола-

 

та, срэбра, медзі і інш.

монополия

манаполія (гр. monopolia) – саюз прадпры-

 

мальнікаў з мэтай пераадолення канкурэн-

 

цыі і атрымання найвялікшых прыбыткаў.

 

Выключнае права на вытворчасць і продаж

 

прадукцыі. Узнікаюць у Беларусі на рубя-

 

жы XIX – XX стст.

мотыга

матыка – ручная прылада для рыхлення

 

зямлі, вядома з каменнага веку.

мощи

мошчы – высахлыя астанкі людзей, якія

 

лічацца царквою святымі і цудатворнымі.

музей

музей (лац. museum, ад гр. museion = храм

 

муз) – установа, якая збірае, вывучае і вы-

 

стаўляе для паказу помнікі матэрыяльнай

 

і духоўнай культуры, а таксама прырода-

 

знаўчыя калекцыі.

мумия

мумія (франц. mumie, ад перс. mum =

 

213

 

М

Магдебургское

Магдэбургскае права – зборнік феадаль-

право

на-гарадскога права г.Магдэбурга, выдадзе-

 

ны ў ХIII ст. Права горада на самакіраванне.

магистрат

магістрат (лац. magistratus = улада, кіраў-

 

ніцтва) – орган гарадскога самакіравання,

 

які складаўся ў ВКЛ з выбарнай рады (на

 

чале яе стаяў бурмістр) і лавы (суда), дзе

 

старшынстваваў войт.

магнат

магнат (польск. magnat, ад лац. magnatus =

 

знатны чалавек, вяльможа) – назва, якой су-

 

часныя гісторыкі вызначаюць найбуйней-

 

шых землеўладальнікаў. У ВКЛ найбольш

 

вядомыя магнацкія роды Радзівілаў, Сапе-

 

гаў, Агінскіх і інш.

манускрипт

манускрыпт (лац. manuscriptum, ад лац.

 

manus = рука + scribo = пішу) – старажытны

 

рукапіс (на папірусе, пергаменце, паперы).

мануфактура

мануфактура (лац. manufactura, ад лац.

 

manus = рука + facers = рабіць) – пачатко-

 

вая форма капіталістычнай вытворчасці

 

(XVI – XVIII стст.), заснаваная на падзеле

 

працы і ручной рамесніцкай тэхніцы.

междоусобные

міжусобныя войны – войны паміж феада-

войны

ламі ў перыяд феадальнай раздробленасці.

мезолит

мезаліт (ад грэч. mesos – сярэдні і lithos

 

камень) – эпоха каменнага веку, пераход-

 

ная паміж палеалітам і неалітам.

местечко

мястэчка (польск. miasteczko) – назва на-

 

селенага пункта пераходнага тыпу ад вёскі

 

да горада. Былі распаўсюджаны на тэры-

метрология

торыі Беларусі ў XIV – пачатку XX ст.

метралогія (ад грэч. metron = мера + ло-

 

гія) – гістарычная дысцыпліна, якая выву-

 

чае старыя меры і перавод іх у сучасныя.

мещане

мяшчане – саслоўе гарадскіх жыхароў у

 

царскай Расіі, у якое ўваходзілі рамеснікі,

 

212

Ва ўмовах нацыянальнага білінгвізму ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы. Так, напрыклад, у Беларусі – беларуская і руская, у Фінляндыі – фінская і шведская, у Канадзе – англійская і французская.

дыстантнае (дыферэнцаванае)

 

 

 

Тыпы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

+

 

 

 

 

 

двухмоўя

 

 

 

 

 

 

 

раўнапраўнае

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

кантактнае

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

а) індывідуальнае

 

 

б) калектыўнае

 

 

нераўнапраўнае

 

 

 

в) нацыянальнае

(уласціва толькі

 

 

 

 

(двухмоўнымі

 

(пашыранае

асобным членам

 

 

 

 

з’яўляюцца

 

 

 

 

 

 

 

 

сярод усіх

калектыву)

 

 

 

 

цэлыя групы,

 

прадстаўнікоў

Дыстантныкалектывытып двухмоўя) прадугледжваенацыі) выкарыстанне адной з дзвюх моў, што функцыянуюць на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, выдаецца літаратура і на беларускай, і на рускай мовах, ідуць спектаклі і на беларускай, і на рускай мовах і інш. У названых прыкладах дзве мовы не сутыкаюцца адна з адной. Хаця, варта заўважыць, што ў чыстым выглядзе дыстантнае двухмоўе сустракаецца рэдка, што абумоўлена вынікамі інтэрферэнцыі (гл. ніжэй).

Пры кантактным двухмоўі абедзве мовы функцыянуюць побач (напрыклад, у перыёдыцы ўжываюцца тэксты на рускай і на

25

беларускай мовах, у маўленні людзей, з якіх адзін гаворыць пабеларуску, а другі – толькі па-руску). Кантактнае двухмоўе прадугледжвае раўнапраўнае (людзі ў роўнай меры добра валодаюць і беларускай, і рускай мовамі) і нераўнапраўнае (калі, напрыклад, веданне і выкарыстанне рускай мовы пераважвае над беларускай мовай ці наадварот) валоданне і карыстанне мовамі.

З сацыяльнага пункту гледжання двухмоўе выяўляецца парознаму. Паводле статыстычных дадзеных апошняга перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь, дома па-беларуску размаўляюць 3 млн. 683 тыс. чалавек (37 % насельнiцтва), а па-руску – 6 млн. 308 тыс. (63 %).

Цікавымі падаюцца i звесткi аб ступенi распаўсюджанасцi моў сярод найбуйнейшых нацыянальнасцей Беларусi (на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пражываюць пpaдcтаўнікі больш за сто нацыянальнасцей). Так, на бытавым узроўні беларускую мову выкарыстоўваюць 41,4 % беларусаў, 4,3 % рускіх, 57,6 % палякаў, 10,2 % украiнцаў, 3,8 % яўрэяў. Рускую мову як сродак маўлення пазначылi ў перапicных лiстах 58,6 % беларусаў, 95,7 % рускіх, 37,7 % палякаў, 83,6 % украiнцаў, а таксама 95,7 % яўрэяў. На ступень валодання беларускай i рускай мовамі моцна ўздзейнiчае моўнае асяроддзе. Можна назiраць прафесiйна арыентаваны (абумоўлены) бiлiнгвiзм у настаўнікаў беларускай мовы, акцёраў тэатра і кіно, дыктараў радыё i тэлебачання, якія беларускую мову выкарыстоўваюць пры выкананнi службовых абавязкаў, а на бытавым узроўнi – рускую. Бiлiнгвiзм з рускай мовай у якасці толькі мовы прафесii – з’ява нетыповая для Беларусi.

Акцэнтуючы ўвагу на гістарычных вытоках двухмоўя, варта адзначыць, што на тэрыторыі Беларусі яно існавала даўно, але характар і састаўныя кампаненты мяняліся. У часы Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага на нашых землях поруч з беларускай моваю, якая гучала ў княжацкіх пакоях i на сялянскiх палетках, суicнавала мова царкоўнаславянская як мова царквы i кaнфесiйнай лiтаратуры, таксама мова лацiнская як мова лiтаратуры, навукi, адукацыi. У часы Рэчы Паспалiтай запанавала беларуска-польскае двухмоўе. Калi беларускiя землi адышлi да Расiйскай iмперыi, у XIX ст. склалася адметная сiтуацыя: у элiтных колах выкарыстоўвалiся руская i польская мовы (пры тым, што беларуская iнтэлiгенцыя аддавала перавагу польскай мове, якая разглядалася як iнструмент супрацiўлення русiфiкацыi), у адукацыйнай i адмiнiстрацыйнай сферах панавала руская мова, а народ размаўляў па-беларуску: «Адно народ (сяляне i местачкоўцы)...

26

кулак

кулак – назва заможных сялян, якія з’яў-

 

ляліся ўласнікамі зямлі.

культ

культ (лац. cultus) – 1) пакланенне бажа-

 

ству і выкананне звязаных з гэтым рэлігій-

 

ных абрадаў; 2) перан. непамернае ўзвелі-

 

чэнне каго-н., чаго-н. (напр., культ асобы).

купечество

купецтва – сацыяльнае саслоўе, якое зай-

 

маецца гандлем.

 

Л

легион

легіён (лац. legio) – 1) вайсковае злучэнне

 

ў старажытнарымскай арміі; 2) асобнае

 

вайсковае фарміраванне ў некаторых за-

 

межных краінах.

летоисчисление

летазлічэнне – сістэма вымярэння часу, у

 

аснове якой ляжыць перыядычнасць з’яў

 

прыроды.

летопись

летапіс – запіс падзей па гадах («летах»),

 

пісьмовая гістарычная крыніца. Найбольш

 

старажытны летапіс вядомы пад скароча-

 

най назвай «Аповесць мінулых гадоў». На-

 

пісаны манахам Нестарам каля 1113 г.

либерализм

лібералізм (ад лац. liberalis = свабодны) –

 

вучэнне, мэты якога – скасаванне феадаль-

 

ных парадкаў, абмежаванне манархіі, ус-

 

таляванне парламенцкага ладу, ліквідаван-

 

не ці змякчэнне дзяржаўнага і грамадскага

 

прымусу ў адносінах да асобы.

лига

ліга (польск. liga, ад лац. liga) – саюз,

 

аб’яднанне асоб, арганізацый дзяржаў.

линчевание

лінчаванне (ад англ. lynch = распраўляц-

 

ца самасудам, ад C.Lynch – прозвішча аме-

 

рыканскага палкоўніка-расіста) – самасуд,

 

расправа без следства над неграмі і палі-

 

тычнымі дзеячамі ў ЗША.

 

211

коллегии

 

 

калегіі (лац. collegium = таварыства, су-

 

 

 

 

польнасць) – цэнтральныя дзяржаўныя

 

 

 

 

ўстановы ў Расіі, створаныя Пятром I, за-

 

 

 

 

менены пазней міністэрствамі.

 

колониализм

 

 

каланіялізм (фр. colonialisme, ад лац.

 

 

 

 

colonia = пасяленне) – палітыка імперыялі-

 

 

 

 

стычных дзяржаў, накіраваная на ўстанаў-

 

 

 

 

ленне свайго панавання, заняволенне краін

 

 

 

 

Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

кольчуга

 

 

кальчуга – даўнейшы воінскі даспех у

 

 

 

 

выглядзе кашулі з металічных кольцаў.

конституция

 

 

канстытуцыя (лац. constitutio = будова, ус-

 

 

 

 

танаўленне) – асноўны закон дзяржавы, які

 

 

 

 

замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, вы-

 

 

 

 

барчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян.

консул

 

 

 

консул (лац. consul) – 1) адна з дзвюх вы-

 

 

 

 

шэйшых службовых асоб у Старажытным

 

 

 

 

Рыме, якая ажыццяўляла ваенную і грама-

 

 

 

 

дзянскую ўладу; 2) службовая асоба, прыз-

 

 

 

 

начаная ў якасці пастаяннага прадстаўніка

 

 

 

ў якім-н. горадзе іншай дзяржавы для аба-

 

 

 

роны інтарэсаў сваёй дзяржавы і грамадзян.

 

 

 

 

контрибуция

 

 

кантрыбуцыя (лац. contributio) – грошы

 

 

 

 

або матэрыяльныя каштоўнасці, якія дзяр-

 

 

 

 

жава-пераможца збірае з дзяржавы, што

 

 

 

 

панесла паражэнне ў вайне.

 

коронация

 

 

каранацыя (польск. koronacja, ад лац.

 

 

 

 

coronatio) – урачыстая цырымонія ўскла-

 

 

 

 

даннякаронынаманарха,якіўступіў на трон.

костёл

 

 

касцёл

(польск.

 

kosciol,

ад лац.

castellum) –

 

 

рымска-каталіцкі храм.

 

 

 

 

 

 

крестоносцы

y

крыжакі

(крыжаносцы)

(польск.

k

r

z

z

a

k

)

 

 

 

 

назва прадстаўнікоў нямецкага ордэна па

 

 

 

 

выяве крыжа на верхняй вопратцы (XI –

 

 

 

 

XIII стст.).

 

 

 

 

 

 

 

210

 

 

 

цвёрда трымаўся ўсяго таго, што яму пераказалi на божай пасцелi дзяды i прадзеды i не зацёр сваёй асобенасцi, свайго нацыянальнага духу, астаўся да сягонняшняга дня тым, чым быў, хоць i валок на сабе ярмо колькі-вяковага чужога ўладарства» (Янка Купала).

У памежных раёнах Беларусi iснуюць зоны беларуска-латыш- скага, беларуска-лiтоўскага, беларуска-ўкраiнскага двухмоўя.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму параджае з’яву інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя (лац. inter ’паміж’ + ferens, - ntis = ’які нясе, пераносіць’) – узаемапранікненнне моўных элементаў у выніку кантактавання моў. Інакш кажучы, пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы, што і прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы. Існуюць наступныя віды моўнай інтэрферэнцыі:

а) фанетычная, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

б) акцэнтная, калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: зб руку

(замест за рукэ), глнняны (замест гліняґны), крапнва (замест крапівб),

спінб (замест спнна) і г.д.

в) марфалагічная, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, карыстаючыся рускай мовай, двухмоўны індывід можа няправільна ўжываць рода-

выя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры, окны замест озёра, окна);

г) лексічная, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г.зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў дадзенай мове значэннем (параўнайце рус. играть роль);

д) сінтаксічная, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрык-

лад, смеяться с него замест смеяться над ним, вернуться со шко-

27

лы замест вернуться из школы і г.д.; асаблівасці пабудовы пытальнага сказа з часціцай ці; асаблівасці сінтаксічных спалучэнняў лічэбнікаў з назоўнікамі і інш.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-руска- га двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя [7, с. 25].

У сітуацыі двухмоўя ўзнікае такая лінгвістычная і сацыяльная з’ява, як трасянка – своеасаблівы моўны гібрыд, г.зн. «беларус- ка-руская мова» з адным зместам і дзвюма формамі выражэння. Базавай мовай трасянкі можа быць беларуская са значнай колькасцю элементаў (лексічных, граматычных, словаўтваральных) рускай мовы, або руская з выкарыстаннем элементаў беларускай мовы, што часцей за ўсё і назіраецца. Часам можна пачуць маўленне з элементамі беларускай, рускай літаратурных моў і мясцовых дыялектаў. Трасянка – з’ява індывідуальная, у кожнага з носьбітаў яна залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі. Напрыклад, паручэн-

не (ад рускага поручение і беларускага даручэнне), заработаў (ад рускага заработал і беларускага зарабіў), аб’яўленне (ад рускага

объявление) і інш.

М І Н І П Р А К Т Ы К У М

Заданне 1. Прачытайце ўважліва наступныя фрагменты выказванняў у аспекце праблемы так званага моўнага «гібрыду», трасянкі мовы. Выкажце свае меркаванні і абгрунтуйце іх.

а) «Тэрмін трасянка пайшоў ад назвы корму для буйнай рагатай жывёлы, гэта значыць каровы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дабаўляе салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку. Праўда, малака не прыбаўляе. Так і беларусы: сваёй жудаснай трасянкі не заўважаюць ні ў хаце, ні ў аўтобусе, ні ў Вярхоўным Савеце» (Круг. – 1996 г. – 4 красав.);

б) Р.Барадулін: «Дэкласаванне бальшавікамі сялянства разам з «класавымі» рысамі страціла і рысы нацыянальныя. У новых умовах жыцця яно лёгка паддалося прыезджым начальнікам, якіх баіцца і ад якіх пакутуе... Так, моўнае асяроддзе разбурана, а тут яшчэ

28

 

Вялікім княстве Літоўскім, хавальнік вялі-

 

кай дзяржаўнай пячаткі, член паноў-рады;

 

2) вышэйшая службовая асоба ў некаторых

 

краінах.

кардинал

кардынал (польск. kardynal, ад лац.

 

cardinalis = галоўны) – вышэйшы (пасля

 

рымскага папы) духоўны сан у каталіцкай

 

царкве.

католицизм

каталіцызм (лац. catholicismus, ад гр.

 

katholiros = галоўны, усеагульны) – адзін

 

з найбольш пашыраных кірункаў у хрысці-

 

янстве, каталіцкая царква мае адзіны сус-

 

ветны цэнтр – Ватыкан – і адзінага кіраў-

 

ніка – папу рымскага.

клинопись

клінапіс – сістэмапісьмазнакамі,якіямаюць

 

форму кліночкаў. Спачатку пісалі рысункамі.

 

Але ў Міжрэччы, дзе не было папірусу і

 

пісаць даводзілася на таблічках з мяккай

 

гліны, а рысаваць па гліне цяжка, пачалі

 

выціскаць вострай палачкай рысачкі. Ры-

 

сачкі атрымліваліся з аднаго боку таўсцей-

 

шыя, а з другога – танчэй, і таму былі па-

 

добны на кліночкі.

князь

князь – спачатку ваенны гаспадар племені

 

ў славян. Слова паходзіць ад назвы каман-

 

дзіра пешых воінаў, які сядзеў на кані («ко-

 

нязь» – князь). Потым князямі пачалі на-

 

зывацца феадалы, якія стаялі на чале кня-

 

стваў. Князь, які ўзначальваў феадальную

 

манархію, называўся вялікім князем (вялікі

 

князь Кіеўскі,вялікі князь Уладзімірскі і г.д.).

коалиция

кааліцыя (лац. coalitio = аб’яднанне,

 

саюз) – аб’яднанне дзяржаў, палітычных

 

партый, грамадскіх арганізацый для дасяг-

 

нення агульных мэт. У час рэвалюцыі 1905 –

 

1907 гг. у Беларусі склаліся кааліцыйныя

 

саветы, у якія ўваходзілі бальшавікі, мен-

 

шавікі, эсэры, бундаўцы.

 

209

 

ца каталіцкай царквой ад імя папы рымска-

 

га за плату або за высокія заслугі перад

 

царквой.

инквизиция

інквізіцыя (лац. inquisitio = вышук, рас-

 

следаванне) – спецыяльны царкоўны суд

 

каталіцкай царквы.

интервенция

інтэрвенцыя (лац. interventio) – гвалтоў-

 

нае ўзброенае ўмяшанне ў справы іншай

 

дзяржавы, парушэнне яе суверэнітэту.

ислам

іслам(араб.islam –адданнесябеволіалаха) –

 

адна з трох найбольш распаўсюджаных

 

(побач з хрысціянствам і будызмам) рэлігій.

история

гісторыя (лац. hіstoria, ад грэч. historia) –

 

1) навука аб развіцці чалавечага грамадства

 

(напр., г. Беларусі); 2) працэс развіцця пры-

 

роды і грамадства; 3) навука, якая вывучае

 

паслядоўнае развіццё якой-н. галіны ведаў

 

(напр., г. тэатра); 4) апавяданне (напр., за-

 

баўная г.); 5) здарэнне, выпадак (напр., не-

 

прыемная г.).

 

К

каменный век

каменны век – першая найбольш працяг-

 

лая эпоха ў гісторыі чалавецтва. Займаў

 

каля 90 тыс. гадоў. Дзеліцца на: палеаліт –

 

старажытны каменны век (100 – 10 тыс. г.

 

да н. э.); мезаліт – сярэдні каменны век (9 –

 

6 тыс. г. да н. э.); неаліт – новы каменны век

 

(5 – 2 тыс. г. да н. э.).

каморник

каморнік (польск. komornik)– 1) уст. спе-

 

цыяліст па межаванні зямельных надзелаў;

 

2) гіст. прадстаўнік жыхароў Вялікага кня-

 

ства Літоўскага, што не мелі ўласнага два-

 

ра і зямлі, а наймалі жыллё і зямлю за грошы.

канцлер

канцлер(ням.Kanzler,адлац.cancellarius) –

 

1) кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі ў

 

208

такі фактар, як гарады, якія камплектаваліся за кошт расійскіх чыноўнікаў і грамадзян» (Наша слова. – 1995 г. – 22 лют.);

в) М.Лужанін: «...не было каму гаварыць па-беларуску, а хто ўмеў і любіў, ад страху падстройваўся пад начальства, тое – трымалася і мовы свае, і клопату свайго. Каб выслужыцца, усе мясцовыя адзін перад адным перасталі ўжываць родную мову» (Мала-

досць. – 1994. – № 10 – С.130);

г) Г.Далідовіч: «...вяскоўцы літаральна запаланілі нашы гарады (кажуць, нас, гэткіх, у адным Мінску болей мільёна), але не абеларусілі іх... У нашых гарадах цяпер дзве мовы: руская і абру-

шаная трасянка» (Літаратура і мастацтва. – 1996 г. – 31 мая);

д) В.Цыганкоў: «Аграрыі ... маюць у сваіх шэрагах аднаго дэпутата, які нармальна гаворыць па-беларуску. Астатнія ж прадстаўнікі гэтай фракцыі, відавочна, зрабілі ўсё магчымае, каб ніхто не называў іх ганебным словам «колхозник»: гавораць яны ўжо нават не трасянкай, а амаль чыстай рускай мовай. Засталіся толькі «аграрныя» «г», «ч» і «р» у вымаўленні» (Свабода. –

1996 г. – 25 студз.);

е) Т.Антонава: «Па праўдзе сказаць, «трасяначнікаў» мне троху шкада. Гэта тыя самыя вучні, якія пачыналі вучыцца ў 60-х гадах на беларускай мове, а пасля таго, як закрылі беларускія школы, давучваліся па-руску. А па сутнасці, не ведаюць ніводнай» (Звяз-

да. – 1996 г. – 26 чэрв.).

Заданне 2. Прачытайце ўважліва фрагмент публікацыі М.Тычыны «Старшынёва «рош». Якая з моўных з’яў тут найбольш поўна адлюстравана? Які ваш пункт гледжання на згаданую праблему? Адрэдагуйце тэкст адпаведнымі беларускамоўнымі словамі.

Малады, гадоў трыццаць пяць, а можа крыху больш, старшыня калгаса, з якім мы аглядаем палетак, паводзячы рукой, загаварыў:

– Вот там у нас пасеяна рош, а за пасадкамі грачыха, двадцать гектаров...

Ці даўно ён, ураджэнец вялікай слуцкай вёскі, дзе матчына мова яшчэ пакуль не забыта-закінута, як у горадзе, гаварыў «жыта», «грэчка», «бульба», «гарбуз»? Пакуль не пайшоў у «людзі». Армія, сельскагаспадарчы інстытут, наменклатурнае асяроддзе раённага маштабу, дзе мова беларуская не ў пашане, – ёю і сёння пагарджаюць,– зрабілі сваю справу. І на сустрэчы з вуч-

29

нямі вясковай школы з нагоды пачатку навучальнага года, куды запрасілі і старшыню ..., папрасіўшы прабачэння, сказаў:

– Я буду говорить по-русску.

А выйшла звыклая трасянка (Наша слова. – 1995 г. – 15 лістап.).

Заданне 3. Пазнаёмцеся з некаторымі лінгвістычнымі анекдотамі-жартамі, што высмейваюць людзей, якія не трымаюцца сваёй мовы. Выпраўце заўважаныя моўныя хібы. Паспрабуйце самастойна скласці 2-3 анекдоты-жарты на вольную тэму, ілюструючы моўную трасянку.

а) З малых гадоў мне запомніўся і жарт пра зайца, які бегаў з бульбы ды ў картошку, з картошкі ды ў бульбу;

б) Чалавек з вёскі паехаў у горад. Сусед пытае:

Ну, як з’ездзіў?

А нішто. Туды ехаў – гляджу: на дарозе ляжыць палена. Назад еду – сматру: ляжыць браўно.

Заданне 4. Выкарыстанне элементаў іншых моў характэрна як для празаічнага, так і для паэтычнага жанраў. Знайдзіце ў вершах Т.Мітрафанавай і В.Тарас фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Што дапамагло аўтарам стварыць уяўленне аб мяккасці, меладычнасці, лёгкасці беларускага маўлення? Пракаменціруйце асноўную думку прачытаных вершаў.

Душевность речи белорусской

Дзве мовы ў мяне,

Алёшка с детства полюбил…

Абедзве — чараўніцы.

А здесь каханне и чаканне,

Как в двух родных сестёр

Каханне — рядышком спатканне.

в обеих я влюблён.

Потом — світанне и жаданне —

Дзве мовы ў мяне —

Богато древнее каханне!

как два крыла у птицы,

И как ручей звенит в апреле,

дзве мовы ў мяне —

Так здесь и дзень, и дзіва, дзеле,

как свет из двух окон.

И так же издавна в народе,

(В.Тарас)

Как лёгкий гром — и гэй, и годзе.

 

(Т.Мітрафанава)

 

Заданне 5. Параўнайце месца націску ў рускіх і беларускіх варыянтах, паставіўшы націскі ў словах з прыназоўнікамі.

Рус. – Бел.

Рус. – Бел.

за год – за год;

под руку – пад руку;

на год – на год;

за руку – за руку;

жречество

жрэцтва – група служыцеляў культаў, «ду-

 

хаў і багоў». Слова «жрэц» паходзіць ад

 

старажытнаславянскага «жраці» – пры-

 

носіць ахвяру.

 

З

законодательство

заканадаўства – сукупнасць законаў, пры-

 

нятых у дзяржаве.

замок

замак (польск. zamek) – 1) сярэднявечная

 

крэпасць, умацаванае жыллё феадала;

 

2) вялікі панскі палац.

земство

земства – выбарны орган мясцовага сама-

 

кіравання ў Расійскай імперыі, створаны

 

паводле земскай рэформы. У Беларусі

 

ўведзены ў 1911 г.

 

И

иезуиты

езуіты (ад лац. Jesus = Iсус) – прыхільнікі

 

каталіцкага ордэна Iсуса Хрыста, створа-

 

нага ў ХVI ст. для барацьбы з Рэфармацыяй.

иероглифы

іерогліфы (гр. hierogluphoi = свяшчэнныя

 

знакі) – 1) пісьмовыя знакі, якія абазнача-

 

юць паняцці, словы, склады; 2) перан. не-

 

разборлівы почырк.

илоты

ілоты (гр. heilotai) – 1) земляробы ў стара-

 

жытнай Спарце, якія знаходзіліся ў стано-

 

вішчы рабоў; 2) перан. бяспраўныя людзі.

император

імператар (лац. imperator = уладар,

 

пал-

 

каводзец) – самы высокі тытул манарха.

инвентарь

інвентар (лац. inventarium = вопіс) – вопіс

 

феадальных уладанняў (вядомы з ХVI ст.).

индульгенция

індульгенцыя (лац. indulgentia = міласць,

 

спагадлівасць) – грамата на поўнае або ча-

 

стковае адпушчэнне грахоў, якая выдаец-

30

207

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]